Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
•AjOjUT
да яго, не захацеў слухаць ні пра вуліцу, ні пра ятку, бо ў горадзе былі ўжо праблемы не толькі з мясам, але і з хлебам. «Упёршыся ў тупік Нямігі, мы не хутка да камунізму дойдзем, таварыш Воран! А што партыя ўрачыста абвяшчае? Партыя абвяшчае, што ўжо цяперашняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме! Ты будзеш жыць, разумееш? І там табе не ваду з сіропам піць!..»
«Сіропу не будзе?..» — пажартаваў Косця — і быў выштурханы з кабінета старшыні гарвыканкама таварыша Шарапава пад такую лаянку, якое не чуў ні на Грушаўцы, ні ў Сельгаспасёлку. А праз два дні на камсамольскім сходзе інстытута «Менскпраект» маладога спецыяліста Ворана выключылі з камсамола. 3 работы не пагналі, перавялі з інжынера ў тэхнікі. На перавыхаванне. Бо калі зусім з работы пагнаць, дык дзе тады перавыхоўваць?.. І вось цяпер Воран — выключаны з камсамола і амаль пагнаны з работы, пераведзены з інжынера ў тэхнікі, — прэцца з ватманам пад пахаю да Першага сакратара ЦК КПСС. Цераз плошчу, праз кардоны міліцыі...
Папруць яго з работы. Гэта ў лепшым выпадку. А ў горшым — пад суд. Там прыдумаюць, дзе яго перавыхоўваць. Запруць у «шарашку», як некалі ягонага бацьку, акадэміка, які займаўся оптыкай, што ляціць цяпер у космасе на савецкай ракеце.
«Гэтая перамога — вынік творчай працы савецкіх людзей, якія будуюць камуністычнае грамадства. Наша стваральная праца ўздымае савецкую Радзіму да новых зіхоткіх вышыняў. Яна лепш за ўсё паказвае, якіх перамог можа дабіцца народ, які пад кіраўніцтвам Камуністычнае партыі ідзе па шляху, азораным вялікім вучэннем марксізма-ленінізма». (Працяглыя апладысменты.)
— Там весялей, — кажа Амерыканец і апранаецца. — Пайду да Джона. Буду ў першых шэрагах прагрэсіўнага чалавецтва.
— Ara, — кідае ўслед яму Гарык. — Пусцяць цябе, Bo­para, — і ўбачыўшы пустыя пляшкі, крычыць на Віла. — Падлюга! Ты ўсё вылыктаў!
Віл, які заўсёды выпівае болей за ўсіх, бо болей за ўсіх любіць выпіць, хавае бутэльку пад стол і ўздыхае.
— Малавата ўзялі... Джым, дай чырвонец, я ў краму спушчуся, пакуль Хрушчову партвейну крымскага ды сыру швейцарскага не захацелася.
Дзіўна, але Джым, не спрачаючыся, дае Вілу дзясятку. Мусібыць, каб наступным разам пяць даляраў не даваць.
— Chattanooga choo choo... — задаволена напяваючы, ідзе да дзвярэй Віл і мне адтуль шапку кідае. — Хадзем са мною, пазнаёмлю з крамніцай. Татарка, да Нэлы падобная.
Мая трусіная шапка ляціць і пыліць поўсцю — такая старая. Яе даўно пара выкінуць, але нельга: яна — рэліквія. Палкоўнік яе ў турме насіў.
He ў кожнага шапка, якую Палкоўнік насіў у турме. Hi ў кога, толькі ў мяне. Ён аддаў мне яе пасля таго, як сказаў, што я не сын палка, а сын Палкоўніка.
— Выкінь ты яе, — чмыхнуўшы, кажа Палкоўнік, у якога алергія на пыл. У яго алергія, а ў кватэры ягонай ад пылу не прадыхнуць. І прыбрацца не дае нікому, Ася колькі разоў спрабавала.
— Хадзіце сюды! — кліча ад акна Гарык. — Зірніце, што робіцца!
