Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
На Новай Зямлі выпрабавана 58-мегатонная вадародная бомба («кузькіна маць»), Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узмацненні адказнасці за замах на жыццё, здароўе і годнасць супрацоўнікаў міліцыі і народных дружыннікаў.
Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Совета СССР аб прымяненні мераў уздзеяння за злоснае непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню супрацоўніка міліцыі або народнага дружынніка.
Зварот ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР да ўсіх рабочых, калгаснікаў, савецкай інтэлігенцыі, даўсяго савецкага народу ў сувязі з Пастановаю Савета Міністраў СССР аб павышэнні з 1 чэрвеня 1962 года коштаў на мяса і масла. Запуск на арбіту спадарожніка Зямлі касмічнага карабля «Усход-3» з пілотам, лётчыкам-касманаўтам А. Г. Мікалаевым. Запуск на арбіту спадарожніка Зямлі касмічнага карабля «Усход-4» з пілотам, лётчыкам-касманаўтам П. Р. Паповічам. Паведамленне Міністэрства абароны СССР аб скасаванні камендатуры гарнізона савецкіх войскаў у Берліне.
Запуск новай шматступеневай ракетыносьбіта для касмічных аб’ектаўу раёне цэнтральнай часткі Ціхага акіяна.
Заява савецкага ўраду ў сувязі з беспрэцэдэнтнымі агрэсіўнымі дзеяннямі ЗША, якія фактычна ўсталёўваюць марскую блакаду Рэспублікі Куба.
1962.10.27.	Пасланне М. С. Хрушчова Прэзідэнту ЗША Дж. Кэнэдзі, копія в. а. Генеральнага сакратара ААН У Тану. М. С. Хрушчоў паведаміў Прэзідэнту ЗША, што ён з задавальненнем азнаёміўся з яго адказам У Тану, у якім выяўляецца гатоўнасць прыняць захады, неабходныя для таго, каб выключыць сутычкі савецкіх і амерыканскіх караблёў у Карыбскім моры і тым самым пазбегнуць фатальных наступстваў.
1962.10.28.	Тэлеграма М. С. Хрушчова У Тану аб тым, што ўрад СССР прымае ягоную прапанову і дае ўказанне капітанам савецкіх суднаў, якія знаходзяцца на подступах да Кубы, але яшчэ не ўвайшлі ў зону пірацкіх дзеянняў амерыканскіх караблёў, трымацца ў баку ад раёну перахопу.
1962.10.28. Пасланне Старшыні Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова Прэзідэнту ЗША Дж. Кэнэдзі ў адказ на ягонае пасланне ад 27 кастрычніка 1962 г.
1962.11.22—Знаходжанне ў Рэспубліцы Куба перша—1962.11.26. га намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР А. І. Мікаяна для абмену меркаваннямі з прэм’ер-міністрам рэвалюцыйнагаўраду Кубы Ф. Кастра ды іншымі кубінскімі кіраўнікамі ў пытаннях міжнароднага становішча.
1962.11.27. Пастанова ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Савета Міністраў СССР аб стварэнні Камітэту партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР.
1962.12.24. Паседжанне Ідэалагічнай камісіі пры ЦК КПСС з удзелам маладых пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, творчых работнікаў кінатэатраў.
1962.12.29. Першы палёт транспартнага самалёта «Ту114» па трасе СССР — Куба.
1963.03.07. Прамова М. С. Хрушчова на сустрэчы кіраўнікоў партыі і ўраду з дзеячамі літаратуры і мастацтва.
1963.05.23.
1963.06.14.
1963.06.16.
1963.06.27.
1963.08.31.
1963.11.23.
1964.04.16.
1964.04.30.
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза Фідэлю Кастра-Рус.
На арбіту спадарожніка Зямлі выведзены касмічны карабель «Усход-5» з пілотам, лётчыкам-касманаўтам падпалкоўнікам У. Ф. Быкоўскім.
На арбіту спадарожніка Зямлі выведзены касмічны карабель «Усход-6», які ўпершыню ў свеце пілатуе жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова.
Нота МЗС СССР пасольству КНР у Маскве, у якой МЗС СССР патрабуе неадкладнага спынення беспрэцэдэнтнай практыкі нелегальнага распаўсюджвання супрацоўнікамі пасольства і некаторымі кітайскімі грамадзянамі ў СССР тэксту ліста ЦК КПК ад 14 чэрвеня 1963 г. на адрас ЦК КПСС. Паколькі МЗС КНР паспяшалася апублікаваць у друку сваю тэндэнцыйную версію ў пытанні, аб якім вялося ў савецкай ноце, і дае скажонае тлумачэнне фактаў, МЗС СССР змушанае даць у сувязі з заявай прадстаўніка МЗС КНР пэўныя тлумачэнні.
