Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
«Ты бацьку ратуеш?..» — спытаў я тады, і яна адказала: «Усіх».
«Ды падсцялілі яе пад Гурыка!» — махаў перада мной рукамі Віл. Рукі ягоныя, якімі ён цэмент грузіў, каб на джынсы зарабіць, былі з такімі мазалямі, што ён на далоні, як на цёрцы, моркву дзёр. «Хто падсцяліў?» «Жыды!»
Віл не быў антысемітам, ён быў братам карэспандэнта Ўсесаюзнага радыё, які нядаўна даў яму прачытаць кнігу пра тое, як габрэі заваёўваюць свет.
«У іх палітыка такая масонская: кожнага, хто ў органах, ваўладзе, павязваць са сваімі. Вось Гурыка і павязалі! І пабачыш: высока ўзляціць, тут масоны пастараюцца».
Ася дазволіла сабе толькі адну слязу...
— Што ж мы з табой нарабілі? — высушыла яна на вейцы другую слязінку, а трэцяй ужо не было. — Жыццё асобна пражылі...
Пасля перформансу з кветкамі я не ведаў, што рабіць далей, што казаць?.. Раптам стала ніякавата, як
на сцэне, на якую штукар цябе выцягнуў з залы, каб чужы партманэт з тваёй кішэні дастаць, а ты стаіш, чакаеш, пакуль ён дастане ці не дастане, і не ведаеш, куды рукі падзець... Таму сказаў, час марудзячы: «Ты блузку залілеіла...» — і яна стрэсла з блузкі жаўтаваты пыл кветак: «Так заўсёды з лілеямі, але я ўсё адно іх люблю, дзякуй, што ўспомніў...» — і я спытаў не вельмі ўдала, агледзеўшы пусты стол, за якім яна сядзела:
— Ты адна?
Яна не стала казаць, што гэта не найлепшае пытанне.
— Адна.
Зрэшты, яна таксама не лепш спытала: «Я пастарэла?»
— Чаму ты адна?
— Бо з усімі развітваюся... — яна пасунулася і села бокам да акна: цяпер вечаровае сонца высвятляла не ўсе маршчынкі на яе твары. — Прысядзь. Ці ты спяшаешся?
— He, — я сеў. — 3 кім ты развітваешся? — кіўнуў на стол. — Нікога ж няма.
— 0!.. Іх многа. Усіх не ўмясціць, — яна раскінула рукі. —Таму і няма нікога. Зрэшты, у мяне нікога й не было. Апроч бацькі. Ты помніш яго?
— Помню, — і я зноў спытаў праз трыццаць гадоў. — Ты за Гурыка выйшла, каб бацьку ўратаваць?
Яна паклала рукі, самыя прыгожыя ў свеце рукі, якія толькі могуць быць, якія толькі можна ўявіць, адну на адну, далонь на далонь, паглядзела на мяне ўважліва.
— Цябе дасюль гэта цікавіць?
— Дасюль.
— Дзіўна... І ты дасюль раўнуеш мяне да мора, ветру, сонца?
Мне пад горла падкаціла: яна помніць!..
Даўно, калі мы аднойчы ў Крым, у Новы свет паехалі, я сказаў ёй, што раўную яе да сонца, ветру, мора. Бо вецер абдымае яе, сонца цалуе, мора лашчыць...
	 v		
Цяпер такога ўва мне не было — і я сказаў праўду:
— He, He раўную.
Мне здалося, што ёй хацелася б, каб я дасюль раўнаваў. І памаўчаўшы, нібы ўзважваючы, ці доўжыць размову, яна прагаварыла амаль скарагаворкай.
— Я пайшла за Гурыка, бо Кім Іванавіч сказаў мне, каб я за яго пайшла.
— Хто сказаў?
— Сысой. Палкоўнік.
— Я гэта чуў. Яно было не ўсур’ёз.
— Як ты мог чуць? Я нікому не казала.
Яна не ўсё помніла. Забылася пра Круглую плошчу, пра першы аўтобус...
— Ён сам сказаў. Пры мне, пры ўсіх. Перад тым, як ты скочыла ў аўтобус, каб да Гурыка ехаць. «Ты, Ася, не цягайся з гэтымі ўбогімі. Ты за Гурыка трымайся. Замуж за яго выходзь. Марына за Аліка, а ты за Гурыка, і яшчэ невядома, каму лепш будзе...» Вось так ён сказаў слова ў слова, але гэта было не ўсур’ёз. Ён проста насміхаўся з таго, як мы прыдумалі Саламона Майсеевіча ратаваць. Расказваць у кватэры амерыканца, каб чулі гэбісты, які твой бацька савецкі чалавек.
