Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Дзядок і на гэты раз нічога ёй не адказаў. Па ўсім відаць было, што не падабаюцца яму дамы ў каракулі.
— Які ку-у-льт?.. — незадаволена працягнуў, гледзячы ў вакно, падпалкоўнік. — Прычапіліся.— і стукнуў кулаком па калене. — Я з ім у Берлін увайшоў!
У левыя вокны тралейбуса ўплывала Цэнтральная плошча, пасярод якой стаяў у бронзавым шынялі, прыклаўшы бронзавую руку да бронзавых грудзей, Сталін. Дзесяціметровы, велічны на высокім, абкладзеным мармуровымі плітамі пастаменце, ён, здавала-
ся, падпіраў неба над Менскам, быў пастаўлены тут на векі вечныя, і ніхто ў нашым тралейбусе — ані кіроўца, ні кандуктарка, ні дзве бабулі, ні намеснік начальніка паравознага дэпо таварыш Папковіч, ні дзядок у капелюшы і ні дама ў каракулі, ні тым болей падпалкоўнік — уявіцьне маглі, што помніка Сталіну некалі не стане...
He стала. Знеслі за адну ноч восенню 1961-га — напярэдадні 44-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якую Сталін звяршыў разам з Леніным, бо Ленін без Сталіна звяршыць яе не мог.
Цэнтральную плошчу агарадзілі высокім плотам, за якім нічога відаць не было, толькі чуліся гул ды скрыгат, і мы з татаркай Нэлай, а з намі Віл, Біг і Піля залезлі на дах найбліжэйшага да плошчы дома і адтуль глядзелі, як, накінуўшы трос на шыю, звальвалі бронзавага правадыра ўсіх часоў і народаў.
Правадыр упіраўся, не хацеў падаць. Каб зваліць яго, аднаго вайсковага цягача, з-пад гусеніц якога іскрамі ляцела брукаванка плошчы, не хапіла. Па бляшаным даху бегаў за нашымі спінамі нізкарослы, п’яненькі мужычок і крычаў: «Юзік, трымайся!..» Але Юзік не ўтрымаўся. «Ніхто не ўтрымаецца, калі на яго ўсе астатнія разам накінуцца», — сказала татарка Нэла. На плошчу падагналі яшчэ адзін цягач — і цугам яны правадыра павалілі.
«Зваліў Мікітка Юзіка...» — сказаў мужычок, сеў пад комін і заплакаў...
— Я да вас не прычапіўся, — перагнуўся цераз сядзенне да падпалкоўніка дзядок. — Я кажу вам, што ён можа быць Папковічам, але не тым таварышам Папковічам, які выступаў па радыё.
— А якім тады?.. — не зразумела кандуктарка. — Якім, калі не тым?
— Цэнтральная плошча! — абвесціў кіроўца. — Наступны прыпынак — вуліца Янкі Купалы.
Кандуктарка, адарваўшы квіток дзяўчыне ў сінім каптурыку, глядзела на дзядка, чакаючы... Але паколькі
намеснік начальніка паравознага дэпо, не збіраючыся болей нікому даводзіць, што ён ёсць ён, крыўдліва маўчаў, дзядок буркнуў, сеўшы:
— Скуль я ведаю, якім...
Дзяўчына села побач са мною. У тралейбусе было поўна вольных месцаў, а яна села побач.
Прыгожая. Але не такая, як Ася. Такіх, як Ася, болей няма. Куды да Асі гэтай — у каптурыку.
Мусібыць, праз Асю амерыканец і падышоў да нас. Мы танцавалі рок-н-рол, ён стаў танцаваць з намі. Файна танцаваў. Лепш за Гарыка Клябанава. А лепш за Гарыка рок-н-рол ніхто не танцуе.
-■ У цябе шчаслівы? — спытала дзяўчына, падлічыўшы лічбы на сваім квітку. І засмяялася. — У мяне — не.
Кандуктарка амаль старая, а ўсміхаецца. У гэтай квіток не шчаслівы, а яна смяецца. «Жанчына ўся таемная, як рака падземная», — пад гітару спявае Гарык, які лепш за ўсіх танцуе рок-н-рол.
У сіняга каптурыка і не магло быць шчаслівага нумара. Наступны шчаслівы — 179881. Але для таго, каб ён выпаў, кандуктарцы трэба прадаць дзевяць квіткоў. А каму прадаваць?..
— He ведаю, ці шчаслівы, — зманіў я каптурыку. — Можам памяняцца.
Каптурык зноў засмяяўся.
— Ведаеш. Пра сваё шчасце ўсе ведаюць. І шчасцем не мяняюцца.