Згодна з дамоваю, падпісанай 20 чэрвеня 1963 г. у Жэневе паміж СССР і ЗША, уведзеная ў эксплуатацыю наўпроставая тэлеграфная сувязь кругласуткавага дзеяння паміж Масквой і Вашынгтонам (Крэмль — Белы дом).
Тэлеграмы М. С. Хрушчова і Л. І. Брэжнева віцэ-прэзідэнту ЗША Ліндану Б. Джонсану ў сувязі са звесткаю аб трагічнай смерці Прэзідэнта ЗША Дж. Ф. Кэнэдзі.
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні М. С. Хрушчову звання Героя Савецкага Саюзаўсувязі з 70-годдзем з дня нараджэння.
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза
1964.05.13.
1964.05.13.
1964.10.12.
1964.10.14.
1964.10.15.
1971.09.11.
Прэзідэнту АНДР, Генеральнаму сакратару партыі Фронт нацыянальнага вызвалення Алжыра А. БэнБэле.
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза Прэзідэнту ААР Гамаль Абдэль Насэру.
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза першаму віцэ-прэзідэнту ААР Абдель Хакім Амеру.
На арбіту спадарожніка Зямлі новаю ракетаюносьбітам выведзены касмічны карабель «Усход» з экіпажам у складзе камандзіра карабля, лётчыка-касманаўта У. Камарова, навуковага супрацоўніка-касманаўта, кандыдата тэхнічных навук К. Феакцістава і доктара-касманаўта Б. Ягорава.
Пленум ЦК КПСС задаволіў просьбу М. С. Хрушчова аб вызваленні яго ад абавязкаў Першага сакратара ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР згодна з узростам і ў звязку з пагаршэннем стану здароўя. Пленум ЦК КПСС абраў Першым сакратаром ЦК КПСС Л. І. Брэжнева.
Прэзідьгум Вярхоўнага Савета СССР задаволіў просьбу М. С. Хрушчова аб вызваленні яго ад абавязкаў Старшыні Савета Міністраў СССР згодна з узростам і ў звязку з пагаршэннем стану здароўя. Старшынём Савета Міністраў СССР прызначаны A. М. Касыгін.
Паведамленне ў газеце «Праўда» пра смерць пенсіянера саюзнага значэння М. С. Хрушчова.



Вуліца Ўладзіміра Някляева
Паслямова Віктара Ледзенева (Віла)
Ніколі не думаў, што давядзецца прачытаць раман, уякім буду адным з галоўных персанажаў. І вось давялося...
Дзіўнае адчуванне.
Як і аўтар рамана, я не мянчук, прыехаў у Менск у жніўні 1961-га з Масквы, а ў Маскву — з Новасібірска. Быў я хакеістам, гуляў у камандах майстроў, але праз траўму мая спартовая кар’ера завяршылася. У Менску працаваў карэспандэнтам Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання мой старэйшы брат (таксама прататып аднаго з персанажаўгэтага рамана),які і прапанаваўмне перавесціся з Маскоўскага педагагічнага інстутыта імя Леніна (быў яшчэ ў Маскве Педагагічны інстытут імя Крупскай) у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Леніна. Так бы мовіць, з Леніна перавесціся ў Леніна, што быццам бы не мусіла стаць праблемаю — і тым не менш праблемаю стала: перавесціся не ўдалося. Таму я прыехаў, як і ўсе, здаваць уступныя экзамены ва ўніверсітэт — і ў гэты ж час прыехаў са Смаргоні здаваць уступныя экзамены ў Менскі электратэхнікум сувязі Валодзя Някляеў. Вось тады я і ўбачыў яго на прыступках Тэатра юнага гледача, куды прыйшоў разам з Кімам Хадзеевым, Гарыкам Клябанавым ды іншымі персанажамі Менскага раману, з якімі пазнаёміўся ў нядзелю 6 жніўня ў скверыку на вуліцы Леніна.
