Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Мне захацелася выпіць. Глынуць адразу шклянку, каб стаць адразу п’яным, як аднойчы ў кавярні «Вясна», калі нейкі вайсковец наліў Асу дзве шклянкі, а той адну да мяне падсунуў: «Пі».
«Не можа быць, — сказаў я, зноў падсунуўшыся і узяўшы Асю за плечы, але яна пацепнулася, і я аггусціў рукі. — Турмой для Кіма і Эдзіка такое не абышлося б, нас бы ўсіх расстралялі». «Маглі й расстраляць, калі ў турму прывезлі. Але Хрушчоў спытаў, як яно ўсё будзе выглядаць? Ён прыехаў да беларусаў, пахваліў іх, сказаў, што яны першыя ў камунізме будуць, а яны яго за гэта — забіваць? І хто?.. Камсамольцы, студэнты. І каго?.. Таго, хто вядзе іх да камунізму? Які ж тады камунізм?.. Вось і пастанавілі вас у вар’ятні трымаць, як псіхічна хворых. І трымалі б, калі б не твая
клінічная смерць. Яны спалохаліся, вырашылі спробу замаху засакрэціць, абысціся антысавеччынай». «Які замах?.. He было ж ніякага замаху, што ж было засакрэчваць?» «Тое, чаго не было, і засакрэцілі. І яно пачалояк бы быць. Бо кожны стаўдумаць: калі засакрэцілі, значыць, ёсць. Так часцяком робіцца, ты хіба не ведаеш?.. Палкоўнік, калі помніш, таксама ўсялякую лухту засакрэчваў — і яна выглядала як бы не лухтой...»
Зусім не да месца Ася рассмяялася, але не так, як срэбныя манеткі сыпануліся, а як лыжачка ў надтрэснутай шклянцы празвінела. І калі да гэтага надтрэснутага смеху я збіраўся сказаць ёй праўду пра смерць Саламона Майсеевіча, толькі не ведаў, як гэта лепей зрабіць, дык цяпер раптам падумаў: а навошта? Каб яна дарэшты ўсвядоміла, з кім пражыла жыццё, і яшчэ болей узненавідзела Гурыка? І што з таго?..
Гурыку — нічога. Усё — ёй.
— He помню я, каб Палкоўнік нешта засакрэчваў.
— А што ён усіх нас здаў, помніш? Што мы ўсе апынуліся ўягонай антысавецкай групоўцы, помніш? Напляваць наўсіх было Палкоўніку! На вас, на мяне... Хто мы такія?.. — смех у ёй нервова перарваўся, і яна сказала, падрабляючыся пад Палкоўніка. — Ідзі Гурыку ўсё аддай,у-ё-біш-ча... — і дагаварыла ўжо сваім голасам. — А сам ён хто?.. Адну казку пра салдата і смерць усё жыццё піша, піша, піша і дапісаць не можа.
Яна не даравала Палкоўніку. Праз столькі часу...
Чаму? He таму, што Палкоўнік некага здаў... Жанчына не можа дараваць насмешку над каханнем. Здраду — даруе, насмешку — не.
— Напіша, — сказаў я. — Калі ты застанешся.
Яна паглядзела так, як умеюць глядзець толькі габрэйкі: адначасова ў мінулае і ў будучае.
— Дзеля чаго? Казкі ўжо не будзе, калі нават ён напіша яе.
Мы абодва адчулі, што гаварыць больш няма пра што, і яна паднялася.
ч _ S ■ AZ: ■
— Паеду. Тут мяне ўжо кожны, хто мог, пакусаў. І клапы, і багоўкі. А там яшчэ не.
Бьгў пачатак 90-х. На літаграфіі, што вісела ў фае рэстарацыі, дзе мы з Асяю развіталіся, скакаў рыцар на белым кані. Адначасова ў мінулае і ў будучае, у якім яшчэ дзесяць гадоў будзе жыць у барачным доме на вуліцы Кісялёва, былой Старажоўскай, Кім, Сысой, Палкоўнік. Але ён так і не дапіша сваю казку:
«Наперёд глаза обернул солдат — на трупмнке анм душн, нн суіцества, нй веіцества, нн прызраку, нй маны, нп морока й не грезн. Птмцы-тройкй быстрей помчалась под йм трупннка, м внезапь ему опустмла солдата у самова смнево моря, й пересталась вмдетца в сей же мнг.
Н над морем солнечьно н оглядйсто взошла в дневный поход заря»”.
3 недапісанай казкі Палкоўніка «Салдат і смерць».

