Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
А пад вуліцай Нямігай бяжыць Няміга-рака...»
Бяжыць — хоць і ўтрубе — Няміга-рака, бяжыць час, бяжыцьжыццё. Пад сярэдзіну 60-х мы з Някляевым згубілі адзін аднаго. Ён скончыў свой тэхнікум сувязі, паехаў на Далёкі Ўсход, на Поўнач. Я апынуўся ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі — на в’етнамскай вайне. Вярнуўшыся ў Менск, прафесійна заняўся журналістыкай. Валодзя паступіў у Літаратурны інстытут у Маскве — і нечакана, як і ў пачатку 60-х, зноў аб’явіўся ў пачатку 70-х. Яму было ўжо не пятнаццаць, а дваццаць пяць — і ён патэлефанаваў мне, шукаючы працу. Я працаваў тады ў рэдакцыі газеты «Знамя юностм» разам з Валерыем Холадам, у яко-
J-
га былі добрыя адносіны з галоўным рэдактарам, і паводле нашых рэкамендацыяў Някляева прынялі ў штат рэдакцыі. Праз шмат гадоў ужо паводле рэкамендацыі Ўладзіміра Някляева, знакамітага паэта, мяне прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, ён напіша прадмову да маёй кнігі... Але гэтая мая, якую вы чытаеце, паслямова (ці пасляслоўе, не ведаю, як яно выйдзе) — не аддзяка за колішнюю прадмову Някляева, зусім не. Гэта ўдзячнасць за наша юначае, якое паклалася праз лёс, сяброўства — і ўдзячнасць не ад аднаго мяне. Ад усіх нас, бо колькі разоў не толькі я, але і Біг, і Гарык збіраліся напісаць такую кнігу! А напісаў, не дачакаўшыся, калі яе напішам мы, Някляеў. За мяне напісаў, за Біга, за Гарыка — за ўсіх. Нават за Асю і за яе бацьку Саламона Майсеевіча, якіх да гэтай кнігі не было, а цяпер яны ёсць — і ўжо назаўсёды, як рэальныя людзі, застануцца разам з намі. Такі гэта цуд — сапраўдная літаратура.
І нарэшце вось пра што — дзе і калі яшчэ давядзецца пра гэта сказаць...
Шмат хто — і асабіста, і публічна — папракае Ўладзіміра Някляева ў тым, што ён пайшоў у палітыку. Маўляў, гэта не для паэта. Прызнаюся, я таксама думаў: колькі ён страціць часу, колькі не напіша вершаў, паэм, якіх за яго не напіша ніхто! Я ні ў чым не знаходзіў прычыны, па якой дзеля палітыкі можна было б ахвяраваць паэзіяй. Грошы? Ён заўсёды глядзеў на іх абы як. Амбіцыі? Ён цалкам задавальняў іх у творчасці. Улада? Ён ніколі яе не прагнуў. Тады што?.. Паўстагоддзя ведаючы Някляева, я разумеў, што прычына павінна быць — і ўрэшце знайшоў яе ў ягоным Менскім рамане і ў тым, што за ім.
Зыходзячы з датаў напісання, пачаты раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» да турмы, у якую аўтара, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, кінулі ў снежні 2010-га, а скончаны пасля турмы. Пасля таго, як яго ледзь не забілі... І дзе яго ледзь не забілі? На ягонай любімай Нямізе! І калі па тэлеканале «Еўраньюс» я ўбачыў Някляева, скрываўленага, на снезе, дык першае, што ўспомніў: на гэтым самым месцы,тут, дзеўНямігуўпадае вуліца Калектарная, калісьці нас, стылягаў, білі брыгадмілы! Брыгада садзейнічання міліцыі. За што? Ды ні за што! За тое,
што мы не так, як яны, апраналіся, не пра тое і не так, як яны, размаўлялі, не так думалі. Нас білі за тое, што мы нетакія, якусе...
«Наш (XX) век й полйтйческй, й соцйэльно, м культурно (даже в вопросах наукй) был наглядным м почтй непрерывным йсторйческйм доказательством безусловной вредностй всякйх претензйй на всеобіцность й всеобязательность кэкйх бы то нй было убежденйй, йдей, верованйй й мненйй», — пісаў Кім Хадзееў у сваім філасофскім трактаце «Мы цяжарныя цывілізацыяй будучыні...» Пазбаўляе нас ад прэтэнзій на ўсеагульнасць іўсеабавязковасцьтолькі грамадства,якое арганізаванае як «договорное содружество с вольным выбором каждой лйчностй й каждой группы. Лйчность й Человечество — две равнозначные й равноправные сйлы, а вся соцйэльная органйзацйя обіцества — лйшь йнструмент йх взэймодействня й гармонйзацйй».
