Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
Шкада, што пазней, ужо ў 70-я гады, махнуў крылом беларускі партыйны ЦК — і не стала ні таго дома, ні таполяў з клёнамі. Знеслі, скарчавалі. He так, ясна, шкада той дом, як шкада Нямігу, але ўсё ж...
У кабінеце літаратурных кансультантаў Саюза пісьменнікаў стаялі тры сталы, кансультанты сядзелі за адным з іх, сярэднім, і выпівалі. Пад крылом ЦКяны не баяліся выпіваць, не зачыняючы дзвярэй.
— Вы да каго?.. — пацікавіўся ў вольных менчукоў вялізны, з галавой дзіцяці, кансультант, і Палкоўнік адказаў, што і ён, і Анатоль Пястрак, сын вядомага беларускага пісьменніка-рэвалюцыянера Піліпа Пестрака, і ўсе вольныя менчукі... Віл, Воран, Гарачы, грамадзянка Бланк і вось гэты... ён не ведаў, як мяне зваць, і ніяк не назваў... прыйшлі да кансультантаў, бо на дзвярах кабінета з таго боку напісана, што тут кансультанты сядзяць.
— He сядзяць, — паправіў Палкоўніка той жа «дзіцячы» кансультант. — Працуюць, — і хоць папраўка ягоная не зусім адпавядала рэальнасці, Палкоўнік не стаў спрачацца, спытаўшы:
— А хто з вас Пятрусь Броўка?
Кансультанты пераглянуліся...
— Ніхто з нас не Пятрусь Броўка, — не надта прыязна адказаў іншы кансультант, з лысінай, пузаты і круглатвары. — Пятро Усцінавіч Броўка — старшыня Саюза пісьменнікаў, а мы — кансультанты. Па прозе,
паэзіі і драматургіі, — і кансультант з лысінай, пахмурна зірнуўшы на Палкоўніка, паўтарыў пытанне кансультанта з дзіцячай галавой. — Вы да каго?.. У якім жанры сябе спрабуеце?..
Падумаўшы, Палкоўнік адказаў, што ён спрабуе сябе ў жанры крытыкі, але ў былой спальні гаўляйтара Вільгельма Кубэ стаялі сталы для кансультантаў па прозе, паэзіі і драматургіі, а вось па крытыцы ні кансультанта, ні стала для яго не было.
— Па крытыцы кансультанта няма... — вінавата сказаў пузаты, і Палкоўнік адчуў, што ёсць магчымасць выявіць свой акторскі талент не калісьці і дзесьці, а тут і цяпер.
— Та-а-ак... — працягнуў ён, уважліва гледзячы на пузатага. — Як старшыня партыйна-камсамольскарэвалюцыйна-рэвізійнай камісіі па праверцы... — не дагаварыў ён, па праверцы чаго, і спытаў напорыста. — Можа быць, Саюз пісьменнікаў Беларусі не лічыць літаратурную крытыку важным жанрам, у той час як партыя вызначае яе ролю ў развіцці савецкай літаратуры як вядучую?.. Можа быць, — перакінуўся старшыня немаведама якой партыйнакамсамольска-рэвалюцыйна-рэвізійнай камісіі з пузатага кансультанта, які раптам спаў з твару, на кансультанта з дзіцячай галавой, — кансультанты Саюза пісьменнікаў Беларусі не чыталі прамову Першага сакратара ЦК КПСС таварыша Мікіты Сяргеевіча Хрушчова на III з’ездзе савецкіх пісьменнікаў?.. Чыталі?.. — тузануў Палкоўнік за плячо яшчэ аднаго кансультанта, худога мужыка ў паласатай безрукаўцы са споўзлымі на нос акулярамі, які, роўненька седзячы, драмаў за сталом і, тым не менш, нават не разумеючы, чаго яго тузаюць, прачамкаў: «Чыталі... мы чыталі...» — а Палкоўнік штурхнуў худога ў другое плячо так, што ў таго акуляры зляцелі, і ва ўсіх запытаў з жалезам у голасе: «Як называецца прамова, калі вы яе чыталі?»
Кансультанты яшчэ не выпілі столькі, каб нічога не баяцца, таму на ўсялякі выпадак спалохаліся.
Спрацавалі гены з інстынктамі ды яшчэ тое, што Палкоўнік адразуўдарыў цяжкой артылерыяй: камісія, партыя, першы сакратар...
— He помню.— прамямліў кансультант з дзіцячай галавой, безнадзейна гледзячы на худога кансультанта ў безрукаўцы, які, шукаючы акуляры і ўсё яшчэ не цямячы, што адбываецца, прамаўчаў, а пузаты паўтарыў: «Мы кансультанты...» — і голас ягоны ўжо быў прыязны, і позірк не пахмурны, а ліслівы.
Палкоўнік злавіў кураж і, не паддаўшыся на ліслівасць, ускочыў на каня.