«Давай памяняемся, — сказаў учора Косця Воран амерыканцу. — Я танцую з Асяй, ты — з Марынай».
І амерыканец памяняўся.
Калі б ён не памяняўся, дык, магчыма, была б інакшай уся сусветная гісторыя. Невядома толькі: са шчаслівым квітком, ці не?
Ніхто нічога не ведае пра сваё шчасце, каптурык.
У маёй кішэні было дзесяць рублёў і дзесяць капеек. ГІаснедаць: яечня — 1 рубель 10 капеек, каша — 70, кісель — 30, батон — бясплатна. Гэта 2 рублі 10. Абед:
салатка — 50, паўбаршча — 80, катлета — 1 рубель 20, гарнір — 40, гарбата і хлеб за так. 2 рублі 90 капеек. Разам — 5 рублёў. Дзевяць квіткоў — 3 рублі 60 капеек. Усяго — 8 рублёў 60. У мяне застаецца паўтара рубля. Вечарам вайна, так што не да вячэры. А заўтра стыпендыя.
Я падаў чырвонец кандуктарцы:
— Мне дзевяць квіткоў.
Віялета Казіміраўна ўважліва ўгледзелася спачатку ў мяне, пасля ў маю суседку...
— Восем, — сказала кандуктарка, адлічыўшы квіткі і рэшту. — Адзін яна сама купіла.
— Вуліца Янкі Купалы! — абвесціў кіроўца. — Каму ў цырк, таму на выхад!
— He, гэта цырк! — раптам зноў падхапіўся незадаволены дзядок. — Чалавек прысвойвае чужыя заслугі, а ўсе маўчаць! Ён дыктар радыё! Быццам я не ведаю дыктараў! Так ён і вашыя заслугі прысабечыць, і мае! І што мне: аддаць?
Бабулі, абедзве ў ліловых хусцінках і чорных цыгейках, падняліся і пераселі ад дзядка далей — бліжэй да падпалкоўніка.
— Ён не казаў, што дыктар! — кінула займацца нашым з каптурыкам шчасцем Віялета Казіміраўна. — Ён сказаў, што выступаў, а вы ўсё перакручваеце!.. Ён жа перакручвае, таварыш палкоўнік!
Усе шукалі падтрымкі ў чалавека, які ўвасабляў сілу. Слабыя ў моцнага.
У мяне старэйшы сябар Палкоўнік. He сапраўдны палкоўнік, проста мянушка ў яго такая, але ён мацнейшы за сапраўднага. Ва ўсякім разе, за гэтага падпалкоўніка, які глядзіць на кандуктарку і не ведае, што сказаць.
— Падпалкоўнік я, — знайшоў, нарэшце, што сказаць, падпалкоўнік. І адчуўшы, мусібыць, адказнасць за жанчын і дзяцей, абаронца краіны, якая скарачала свае ўзброеныя сілы, даволі строга спытаў дзядка. — А ў вас якія заслугі, каб іх прысабечваць?
Дзядок нібы толькі таго й чакаў.
	ДДІЛД*
— Вось! — выхапіў ён чырвоную кніжачку з кішэні! — Герой-падпольшчык!
Кандуктарка падхапілася:
— Там не напісана, што герой! Ездзіць можна бясплатна, я глядзела, але што герой — не напісана!
— Плошча Перамогі! — абвесціў кіроўца. — Ускладанне кветак героям!
Дама ў каракулі, якая не збіралася нікому ўскладаць кветкі, павярнулася да кандуктаркі: «Якая плошча?..» — і тая ўздыхнула, сядаючы: «Ды Круглая, Круглая... Усе ведаюць, а кожны пытае».
Усе ведаюць, а кожны пытае, бо Круглая плошча, на якой паставілі абеліск і запалілі Вечны агонь, плошчаю Перамогі стала нядаўна. Да новае назвы не прызвычаілася не толькі дама ў каракулі — для мяне дасюль плошча гэтая Круглая.
— Глядзі, — сказала адна бабуля другой у момант той цішыні, перад якою расчыняюцца дзверы. — Агонь на плошчы...
— І праўда... — з цікаўнасцю прыпала да вакна другая. — Пэўна, дзеці распалілі...
«Жы-шу-шых!..» — расчыніліся дзверы — і ў іх лёгка, як парушынка, вылецеў мой сіні каптурык.
Нават не развіталася.
Нават кандуктарка здзівілася.
Нават бабулі ёй услед зірнулі.
Больш ніхто з тралейбуса не выйшаў, ніхто не ўвайшоў — і дзверы зачыніліся: «Шых-жы-шу!..»
Ад Круглай плошчы дарогі разыходзяцца на чатыры бакі.