Вось з чаго выйшаў Някляеў.
Прамінула амаль паўвека, брыгадмілаў змянілі амапаўцы, спецназаўцы. За што яны напалі на кандыдата ў прэзідэнты Някляева і ягоных паплечнікаў? Ды па сутнасці за тое самае, за што некалі на нас напалі брыгадмілы!
Змянілася Няміга — не змянілася нічога наўкол яе. Такое не можа доўжыцца бясконца... Гэта і ёсцьтая, бадай, адзіная прычына, па якой дзеля палітыкі можна ахвяраваць паэзіяй. Някляеў пайшоў на гэта — і тут жа, прабачаючыся, стаў перад паэзіяй на калені, напісаўшы ў турме, дзе займеў волю ад волі, ад выбару, такую паэму, якая нават для яго, паэта неверагоднай энергетыкі, неверагодная.
Ён неверагодны чалавек — мой даўні сябар Уладзімір Някляеў. Як у жыцці, гэтак і ў літаратуры, у рэальных дзеях і ў фантазіях. А яны, рэальнасць і фантазіі, амаль адно і тое, што я магу засведчыць, пражыўшы не малое жыццё, у якім іншым разам перападала шклянка газіроўкі з сіропам, але часцей — без.
Змест
«Брадвэй»	7
Пляц Волі, былы Высокі Рынак	25
Плошча Перамогі, былая Круглая....	35
Вуліца Няміга, былая рака........	51
Вуліца Энгельса, колішняя Дамініканская, былая Петрапаўлаўская	61
Вуліца Першамайская, колішняя Вясёлая	75
Вуліца Камуністычная, колішняя 2-я Міхайлаўская	87
Плошча Якуба Коласа, былая Камароўская	99
Вуліца Інтэрнацыянальная, колішняя Зборавая,
Волацкая, былая Хрышчэнская, Прэабражэнская. 111
Вуліца Кісялёва, былая Старажоўская	125
Вуліца Валадарскага, колішняя Лошыцкая, былая Серпухаўская	137
Плошча Незалежнасці, былая плошча Леніна	149
Вуліца Камсамольская, колішняя Феліцыянская	163
Вуліца Броўкі, былая Падлесная	185
Навінкі, вар’ятня	209
Новы свет, былы рай	227
Вуліца Залатога пылу	247
3 даклада М. С. Хрушчова на XX з’ездзе	КПСС	261
«Маё месца ў калгасе»			266
Презмдента Кеннедм моглм убнть мз-за мнопланетян	267
Справка	268
3 артыкула Палкоўніка «Мы беременны цмвйлйзацмей будуіцего, нлм Заметкм неомарксмствуюіцего антммарксйста»	274
Стэнаграма сустрэчы М. С. Хрушчова з творчай інтэлігенцыяй	279
3 даклада Прэзідыума ЦК КПСС на Кастрычніцкім пленуме ЦК КПСС	285
Фальклор	  291
Хроніка падзей пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя —
апошніх гадоў хрушчоўскай адлігі	291
Вуліца Ўладзіміра Някляева. Паслямова Віктара Ледзенева (Віла) 	301
Літаратурна-мастацкае выданне
НЯКЛЯЕЎ Уладзімір Пракопавіч
АЎТАМАТ 3 ГАЗІРОЎКАЙ 3 СІРОПАМ І БЕЗ
Менскі раман
Рэдактары: Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч Мастачка: Лізавета Галаўко Дызайнер: Аляксей Кульбіцкі Карэктары: Сяргей Картамышаў, Алесь Квіткевіч
Падпісана ў друк 19.12.2012. Фармат 84*108 1/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк 16,38. Ўл.-выд. арк 10,76. Тыраж 1000 экз. Заказ № 2228.
Індывідуальны прадпрымальнік A. А. Калоша.
ЛН №02330/0004464 ад 06.07.2012.
Вул. Якубоўскага, 48, 220000, г. Мінск. www.Prastora.by
ТДА «НоваПрынт» ЛП № 02330/05S2786 ад 25.02.2009. Вул. Геалагічная, 59-4-10, 220138, г. Мінск.
Шаноўныя сябры!
Дазвольце пазнаёміць вас з новым гандлёвым знакам убеларускім кнігавыданні. Паўстае новы выдавецкі праект «ПАПЕРУС», чый лагатып вы можаце бачыць на старонках і вокладцы гэтае кнігі. і, спадзяемся, зможаце пабачыць на старонках і вокладках яшчэ не аднае папяровае і электроннае кнігі ўбудучыні.