Чаму праз столькі гадоў гэтак дакладна называю дату? Запомніў, бо святкавалі Дзень чыгуначніка, а яго
святкуюць менавіта ў першую нядзелю жніўня, якая ў 1961 прыпадала на 6 дзень месяца. Так што, пераносячы пачатак дзеі раману ў 1960 год, аўтар храналагічна не надта дакладны, але ж гэта не дакументальны раман. Ва ўсякім разе, вы нідзе не знойдзеце дакументаў, якія б пацвярджалі, што жыў-бьгў у Менскуў 60-х гадах XX стагоддзя сваякУладзіміра Ільіча Леніна Саламон Майсеевіч Бланк, ці што грамадзянін ЗША Лі Гарві Освальд уваходзіў у антысавецкую групоўку, якая рыхтавала замах на жыццё ГІершага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Савета Міністраў СССР таварыша Мікіты Сяргеевіча Хрушчова. Тым не менш, чытаючы пра гэта, я кожны раз лавіў сябе на адной і той самай думцы: можа быць, так і не было, але так магло быць. Верагоднасць развіцця падзеяў і ў тым накірунку, у якім яны развіваліся рэальна, і ў тым, у якім развіў іх аўтар Менскага раману, прыблізна аднолькавая.
Пры ўваходзе ў Тэатр юнага гледача тоўпіліся чалавек сорак. Каля крайняй правай калоны, прыляпіўшыся да яе так, што, здавалася, яго ўжо ніколі ад той калоны не адляпіць, бялявенькі хлапчуку сіняй вельветавай куртачцы з замочкамі на кішэнях чытаў верш пра вайну. Нештатакое гераічнае... He помню ні радка з таго верша, але помню, што Кім, у якога быў нюх на таленты, сказаў, што з хлопчыка можа быць толк. І, як аказалася, не памыліўся.
Пачаліся ўступныя экзамены. Я ва ўніверсітэт паступіў, а Валодзя ў электратэхнікум сувязі — не. Ён закахаўся ўдзяўчынку.якая жыла на Вакзальнай плошчы (у Менскім рамане яе, «татарку Нэлу», аўтар перасяліў на вуліцу Савецкую), і працэс закаханасці ўвайшоўу неадольную супярэчнасць з працэсам здачы экзаменаў. Прычым супярэчнасць гэтая выявілася не ўпершыню: па той самай прычыне ў 1960 годзе Валодзя не паступіў у геолагавыведачны тэхнікум у Кіеве. «У чатырнаццаць год «паступаць на геолага» паехаўу Кіеў, дзе драматычна закахаўся. Бялявенькая такая, яснавокая... He помню, як яе звалі, але помню, як мяне праз яе білі. Пяцёра таксама ў яе закаханых хлопцаў, з якімі жыў я ў адным інтэрнацкім пакоі. Старэйшыя за мяне, ужо пасля арміі... Закручвалі ў коўдру — і кедамі! Каб раскахаўся... Справіцца з імі было мне не па сіле, паскардзіцца не дазваляў характар.
Трываў, колькі мог. Аднойчы закашляўся — на насоўцы кроў. Ну, думаю, рамантыка рамантыкай, каханне каханнем.ажыццё даражэйшае. Бывай, бялявая!..» —успамінае Някляеў у аўтабіяграфічным эсэ «Цуды ўсе ў адным адзіным цудзе».
Другім разам паступаць у электратэхнікум сувязі Валодзя не збіраўся, думаў паступаць у музычную вучэльню ў Маладзечне, але... Але, мяркую, вырашыла ўсё знаёмства з Нэлай і з намі — найперш з Кімам, да якога яго пацягнула не менш, чым да Нэлы: была ў вонкава непрыцягальным Кіме ўнутраная прыцягальная сіла.
Пры знаёмстве з Кімам Хадзеевым многіх насцярожвала і нават палохала ягоная турэмная, «антысавецкая біяграфія». Мяне — не. У Сібіры я жыў у спецпасяленні для сем’яў «ворагаў народа» — там усе былі «турэмнікі» і «антысаветчыкі». У школу я пайшоў у Новасібірску (у спецпасяленні школы не было, да таго ж я хварэў на туберкулёз, хранічную хваробу дзяцей баракаў) адразу ў чацвёрты клас. Старшыня савета школьнай піянерскай дружыны біў мяне тварам аб парту: «Ты чаму не носіш гальштука?!.» — і я адказваў: «Я ашыйнік не надзену!» Таму ў асяродку Хадзеева ў Менску я знайшоў калі не блізкіх, дык зразумелых мне сваімі поглядамі і настроямі маладых людзей. Чаго нельга сказаць пра Валодзю, для якога тое, што ён чуў ад нас, найперш ад Кіма, чытаў у нечытаных раней кнігах, было нечым накшталт землятрусу, які бурыў ранейшыя ягоныя ўяўленні. He магу сцвярджаць, што менавіта ў нашым асяродку фармаваўся ягоны светапогляд, але ўплыў усё ж быў.