Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ


мяне амаль арыштавалі! І за што?.. За тое, што тут не Ізраіль?..
— Можа, за тое, што вы сваяк Леніна?.. — спытаў я няўпэўнена, і Саламон Майсеевіч глянуў на мяне, як на чалавека, які ніколі не піў газіроўкі ні з сіропам, ні без.
— Вы яго паслухайце! Вы чулі такое?.. Каб у краіне Л еніна некага арыштавалі за тое, што ён сваяк Л еніна!.. Чаму цябе ў тэхнікуме вучаць і не выганяюць?
— Дык ты ж не сваяк, Саламон, — заступіўся за мяне Палкоўнік, і Саламон Майсеевіч перакінуўся на яго.
— А не сваякоў Леніна ў краіне Л еніна арыштоўваюць?
— Арыштоўваюць...—дапіў ваду і кіўнуў Палкоўнік. — He сваякоў арыштоўваюць.
Саламон Майсеевіч вытыркнуўся з вакенца яткі.
— І цябе арыштавалі і пасадзілі за тое, што ты не сваяк Леніна?
Палкоўнік падаў Саламону Майсеевічу пустую шклянку, узяў у Косці недапаленую цыгарку, зацягнуўся і спытаўсур’ёзна:
— А за што яшчэ, Саламон?
Саламон Майсеевіч, вінавата глянуўшы на Палкоўніка, абмяк у вакенцы, прамармытаўшы:
— Гурык надта хоча старшым маёрам стаць...
Косця Воран, які некалі ў войску служыў, зморшчыўся.
— Саламон Майсеевіч, не бывае старшых маёраў, — і Саламон Майсеевіч здзівіўся:
— Пры мне былі.
— He магло іх быць пры вас.
— Чаму?
— Бо іх не бывае.
— Па якой прычыне?
— Без прычыны. He бывае — і ўсё!
— Ахто бывае?..
— Лейтэнанты. Гурык вунь старшы...
Косця не служыў гэбістам, таму не ведаў, што пры Саламоне Майсеевічы старшыя маёры — два ромбы на пятліцах — усё ж былі, іх адмянілі ў 1943 годзе,
зрабіўшы спачатку камісарамі, тры ромбы на пятліцах, а пасля генерал-маёрамі. Гурык урэшце да генералмаёра і даслужыўся.
Гурык, Ігар Гурковіч, вучыўся з Косцем Воранам у адной школе. Некалі яны хадзілі ў адзін клас, сядзелі за адной партай. Нават у войску разам служылі ў Нямеччыне. Ну, калі ў Нямеччыне савецкае войска стаяла... Але потым Косця Воран вывучыўся на скульптара, а Гурык — на гэбіста.
Я вучыўся ў электратэхнікуме сувязі, маладзейшы быў за іх на дзесяць гадоў, але гэтаксама, як і Косця з Гурыкам, быў закаханы ў Асю, толькі безнадзейна — і, можа, праз тую безнадзейную закаханасць, каб хоць неяк я суцешыўся, яны дазволілі мне сябраваць з імі. Я шчаслівіўся, што маю такіх сяброў, і сяброўствам з Гурыкам ганарыўся нават болей, чым сяброўствам с Косцем. Асабліва пасля таго, як убачыў Гурыка ў форме: увесь з бліскучымі пагонамі...
Было гэта на вуліцы Першамайскай у рэстарацыі «Лета», той, што сёння «Камяніца», якая месціцца ў доме пры павароце на вуліцу тэрарыста Пуліхава. Калісьці Першамайская ад вуліцы Змітрака Бядулі да маста праз Свіслач і вуліца Ўльянаўская ад гэтага мастада Чырвонаармейскай называліся вуліцай Вясёлай. Можа быць, праз тое і з’явілася тут вясёлая рэстарацыя, якая была атабараная курсантамі і выпускнікамі вышэйшай школы Камітэта дзяржбяспекі.
На той час у Менску ва ўсіх былі свае месцы для, як пазней сталі казаць, тусавання. Акторы збіраліся ў «мутным воку», буфеце філармоніі, якую перанеслі з клуба імя Сталіна і якая пасля стала Домам мастацтваў, куды хадзіць акторам недалёка даводзілася: і беларускі Купалаўскі тэатр, і рускі Тэатр Горкага, і оперны, і Тэатр юнага гледача месціліся побач...
