Аршанская даўніна
Аляксандр Шынкевіч
Выдавец: Полымя
Памер: 142с.
Мінск 1992
Трэба адзначыць, што з канца XVIII стагоддзя бела рускія гарады пачалі вывучацца рускімі спецыялістамі. Ужо тады складаліся іх падрабязныя апісанні, планы, рабіліся замалёўкі асобных найбольш цікавых пабудоў. 3 мэтай землеўпарадкавання дакладна ад
42
значаліся землянымі валамі межы паселішчаў. Такія валы адлюстраваны на плане Оршы, складзеным у канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Тады межы старога горада ў значнай ступені вызначаліся асаблівасцямі мясцовага рэльефу. Зараз, напэўна, ужо не збераглося нават слядоў прыгаданых насыпаў, ды і сам горад намнога пашырыўся яшчэ ў XIX ’стагоддзі.
Тагачасныя апісанні Оршы паведамляюць, што ў XVIII стагоддзі было значна заселена і левабярэжжа Дняпра, як цяпер называюць — Задняпроўе. Упамінаюцца найменні больш дзесяці тутэйшых вялікіх вуліц, сярод якіх Смаленская, Дубровенская, Гуменная, Надроўная. Каля двухсот прыватных дамоў, шмат крамаў мелася тут у пачатку XIX стагоддзя.
На тутэйшых могілках яшчэ ўцалелі каменны крыж, каваныя агароджы і пахаванні XVIII—XIX стагоддзяў. Мясцовыя старажылы расказваюць пра існаванне нейкай драўлянай культавай пабудовы (хутчэй за ўсё капліцы). У Задняпроўі, на маляўнічай Куцеінцы, знаходзіліся так званая Магілёўская брама са шлаг' баумам (мелася ў Оршы і Віцебская) і насыпны мост.
43
Параходная прыстань на Дняпры побач Ільінскай царквы. Пачатак XX ст.*
Ад брамы да пераправы цераз Дняпро пачынала фарміравацца Магілёўская вуліца.
Аблічча горада ў даўніну стваралі шматлікія культавыя пабудовы. Менавіта на іх, як ужо прыгадвалася, звярнуў увагу рускі дзяк Трыфан Карабейнікаў у 1593 годзе. Ужо тады на левым беразе Дняпра насупраць замчышча велічна ўзвышалася царква ІльіПрарока. Цяжка меркаваць, што выдумка, а што праўда ў паданнях аб узнікненні на гэтым месцы самага першага храма. Ад старэйшых аршанцаў можна пачуць крыху наіўную легенду, у якой заснаванне царквы звязваецца з імем нейкага князя Ільіна.
Судна з яго дружынай на доўгім шляху па бурным і імклівым Дняпры ў непагадзь атрымала значнае пашкоджанне. У крытычны момант князь пакляўся, калі застанецца жывым, пабудаваць царкву на тым месцы берага, куды дняпроўскія хвалі прыгоняць тонучае судна. Здарылася гэта насупраць вусця Аршыцы, і Ільін стрымаў сваё слова.
Згодна ж са старымі апісаннямі горада, яшчэ ў 1460 годзе на левым беразе Дняпра па загаду польскага караля Казіміра быў узведзены драўляны храм. Паданне тлумачыць яго з’яўленне тут як удзячнасць караля Богу і лёсу за ўратаванне ўласнай жонкі Ліза
11
веты, што аднойчы ледзь не ўтапілася. Выпадак той прыпаў на дзень прарока Ільі, з тае нагоды пабудаваная царква і атрымала памянёнае імя. Цяпер ужо цяжка адшукаць больш падрабязныя звесткі аб ёй, не зберагліся, напэўна, і замалёўкі храма. Ды і праіснаваць яму давялося нядоўта — згарэў. Паводле тых жа крыніц ужо ў 1505 годзе на месцы сп.іяжанага агнём княгіня Соф’я Юр’еўна заснавала новы, таксама драўляны храм. Век яго аказаўся куды больш працяглы. Як вядома, нават у XIX стагоддзі Ільінская царква была адной з найбольш даўніх культавых пабудоў Оршы. Паданне прыгадвае і тое, што ў час Паўночнай вайны, у 1706 голзе, Пётр !, нчзіраючы за ўмацаваннямі Копысі і Оршы, маліўся ў ей аб дараванні перамогі над шведамі. А ў 1812 годзе доўга і задуменна глядзеў з гарадскога замчышча на храм 1 Дняпро Напалеон.
