Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
«Што вам трэба, — спытаў Эдзюню начальнік савецкай Беларусі Панцеляймон Панамарэнка, — каб з такім жа фурорам выступіць у Маскве на дэкадзе беларускага мастацтва?» «Ап-пар-р-ратура, гоп, аппар-р-ратура!..» — праспяваў яму Рознэр і займеўтакую гоп-апаратуру, якой не было ні ў адным аркестры СССР: з радыёзаводу, што меў ліцэнзію кампаніі «Тэлефункен». Радыёзавод з Вільні, якая восенню 1939 ro­fla адышла да Літвы, вывезлі ў Менск, дзе ён стаў заводам імя Леніна, на якім працуе цяпер амерыканец Алік. Хоць пры чым тут амерыканец Алік? Hi пры чым...
3 гэтага заводу займеў радыёапаратуру для свайго джаз-аркестра Эдзі Рознэр. І дзе ён праз тое апынуўся? На Калыме.
‘ч Ч, ,і Й А < jA
3 гэтага заводу — лямпы і кандэнсатары, схаваныя ў маім заплечніку пад ложкам у інтэрнаце электратэхнікуму сувязі! Дык чаго я тут сяджу і ваду п’ю, нібы ў Саламона Майсеевіча той вады не напіўся?..
3 кінатэатра,удзвярах якога кантралёрка спытала: «А кіно?..» — я пратрусіў на «брадвэй», скочыў у першытралейбус,даехаўда Падлеснай,дабегда інтэрната, схапіў заплечнік, доўга мітусіўся на вуліцы, не знаходзячы месца, дзе можна ад таго, што ў ім, пазбавіцца — у гэтым гэбісцкім горадзе няма куды выкінуць нават самы маленькі, не большы за канцылярскую скрэпку, рэзістар! Нарэшце ўбачыў люк з надпісам ГТС, побач з ім кінуты кавалак арматуры, якім прыпадняў люк, адсунуў яго ўбок і ссыпаў увесь свой скарб з заплечніка ў цёмную прорву калодзежа гарадской тэлефоннай сувязі. Азірнуўшыся, ці не сочаць за мной, паставіў люк на месца і зноў пабег па Падлеснай, скочыў у першы тралейбус і, праязджаючы вуліцу Леніна, убачыў на лаўках у скверы тых, хто яшчэ зусім нядаўна стаяў каля сцяны і сядзеў на лаўцы побач са мной у двары на Інтэрнацыянальнай. Усе былі тут, апроч Амерыканца з канадцамі і Палкоўніка, які стварыў з нас антысавецкую групоўку, назваўшы яе сваім імем, каб мы адчулі, як напісаў ён у сваёй няскончанай казцы, «трагедыйнасць быцця і яшчэ шматчаго экзістэнцыйнага,
што не мае назвы».
Вуліца Кісялёва, былая Старажоўская
Адчуўшы ў поўнай меры трагедыйнасць быцця і яшчэ шмат чаго экзістэнцыйнага, што не мае назвы, мы рушылі шукаць Палкоўніка, якога знайшлі ў доме сястры. Але не з сястрой, а з Асяю, якая павінна была быць з Гурыкам. Ад Гурыка Ася дазналася, што нас арыштавалі, і прыскакала. Косця паспрабаваў зрабіць выгляд, нібы яму ўсё адно, дзе і з кім яна скача, ды не стрываў. «Праз цябе...» — пачаў ён, збіраючыся, мусібыць, сказаць, што, каб не яна са сваімі скокамі, мы бампер не адарвалі б, нас бы ў міліцыю не забралі і ў той двор не загналі, дзе мы чакалі, калі нас расстраляюць, але Палкоўнік перапыніў Косцю:
— Што праз яе?!. Вайна?!.
Ён крыкнуў гэта, тыкнуўшы пальцам у Асю, і тая выбегла, не зачыніўшы дзвярэй...
Асі было дваццаць, Палкоўніку за трыццаць. У маіх вачах іх падзяляла бездань. І ніводнага разу мне не падумалася, што і Косця, і Гурык куды бліжэйшыя векам да Палкоўніка, чымся да мяне. Палкоўнік нібыта аднолькава быў старэйшы і за іх, і за Асю — за ўсіх. Але ж яно было не так...
Доўга я не мог зразумець: як Палкоўнік ставіцца да Косці, Гурыка? Да ўсіх — і найперш да мяне? Думаў, што да мяне — абыякава, ніяк, пакуль Гарык Клябанаў, які быў не адно ўлюбёнцам Палкоўніка, але і раўніўцам,
аднойчы ні спытаў раздражнёна: «А што за сын палка сярод нас круціцца?» Было гэта тут, у гэтай кватэры, і я кінуўся, як толькі што кінулася Ася, да дзвярэй, а Палкоўнік злавіў мяне за руку: «Ён не сын палка, а сын Палкоўніка!..»