Няхай напачатку іх, кніг, можа быць і не так шмат, але «ПАПЕРУС» абяцае прыкласці ўсе намаганні, каб кнігі гэтыя былі адметнымі.Як вось гэтая, першая ластаўка, якою «ПАПЕРУС» знаёміцца з вамі.а вы можаце пазнаёміцца з «ПАПЕРУС'ам» (спадзяемся, гэта будзе зусім не той выпадак, пра які прымаўка кажа: «Першы блін сабаку!»),новы раман Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (Менскі раман)», які выходзіць літаральна напярэдадні новага году. А дакладней -усамым канцы году 2О12-га, у якім шматхто наогул прадказваў канец свету... Але ж, тое, што не канчаецца, мае права на працяг, і з'яўляюцца новыя назвы ўбеларускім кнігавыданні.
Надалей у сваёй працы «ПАПЕРУС» плануе сканцэнтравацца на дзіцячай як арыгінальнай, гэтак і перакладной літаратуры, а таксама на так званых «іміджавых», нестандартных выданнях.Такою будзе, напрыклад, нашая наступная кніга «дзіцячая заМова» Глеба Лабадзенкі, якая ўжо друкуецца.
У выдавецкай шуфлядзе ўжо ляжаць і чакаюць на выданне пераклады на беларускую «Хронікаў Нарніі» класіка дзіцячае літаратуры К. С. Льюіса, ідзе праца над падарункавым выданнем «Новае зямлі» Якуба Коласа па-беларуску і часткова па-ангельску з дадаткам на абедзвюх мовах паасобных вершаў беларускага Песняра, чый 130-гадовы юбілей краіна кагадзе адзначыла. Малюнкі ў гэтай кнізе маюць быць аўтарства Народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Рыхтуецца арыгінальны альбом «99 цудаў Беларусі», у якім будуць прадстаўленыя
нашыя ўнікальныя, архітэктурна адметныя, пабудовы, што дасталіся беларусам у спадчыну ад мінулых стагоддзяў...
Таксама праца ідзе і над некаторымі іншымі кнігамі, але пра іх казаць, пэўна, пакуль усё ж зарана. Скажам толькі, што абсалютна ўсе выданні, на якіх будзе стаяць лагатып «ПАПЕРУС'а», як і беларускія аўдыёкнігі ад кампаніі дый, зрэшты, наогул многія беларускія кнігі, дыскі ды іншыя тавары, якія робяць і выдаюць нашыя калегі можна будзе набыць у беларускай інтэрнэт-краме www.Prastora.by,тамсама можна знайсці і нашыя каардынаты для тых, хто захоча звязацца і прапанаваць штосьці цікавае.
«ПАПЕРУС» шчыра дзякуе ўсім, хто дапамагаў, хто дапамагае, і тым, хто будзе дапамагаць рэалізоўваць наступныя кніжныя выданні. Асаблівая ўдзячнасць сябру «ПАПЕРУСа», выбітнаму беларускаму мастаку і дызайнеру Ўладзіміру Цэслеру, які намаляваў лагатып для гэтага кніжнага праекта,як і раней для інтэрнэт-крамы Prastora.by, а яшчэ даўней для гуказапісвальнае кампаніі , у якой мы робім «літаратуру па-беларуску ўголас!». Для нас гэта асабліва прыемна і, можна нават сказаць, пачэсна, што ўсе тры лагатыпы, якія вы бачыце ніжэй,усе яны аўтарства легендарнага Ўладзіміра Цэслера, за што яму яшчэ раз вялікі дзякуй!
Ну а з усімі шаноўнымі чытачамі гэтае кнігі спадзяемся яшчэ не раз пабачыцца на старонках наступных выданняў і ў нашай інтэрнэт-краме.
Прыемнага чытання!
Шчыра вашыя, «ПАПЕРУС»,	і Prastora.by
П АП Е РУС
^■prastora.byk
“Аўтаматз газіроўкаю стаяўна Пляцы Волі, на спуску да Нямігі, куды перанеслі яго з праспекта Леніна ад крамы пад гадзіннікам, шостай прадуктовай.у якой і пачалі прадаваць менчукам пеністую ваду з сіропам і без. Чаму перанеслі, ніхто не ведаў. Але ўсе здагадваліся: каб ятку знесці, у якой раней мяса прадавалі. Мяса на ўсіх не хапала, і каб яго стала болей, увесь Савецкі Саюз засеялі кукурузай, пасля чаго мяса зусім прапала. Ятка стаяла пустой і ў ёй сталі прадаваць газіроўку. Менчукі падыходзілі, выпівалі і пыталіся: “А закусіць?” Калі жятку знеслі і аўтамат замест яе паставілі, дык у каго пра што п ыта цца? У аўтамата?.