— Шчасце не купіш, — паглядзеўшы ў зачыненыя дзверы, сказала кандуктарка. — Пралескі мог падараваць. Вянуць без толку.
Мог падараваць... Без толку вянуць... Калі б гэта бы ла Ася, я б выскачыў з тралейбуса, схапіўшы пралескі. He ў дзверы, дык у вакно. Але гэта была не Ася — сіні каптурык. Нават не татарка Нэла.
Учора татарка Нэла таксама танцавала ў Палацы прафсаюзаў. Потым мы ўпяцёх: я, Нэла, Віл, Піля і Гарык праводзілі Марыну з амерыканцам. Воран сказаў: «Я з Асяй, а вы Марыну праводзьце. Ці мала што: усё ж амерыканец».
Марыну чакаў каля дома чубаты Толік. Амерыканец адразу наскочыў на яго. Завадны: упершыню ўбачыў — і біцца. Такога б на вайну... І яны пабіліся б, калі б не мы. Вось тут, каля Вечнага агню.
Вайна магла пачацца яшчэ ўчора. Але яе перанеслі на сёння. Грушаўка будзе біцца з Сельгаспасёлкам.
— Наступны прыпынак — Даўгабродская!
Я вучыўся ў электратэхнікуме сувязі і жыў у інтэрнаце на Падлеснай, таму гэтая вайна была не маёй. Але разам са мной вучыліся Кон, Грыц і Балік. Кон і Грыц біліся за Грушаўку, Балік — за Сельгаспасёлак. Ён разважыў, што будзе справядліва, калі мы, свае са сваімі, будзем біцца два на два.
Я не хацеў біцца ні два на два, ні пасёлак на пасёлак. Я хацеўтанцаваць рок-н-рол, слухаць Дзюка Элінгтана, Дзіна Рыда і Элвіса Прэслі, чытаць Агату Крысці, якую пераклалі з ангельскай Біг з Вілам, і кахаць Асю. Ды мала чаго я хацеў... Кон, Грыц і Балік сказалі: «Мы ўсе — адно. А ты — стыляга. Калі ты не з намі — ты супраць усіх».
Я быў стылягам, але я не хацеў быць супраць усіх. Бо як супраць усіх — аднаму?
Татарка Нэла кажа: «Трэба быць усім з усімі, як татары з манголамі. Тады будзе Залатая арда».
Тралейбус дугою каціўся па Круглай плошчы — і бабулі ўсё дзівіліся на агонь, які расклалі дзеці...
Татарка Нэла вучыцца на медсястру ў вучэльні на Падлеснай. Вучэльня — побач з 1-й клінікай, у якой Нэла падрабляе. Яна пачала ўжо карыстацца парфумай — і ёй патрэбныя грошы. А бацькі на парфуму грошай не даюць.
— Ды якія дзеці! — сярдзіта не вытрываў, гледзячы на бабуляў, дзядок, але тлумачыць бабулям нічога
не стаў. Буркнуў толькі, чакаючы падтрымкі ад дамы ў каракулі. — Дзярэўня!..
Дама ў каракулі яго не падтрымала, яна ўвогуле нікога не падтрымлівала. Паднялася і пайшла да выхаду. Круглатварая, яна была трохі падобная да маці татаркі Нэлы.
Я раскахаў Нэлу, калі закахаўся ў Асю.
Мне дзіўна было, што я раскахаў Нэлу. Я думаў, што каханне — на ўсё жыццё. Адно на адно.
Віл сказаў мне, што так не бывае. Ён старэйшы за мяне, але не настолькі, каб гэта ведаць. І я не паверыў бы яму, калі б не раскахаў татарку Нэлу.
Нэла таксама здзівілася, што я раскахаў яе, і сказала, што таксама мяне раскахала. Таму гатовая на ўсё, бо без кахання ўсё прасцей.
Жыла яна недалёка ад вакзалу — на вуліцы Савецкай. Бацькі яе, чыгуначнікі, працавалі ў начной — і яна прывяла мяне да сябе. Пасля таго, як мы праводзілі амерыканца. Але ў нас нічога не выйшла, бо я не ведаў, як гэта рабіць. А сярод ночы раптам з’явіўся бацька — і Нэла запіхнула мяне пад стол, дзе я галяком праседзеў да раніцы. Скачарнеўувесь, пасінеў, здранцвеў...
І цяпер адразу ваяваць?
Кон, Грыц і Балік адчулі, што я не з імі, што мы — не адно. Таму і ўцягнулі мяне ў не маю вайну. Бо тыя, хто разам быў на вайне, — франтавыя сябры. Яны да смерці разам.
Кандуктарка забрала ў мяне стужку квіткоў і вярнула 3 рублі 20 капеек.