Больш за стагоддзе ўзвьішаецца на маляўнічым левабярэжжы Дняпра новая мураваная Ільінская царква. Гэтая велічная пабудова сёння з’яўляецца амаль што адзіным старажытным упрыгажэннем тысячагадовай Оршы, да таго ж адным з дзеючых на Аршаншчыне храмаў. Узвядзенне яго адносіцца да 1880 года. Як і папярэднікі, стаіць ён дакладна насупраць вусця Аршыцы. Абнесены высокай мураванай агароджай з вуглавымі контрфорсамі, дэкаратыўнымі вежачкамі і манументальнай брамай. Ільінская царква — помнік архітэктуры псеўдарускага
стылю — мае традыцынную крыжовакупальную кампазіцыю і складаецца з асноўнага аб'ёму, яруснай шатровай вежызваніцы, бабінца і апсіды з двума прыбудаванымі да яе невялікімі рызніцамі. Асноўны аб’ём перакрыты паўсферычным купалам і завершаны вялікай цыбулепадобнай галоўкай. Такімі ж галоў
камі, толькі крыху мгншых памераў, заканчваюцца вежазваніца і пяцігранная апсіда храма. Багата аздоблена збудаванне звонку — дойліды ўжылі тут самы разнастайны дэкор. Сцены асноўнага аб’ёму прарэзаны прыгожымі трохарачнымі вокнамі. Фасады завяршаюць развіты антаблемент і шматабломны карніз, удала дапоўненыя традыцыйнымі кілепадобнымі арачкамікакошнікамі, ліштвамі, паўкалонамі, розных памераў і формаў філёнгамі, раскрапоўкамі. Іх гарманічнае спалучэнне надае будынку асаблівую выразнасць, лёгкасць, незвычайную прыгажосць.
Ільінская царква. Сучасны выгляд
На надмагіллях старых пахаванняў каля ўваходу ў царкву можна прачытаць імёны былых яе настаяцеляў. Як вядома, хавалі тут і знакамітых гараджан. Большасць магіл датуецца мінулым стагоддзем.
Напэўна, з нейкай значнай падзеяй у гісторыі храма была звязана закладка ў падмурак агароджы вялізнага каменя з надпісам, які адносіцца да другой паловы XVII стагоддзя. Яго выпадкова знайшлі не так даўно ў час рамонту часткі агароджы каля брамы.
Высокая вежазваніца Ільінскай царквы, бачная здалёк, служыла своеасаблівым маяком для падыхо
46
Ільінская царква — від з боку апсіды
дзячых да Оршы суднаў — ля гарадскога замчышча, якраз насупраць храма, на Дняпры існавала прыстань. Дарэчы, сярод больш чым дзесяці задняпроўскіх вуліц, якія прыгадваюцца ў старых апісаннях Оршы, адна, што прылягала да царквы, таксама называлася Ільінскай. Далёка па наваколлях разносіўся меладычны гук царкоўных званоў. Нават у пачатку 60ых гадоў нашага стагоддзя іх яшчэ чулі аршанцы ў рэлігійныя святы. Зараз жа ўсяго некалькі невялікіх, з небагатай аздобай званоў, што знаходзяцца ўнутры храма, выкарыстоўваюцца як прыналежнасць царкоўнай службы. Якім майстрам, дзе і калі яны былі зроблены цяжка сказаць. Змянілася, відаць, за доўгі час і іх гучанне.
Побач з царквой (дзе зараз вуліца Ф. Скарыны) штогод на дзень ІльіПрарока праводзіліся традыцыйныя гарадскія кірмашы. Іх гоман і шматколернасць памятаюць старажылы. Заўсёды мнагалюдная мясціна ля прыстані і храма ў пачатку XX стагоддзя не аднойчы прыцягвала ўвагу фотамайстроў. На сваіх здымках яны адлюстравалі тагачасны выгляд гэтага маляўнічага кутка старой Оршы. He менш прывабны ён і сёння. Загадкавы пошум старых дрэў на царкоўным двары, прыгожая ліпавая алея ўздоўж агароджы і імклівая плынь Дняпра міжволі накіроўваюць думкі
47
Суботняя служба ў Ільінскай царкве
У алтары Ільінскай царквы
Старонкі адной са старадаўніх царкоўных кніг
ў мінулае збудавання, на вяку якога меліся і драматычныя эпізоды.
Пашчасціла Ільінскай царкве — выстаяла ў час «ваяўнічага атэізму», дый пазней, калі бязлітасна знішчаліся каштоўныя помнікі даўніны. Але не абмінула яе хваля вандалізму ў даваенныя гады: была зачынена і выкарыстоўвалася для гаспадарчых патрэб горада — тут зрабілі склад, вяндлярню...
