Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Мне здаецца, што я чую ягоныя ўздыхі, мне мроіцца, нібы йдзем мы з ім у тым залатым пыле па той, яшчэ старой, Нямізе, шукаючы месца, на якое найлепш перанесці ятку, калі старшыня Менгарвыканкама таварыш Шарапаў дазволіць яе перанесці.
— Ты ведаеш, — раптам спыняецца Саламон Майсеевіч, — чаму я хачу, каб ятка стаяла менавіта на Нямізе, а не дзе-небудзь яшчэ? — і тлумачыць, не чакаючы майго адказу. — Бо ўсе ведаюць, што на Нямізе — гэта
на Нямізе. А калі дзе-небудзь на Кастрычніцкай ці на Гастэла, дык кожны другі перапытае: гэта дзе? На Лекерта?
— А дзе гэта на Лекерта? — пытаю я, і Саламон Майсеевіч кажа:
— Дык на Кастрычніцкай ці на Гастэла.
Я намагаюся ўцяміць, як такое можа быць, каб «на Лекерта» было адразу і на Кастрычніцкай, і на Гастэла, па розныя бакі Нямігі, але ўцяміць не магу, бо Косця Воран яшчэ не распавёў мне, што імем Гіршы Лекерта, які няўдала замахнуўся некалі на жыццё віленскага генерал-губернатара фон Валя, называлася ў Менску спачатку адна вуліца, цяперашняя Кастрычніцкая, колішняя Ніжне-Ляхаўская, а пасля другая, цяперашняя Гастэлы, колішняя Правіянцкая. He ведаю я пакуль і пра тое, што імем гэтага шаўца-тэрарыста не толькі вуліцы ў Менску называліся, але і помнік яму стаяў, і не дзе-небудзь «на Лекерта», а на пляцы Волі, і не на спуску да Нямігі, дзе мясцілася ятка Саламона Майсеевіча, а ў цэнтры — на месцы помніка імператару Аляксандру ІІ. Косця Воран яшчэ не сказаў мне, што дарма я гэтак замілоўваюся Менскам, бо ціхі, правінцыйны Менск — любімы горад бандытаў і тэрарыстаў: ад Лекерта з Пуліхававым да Лі Гарві Освальда.
Я пра многае пакуль не ведаю... І нават не ўяўляю, што дажыву да часоў, калі з’явяцца ў Менску новыя тэрарысты — і выбухне бомба ў метро. Дый як можна ўявіць такое, калі яшчэ няма метро ў Менску?
3 пляца Волі, дзе Саламон Майсеевіч паказвае мне месца, на якім стаяў спачатку помнік імператару, а потым тэрарысту, мы ідзем па вуліцы Рэвалюцыйнай, былой Койданаўскай, паўз колішні дом менскага віцэ-губернатара, банкірскую кантору Ліўшыца і хірургічную лякарню Шапіры, гатэлі «Нова-Варшава» і «Лівадыя»; ідзем паўз дзве камяніцы былога Інбелкульта, Інстытута беларускай культуры, у адной з якіх працаваў брат Саламона Майсеевіча Ізя, а ў другой, пазней, калі Інбелкульт ператварыўся ў бе-
ларускую Акадэмію навук і перабраўся ў дом на рагу вуліц Леніна і Кірава, размясціўся следчы ізалятар НКУС, Народнага камісарыята ўнутраных спраў, куды 17 лістапада 1937 года брата Саламона Майсеевіча Ізю забралі і невядома дзе падзелі, і, нарэшце, Саламон Майсеевіч прыпыняецца насупраць колішняга дома Залкінда, на вокны якога любіць ён хвілінку-другую паглядзець ды сёе-тое паўспамінаць. Калісьці ў доме гэтым мясцілася прыватная жаночая гімназія мадам Рэйман, дзе ў класе Алексютовіча, знакамітага балетмайстара, вучылася Сонечка Лямпель — будучая маці Асі...
— Ой...ёй-ёй...ёй-ёй-ёй,якянатанчыла... — тройчы ўздыхае Саламон Майсеевіч і доўга маўчыць. Пасля кажа ціха, неяк недаўменна: — Ізю — камуністы, Соню — фашысты... — і зноў маўчыць, пакуль зноўне выходзім мы на Нямігу, дзе ён пытае. — А ведаеш, як немцы ў час вайны Нямігу называлі?.. Хаімштрасе... Мы тут жылі, на Нямізе, а яны зрабілі тут гета на Хаімштрасе, забілі маю Соню, асірацілі маю Асю... А цяпер ятку зносяць, — сканчае ён, нібы забыўшыся, што тых немцаў, якія Нямігу Хаімштрасе называлі, у Менску даўно няма. — І Нямігу знясуць, пабачыш. Як знеслі помнік бітве на Нямізе: вось тут ён стаяў, дзе зараз мы стаім, — на пустым месцы... Можа, сюды ятку перанесці, калі таварыш Шарапаў дазволіць?.. Каб месца такое не было ггустое.
