Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Лепш не казаў бы ён гэтага, бо і мне, і Вілу ніякавата...
— Ac прапаў... — вінавата кажа Віл, і Гарачы адпівае віна:
— Ды я не да таго... Як яно ўвогуле пачалося? Паўла Ўліціна ў Маскве арыштоўваюць, шукаючы ягоны раман. Ён кажа, што кніга ў Менску... He ведае, у каго... Пачынаюць шукаць, у каго? Робяць ператрус у Палкоўніка, не знаходзяць... Тут мой сябрук, таксама актор, на ад-
ной сцэне стаялі, ён пасля ў Амерыку з’ехаў, даносіць, што кніга ў Гарачага. І хоць яна ўжо ў Асі Бланк, бяруць не Асю, а мяне... Ітам, — Эдзік зноўвялікім пальцам паказвае за спіну ў бок, дзе КДБ, — Гурык мне ціха раіць, каб на допыце я ўспомніў, што кнігу ўзяла не сама Ася, а яе бацька, якому ўсё адно сядзець. Я спытаў: «А за што Саламону Майсеевічу сядзець?» — і Гурык, старшы лейтэнант Ігар Гурковіч, адказаў: «За ўсё...»
«Што?!. Поскудзь!..» — успомнілася мне, як на кватэры Амерыканца крыкнуў пра Гурыка, ускочыўшы, Косця і перакуліў,ускокваючы, шклянку з гарбатай на жывот Палкоўніку, а Палкоўнік хакнуў, порткі атрасаючы: «Ха! У-ё-бі-шча!» — і цяпер, праз гады, як і тады, я не зразумеў, пра каго ён хакнуў: пра Косцю, які ратаваў Саламона Майсеевіча, ці пра Гурыка, які ратаваў Асю, забіраючы ў яе бацьку. Да гэтай пары ўсё ўва мне працівіцца таму, што сярод нас у той час маглі быць мярзотнікі.
— Аўсё ж гэты раман... — спрабую адвесці я размову ад самага непрыемнага... — што ў ім было такое, каб за яго ў турму садзіць?
— He помню, — адказвае, як і Віл на даху, Эдзік у бары. — Нічога асаблівага, балбатня на сурвэтках.
— На якіх сурвэтках?..
— На папяровых. Кніга ж самвыдатаўская... Папера тонкая, сурвэтачная... Шмат на якіх старонках і не разабраць, што надрукавана. Дый не асабліва гэбэшнікі разбіраліся. Арыштоўвалі яны не кнігу, аўтара. Ён раззлаваў іх, на антысавецкі мітынг прыпёрся ў інвалідным вазку. У Маскве, на плошчы Маякоўскага... Ды яшчэ дысідэнта вядомага з-пад носа іхняга на тым вазку звёз. Вось яны і давай шукаць кнігу, каб аўтара пасадзіць. Прыехалі ў Менск, а тут цэлая групоўка антысавецкая. І менскія гэбэшнікі, якія займаліся гэтай групоўкай, адразу аказаліся пад кантролем гэбэшнікаў маскоўскіх... Вось чаму далі мне два гады! — нечакана сканчае Эдзік. — А не таму, што маці — санітарка.
Ён нібы толькі што гэта ўсвядоміў — і глядзіць на нас разгублена...
— Ды не разабраць тады было, чаму аднаму адно, а іншым іншае... — усё яшчэ вінавата пазірае на Эдзіка Віл. — Мяне з камсамола выгналі, але пакінулі ва ўніверсітэце. Вадзіка Някрасава пратурылі з інстытута, але забыліся выключыць з камсамола... А Будкевіча, які ўвогуле быў збоку прыпёку, пагналі адусюль...
Эдзіку не надта цікава слухаць, каго там адкуль пагналі ці не пагналі, і ён кажа нам гэтаксама, як і глядзіць на нас, разгублена:
— Я ж за два гады пяцьсот спектакляў не сыграў... Паўтысячы... І ўвогуле мог... Дай закурыць, — просіць ён Віла, хоць не курыць, і калі Віл дае яму цыгарку, прыпальвае, зацягваецца і кашляе, запіўшы кашаль віном... — Радыё ў бараку звычайна а дзясятай адключалася, адбой. А тут, у канцы лістапада, роўненька а дзясятай: «Забіты прэзідэнт Джон Кэнэдзі». І такая ў бараку цішыня раптоўная... Поўная смерці, я такой ніколі не чуў. Усе як адзін усё зразумелі, падумалі ўсе пра адно: а раптам вайна? Гэта ж лагер... Куды нас, ворагаў, калі не ў расход? Толькі ў расход, — Эдзік тушыць цыгарку. — Брыдота якая, як ты яе смокчаш?.. Я, калі вызваліўся, іду ад лагера да станцыі... Поцьма называецца станцыя... А паперадзе мяне афіцэрык... 3 валізай, з пакункамі, усё ў яго падае... Я дагнаў, прапанаваў дапамагчы... Падняў валізу, дайшлі мы да той Поцьмы, ён пытае: «Скуль я вас ведаю? Твар ваш мне знаёмы...» «Я з сёмага лагера...» Ён так на мяне глянуў!.. Трэба было бачыць, як ён на мяне глядзеў... Гэтак на тое глядзяць, чаго быць не можа... Я забіць яго павінен, бо ён бы ў тую ноч, калі вайна пачацца магла, мяне б расстраляў, дый улюбую іншую ноч,улюбы дзень мог забіць, а я дапамагаю яму, валізу падношу...