Гэта была мая першая перамога ў кампаніі, якая гуртавалася вакол Палкоўніка: ён як бы прыраўняў мяне да астатніх. Я застаўся — і цяпер мы ўсе стаялі, гледзячы на дзверы, якія, хіснуўшыся туды-сюды, самі зачыніліся за Асяю.
— 3 бабамі пасля... — сказаў Віл, нібы выручаючы Косцю, які не знайшоў, што адказаць Палкоўніку. — Між намі мужыкамі давайце разбярэмся.
Палкоўнік ніколі не быў мяккай цацкай, а тут, здалося, жалезныя іскры з яго сыпанулі—так ён накінуўся на Віла.
— У чым разбірацца?!. 3 канадцамі кінь цягацца! Хто ў іх валюту цыганіць? Я?!.
Ніхто з нас не ведаў, што Палкоўнік напісаўдля маёра Гагарына «дакументальную прозу», таму ніхто не разумеў, што з ім?..
Валюту ў канадцаў мы сапраўды цыганілі. Найчасцей цыганіў Віл, які прыдумаў байку, нібы, выпіваючы за валюту, ён пачуваецца Эрнэстам Хэмінгуэем. Калі ж п’е за рублі, яму сніцца, што ён Піліп Пястрак. Пестраком жа Віл сябе нават сніць не хацеў, хоць за валюту ён, як і за рублі, купляў не кальвадос, які любіў Хэмінгуэй, а любімую пестракоўскую гарэлку. Аддаючы ў мастацтве перавагу ўсяму замежнаму, у жыцці Віл прытрымліваўся айчынныхтрадыцыяў, схіляючыся не да таго, што лепш, а да таго, чаго больш.
Калі ў 1961 годзе была праведзеная дэнамінацыя рубля, названая самай гуманнай у гісторыі грашовай рэформай, і замест рубля старога з’явіўся новы, у дзесяць разоўдаражэйшы, ён маляваўся ў газетах, як асілак,які ўзняў молат над уціснутаю ў плечы галавой карліка — змарнелага долара. Але за пяць рублёў-асілкаў мож-
на было купіць у звычайнай краме толькі адну пляшку гарэлкі, якая каштавала 2.87, плюс ікра жоўтая (кабачковая), сыр «Каўбасны» і каўбаса «Ліверная», а за пяць карлікаў-долараў у краме валютнай — дзве пляшкі гарэлкі плюс ікра чорная (асятровая), сыр «Швейцарскі» і каўбаса «Зубрыная». Ці, калі купляць без ікры, дык тры пляшкі з каўбасой. І як яно так выходзіла, што за меней, бо долар у газетах каштаваў 90 капеек, можна купіць болей, ведалі хіба фарцоўшчыкі, якія куплялі долары ў замежнікаў даражэй, чым за капейкі, але за колькі — не распавядалі нікому, апроч КДБ.
Віл не быў фарцоўшчыкам, таму ягоныя фінансавыя стасункі з іншаземцамі цвёрда палягалі на тым, што друкавалася ў савецкіх газетах. Пазычаючы валюту, ён вяртаў пазыку рублямі па афіцыйным курсе. Выходзіла, што замест дзвюх пляшак вяртаў адну, замест ікры асятровай — кабачковую, замест каўбасы «Зубрынай» — «Ліверную». Крэдыторы з гэтым найчасцей мірыліся, бо пазычалася драбяза. Калі ж яны выяўлялі незадаволенасць, Віл прыносіў газету з асілкам, які ўздымаў молатам над карлікам, і пытаўся: «Вы супраць нашага курса? Вучыцца ў нас не жадаеце?..»
Канадцы Джым Калеснікаў і Джон Дак вучыцца ў нас жадалі. Дзе б яшчэ іх так — за так! — вучылі?..
3 Джонам была праблема: перш чым пазычыць пяцёрку, ён граў на баяне. І змушаў тых, каму пазычаў, слухаць. Гадзіну, ато й болей граў — гэтаклюбіў мурын рускі баян. Віла, якому свае кружэлкі з аўтографамі дасылаў Луі Армстранг, нудзіла, але ён трываў. Бо Ma­na было стрэсці з баяніста пяцёрку «карлікаў», трэба было яго ж і па гарэлку з ікрою зганяць. Самому ўзяць лепш не спрабаваць, таму што каля ўваходу ў валютную краму стаіць, апроч міліцыянта, непрыкметны такі чалавечак, які дакладна ведае, у каго валюта можа быць, а ў каго яе быць не павінна. І калі ў цябе быць яе не павінна, а яна ў цябе ёсць, дык, калі ласка, да маёра Гагарына...