Чамусьці я ўпэўнены, што ятку перанесці Саламону Майсеевічу не дазволіць ніхто і нікуды, але казаць пра гэта яму не хачу, ды ён пра гэта мяне й не пытае, вітаючыся з чалавекам у чорным гарнітуры, у акулярах і з газетай пад пахай:
— Дзень добры, Яша, як жывеш, куды йдзеш, ты таварыша Шарапава ведаеш?..
Я пакуль не ведаю, што Яша, Якаў Барысавіч Мельцэрзон, выкладае фізіку ў42-й школе на вуліцы Камсамольскай, дзе вучылася Ася і дзе раней, да рэвалюцыі, калі Камсамольская называлася Багадзельнай, а перад тым — Феліцыянскай, была на месцы школы прыват-
ная чатырохкласная габрэйская жаночая гімназія мадам Лявідавай-Нейфах, якую скончыла цётка Асі, сястра Саламона Майсеевіча прыгажуня Ада, у час вайны павешаная ў гестапа на вуліцы Ракаўскай, якая ў савецкія часы стала вуліцай Астроўскага, дзе жыве цяпер Якаў Барысавіч. І не ведаю я пакуль пра тое, што ўжо ад пачатку вуліцы Астроўскага ў вокнах дома № 7, таго самага, дзе мясцілася гестапа, відаць было, як Ада і яшчэ чатыры чалавекі, разам з ёю павешаныя, вісяць... Яны некалькі дзён віселі, і кожны дзень Саламон Майсеевіч бачыў сястру, калі яго вялі з гета на працу і пасля працы ў гета.
— Туды іду, дзе жыву, а Шарапава не ведаю, — адказвае Саламону Майсеевічу Якаў Барысавіч, у якога, апроч Асі, вучыліся і Косця Воран, і Ігар Гурковіч, і шмат хто яшчэ, але на фізіка вывучыўся толькі Жарэс Алфёраў, які стаў доктарам навук і нават Нобелеўскім лаўрэатам, хоць бьгў стылягам, насіў порткі-дудачкі ды стракатую кашулю з малпамі.
Я пакуль не ведаю, што ЯкаўБарысавіч зратаваў Асю. У адным з пагромаўу менскім гета Асіну маці застрэлілі на Юбілейнай плошчы. Саламона Майсеевіча ўтой дзень, як заўсёды, пагналі на працу, а Якаў Барысавіч, у пагроме ўцалеўшы, прыбіраў забітых. Ён і знайшоў Асю, якую накрыла сабой яе маці. Ася амаль не дыхала. Якаў Барысавіч паклаў яе разам з маці на вазок і, не ведаючы, што рабіць, бо карнікі і дзяцей дабівалі, пацягнуў вазок да габрэйскіх могілак. Там, за агароджай, стаяла жанчына, з якой ён быў знаёмы. Звалі яе Вера Леанардаўна, яна працавала ў дзіцячым доме, і Якаў Барысавіч скінуў Асю з вазка пад агароджу... Пасля вайны ўтым дзіцячым доме, дзе працавала тая жанчына, Ася і знайшлася...
Раздумаўшы ставіць ятку на месцы, дзе высіўся некалі помнік бітве на Нямізе, Саламон Майсеевіч ідзе з Якавам Барысавічам туды, дзе той жыве, бо яны даўно, з учора, не бачыліся — і ёсць ім пра што паразмаўляць сам-насам, без мяне, бо што я ведаю?..
Я нават не ведаю, як яны самі ў гета зратаваліся. Ac распавядае гісторыю пра маладую габрэйку, якую звалі Ліна. Яна была прыгажуня, гуляла з тымі, каго габрэі называлі газлонім, бандыты. Усе лічылі яе прастытуткай. «А Ліна была савецкай выведніцай і працавала на аэрадроме!» — кажа Ac так, нібы савецкай выведніцаю прастытутка неяк яшчэ можа быць, але на аэрадроме працаваць ніяк не можа. — І была звязаная з партызанамі, да якіх вывела з гета амаль трыццаць чалавек — сярод іх і Саламона Майсеевіча з Якавам Барысавічам».
Калі б на тым Ac спыняўся, дык гісторыя была б праўдападобная. Але Ac не спыняўся, расказваў, як з Крыма, у небе над якім ён ваяваў, яго выклікаў Сталін і загадаў ляцець у Менск, каб забраць выведніцу, якой удалося займець сакрэтныя дакументы, нядаўна падпісаныя Гітлерам: новы план вайны. «Ляці, сокал!» — сказаў Сталін, і Ac пераляцеў лінію фронта, сеў на аэрадроме ў Менску і забраў выведніцу Ліну, якую Саламон Майсеевіч з Якавам Барысавічам прыкрывалі агнём, пакуль яна бегла да самалёта. «Азохэн вэй!» — заўсёды ўсклікваў у гэтым месцы аповеду Саламон Майсеевіч і наліваў Асу газіроўкі з сіропам...
