Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
але нават яе не выказваў, бо за мяне яе выказаў Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССРтаварышМ. С.Хрушчоў. ТаварышмаёрГагарын (!) згадзіўся, што таварышам Сталіным у асобных момантах сёння можна быць незадаволеным, але ні ў якім разе не ў Менску, а толькі ў Маскве. Ён прапанаваў мне падпісаць паперу аб супрацоўніцтве, але я не зразумеў, якоеможа быць супрацоўніцтва такой паважнай установы, як Камітэт дзяржаўнай бяспекі, з чалавекам, які прадае газаваную ваду, і ён параіў мне моцна падумаць.
Дня 6 чэрвеня 1961 года, роўна за два месяцы да 16-й гадавіны атамнай бамбардзіроўкі амерыканскімі імперыялістамі японскага горада Хірасіма, галоўнай мэтай якой была спроба застрашыць Савецкі Саюз новай звышмагутнай зброяй, чаго неўдалося, бо намаганнямі самай перадавой у свеце савецкай навукі ў нас з’явілася свая атамная бомба, я паспрабаваў запісацца на прыём да старшыні Менскага гарадскога выканкама дэпутатаў працоўных таварыша Шарапава В. І. па пытанні пераносу аўтамата з газаванай вадой са спуску ад пляцуВолі да Нямігі на рог вуліц Леніна і Карла Маркса. У прыёме мне адмовілі, патлумачыўшы, што аўтамат з газаванай вадой пастаўлены на спуску ад пляцу Волі да Нямігі згодна з планам устаноўкі аўтаматаў з газаванай вадой у горадзе Менску, зацверджаным на сесіі Менскага гарадскога выканкама дэпутатаў працоўных і падпісаным старшынём Менскага гарадскога выканкама дэпутатаў працоўных тав. Шарапавым В. І., які вызначаецца прынцыповасцю і прынятых ім рашэнняў ніколі немяняе. Прашу памяняць ці тав. Шарапава В. І., ці прынятае ім рашэнне, якое шкодзіць справе выхавання савецкага чалавека як будаўніка камунізму, які на рагу вуліцЛеніна і Карла Маркса (падкрзсленамной) неможа выпіць вады. І гэта адбываецца ў той час (!), калі ўвесь савецкі народ скіраваны ў космас і вось-вось пераселіцца на Месяц і ў іншыя сусветы, пра што сведчыць узнёслая прамова Першага сакратара ЦК КПСС, Старшыні
Савета Міністраў СССР таварыша М. С. Хрушчова на святкаванні 40-годдзя БССР і Камуністычнай партыі Беларусі (тэкст прамовы дадаецца).
Да ўсяго ўласнаручны подпіс:
Бланк С. М., беспартыйны».
У Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі Беларусі не знайшлося, мусібыць, перакладчыка з ангельскай — і скаргу Саламона Майсеевіча Бланка з дададзеным да яе тэкстам прамовы Мікіты Сяргеевіча Хрушчова пераправілі ў КДБ.
Вуліца Камуністычная, колішняя 2-я Міхайлаўская
3 Амерыкі, дзе поўна ўсялякіх імігрантаў, таму перакладчыка знайсці не праблема, скаргу Саламона Майсеевіча нікуды не перапраўлялі, але і не адказалі на яе. Мусібыць, пакрыўдзіліся. He трэба было Саламону Майсеевічу пра амерыканскі імперыялізм пісаць. Ён, можа, думаў, што гэта яму дапаможа, але не дапамагло. Як не памагла і дададзеная да скаргі прамова Мікіты Сяргеевіча Хрушчова, якую Саламон Майсеевіч, каб у ЦК КПБ прачыталі яе па-беларуску, выразаў з газеты «Звязда».
«Ён разлічваў, што яго за антысавеччыну вышлюць. На «Ту-134» у 72 гадзіны ў Ізраіль», — казаў Гурык, калі Саламона Майсеевіча арыштавалі ўдругі раз.
За якую антысавеччыну, калі ў скарзе Саламона Майсеевіча скразная антыамерыканшчына?.. Косця нават спытаў Амерыканца, ці не выкрасліў той, як амерыканскі камуніст, што-небудзь антысавецкае пры перакладзе? Арыгінала мы не бачылі, Амерыканец паказаў нам пераклад, з якога, перш чым аддаць яго Саламону Майсеевічу, зрабіў копію на радыёзаводзе, дзе працаваў. Вось тут бы ў гэбістаў спытацца: хто гэта амерыканца і, можа быць, шпіёна на савецкім заводзе да капіравальнай тэхнікі дапускае?..