— І верш найвялікшага савецкага паэта, найблізкага сябра Першага сакратара ЦК КПСС таварыша Мікіты Сяргеевіча Хрушчова, пра якога таварыш Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў казаў на з’ездзе савецкіх пісьменнікаў як пра прыклад, пра ўзор паэта і паэзіі, таксама не памятаеце?.. Га? — зусім разышоўшыся, схапіў Палкоўнік загрудкі пузатага. — Памятаеш, ці не?.. Хто з вас кансультант па паэзіі? Ён?.. Ён? Ты?.. А, ты!.. — ледзь не парваў Палкоўнік кашулю на пузатым кансультанце па паэзіі, і я падумаў, што ад гэбістаў, можа, сёння мы і адарваліся, але міліцыі не прамінем. — Тады імя назаві! Імя паэта, найблізкага сябра таварыша Хрушчова, калі ты, кансультант, вершаў не помніш! Ну, імя?..
— Панцялей Махіня, — пачуўся раптам за маёй спінай, ад дзвярэй, у якія нехта ўвайшоў незаўважна, мякка-насмешлівы голас. Павярнуўшыся.я блізка,твар у твар,убачыў дзецюка з русявымі, што хваляй спадалі на лоб, валасамі і з гэткімі ж мякка-насмешлівымі, як і голас, вачыма, якія, пры ўсёй мяккасці позірку, нечакана здзіўлялі, нават насцярожвалі тым, што былі рознакаляровыя: правае вока — шэра-зялёнае, а левае — светла-карычневае, арэхавае, якое глядзела да таго ж паўз цябе, нібы трохі косячы. І, трохі косячы на Палкоўніка, русявы дзяцюк з мякка-насмешлівым голасам прадэкламаваў:
«Люблю за кнйгою правдйвой Огнй эмоцйй зажйгать, Чтоб в жйзнй нашей суетлйвой Гореть, гореть й не сгорать. Чтоб был порыв, чтоб былй сйлы Сердца людскйе зажйгать, Бороться с тьмою до могйлы, Чтоб жйзнь напрасно не проспать. Ведь долг мой, братья, поколенью Хоть каплю оставшпь честного труда, Чтоб там, за чёрной загробной тенью, He грызла б совесть нйкогда».
Палкоўнік не чакаў, што нехта, апроч яго і Хрушчова, можа ведаць — ды яшчэ на памяць — вершы Панцялея Махіні, таму глянуў на русявага так, як рэдка на каго глядзеў: з павагай.
— Ну, чуў?.. — адпусціў ён, нарэшце, пузатага кансультанта, якога ўсё яшчэ трымаў за кашулю. — Гарэць і не згараць!.. Каб не праспаць! А вытут спіце п’яныя — і сумленне вас не грызе!..
— Я не п’яны... — сказаўусё, што мог сказаць, пузаты кансультант па паэзіі, а кансультант з дзіцячай галавой, які, пакуль чыталіся вершы, паспеў агледзецца і нешта западозрыць, спытаў:
— Вы зякой камісіі?.. Пакажыце пасведчанне, з якой?..
— Позна! — адрэзаў Палкоўнік. — Камісія праверку скончыла! І зрабіла высновы!
Пузаты кансультант з лысінай і худы кансультант у паласатай безрукаўцы глянулі на вялізнага кансультанта з дзіцячай галавой, не ўхваляючы яго за смеласць...
— Ды што вы перапудзіліся! — прайшоўшы да стала, за якім сядзелі запалоханыя кансультанты, паставіў перад імі пляшку гарэлкі рознаколеравокі дзяцюк. — Гэта ж Палкоўнік! Кім, Сысой!..
У Палкоўніка.якіўАса, былояшчэ некалькі мянушак: Сысой, Кім... Апошняя, аказалася, ягонае сапраўднае
імя, якім назвалі яго бацькі, татарын-казак і габрэйкабундаўка, у гонар Камуністычнага Інтэрнацыяналу моладзі. КІМа. Бацькі Палкоўніка былі нейкімі надта заўзятымі бальшавікамі, нават большымі бальшавікамі, чым сам таварыш Сталін,якога Кім неўзлюбіўхоць і пазней за Саламона Майсеевіча, але сказаў пра гэта раней: не па смерці правадыра ўсіх народаў, у тым ліку і татарскага з габрэйскім, а пры ягоным жыцці. І сказаў не з вакенца яткі, каля якой стаяла млявая чарга па газіроўку, а ваўніверсітэце, дзе праходзіў бурлівы сход самага зацятага атрада Камуністычнага Інтэрнацыяналу моладзі. Праз гэта Кім, які пазней, зарабляючы на хлеб і гарэлку, напісаў процьму кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, назаўсёды застаўся недавукам, пераведзеным з універсітэта ва Ўладзімірскі цэнтрал, са студэнцкай лаўкі на турэмныя нары, на якіх навучыўся не любіць не толькі таварыша Сталіна, але і Хрушчова, і Брэжнева, і ўсіх, хто быў пасля.