— Дык нармальная рэч між нармальнымі людзьмі, што тут такога... — пачынае Віл і сканчае. — Хоць уяўляю карціну...
Эдзік узіраецца ў Віла так, нібы спрабуе ўбачыць, якая ж карціна Вілу ўяўляецца, і кажа, не ўбачыўшы:
— Чорны квадрат. Ты не ўяўляеш, які чорны... Калі памёр следчы, які мяне пасадзіў, Гарулёў было ягонае прозвішча, я адчуўтакое гора! Вось ён памёр, не забілі яго, сам памёр, а я не паспеў адпомсціць! Нічым і ніяк. Пасля пайшоў на ягоную магілу і паклаў кветку. Адну. 3 такім шчасцем, з такой асалодай...
«Я малюю белай фарбай на цемры...» — спяваў некалі Гарык Клябанаў, і гэта была нашая філасофія. Прынцыпова іншая, чым філасофія чорнага квадрата. Калі яна ўвогуле ў ім, у тым квадраце, ёсць.
— Ты што гэта перад спектаклем п’еш?!. — пытаецца ў Эдзіка, ціха падкраўшыся да яго з-за спіны, галоўны рэжысёр тэатра, і Эдзік адказвае, не павярнуўшыся: «Віно, Барыс Іванавіч...»
Галоўны рэжысёр забыўся, што ў рэпертуары тэатра не засталося спектакляў, у якіх Эдзік мог бы граць у валёнках. Ён увогуле шмат чаго не памятае... Можа патэлефанаваць сярод ночы: «Даруй мне...» — а спытаеш: «Што дараваць?..» — ён маўчыць.
Некалі Барыс Іванавіч быў блізкі да Палкоўніка, але ні ў антысавецкіх, ні ў якіх іншых групоўках не ўдзельнічаў. Так і пражыў жыццё ў тэатры...
Тэатр — месца ўтульнае. Калісьці, калі вуліца Валадарскага называлася Лошыцкай, тут была сінагога. Ад рабіна галоўнаму рэжысёру дастаўся някепскі кабінет.
— Вы чаго сабраліся? — цікавіцца ён, успомніўшы, што Эдзік не заняты ў спектаклі. — 3 якой прычыны п’янка?
— Hi з якой, — адказвае Эдзік, наліваючы Барысу Іванавічу майго з Вілам каньяку. — Проста п’янка... «Бо пакуль на абшарах Айчыны, што ўсё толькі збіраецца быць, аніводнай не знойдзеш прычыны, каб не піць...»
— А... — падсоўвае да сябе каньяк галоўны рэжысёр. — Тады, ясная справа... — і Эдзік пытаецца ў яго, руку на руку паклаўшы.
— Ты памятаеш Гурыка?.. Ну, Гурковіча, гэбіста,які з Асяю ажаніўся?
Заімгліўшыся на ўспаміне пра нейкага Гурыка, пры ўспаміне пра Асю твар Барыса Іванавіча з палёгкай прасвятляецца.
Асю памятаюць усе.
— За яе! — куляе чарку Барыс Іванавіч, які любіць выпіваць за ўсё былое. Скажам, чарку за ўсяго Бертольда Брэхта — і асобны кілішак за ягоную п’есу «Трохграшовая опера», праз спектакль паводле якой Барыс Іванавіч займеў мімалётную славу ў апошняй чвэрці мінулага стагоддзя. Славу амаль такую ж, якую займеў ягоны калега Валерый Мікалаевіч, якога пахавалі з ганаровай вартай. Ён быўтаксама галоўным рэжысёрам тэатра, але іншага.
Віл напісаў п’есу, якая ў першым акце — пра час, калі Барыс Іванавіч і Валерый Мікалаевіч былі яшчэ маладыя, а ў другім — пра час, калі яны дажывалі век. Там адзін персанаж кажа пра яшчэ аднаго: «І паліто ён даўжэй даношваў, чымся насіў новае, і жыццё дажываў даўжэй, чымся жыў».
Затое, што ні Валерый Мікалаевіч, ні Барыс Іванавіч не паставілі спектакль паводле ягонай п’есы, Віл злаваў на абодвух. Цяпер злуе на аднаго. І прапаноўвае: «Барыс, давай вып’ем за будучыню!..»
За будучыню Барыс Іванавіч выпіваць не любіць, бо нічога там добрага. Смерць тэатра і духоўная дэградацыя. І калі Эдзік налівае яшчэ чарку, Барыс Іванавіч выпівае яе моўчкі. Але мы ведаем, за што. За час, у якім займеў мімалётную славу праз «Трохграшовую оперу».