Вуліца Інтэрнацыянальная, колішняя Зборавая, Волацкая, былая Хрышчэнская, Прэабражэнская
Ужо ўздымаласяў дзённы паход зара, калі ўсіх нас, апроч Аса, якога ў каршэнь выштурхалі з пастарунку, перавезлі з вуліцы Чырвонай на вуліцу Інтэрнацыянальную ў двор з тылу галоўнай будыніны КДБ. Двор утвараўся некалькімі дамамі і сцяной, аточанай калючым дротам, за якой віднелася «амерыканка»: унутраная турма КДБ. Машына, на якой нас прывезлі, развярнулася і, здалося, ашчэрыўшы пашчу, зноў рушыла ў горад. За ёю, іржава парыпваючы, зачыніліся жалезныя вароты.
— Да сцяны! — скамандаваў адзін з вартавых, прымаючы нас ад канваіраў, і мне ўпершыню з таго моманту, як нас забралі на Круглай плошчы, стала страшна. Я не падумаў, што нас расстраляюць, але раптам нечага забаяўся. Дый не я адзін забаяўся. Віл спытаў здушана, калі вартавы падпіхнуўяго: «Чаго да сцяны?..» — і той вылаяўся: «Расстраляем на х...»
Сцяна, за якой віднелася турма, была ў шчарбінах і чырвоных пырсках. Хутчэй за ўсё, яна была ў фарбе, якой пырснулі, калі фарбавалі вядро, што адзінотна вісела на пажарным шчыце пры варотах. Нічога страшнага тут быць не магло, і ніхто пра страшнае і не падумаў бы, калі б пырскі тыя былі зялёныя, жоўтыя ці сінія. Але яны былі чырвоныя...
Як Ася сказала: гэта цяпер смешна. І то не надта. А тады з часу смерці Сталіна не прамінула і дзесяці гадоў, і амаль у кожнага з нас, апроч амерыканца з канадцамі, нехта з радні быў аднойчы забраны, патрапіў у гэткі самы, можа быць, двор — і не вярнуўся.
Уздоўж турэмнай сцяны і дома насупраць яе стаялі лаўкі — звычайныя дошкі на калодах. He ведаю, чаму, але Амерыканец з канадцамі селі на «турэмную» лаўку, а мы ўсе — насупраць. І стараліся адзін на аднаго не глядзець.
Першым паклікалі Палкоўніка... І пасля доўга, гадзіны дзве, не клікалі нікога. Увесь гэты час раз за разам адчыняліся вароты: на машынах прывозілі ўсё новых і новых людзей. Амаль усіх іх — ці праз Косцю, ці праз Віла, а найбольш праз Палкоўніка — я ведаў. Улюбёнец Палкоўніка Гарык Клябанаў... Эдзік Гарачы і Эдзік Зельдовіч... Рыжык, Ося Рыжыкаў... Слава Буйнікоў... Лёня Макаранка... Валера Высоцкі... Віктар Лібенсон, віяланчэліст, скрыпач, Ілля Фраўчы, піяніст... Толя Пястрак з мянушкай Піля, сын пісьменніка Піліпа Пестрака... Вадзім Някрасаў... Сяргей Будкевіч... Шыдляк, Генік Шыдлоўскі... Віця Шульман, сын знакамітага рэжысёра, які зняў кіно «Чалавек не здаецца» і якога праз сына пагналі з партыі, а значыць, з кінастудыі, з работы, з самога жыцця, — і ён памёр урэшце недзе ў Канадзе... Амаль усе, за выключэннем Лібенсона і Фраўчы, — студэнты ўніверсітэта. Яны абміналі амерыканца з канадцамі, падыходзілі да нашай лаўкі, месца на якой ужо не хапала, і ставалі побач. Ніхто ні з кім не вітаўся, не казаў адзін аднаму ні слова. Усім было страшна. He мне аднаму, усім...
Гадзіны праз дзве недзе ў доме, куды адвялі Палкоўніка, нешта ляснула. Суха, коратка. Нібы ссохлую галіну пераламілі. Ці стрэлілі. І адразу ў той жа дом павялі Амерыканца з канадцамі. Іх лаўка засталася вольная, але ніхто на яе не сеў. Усе, як стаялі, так і працягвалі стаяць каля нашай лаўкі, каля сваёй сцяны.
— Во гады... — збялела шапнуўВіл,які сядзеўпаміж мной і Косцем. — Няўжо ў сутарэннях страляюць?..
І тут паклікалі яго. Ён падхапіўся, сеў, зноў падхапіўся, зрабіў крок, хістка пайшоў у другі бок, уздоўж запырскана-чырвонай сцяны... «Ты куды?» — крыкнуў адзін вартавы з ганку, а другі падышоў і павярнуў Віла, падштурхоўваючы прыкладам аўтамата: «Туды давай, туды...»