— А-а-а... — Ася засмяялася. Амаль гэтаксама, як некалі. Нібы анёл з неба жменьку срэбных манетак кінуў. Толькі, пакультыя манеткі да зямлі ляцелі, шмат якія ветрам знесла. — Гэта і праўда смешна выглядала. Цяпер выглядае смешна... Атады страшна. І ятак вам была ўдзячная, што вы са мной... — яна хіснула галавой, пажар пераліўся з пляча на плячо. — А ўсур’ёз мне Кім, каб я за Гурыка выходзіла, сказаў пазней. Калі я прыйшла да яго, каб... Ты выпіць са мной не хочаш?
— Можам выпіць. Шампанскае?..
— Шампанскае.
— 3 пафарбаваных слоікаў?.. У вас ёсць, — падазваў і спытаў я афіцыянта, — пафарбаваныя слоікі?
Той не зразумеў.
Што?
— Слоікі, — паказала рукамі Ася. — Паўлітровыя пафарбаныя слоікі. Адзін жоўты і адзін... — яна вінавата зірнула на мяне...
— Сіні.
— Сініх сёння няма, — сказаў афіцыянт, які аказаўся з гумарам, што рэдкасць для афіцыянта. — А жоўтыя заўтра будуць. Будзеце чакаць?..
«Не, — не згадзіўся я чакаць, — я трыццаць год чакаў», — на што афіцыянт сказаў: «Дык дзень туды, дзень сюды...» — але пайшоў і вярнуўся хутка з шампанскім і двума бакаламі, абгорнутымі ў жоўтую і сінюю сурвэткі. — Так падыдзе?..»
Зусім як некалі, у кватэрцы Косці на Нямізе, падала з акна на стол вечаровае сонца, і мы паднялі рознакаляровыя бакалы з віном, кожны са сваім:
«За цябе». «За цябе». «За нас». «За сустрэчу». «За Саламона Майсеевіча». «За Аса». «За Палкоўніка». «За Аліка». «За Гурыка». «За Косцю». «За Нямігу». «За калоны». «За якія калоны?..» «Тэатра юнага гледача». «За калоны Тэатра юнага гледача». «За Свіслач». «За Менск, у якім былі такія людзі». «Чаму былі? Ёсць. За нашага афіцыянта». «За Менск, у якім ёсць такія людзі. Хоць ты не развітвайся і не з’язджай». «А куды ты?..» «Туды, куды бацька не даехаў». «У Ізраіль?» «Так,там нейкая цётка мая яшчэ жывая. Яна і раней клікала, але Гурык...» «Што Гурык?..» «Жонка генерала КДБ — і ў Ізраіль?» «А цяпер ты не жонка?» «Цяпер ён не генерал». «Ахто?» «Нябожчык». «Чакай... Гурык памёр?..» «Не, але яго, як бы гэта сказаць... памёрлі». «Яктак?..» «А так, што адно наша ведамства на запыт аднаго амерыканскага ведамства афіцыйна адказала, што ён памёр». «Чаму?» «Бо нейкі шпіён... карацей, знайшліся паперы. Копіі». «Якія паперы?» «Па Аліку». «Па якім Аліку?» «Па Амерыканцы. 3 іх вынікае, што Гурык рыхтаваў яго да забойства Кэнэдзі». «Глупства!» «Глупства, але праз гэта ў Гурыка і пайшла кар’ера. Пасля забойства яго амаль адразу перавялі ў Маскву, павысілі ў званні...» «Ды ду-
рата!.. Яны, можа, выгляд хацелі зрабіць, што гэта іх работа. На ўсялякі выпадак». «Можа быць. Але цяпер з амерыканскімі прэзідэнтамі цалуюцца, так што Гурык — генерал-нябожчык». «І з табой едзе ў Ізраіль?» «Цябе і гэта цікавіць?» «А як ты думаеш?..» «А ты сам падумай: як нябожчык можа некуды ехаць?..»
Афіцыянт падышоў:
— Яшчэ шампанскага?
Ася глянула на пустую бутэльку:
— Хутка мы....
— Пад размовы не заўважаем, — сказаў афіцыянт. — А пасля і размоў не помнім.
