Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
— ...каб бацьку адпусцілі і не чапалі, радню чэкіста чапаць не будуць, — здзівіўшыся з вытрымкі Палкоўніка і пасядзеўшы хвіліну з разяўленым ротам, дагаварыла Ася, а Палкоўнік зноў сказаў, хакнуўшы: «Ха! У-ёбі-шча!» — і незразумела было, пра каго ён, пра Гурыка, ці пра Косцю, які таксама незразумела каго назваў поскуддзю: Гурыка ці Асю?
— Як болып, калі цалкам?.. — паўтарыў сваё пытанне Ac, адзіны, хто, мусіць, не ўцяміў нічога з таго, што зараз тут адбылося, а я стаяў каля вакна, гледзячы з якога на павольную раку, на мост цераз яе і парк за ёю, на горад, што падымаўся ўверх ад парку, зайздросціўАліку, які прыпёрся з Амерыкі, — і адразу яму такую кватэру, якой мне ніколі не мець... ды гары яна гарам, кватэра, няхай прападае ўсё, бо, вядома ж, не Ася, а Гурык, увесь у бліскучых пагонах, поскудзь, і, вядома ж, ён, а не Косця, «уё-бі-шча», толькі як такое можа быць?..
— Як можа быць больш, калі цалкам? — трэцім разам спытаў Ac, мазгі якога, і без таго звернутыя, на гэтым «цалкам» заклініла, а Марына паднялася і пачала прыбіраць са стала: «Выбачайце, тут не вар’ятня...»
Пазней, калі мы насамрэч апынуліся ў вар’ятні, я ўспомніў, што першай пра яе сказала менавіта Марына, якая толькі год пабыла за Амерыканцам, а ўжо паводзілася, як амерыканка, хоць я ні тады не ведаў, ні цяпер не ведаю, як яны ў такіх выпадках паводзяцца, амерыканцы...
Мы дыктак сабе...
Аліку стала няёмка праз тое, што жонка ягоная гасцей ягоных пратурыла, і ён пайшоў нас праводзіць.
— Як мне ўсё гэта разумець?.. — спытаў, калі мы спусціліся ў двор і рушылі да Круглай плошчы, Палкоўнік, і калі Косця сказаў яму, што гэта быў спектакль для гэбістаў, уздыхнуў. — Тады квіткі трэба было прадаваць, прыдуркі... Ты, Ася, не цягайся з гэтымі ўбогімі, ты за Гурыка трымайся. Замуж за яго выходзь. Марына за Аліка, а ты за Гурыка, і яшчэ невядома, каму лепш будзе...
— І выйду! — раптам скочыла Ася ў аўтобус, мы якраз да аўтобуснага прыпынку выйшлі, і тут жа дзверы за ёй зачыніліся. Косця грукнуў у іх, ды без толку. Ася крыкнула кіроўцу, каб не адчыняў, і той, раз такая прыгажуня папрасіла, не адчыніў, паехаў, а Косця схапіўся за задні бампер і, з усіх сіл упіраючыся, грымаў аўтобус, які газаваў, газаваў, пакуль бампер... —
за які ўжо ўчапіліся і Ac, і я, і Амерыканец, і, невядома скуль узяўшыся, Віл са сваімі сябрукамі, канадцамі Джымам і Джонам...— пакуль бампер са скрыгатам не адарваўся. Кіроўца заўважыў у люстэрку, што бампер адарвалі, прытармазіў, каб спыніцца, ды раптам Ac рвануўся ўслед за аўтобусам — і кіроўца, убачыўшы, што за ім гоніцца генерал з бамперам наперавес, вырашыў не звязвацца, халера з ім, з тым бамперам, і зноў газануў, звозячы Асю ад Косці да Гурыка... А ад Вечнага агню на Круглай плошчы, давячыся свістком, бег да нас паставы міліцыянт.
Пастарунак быў недалёка, на плошчы Якуба Коласа, таму нас не павезлі, а пагналі па Ленінскім праспекце, як палонных немцаў. Усе, нават Амерыканец з канадцамі, ішлі рукі за спіну, моўчкі, толькі Палкоўнік дабіваўся справядлівасці: грозна грукаў кавенькай, даводзячы, што ён не ўдзельнічаў, як пасля запісалі ў пратаколе, «у хуліганскіх дзеяннях па адрыванні задняга бампера гарадскога аўтобуса маршрута № 1», — але яго ніхто не слухаў...