— А ён думаў яго тут, у двары... — на дзіва спакойна ўслед Вілу сказаў Косця. — Каб увесь горад чуў.
Я і тады, у тым двары, у тым жаху, і пасля, калі ўсё скончылася, здзіўляўся: чаму Косця, калі яго паклікалі ў дом, у які мы адзін за адным уваходзілі і з якога ніхто не выходзіў, у якім нешта суха ляскала, быццам у ім стралялі, падняўся і пайшоў, нічога не баючыся?.. Я бачыў, што ён не баіцца, нібы наперад ведаючы, што нічога ў тым доме з ім не станецца. Там, у тым двары, я думаў, што ён герой, а пасля, калі мы спрабавалі вылічыць, хто ж нас здаў, хто сярод нас стукач, нічога геройскага пра Косцю я ўжо не думаў. Менавіта таму, што ён адзін сярод нас выглядаў героем. Чаму гэта ён герой, калі мы ўсе перастрашыліся?.. Я падазраваў, успамінаў, сам у сябе пытаўся: ад каго Гурык пра тое, што Саламон Майсеевіч сваяк Леніна, дазнаўся? Калі мы толькі ўтраіх каля яткі былі: Ася, Косця і я?.. Я ўжо не верыў Косцю, як самому сабе, я ўжо ніяк яму не верыў. І не ганарыўся я сяброўствам з ім, і не здаваўся ён мне, як раней, найкруцейшым у Менску...
Вось што робіць з намі страх.
Апасля Косця зноў здаўся мне героем... Калі адкрылася, што ўсё пра ўсіх нас расказаў і напісаўу тым доме, дзе яго павінны былі расстраляць, але не расстралялі, Палкоўнік. Праз яго мы ўсе аказаліся ў адной, пра якую ведаць не ведалі, падпольнай арганізацыі: антысавецкай групоўцы Кіма Сысоя.
Пазней, калі Палкоўнік, якога пасадзілі за стварэнне антысавецкай групоўкі ягонага імя, адбыў два з па-
ловай гады ў турме ў Піцеры і зноў з’явіўся ў Менску, я пры першай жа сустрэчы спытаў: чаму?.. Чаму ён расказаў і напісаў усё за нас?.. «Бо наперад ведаў, — адказаў Палкоўнік, — што вы прызнаецеся ва ўсім, чаго яны захочуць. Дык лепей я сам».
Мяне паклікалі апошнім. He ў сутарэнні, а ў звычайны пакой з адным акном, нават не закратаваным. Уся мэбля — скураная канапа каля сцяны, шафа ды стол з тэлефонам і графінам з вадой. За сталом, пастукваючы алоўкам па графіне, сядзеў мужчына гадоўтрыццаці ў галіфэ і пінжаку вайсковага крою, які моўчкі паказаў мне на крэсла пасярод пакою.
Я сеў, падабраўшы ногі. Выпрастаў іх. Зноў падабраў. Я не ведаў, як на гэтым крэсле пасярод пакою сядзець? Куды глядзець? Сядзеў і глядзеўуніз.
— Я маёр Гагарын, — перастаў пастукваць, як з аўтамата пастрэльваць, мужчына ў галіфэ, і я сказаў таропка, каб спадабацца яму і паказаць, што на ўсё гатовы:
— Я ведаю.
Я чакаў, што гэта яму спадабаецца, а яму не спадабалася.
— Скульты ведаеш?..
Я не ведаў, як адказаць, скуль я гэта ведаю, каб не падставіць Саламона Майсеевіча, які напісаў на маёра Гагарына скаргу ў партыйны ЦК. Таму маўчаў, пакутліва ўсведамляючы, што спёкся ўжо на самым першым пытанні і цяпер мне не выкруціцца, а маёр не стаў чакаць, калі я што-небудзь для выкруткі прыдумаю.
— Аты ведаеш, што па апошнім законе, прынятым Вярхоўным Саветам у сувязі з абвастрэннем адносін з Амерыкай, ворагі СССР расстрэльваюцца без суда і следства! І ты пад гэты закон падпадаеш, ведаеш?!.
Скуль мне было такое ведаць?.. Як і тое, што такога закона няма і быць не можа. Я нават не ведаў, што законы прымаюцца Вярхоўным Саветам, і калі маёр Гагарын са словамі «і ты пад гэты закон падпадаеш!»
узняўся над сталом, нада мною, над шафай, над усім светам — я страціў прытомнасць. Паплыў на тым крэсле, седзячы на якім не ведаў, куды глядзець і куды ногі падзець...