— Тады давайце, каб не помніць, — неяк адчайна рашылася Ася, і гэтак жа адчайна, як толькі прынёс і наліў афіцыянт шампанскае, выпіла, і стала казаць, не перапыняючыся, нібыта баючыся, што, калі перапыніцца, дык не дагаворыць. — Я кахала Косцю, але не так, як Палкоўніка, якога любіла, разумееш, любіла, як, можа быць, Бога трэба любіць, ён адзін ведаў столькі, колькі ўсе, і адзін сярод усіх быў вольны ў той савецкай турме, тады, у той час не баяўся, роўных яму людзей я побач не бачыла, таму прыйшла да яго аднойчы пад ноч і сказала, што гатова аддаць яму, такая дурненькая была, гатова аддаць яму ўсё, што маю, а ён засмяяўся: «А што ў цябе ёсць, апроч пыткі?» — я ўпершыню слова такое пачула: пытка. «Дык яна ў любой лярвы ёсць, але што ж, даеш, дык вазьму, кладзіся...» — і я лягла, а ён сказаў, што яму некуды схадзіць трэба, пайшоў, я да раніцы чакала, мяне ўсю клапы скусалі, бо ў ягоным ложку, ды які там ложак, матрац падраны з падранай коўдрай на падлозе, можа, толькі скарпіёнаў не было, а ён недзе цягаўся ўсю ноч, вярнуўся п’яны і спытаў: «Ты што тут робіш?..» — і калі я паўтарыла, што ён для мяне, як Бог, і я гатова аддаць яму ўсё, што маю, закрычаў: «Ідзі Гурыку ўсё аддай, у-ё-біш-ча!..» — і выпіхнуў мяне, голую, у калідор, следам адзежу кінуўшы: «Гурыку!..» — і я ўся ў клапах, у блохах, у гнідах, у вошах, нават на лабку гэ-
тыя вошы былі, хоць яны, кажуць, гэтак не перадаюцца, прыпёрлася раніцай да Гурыка і сказала, што згодная быць ягонай, калі ён абяцае, што бацьку адпусцяць і чапаць не будуць, і ён паабяцаў, і я заразіла яго тымі вошамі лабковымі, мандавошкамі, вось з чаго ў нас сумеснае жыццё пачалося, а бацька ўтурме памёр, Гурык сказаў, што ўночы, дык хто ж вінаваты, і, можа быць, насамрэч ніхто, але я і адразу падумала на Гурыка, і потым, і цяпер думаю, што гэта ён памерці бацьку дапамог, бо не мог, вядома, бо хто ён такі, каб яго вызваліць, вось так я з ім жыццё і пражыла... ці, магчыма, не так ужо я пастарэла, нешта ў жыцці маім яшчэ можа быць, ці ўжо нічога быць не можа, як ты думаеш?..
Прамаўляючы ўсё гэта, яна сядзела роўна, нерухома, і рукі яе нерухома ляжалі на стале — далонь на далоні. Я нахіліўся і пацалаваў іх. Ася не торгнулася, не зрабіла выгляд, што ёй няёмка: прывыкла да таго, што ёй цалуюць рукі. Адну руку яна пакінула пад маімі губамі, другой пагладзіла па галаве:
— Хочаш, я ў Ізраіль цябе звязу, помніш, нам Віл расказваў... дарэчы, ён жывы?..
— Жывы...
— А Эдзік?
— Жывы.
— Дык яшчэ многа жывых? Біг? Гарык?.. Піля?
— Біг памёр, а Гарык і Піля жывыя. Многа яшчэ жывых...
— Дзякуй Богу... Дык помніш, як Віл, якому брат кніжкі антысеміцкія чытаць даваў, нам пра Ізраіль расказваў і расказваў, хоць там не быў, толькі з радыстамі нейкімі ізраільскімі звязваўся...
— He з нейкімі. 3 міністрам...
— Так, з міністрам, я ўспомніла! І з каралём Кувэйта... — He Кувэйта, Іарданіі... 3 Хусэйнам.
— 3 Хусэйнам, так, і з Бары Галдуотэрам, гэтым, як яго...
— Сенатарам.
— Так, сенатарам... Але як яго ў нас тады называлі...
— Ястрабам.
— Во, ястрабам. Ворагам СССР. 3 вас жа праз гэта шпіёнаў і антысаветчыкаў маскоўскія гэбісты прыдумалі, а Гурык...
— Што Гурык?..
— А ты не здагадваешся?
— Пра што мне здагадвацца?
— Пра тое, што яго не толькі праз Амерыканца, а яшчэ і праз вас у Маскву перавялі і ў званні павысілі.
— Праз нас?.. Праз каго праз нас?..
— Праз Палкоўніка, праз Эдзіка Гарачага, Косцю, Віла і ягонага брата... Ён жа з вас тэрарыстаў зляпіў, якія разам з Амерыканцам хацелі забіць Хрушчова, а ён вас выкрыў...
— Хто выкрыў? Брат Віла?
— Які брат Віла? Гурык! Ён пра гэта мне расказаў, калі генералам быць перастаў...
Я адсунуўся ад жонкі гэбісцкага генерала, які памёр, але жывы, а яна, нібыта ўдава ягоная, з’язджае ў Ізраіль, і паглядзеўна Асю ўважліва: не жартуе?.. He падобна было, каб яна жартавала.