Джым Калеснікаў па мянушцы Кола, які вучыўся не ў кансерваторыі на баяне, а ва ўніверсітэце на філфаку, музычных здольнасцей не меў. Таму ён меў значна большыя страты праз фінансавыя стасункі з Вілам. «Нічога, Кола, — суцяшаў яго Віл. — He будзь жлабом — і ўсё табе вернецца. Нават з гакам».
Віл угадаў: Джыму ўсё вярнулася. Нават з гакам...
Калі 60-я гады неверагодным чынам перакруціліся ў 90-я, я спаткаў Джыма Калеснікава ў Маскве. Ён адкупіў дом свайго прадзеда на праспекце Міра, былой вуліцы Мяшчанскай, і глядзеўся так, нібы мог скупіць усю Маскву, ды ўся яна яму ні для чаго. А грошы, каб глядзецца так, нібы ён можа скупіць усю Маскву, зарабіў ён не дзе-небудзь, а ў былым СССР. «У Менску я й пачаў вучыцца здабываць іх без залішніх цырымоній. Так што, — узняў шклянку з віскі ў сваім доме ў Маскве на вуліцы Мяшчанскай канадзец Джым Калеснікаў па мянушцы Кола, — за Менск! І за Віла, як ён там цяпер?..»
Віл цяпер, дзякуй Богу, нічога, хоць, вядома, час, узрост. Сэрца, вочы... Мы сустракаемся зрэдку на даху дома, у якім ён жыве, і падцягваем правіслыя драты, раўняем пахіленую ветрам антэну: падвойны квадрат. 3 дома цераз вуліцу і трохі наўскос, дзе Міністэрства ўнутраных спраў, глядзяць на нас маёры і падпалкоўнікі, а мы, замацаваўшы антэну, сядаем спінамі да коміна, выцяжной трубы, і глядзім на наш горад.
Адсюль, з дахудома на вуліцы Гарадскі Вал, колішнім Захар’еўскім правулку, ён, наш горад, як на паштоўцы з мінулага. Былая Зборавая, Базарная, пляц Волі з ратушай, былыя Траецкая, Вялікая Татарская, Замкавая, Васкрасенская, Завальная, Мясніцкая, Няміга-Ракаўская, былыя Ракаўскі і Семінарскі правулкі, Няміга, ад якой засталася толькі Жоўтая царква — усё былое... Нам трохі сумнавата, ды раптам Віл згадвае, што яшчэ зусім нядаўна вуліца Гарадскі Вал называлася імем бандыта Ўрыцкага, і мы весялеем, бо нешта ўсё ж у нашым жыцці зрушылася да лепшага. Вунь і ўнізе, на першым
паверсе дома, дзе ў часы, калі вуліца называлася імем бандытаЎрыцкага, была крама «Садавіна-гародніна» — цяпер рэстарацыя «Мірскі замак». Там сядзець нам не па кішэні, дык мы сядзім тут, на даху — не горш. «Так што... — кажа Віл, дастаючы з кішэні пляскатую пляшку каньяку, хоць піць яму дактары забаранілі пад страхам смерці, але, калі ўжо паміраць, дык ад лепшага... — давай за Менск!» Мы патрохі выпіваем, згадваючы Эдзі Рознэра і Луі Армстранга, Бары Галдуотэра і караля Кувейта, Кэнэдзі і Аліка, Аса і Біга, Гурыка і Косцю, Асю і Марыну, а найчасцей Палкоўніка... І кожны раз, калі мы яго згадваем, маёры і падпалкоўнікі з дома, які трохі наўскос цераз вуліцу, глядзяць на нас асабліва ўважліва. Раптам яўспамінаю, што сустракаўу Маскве Джыма Калеснікава, які вучыўся ў Менску на філолага, а стаў прэзідэнтам нейкай найбагатай руска-канадскай карпарацыі, на што Віл кажа: «Шкада, што ён не ў Менску, я б у яго пяць баксаў сцыганіў... Хоць што цяпер за пяць баксаў купіш?»
«Пляшку, — я кажу, — купіць можна».
«Але ж не тры з ікрою, — уздыхае Віл. — Як усё змянілася...»
Ён забыўся: з ікрой можна было купіць дзве пляшкі. Тры — гэта ўжо без ікры.
3 даху дома на Гарадскім Вале добра відаць двор у квартале вуліц Камсамольскай з Інтэрнацыянальнай, у які праз жалезныя вароты то ўязджаюць, то выязджаюць машыны. На варотах стаіць вартавы, на пажарным шчыце адзінотна вісіць вядро. Там не змянілася нічога. Хіба што вароты цяпер расчыняюцца не ў бакі, як некалі, а падымаюцца ўверх.