Аднойчы, калі мы, усе свае (хоць Палкоўнік ніколі не быў для нас сваім — як і мы, дый усе астатнія, не былі для яго сваімі, бо ён быў адзін) стаялі каля яткі, Саламон Майсеевіч спытаў журботна: «А чаму гэта, Кіме мой, — ён толькі так чамусьці звяртаўся да Палкоўніка: Кіме мой, — цябе ў той час не расстралялі?..» — на што Кім прашыпеў, як кранік, калі ў ім газіроўка канчалася: «А таму што ў той час КІМа, Камуністычнага Інтэрнацыяналу моладзі, ужо не было, а быў АЗЛК, Аўтамабільны завод Ленінскага камсамола!» — і ніхто не ўцяміў нічога, а Саламон Майсеевіч, цэдзячы ў шклянку малінавы, густы і чырвоны, як кроў, сіроп і гледзячы на Кіма так, як глядзеў бы на брата Ізю, паківаў галавой і працягнуў: «А-а-а...»
Мусібыць, Саламон Майсеевіч таксама мала што ўцяміў, зразумеў у Палкоўніку. He толькі ў той дзень, калі спытаў, чаму яго пры Сталіне не расстралялі, а ўвогуле... І калі ўжо Саламон Майсеевіч нечага не разумеў, дык каму тады разумець было?..
Па скон жыцця Кім застаўся дысідэнтам, легендай Менска, насамрэч вольным, хоць і двойчы адсядзелым, гараджанінам, якому ў кабінеце кансультантаў Саюза пісьменнікаў працягнуў руку дзяцюк з рознакаляровымі вачыма:
— Караткевіч.Уладзімір.
3 рэдкай, нават выключнай для ягонага з’едліванахабнага характару павагай Палкоўнік паціснуў працягнутую яму руку. Уладзімір Караткевіч яшчэ не быў легендай, да легенды далёка было, але Палкоўнік нібы наперад ведаў, каму руку паціскае.
— Адну прынёс, Валодзя?.. — знайшоўшы, нарэшце, акуляры і ўбачыўшы пляшку, спытаўхуды кансультант у паласатай безрукаўцы, і ўсе кансультанты глянулі на Караткевіча, чакаючы...
— Другую прынясу, калі прамову Хрушчова прачытаеце, — рушыў да дзвярэй, прапускаючы паперадзе Палкоўніка, Караткевіч. — Дарэчы, раю: песня, а не прамова!..
Хвілінаў праз дзесяць мы ўсе, вольныя менчукі, былі на Нямізе каля яткі Саламона Майсеевіча і, ахалоджваючыся, пілі ваду з сіропам — з малінавым і вішнёвым, персікавым і ананасным, хто з якім хацеў.
— Як вы думаеце, — спытаў, пашыпваючы кранікам, Саламон Майсеевіч, — а што было б, калі б Першы сакратар ЦК КПСС таварыш Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў прачытаў на III з’ездзе савецкіх пісьменнікаў вершы майго брата Ізі?.. — І сам адказаў, не чакаючы, пакуль нехта яму нешта адкажа. — Справядлівасць была б...
— І пайшлі б мы наперад да перамогі сіянізму, — дапіў ваду з малінавым сіропам Палкоўнік, сын габрэйкі-бундаўкі.
Вуліца Першамайская, колішняя Вясёлая
Тыдні за два да таго, як Косця Воран распазнаўу Саламоне Майсеевічу сваяка Леніна, Саламон Майсеевіч меў размову з Гурыкам і нам пра яе распавёў.
— Вы ведаеце, з чым ён да мяне падышоў?.. Дык і я думаў: вады выпіць — нічога іншага. Як заўсёды... Наліваю яму з малінавым, кажу так між намі, што Асю ўтэатральны не прынялі, намякаючы, чаму, бо ён усё ж там служыць, дзе кажуць, што ўсе людзі роўныя, хоць сярод іх ёсць габрэі, а ён пытае: «Почему вы, Соломон Монсеевнч, демонстратнвно разговарнваете побелорусскн?» І ведаеце, што я адказаў? «Каб не думалі, што тут Ізраіль». Толькі і ўсяго... Гэта што: кепскі жарт? Да таго ж гэта Гурык, а не хто-небудзь... А ён мне: «Вы с Кммом — антнсоветчмкм, мы с вамн разберемся!..» Нібы таксама жарт... А назаўтра мяне адсюль клічуць, вунь туды вядуць і палітычна страшаць, каб я нешта падпісаў. І Гурык там ужо не адзін, з нейкім старшым маёрам, — да якіх там жартаў?.. Я пытаюся: «Што я вам магу расказаць, чаго вы не ведаеце? Каму тое трэба, што людзі кажуць, калі ваду п’юць? А калі ўсё ж трэба, дык скажыце, што?..» Дык той старшы маёр пальцам — тыц: «Вы ў нас дажартуецеся!» І некуды падаўся па сваіх таемных справах, не сказаўшы, каб мяне адпусцілі, і я ў іх там сядзеў... Мяне, пакруціўшы, адпусцілі, але як вам Гурык? Ён жа выкруціў так, што