Калі б хто-небудзь мне сказаў, што праз гады ў пратаколе майго затрымання напішуць, што я ўдзельнічаў у хуліганскіх дзеяннях, якія выклікалі масавыя беспарадкі, і мне будзе пагражаць за гэта не 15 сутак, а пятнаццаць гадоў, я б падумаў, што чую такое ад куды большага вар’ята, чым Ac, які бяжыць і бяжыць у маёй памяці ад плошчы Перамогі да маста цераз Свіслач — і ветразем развяваецца ў прыцемках бліскуча чырвонае крысо ягонага генеральскага шыняля.
— Цікавая кампанія... — зрабіўшы націск і на першым, і на другім слове, задуменна сказаў, прачытаўшы нашы паказанні, міліцэйскі капітан, які, мусібыць, быў у той дзень у тым пастарунку за галоўнага. І спытаў Аліка. — Лі Гарві Освальд?.. Вы сапраўды амерыканец?
Алік кіўнуў. Маўляў, так, амерыканец.
— Джым... Джон... хто з вас Джым? — перагартаў капітан паперкі, і Джым, як у арміі, ступіў крок наперад:
Я!
— Канадзец?
— Канадзец!
Капітан зірнуў на яго ўважліва.
— А чаму прозвішча рускае? Калеснікаў...
— 3 рускіх эмігрантаў!
— Значыць, з белых?
— He! 3 ранейшых!
Капітан не зразумеў.
— 3 якіх ранейшых?.. — у ягоным разуменні, мусібыць, да белай эміграцыі з Расіі ніякіх эмігрантаў не было і быць не магло. — Ну ды разбярэмся... І вы, Джон, белы?
У Джона, які прыехаў з Канады ў беларускую кансерваторыю вучыцца граць на рускім баяне і зараз не цяміў, дзе ён знаходзіцца і што з ім адбываецца, маці была мурынкай, таму ні на белага эмігранта, ні проста на белага ён ніяк не выглядаў, але з капітанам згадзіўся:
-Белы. На баяне...
— Гэта потым! — перапыніў ягоныя спробы растлумачыць, што ён культурны чалавек і грае на белым баяне, капітан. — Найграешся на Калыме, — і Палкоўнік, успомніўшы, мусібыць, Эдзі Рознэра, хакнуў: «Ха!»
— На чым?.. — зморшчыў лоб, намагаючыся зразумець, на чым яму граць прапануюць, Джон, але капітан ужо перагарнуў паперку. — А вы... — павярнуўся ён да Віла, які выпадкова апынуўся на Круглай плошчы з Джонам і Джымам якраз у той момант, калі мы бампер адрывалі... — радыст?
— He, — як нешта адчуўшы, не захацеў быць радыстам Віл. — Маё прозвішча Леднік. А радыстам мяне называюць, бо...
— Бо вы радыст! — лагічна заключыў капітан. — Хоць, можа быць, і Леднік. Вось жа тут, у паказаннях грамадзяніна Ворана, напісана: «... і зусім выпадкова
з намі аказаўся Радыст з канадцамі». Дык вы і з імі выпадкова аказаліся, і выпадкова з канадцамі, і выпадкова называецеся радыстам?..
Віл разгубіўся.
— Гэта мянушка... Вунь у яго, — ён паказаў на мяне, — мянушка Князь, хоць ён малы і непадобны... А ў мяне яшчэ адна ёсць: Віл... Мы, я і Воран, разам у школе вучыліся, дык у ёй... — і капітан рэзка перапыніў яго, твар у твар нахіліўшыся:
— У якой? Нямецкай, амерыканскай? ЦРУ? Ну!..
— У 42-й сярэдняй... — ледзьве прамямліў, насмерць не рады, што звязаўся з намі, Віл, а капітан, у вачах якога хай, можа, і не генеральскія, як на пагонах Аса, але ўсё ж зоркі засвяціліся, перакінуўся на Палкоўніка: «І вы, грамадзянін Сысой Кім Іванавіч, аднойчы ўжо асуджаны за антысавецкую дзейнасць, таксама зусім выпадкова ў гэтай кампаніі?..»
У сутарэннях дома на рагу вуліцы Чырвонай з праспектам Леніна, на плошчы Якуба Коласа, у каменным, даволі вялікім пакоі анікога, апроч нас і капітана, не было. Допыт шпіёна амерыканскага і двух канадскіх шпіёнаў, радыста, антысаветчыка і яшчэ трох завербаваных агентаў, адзін з якіх хоць адстаўны і не зусім здаровы, але генерал авіяцыі, капітан вырашыў правесці без сведкаў — ці мала што?..