Ніхто, вядома, не спытаўся... Але дарэмна Гурык выгляд рабіў, нібы арыштавалі Саламона Майсеевіча
толькі цяпер, пасля скаргі ў ЦК, а ў першы раз не арыштоўвалі. Ну, пасля таго, як Саламон Майсеевіч сказаў, што ён сваяк Леніна, чаго ніхто, апроч мяне, Асі і Косці, не чуў. Яшчэ Ac да нас падыходзіў, які мог пачуць...
«Ас мог пачуць», — сказаў я Косцю, які пасля бойкі з Гурыкам наўпрост спытаў мяне: «Хто?..»
He Ася ж данесла, што бацька ў сваякі да Леніна набіваецца. Тады і яна Леніну радня... Як і Эдзі Рознэру... І не сам жа Косця, які адрэзаў: «Ас пачуць не мог!»
Выходзіла, што я данёс. Ці сам на сябе Саламон Майсеевіч... Каб на «Ту-134» у 72 гадзіны ў Ізраіль.
У любым выпадку трэба было неяк Саламону Майсеевічу дапамагаць, пакуль у Маскве адліга. Ці хоць бы паспрабаваць дапамагчы, пакуль і ў Менску нешта такое...
Аяк дапамагчы?..
— Давесці трэба, — прыдумаў Косця, — што ён савецкі чалавек і на ўсіх нас па-савецку ўплывае.
А дзе давесці?.. Каму?.. Гурыку?.. Ато Гурык не ведае, хто такі Саламон Майсеевіч.
— Калі за Амерыканцам сочаць, а мы ведаем, што за ім сочаць, дык павінны праслухоўваць і тэлефон, і ўсю кватэру, — сказаў Косця. — Збіраемся там — і каму трэба, той нас пачуе.
Амерыканец жыў на колішняй вуліцы 2-й Міхайлаўскай. Пазней яна называлася Мопраўскай, потым — Калініна, а ці не адразу ж па прыездзе Амерыканца яе перайменавалі ў Камуністычную. Кватэра ягоная была ў доме № 2, найбліжэйшым да праспекта Сталіна, які таксама перайменавалі — і ён стаў праспектам Леніна.
Пасля таго, як Амерыканец вярнуўся ў Амерыку і забіў там свайго амерыканскага прэзідэнта, дом, у якім жыў ён у Менску, знік. Новыя нумары на ім сведчылі, што гэта дом № 4, а дома № 2 нібы й не было. Значыць, ніхто ў ім ніколі жыць не мог. Тым больш
амерыканец... Які амерыканец? Скуль узяўся, з пылу зляпіўся?.. Тут Беларуская Савецкая Сацыялісты'чная Рэспубліка, а не Амерыка.
І ўсё ж дом, у якім жыў Амерынец, быў і ёсць, хоць і пад іншым нумарам, і стаіць, як стаяў, амаль насупраць музея I з’езда РСДРП. Відаць, нехта доўга думаў, перш чым на вуліцы з такой назвай ды яшчэ ў такім суседстве пасяліць Аліка, амерыканскага камуніста ці шпіёна.
Даводзіць невядома каму, што Саламон Майсеевіч савецкі чалавек і па-савецку на ўсіх уплывае, сабраліся Косця, Ася і я. Па дарозе да нас прыбіўся Ac. Прыйшлі да Амерыканца, а ў яго, апроч Марыны, якая ўжо год была за ім замужам, яшчэ і Палкоўнік. He маючы свайго жытла, ён жыў то ў сястры каля стадыёна, то ў маці каля радыёзаводу — і па-суседску зазіраў да Амерыканца, у якога заўсёды былі пігулкі, якія прыносіла са сваёй шпітальнай аптэкі Марына. «Калёсы», да якіх прызвычаіўся Палкоўнік у турме. Прыходзіў ён з кавенькай, такою важкаю палкай, і казаў: «Кватэры пераблытаў».
Як ён мог іх пераблытаць?.. Жылі яны абодва — і Амерыканец, і Палкоўнік — у кватэрах з нумарам 24, але ж на розных вуліцах у розных дамах. Амерыканец з Марынай — на Камуністычнай, а Палкоўнік з сястрой — на Энгельса. І, каб кватэры пераблытаць, трэба, як мінімум, мост цераз Свіслач перайсці...
Ці Палкоўнік не пераходзіў моста?
Між іншага, і кватэра на вуліцы Кісялёва, былой Старажоўскай, дзе жыла маці Палкоўніка, а пасля, калі бальшавічка-бундаўка памерла, жыў ён адзін, мела нумар 24. Гэткае супадзенне павінна, мусібыць, нешта азначаць, але я не ведаю, што яно азначае...