Як вядома, у Вялікую Айчынную палітычным актам камандавання фашысцкай Германіі з’яўлялася аднаў
ленне царкоўнай службы ў закрытых храмах на акупаванай тэрыторыі. Па ўспамінах мясцовых жыхароў, тады зноў пачала дзейнічаць Ільінская царква. Засталася яна дзеючай у горадзе і пасля вайны. На жаль, толькі тут — і больш нідзе ў Оршы — можна ўбачыць старыя царкоўныя званы, абразы ў акладах з высокамастацкай аздобай, разьбу, чаканку, старадаўнія кнігі і шматлікія атрыбуты храмавай службы. Наогул нейкі асаблівы дух мінуўшчыны адчуваецца і вабіць менавіта ля гэтых сівых муроў побач з гарадскім замчышчам, адкуль пачыналася шматвяковая гісторыя Оршы.
3 горадам звязана і стварэнне мноства помнікаў старажытнай пісьменнасці, каштоўных твораў мастац
4. Зак. 405.
49
тва. Ужо прыгаданыя «Лісты» Філона КмітыЧарнабыльскага, а таксама «Аршанскі кодэкс» можа дапоўніць цікавы па свайму зместу «Збор вершаў польскіх і рускіх», знойдзены ў 1971 годзе беларускім вучоным і пісьменнікам Адамам Мальдзісам у бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Польшчы. Гэты рукапісны твор, складзены чатырма (мяркуючы па почырках) невядомымі аўтарамі ў другой палове XVII стагоддзя, прызначаўся для адной з аршанскіх падчашанак. Наяўнасць яго ў бібліятэцы Чартарыйскіх невыпадковая — іх роду ў XVIII стагоддзі належалі вялікія маёнткі каля Оршы, Дуброўна.
У XVII стагоддзі плённа працаваў у Оршы знакаміты разбяр па дрэве старац Іпаліт, здзіўлялі высокамастацкімі вырабамі мясцовыя майстрыружэйнікі. Стагоддзем пазней свой шчодры талент уклаў у аздабленне тутэйшых храмаў славуты ювелір і чаканшчык Афанасій Воўчак.
Даўно адышлі ў нябыт старажытныя рамёствы. Але і сёння ў горадзе дзенідзе прыкметны адмысловы разьбяны дэкор і на сучасных пабудовах і на ўцалелых колішніх. Сярод апошніх варта адзначыць узведзены, па сведчанні мясцовых старажылаў, у мінулым стагоддзі драўляны дом № 12 па вуліцы Пралетарскай. Яго зруб, складзены з сасны, што, згодна з даўняй традыцыяй, валілі ў самыя лютыя маразы, каб яна набыла асаблівую трываласць. Дах паўвальмавы, на ім дагэтуль захавалася першапачатковае пакрыццё — асінавая гонта. Найбольшай жа ўвагі заслугоўваюць разьбяныя карніз, падстрэшак, шалёўка сцен, маляўнічыя ліштвы на вокнах. Некалі ў будынку была карчма, і стаяў ён непадалёку ад яўрэйскіх могілак, адкуль яго перавезлі ў 1905 годзе. Цудам збярогся дом у апошнюю вайну — у 1941 годзе тут згарэла амаль уся вуліца.
...Яшчэ шмат што ў гісторыі горада невядома, многае да сённяшняга дня застаецца таямніцай, патрабуе разгадкі. Але вывучэнне тутэйшай даўніны працягваецца, і ёсць спадзея на новыя цікавыя адкрыцці.
КУЦЕІНСКІЯ МУРЫ
У 2—3 кіламетрах ад старажытнага дзядзінца Оршы, ніжэй па Дняпры, на левым яго беразе, знаходзіцца Куцеінскі Богаяўленскі манастыр. У апошнія гады ў беларускім друку ўсё часцей згадваецца пра колішнюю лаўру, таленавітых куцеінскіх майстроў, славутую друкарню Спірыдона Собаля і яе выданні, выказваюцца клопаты пра зберажэнне і рэстаўрацыю помніка даўніны, які мае цікавую гісторыю. А пачалася яна ў 1620 годзе, калі аршанцы атрымалі.ад патрыярха Іерусалімскага Феафана, што ў той час знаходзіўся ў Кіеве, грамату на заснаванне праваслаўнага мужчынскага манастыра. Дзяржаўныя ж дакументы на будаўніцтва былі выдадзены ў Варшаве на імя праваслаўнага магната Багдана СтаткевічаЗавірскага і яго жонкі Алены Саламарэцкай. Толькі ўлічваючы аўтарытэт магната і яго багацце, улады далі на тое афіцыйны дазвол. Але асноўныя сродкі на стварэнне манастыра сабралі простыя аршанцы і магілёўцы — члены праваслаўных брацтваў (дарэчы, у Оршы такое брацтва ўзнікла адным з першых на Беларусі — у 1592 годзе).