0, «мутнае вока»!.. Гэты гул, гэты чад, гэты гам, у якім кожны чуе тое, што хоча чуць, — найперш, зразумела, сябе. Тут кожны хоча сябе паказаць, бо ні тут, ні
ў «мутным воку», за сценамі ягонымі кожны з нас іншы, не той, кім ён напраўдзе ёсць — хоць на камсамольскім сходзе, хоць у спектаклі «Як гартавалася сталь». Быць самім сабой нельга нідзе, а ў «мутным воку» можна — вось што цягнула сюды ўвечары, каб заставацца тут да ночы, а то й да раніцы, актораў.
Мастакі вечаравалі ці ў кавярні «Вясна», бо і ў доме з кавярняй, і ў суседніх дамах былі іх майстэрні, ці ў цукерні« Ласунак». Ад пачатку гэтая цукерня па-руску называлася «Лакомка» і была адзіным месцам у Менску, дзе ўтой час можна было выпіць не гарэлкі з віном, як у «Вясне», а кавы, якую хоць і чэрпалі апалонікам з катла, але гэта была насамрэч кава... А вось чаму гэбісты аблюбавалі рэстарацыю «Лета», ніхто як тады не ведаў, гэтак і цяпер не ведае. Косця Воран казаў: бо побач трамвайная лінія, можна вагоны падганяць — і адразу з «Лета» ў зіму, на Калыму, дзе Эдзі Рознэр восем гадоў граў у лагерах...
Так ён, Воран, і сказаў у той вечар, калі я ўбачыў Гурыка з бліскучымі пагонамі. Косця быў нападпітку і гучна гэта сказаў, на ўсю рэстарацыю. Гэбісты там нешта спраўлялі, таксама былі не надта цвярозыя, накінуліся на Косцю. He арыштоўваць, проста біць. Косця хоць і быў здаровы, але ж не супраць усіх... Мяне, як шчанюка, адкінулі, а Косцю — нагамі на падлозе... Вось тут Гурык і ўскочыў, вось тут ён мне і глянуўся, увесьу бліскучых пагонах: бутэльку аб стол — гах! «Стаяць! Усім — стаяць!..» І калі ўсе застылі, сплюнуў да Косці: «Вымятайся, сука, пакуль жывы...»
Ну, сукай ён Косцю абазваў так... бо трэба ж было, як я зразумеў, пры гэбістах сваіх нешта сказаць. А Косця мне на гэта кінуў: «Ніхалеры ты, шчанюк, не разумееш...»
— Ніхалеры ты не разумееш! — накінуўся Гурык на Косцю, калі Саламона Майсеевіча забралі ў другі раз і ўжо не выпусцілі ні праз дзень, ні праз тыдзень. — Жарты яму! Калі ён сваяк Леніну, дык хто тады Ленін?!.
— Скуль ты ведаеш, што ён сваяк? Хто табе сказаў? Хто?
— Ніхто! Ведаю!
— А хто Карл Маркс? — насядаў на Гурыка Косця. — Карл Маркс хто? Чаму ён можа быць, а Ленін...
— He можа!
— Святы?
— Святы!
— А найпершы святы — хто?
— Хрыстос!
Юда!..
І зноўяны загрудкі...
Тое, што біліся яны не праз Леніна і не праз Саламона Майсеевіча, не праз тое, што Гурык гэбіст, а Косця скульптар, і наогул не праз каго-небудзь ці праз штонебудзь іншае, а толькі праз Асю, я зразумеў пазней, калі спазнаў розніцу паміж летуценнай, лёгкай, няхай сабе і безнадзейна-безадказнай, юначай закаханасцю і пакутлівым, пякельным, дарослым каханнем.
Мне не падабалася, што Гурык і Косця б’юцца. Мне хацелася, каб яны сябравалі, і я пытаў Саламона Майсеевіча: што можна зрабіць, каб іх сяброўства не скончылася? Можа, Асю ўгаварыць выйсці замуж за абодвух?.. «Усё адно скончыцца, — сумна адказваў Саламон Майсеевіч. — Гурык пасадзіць Косцю — і скончыцца».
Саламон Майсеевіч быў сумны не праз тое, што Косця з Гурыкам Асю падзяліць не маглі. Махаў рукой: «Яна сама іх, як захоча, падзеліць...» Былі ў яго больш сур’ёзныя праблемы.