Калі ад месца, дзе некалі помнік бітве на Нямізе стаяў, падняцца ўверх па вуліцы Калектарнай, дык можна выйсці якраз да габрэйскіх могілак, дзе ляжыць Асіна маці, і куды некалькі разоў я хадзіў з Асяю, але цяпер я адзін — і што мне там рабіць? Таму, пастаяўшы на месцы помніка, я паварочваю назад, іду па Нямізе проста для таго, каб па ёй ісці.
Старая Няміга — нават не вуліца, а даўжэзны калідор вялізнай камунальнай кватэры. Справа і злева — драўляныя і жалезныя, каваныя брамы і брамкі, што вядуць у двары і дворыкі, у якія проста так не зойдзеш, бо нехта, седзячы пры керагазе ці дыван выбіваючы, абавязкова спытае: «А вы да каго будзеце?..» «Да Косці Ворана...» «Косця-я-я!.. — адразу ж прагалёкае наўвесь
двор, на ўсю Нямігу той, хто спытаў. — Шпэндрык да цябе нейкі!..» — і зноў зоймецца керагазам ці дываном, залаты пыл з яго выбіваючы, і нават не спрабуй даводзіць некаму ўтым пыле, што ты не шпэндрык. He ведаюць цябе на Нямізе, значыць, шпэндрык.
А пад вуліцай Нямігай бяжыць Няміга-рака... Хоць і схаваная ўтрубу, але тая самая, бітве на якой — помнік. He толькі той, каменны, які знеслі. Ёсць помнікі, якія не знясеш. He каменныя. «Нямізе крывавы брэзе не балагам бяхуць пасеяны, пасеяны касцьмі...»
Косця кажа, што зусім не на менскай Нямізе была тая бітва, бо не было тут за што і каму біцца. І што ўвогуле не б’юцца на рэках даўжынёю ў тры вярсты. Можа, яно і так, але, давяраючы Ворану ва ўсім, у гэтым я не веру яму. Біцца заўсёды ёсць за што і ёсць камуўлюбым месцы. Атым больш на Нямізе...
На Нямізе, на гаўбцы, скошана навіслым над вуліцай, я ўпершыню ўбачьгў Асю. Ускінуўшы рукі, стрункаю цягнучыся ўвышыню, яна стаяла ў белай сукенцы, на якой золатам плавіўся пажар яе валасоў, і, здавалася, над Нямігай, якая была і вуліцай, і ракой, плыла ў нябёсах разам з асветленымі вечаровым сонцам аблачынамі... Я забыўся, куды і па што іду лабірынтамі Нямігі, стаяў аслупянелы, як пыл у дворыку, пакуль яна не апусціла адну руку на парэнчы гаўбца і не ўзмахнула другой рукой уздоўж вуліцы, у мой бок — я падумаў: мне! Сэрца ўдарыла пад горла, ёкнула і ўпала, але з-за спіны маёй імклівым, пругкім крокам вымкнуў нехта, хто быў вышэйшы за мяне, мацнейшы, прыгажэйшы — і, вымыкаючы з-за маёй спіны, ён адной рукой, у якой нёс скручаны аркуш ватману, прыабняў мяне за плечы, а другую руку, у якой было шампанскае, ускінуў і крыкнуў: «Стань маёй — і горад гэты я кінуда ног тваіх!..»
Шампанскае, з корка якога загадзя была скручаная драціна, пеніста стрэліла ўгору — у нябёсы, адкуль рассыпаўся смех, нібы кінулі адтуль жменю срэбных манетаў...
Так я пазнаёміўся з Асяю, якая жыла ў нябёсах, і з Косцем, які жыў на зямлі. А заадно і з Гурыкам, які жыў паміж Косцем і Асяю, паміж зямлёю і небам, паміж усімі і ўсім... Ну,так, якжывуць гэбісты.
Як я ні ўпіраўся, Косця, які зразумеў, што я сканаю, калі зблізку не ўбачу тое, з чаго аслупянеў здаля, зацягнуў мяне на сваю галубятню, якая была і ягонай майстэрняй, і кватэрай, дзверы ў якую амаль ніколі не замыкаліся, і, калі гаспадара не было дома, госці ягоныя не чакалі ў парозе. Гэтым разам, апроч Асі, не чакаў гаспадара ў парозе і Гурык, які ў куце, адгароджаным кавалкам фанеры пад кухню, гатаваў каву і сказаў, як толькі Воран ўпіхнуў мянеўдзверы: «Стаўшы тваёй,яна варонай стане».