He думаю, што Палкоўнік завітваў да Амерыканца толькі дзеля «калёсаў». Ён быў Настаўнік, Гуру, вучні якога ўсё, чаго б ён ні пажадаў, з-пад зямлі б дасталі. Але нічога асаблівага Палкоўнік ніколі не хацеў. Ён на-
ват без «калёсаў» мог абыходзіцца, п’ючы, калі тых не было, віно ці гарэлку. Тады чаго ён да Амерыканца цягаўся?.. He сачыць жа яго, ворага народа, за чужаземцам прыставілі. Хоць усё можа быць. Вунь прыставілі ж сына паэта Шушкевіча, які ў лагеры сядзеў, Амерыканца рускай мове вучыць. Хіба не дзіўна? Сын беларускага рэпрэсаванага паэта, а навучае амерыканца рускай мове...
Нешта заблытваюць гэбісты.
Панастаўлялі жучкоў...
Тое, што дома была Марына, нам ніяк не замінала і не шкодзіла, нават наадварот: тых, на каго Саламон Майсеевіч па-савецку паўплываў, разам з ёй было болей. Але Палкоўнік...
— Мы думалі, што і Саламон Майсеевіч тут, — сказаў Косця, нібы пра тое, што Саламона Майсеевіча арыштавалі, не чуў і не ведаў, дый не мог чуць і ведаць, бо такога быць не магло, і Палкоўнік зірнуў на яго нядобра. Косця ж доўжыў сваё. — Шкада, што яго няма, ён так узнёсла чытаў даклад таварыша Хрушчова... — а Палкоўнік, яктолькі гаспадыня паставіла на стол, сам сабе наліў, бо, мусіць, «калёсаў» гэтым разам Марына не прынесла, выпіў і здзівіўся: «Як чытаў?.. Што?..»
— ...на XXI з’ездзе Камуністычнай партыі Савецкага Саюза... узнёсла... — доўжыў і міргаў, і пальцамі ў столь і ва ўсе сцены тыркаў Косця... — сённяшняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме!.. — а Палкоўнік закрычаў раптам, не закусіўшы: «Ты што тут разміргаўся! Пальцамі растыкаўся! Саламон генетычны антысаветчык! Як ён чытаць могтакое г...! Ды яшчэ ўзнёсла! Хіба на ўнітазе ўзнёсся... — і хоць Косця ўжо кулакамі трос, вочы ўгору закочваючы, Палкоўнік цішэй, аледагаварыў... — з газетай для натуральныхпатрэб...»
Косця кінуў кулакі ўніз, расціснуў іх і бязвольна абсеў на крэсле...
Амерыканец, пэўна, таксама ведаў, што і тэлефон ягоны, і кватэру ягоную праслухоўваюць, та-
му паспрабаваў заспрачацца з Палкоўнікам: «Гэта амерыканскія газеты для натуральных патрэб, не савецкія», — на што Палкоўнік заявіў, што ўсе газеты ва ўсім свеце выключна для натуральных патрэб, ні для чаго болей, а тут Ася сказала:
— Мой бацька не антысаветчык.
— Антысаветчык! — гнуў сваё Палкоўнік, які, прайшоўшы турму, ведаў, што такое людзі, і не меў да іх ні асаблівай павагі, ні спагады. — Хто ж яшчэ, калі не антысаветчык? Габрэй, значыць, антысаветчык. Быў бы напалову габрэй — быў бы напалову антысаветчык. Як я. А ён цалкам. І нават больш...
Ac, які, не скінуўшы шыняля з генеральскімі пагонамі, стаяў у дзвярах, нібы мы былі ўжо арыштаваныя, і ён на такім высокім, на генеральскім узроўні нас вартаваў, спытаў нечакана:
— Як можа быць больш, калі цалкам? Такога не можа быць.
— He антысаветчык! — раптам коратка ўсхліпнула Ася. — Гэта ўсё праз мяне, гэта Гурык... старшы лейтэнант Ігар Гурковіч... — цвёрда прагаварыла яна ў столь, праглынуўшы ўсхліп... — калі бацьку яшчэ тады, за Леніна арыштавалі, сказаў, каб я падумала, з кім быць, з ім ці з Косцем, калі хачу...
Косця ўскочыў: «Што?!. Поскудзь!..» — і перакуліў, ускокваючы, шклянку з гарбатай, якую толькі што наліла Марына, на жывот Палкоўніку і ніжэй... а Палкоўнік нават не войкнуў, нібы нічога ў яго там, спераду, не было, — гэтаку турме загартаваўся, толькі сказаў, порткі атрасаючы: «У-ё-бі-шча».