Цяжка сказаць, якія фантазіі блукалі ў ягонай галаве, калі, загадаўшы нам выстраіцца ўздоўж сцяны па росце, ён падыходзіўда кожнага блізка-блізка, ставаў твар у твар, доўга і пранізліва глядзеў вочы ў вочы, пасля адступаў паволі — спінай да процілеглай сцяны — і яшчэ раз узіраўся ў кожнага па чарзе: у Косцю, у Аса, у Віла, у абодвух канадцаў, у Амерыканца, у мяне і, нарэшце, у Палкоўніка, які стаяў апошнім, і які раптам сказаў капітану вочы ў вочы: «Слухай, у-ё-біш-ча! Ты арыштаваў таварыша Лі Гарві Освальда, Першага сакратара Камуністычнай партыі Злучаных Штатаў, якому сёння ўвечары ехаць у Маскву, каб заўтра ўраніцы
сустракацца з Першым сакратаром ЦК КПСС таварышам Хрушчовым. Падумай, што табе за гэта будзе».
І ўсё, больш нічога не сказаў Палкоўнік. Мусібыць, вырашыў, што гэтага дастаткова, каб капітан спалохаўся і Першага сакратара Кампартыі ЗША разам з канадцамі і ўсімі намі адпусціў.
Капітан савецкай міліцыі глядзеў на маленькага, лядашчага антысаветчыка і прыкідваў, што яму рабіць?.. 3 аднаго боку — зоркі... пагоны... 3 іншага — калі б нешта, невядома, што, за ўсім гэтым не стаяла, ды так нахабна абазваць яго, начальніка, былы зэк не мог бы. Гэта маглі быць, вядома, і зэкаўскія панты, але ж быў і амерыканец, сапраўдны амерыканец, і канадцы, няхай адзін з іх белы, а другі чорны. Павагаўшыся, капітан усё ж забаяўся, але не так моцна, каб нас адггусціць, а роўна настолькі, каб дакласціся ў КДБ, — і праз дзесяць хвілін па нас прыехалі. Гурыка сярод тых, хто прыехаў, не было...
ГОМЕЛЬ «
^ < ■■ . н м іі 4
Плошча Якуба Коласа, былая Камароўская
Дзе тое лета пачатку 60-х?.. Праз трыццаць гадоў, летам напачатку 90-х, у былым міліцэйскім пастарунку на плошчы Якуба Коласа, які стаў рэстарацыяю «На ростанях», я сустрэў Асю.
Тварам да акна і спінай да залы яна сядзела адна за сталом — і я пазнаў яе са спіны. На яе плячах гарэў, рассыпаны па белай блузцы, пажар валасоў. Прытушаны, але пажар...
Я падышоў і, баючыся таго, што будзе, калі яна павернецца, павітаўся.
Плечы ўздрыгнулі, пажар хіснуўся — яна павярнулася. Глядзела, не пазнаючы, і я глядзеў, не пазнаючы, хоць ведаў, што гэта Ася. Бязлітасны час ні да чаго гэтак не бязлітасны, як да прыгажосці, і ні да каго ён не бязлітасны так, як да прыгажунь з гарачай, як кіпень, крывёй...
— Я пастарэла? — спытала яна, яшчэ не ўспомніўшы, хтоя, і праз прасторуўтрыццаць гадоў, праз час,у якім столькі ўсяго спласталася: жарсці, здрады, страты, смерці, — пытанне гэтае было і самым банальным з усіх, якія магла яна задаць, і самым для яе важным.
Мая колішняя аднакурсніца, з якой я вучыўся ў электратэхнікуме сувязі, спраўляла дзень народзінаў. Я прыйшоў у рэстарацыю з лілеямі — з кветкамі, якія любіў, бо помніў, што іх любіла Ася, і ніякіх іншых кве-
-J
так для мяне не існавала. Белыя лілеі я дарыў ёй аднойчы, стоячы на каленях, таму і цяпер не прыдумаў нічога іншага, як укленчыць... але тады я стаў на абодва калены, а цяпер на адно, на адно...
— Ася, не выходзь ні за Гурыка, ні за Косцю, я адзін цябе кахаю больш за ўсіх і клянуся, што зраблю цябе шчаслівай, толькі ты пачакай... — падаў я ёй лілеі, якія яна, нахіліўшыся, абняла разам са мной, і хутка-хутка сляза з яе шчакі скацілася на маю шчаку: «А я цябе не пазнала, жыдоўка старая...»
«Хлопчык, ты яшчэ знойдзеш сваё каханне, а я для цябе жыдоўка старая... — сказала яна ў той дзень, калі выходзіла за Гурыка, і Косця выправіў мяне, каб я перадаў ёй, што ён пляваць на яе хацеў, посцілку гэбісцкую, во так, цьфу, але я нічога не перадаў, я прынёс ёй белыя лілеі, бо ведаў, што яна іх любіць, і папрасіў пачакаць, пакуль я змагу па законе з ёй ажаніцца... — І пры чым тут, дурненькі, закон?..»