Віл таксама любіць выпіваць за «Трохграшовую оперу», бо ў спектаклі грала актрыса, якую ён кахаў. На тры дні яна нават выйшла за яго замуж, і хоць больш з гэтага нічога не атрымалася — усё адно Віл выпіваць любіць. Дый я ніколі не быў супраць таго, каб падняць чарку за «Трохграшовую оперу». Чаму не?.. У кожнага з нас ёсць свая трохграшовая опера.
«І кожны выпіў за сябе...» — напісаў паэт, якога пахавалі без ганаровай варты.
П’еса Віла — пра антысавецкую групоўку Сысоя. Палкоўніка. Эдзік Гарачы мог бы сыграць у спектаклі паводле гэтае п’есы сябе самога. І Віл мог сыграць самога сябе, і я, але не Барыс Іванавіч. Ён там ёсць, але граць сябе там не хоча. Таму й спектакль не збіраецца ставіць.
— Я пайду, — кажа ён. — У мяне спектакль.
— Чакай, — спрабуе спыніць яго Эдзік. — Дык ты помніш Гурыка?.. — і Барыс Іванавіч перапытвае, адыходзячы:
— Які бацьку Асі пасадзіў?..
— Які бацьку Асі пасадзіў... Дык помніш?..
— He помню... Для чаго яго помніць?..
— Hi для чаго!.. Проста помніш, ці не?
— Hi для чаго не помню... — пакідае нас галоўны рэжысёр, у якога спектакль, і Эдзік уздыхае: «Вось памяць, мне б такую...»
Я пытаю:
— А нашто табе, каб помніў?
— Бо я помню, я!.. — без аніякай, як мне здаецца, сувязі з самім Барысам Іванавічам і з тым, што ён помніць ці не, налівае сам сабе і адным глытком выпівае Эдзік... — Дзесьці праз тыдзень пасля таго, як Амерыканец забіў Кэнэдзі, і мы яшчэ гадалі, ці пачнецца вайна, расстраляюць нас або не, мяне прыводзяць да начальніка лагера, а там ён! — прыстуквае Эдзік па стале і глядзіць услед Барысу Іванавічу.
— Хто ён?.. — пытае Віл, хоць зразумела, што там, у начальніка лагера, не мог быць Бырас Іванавіч.
— Гурык! Увесь бліскучы... «Здароў, актор пагарэлага тэатра!» І што пачынае выкручваць!.. «Ты хадзіў, — пытае, — страляць у цір радыёзаводу?» «Хадзіў». «3 Амерыканцам? 3 Лі Гарві Освальдам?» «Не толькі, — кажу, — з ім». «А з кім яшчэ?» «3 Воранам...» «Яшчэ з кім?» «3 Гарыкам Клябанавым...» «Яшчэ?» «3 Вілам...» «Аз бра-
там?..» «Якім братам?» «Братам Віла, карэспандэнтам Усесаюзнага радыё?..» «І з ім стралялі, — падняўшыся з-за стала, нахіляецца Эдзік да Віла. — Што тут такога?..» «А з Палкоўнікам? 3 Кімам?..» «І з Палкоўнікам, і з Кімам...» «І па кім вы там стралялі?..» «Па мішэнях». «Па якіх мішэнях?» «Па звычайных». «А па незвычайных?..» «Па якіх незвычайных?..» «А вось па такіх! — раскручвае ён на стале перада мной трубку папяровую, плакат, памятаеце, плакаты такія былі з партрэтамі членаў Палітбюро, ці як яно тады называлася, Прэзідыума ЦК КПСС. — Па кіраўніках партыі і дзяржавы! Рыхтаваліся забіць Першага сакратара ЦК, Старшыню Савета Міністраў СССР Мікіту Сяргеевіча Хрушчова! І за гэтаты хочаш толькі два гады?..»Уявіце: увесь плакат у слядах куль, у прабоінах... Мяне потам халодным прабіла... Ён мне тэрмін накруціць прыехаў, а, можа, і пад вышку падвесці, гад! «Не страляў я ні па кім і не рыхтаваўся нікога забіць!» «А хто страляў і рыхтаваўся? Хто?..» «Ніхто!» «Скажаш, адседзіш, колькі табе засталося, — і на волю, у свой пагарэлы тэатр. Вы ж і Кэнэдзі ўвялі ў склад ЦК, і ўяго стралялі!» «Не ўяго! І не я!» «А ў каго? І хто?» «Амерыканец у Толіка!» «У якога Толіка?» «У стылягу Толіка, падобнага да Кэнэдзі!» «Ада Хрушчова хто падобны быў? Хто да Хрушчова?..» І тут я ляпнуў, — абмякае Эдзік, стоячы сыграўшы сцэну з Гурыкам і зноў сядаючы да стала: «Да Хрушчова быў падобны сам Хрушчоў!» — і Гурык па плячы мне: «Ну вось і малайчына, што прызнаўся! Засталося аформіць...»