Калі на месцы яткі аўтамат паставілі, і Саламон Майсеевіч, застаўшыся беспрацоўным, напісаў скаргу ўЦэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, дык Алік, амерыканец, які быў за камунізм, а значыць, за людзей працы і добрай волі, прапанаваў Саламону Майсеевічу перакласці скаргу на ангельскую мову і даслаць не толькі ў Цэнтральны Камітэт Камуністычнай
партыі Беларусі, але і ў Белы дом, у Амерыку, дзе таксама ёсць праблема беспрацоўя — і нават большая, чымся ў нас. Саламон Майсеевіч, каб дапамагчы людзям працы і добрай волі, згадзіўся. Можа быць, адчуўшы пахі адлігі, якія даносіліся з Масквы, ён падумаў, што цяпер можна ўсё, нават скаргі пісаць адначасова ў Белы дом і ЦК, але пахі той адлігі былі такімі няўлоўнымі, што Саламон Майсеевіч не ўнюхаў, чым насамрэч пахла...
Адсылаючы скаргу ў арыгінале і перакладзе, Саламон Майсеевіч, як пасля спрабаваў ён апраўдацца, вельмі хваляваўся, таму пераблытаў адрасы на канвертах, і ў Белы дом адаслаў арыгінал. А ў Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі прыйшла скарга, напісаная па-ангельску...
«У ЦЭНТРАЛЬНЫ КАМІТЭТ КАМУНІСТЫЧНАЙ ПАРТЫІ БЕЛАРУСІ
ТАВАРЫШУ МАЗУРАВУ К. Т.
ад Бланка Саламона Майсеевіча, беспартыйнага
СКАРГА
3 дня 17лістапада 1937года, калізабралі і невядома дзе падзелі майго брата Ізю, па дзень 5 сакавіка 1953 года я не любіў таварыша Сталіна. Пачуццяў сваіх ніяк, ні словам, ні дзеяннем, я не выяўляў, бо наўкол была ўсенародная любоў.
Дня 25 лютага 1956 года адкрылася, што таварыша Сталіна не любіў не толькі я, але і Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССР таварыш М. С. Хрушчоў, які асудзіў таварыша Сталіна за культ асобы. У выніку пераадолення памылак культу дня 11 красавіка 1961 года просты савецкі чалавек, маёр Юры Аляксеевіч Гагарын, першым узляцеў у космас.
Поспехі савецкай касманаўтыкі далімагутны штуршок тэхнічнамупрагрэсу.Дня 1 чэрвеня 1961 годазпраспекта Леніна ад шостай прадуктовай крамы на спуск
ад пляца Волі да Нямігі быў перанесены аўтамат з газаванай вадой. Усталявалі яго на тым самым месцы, дзе былаятка, уякой прадавалася такая самая вада.Ятку знеслі, і я застаўся часова беспрацоўным.
Дня 2 чэрвеня 1961 года мной быў напісаны ліст у Менскі гарадскі выканаўчы камітэт дэпутатаў працоўных,уякім я прасіўрастлумачыць, чаму аўтамат перанеслі туды, дзе ўжо была вада, а не туды, дзе яе няма? Напрыклад, на рог вуліц Леніна і Карла Маркса каля авіякасы, дзе народ смягне, асабліва летам, бо з раніцы да ночы дуйіыцца ў чэргах па квіткі. Праз гэта ў чэргах выказваецца незадаволенасць кіраўніцтвам савецкай краіны і персанальна Першым сакратаром ЦК КПСС, Старшынём Савета Міністраў СССР таварышам М. С. Хрушчовым, «які без вады ў чэргах па квіткі не душыцца». Узятыя ў двухкоссе словы належаць немне, а грамадзянам з чаргі.
ДняЗчэрвеня 1961 года старшымлейтэнантамтаварышам І. А. Гурковічам я быў дастаўленыў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, дзе таварыш у цывільным, які назваўся маёрам Гагарыным (!), даўмне паперу і аловак, каб я напісаў прозвішчы тых, хто выказвае незадаволенасць кіраўніцтвам савецкай краіны. Я сказаў, што не магу напісаць ніякіх прозвішчаў, бо не ведаю іх. Таварыш маёр Гагарын (!) выказаў меркаванне, што гэта я сам незадаволены кіраўніцтвам савецкай краіны і падбіваю да незадаволенасці іншых, назваўшы пры гэтым імёны некалькіх маладых людзей, якія каля мяне, як таварыш маёр Гагарын (!) сцвярджаў, групуюцца. Гэтыхмаладых людзей я ведаю як абсалютна савецкіх, камсамольскіх, і выключна праз іх знаёмства з маёй таксама савецкай, камсамольскай дачкой. Тамуя адказаў таварышу маёру Гагарыну (!), што нікога і ні да чаго я не падбіваю, моладзь каля мяне не групуецца, як ён сцвярджае, a п’е, як і ўсе астатнія грамадзяне, газіроўкуз сіропам і без. Што ждамяне асабіста, дык з усіх кіраўнікоў савецкай краіны я меў незадаволенасць толькі таварышам Сталіным,