На плошчы ля Дома ўраду, адгароджваючы правадыра ад улюбленага ў яго народа, ланцужком стаялі міліцыянты — і Воран з Асяю рванулі скрозь гэты ланцуг. Джон, які прабіўся ў першыя шэрагі прагрэсіўнага чалавецтва і якому немаведама што ўзбрыло ў ягоную мурынаву галаву, з баянам затрусіў за імі. Міліцыянты і таварышы ў цывільным, вынырнуўшы раптам з натоўпу, беглі за імі, а Хрушчоў, перагінаючыся цераз парэнчу гаўбца, з якога выступаў, нешта ўсім крычаў і махаў рукамі.
— Пасадзяць Ворана, — чмыхае Палкоўнік. — У лагеры будзе Нямігу рэканструяваць.
Я спрабую адчыніць акно:
— Там Ася з ім!
Гарык спыняе мяне: «Хочаш, каб па нас стрэлілі?» — а Палкоўнік кажа абыякава:
— І Асю пасадзяць. І затрахаюць на зоне, пархатую.
Ён нечым раздражнены, незадаволены. Моцна незадаволены і раздражнены. І глядзіць у вакно неадрыўна, як чакае нечага...
Міліцыянты першым схапілі Джона, потым Асю, а таварышы ў цывільным дагналі Ворана.
Як гэта іх пасадзяць?.. Трэба на плошчу бегчы, растлумачыць там, што яны не хацелі нічога кепскага!.. Нямігу пакінуць Нямігай!..
Хоць навошта канадскаму мурыну менская Няміга? Нафіга казе баян?..
Як пасля аказалася, менавіта гэта й зацікавіла да ўсяго цікаўнага Хрушчова: чаго да яго бяжыць мурын з баянам? Ён тут жа вырашыў гэта высветліць, што ўратавала і Косцю, і Асю, і ўсіх нас, а, можа, і самога Мікіту Сяргеевіча.
Трэба ў гэтым свеце цікаўным быць...
На маю запыленую шапку яшчэ й сыпанула пацярухаю, калі я выскачыў за Вілам на лесвічную пляцоўку. Узняўшы галовы, мы паспелі ўбачыць, як нехта прычыніў люк на дах. 3 таго боку, з даху.
— Алік!.. — гукнуў Віл, які не насіў шапкі ні ў снег, ні ў дождж, і пацяруха яму на валасы сыпанула. — Гэта ты, Алік?
Ніхто не азваўся. Напэўна, на даху гэбісты з аховы, што там Амерыканцу рабіць?..
Я абтрос шапку.
— Што там рабіць Амерыканцу?..
— Ану ў двор! — кінуўся ледзьве не сторч галавою ўніз па лесвіцы Віл. — Зараз пабачым, што яму там рабіць!..
У двары каля абабітых бляхаю дзвярэй чорнага ўваходу ў краму, у якой Віл збіраўся дакупіць партвейну, стаяла «Варшава» — службовая машына старэйшага брата Віла, карэспандэнта Ўсесаюзнага радыё Арцёма Ледніка, які сто разоў нас выручаў, а мы столькі ж разоўяго падстаўлялі. Падобна было, што падставілі ў сто першы раз...
Каля бамперу «Варшавы», у якой быў адчынены багажнік, побач з Арцёмам стаяў Гурык. Ён быў не «ўвесь у бліскучым» — у цывільным.
— Кажу табе: на паляванні ўчора былі. Пасля выпілі. Позна лёг. Ранаўстаў. Забыўся дастаць. Дый часу не было, — рэбрамі абедзвюх далоняў рассякаў Арцём паветра над багажнікам, ад якога Гурык, засунуўшы рукі ў кішэні, не адрываў вачэй. Машына стаяла бокам да нас, нам не было відаць, што ў багажніку, але мы й не гледзячы ведалі: новенькая «іжэўка» і карабін «Browning». Учора, калі мы вярнуліся з палявання, Арцём сказаў Амерыканцу (гэта ягоная новенькая «іжэўка») і Вілу (гэта ягоны «Browning»), каб забралі з багажніка ўсё лішняе, бо яму заўтра з раніцы працаваць, а Віл з Амерыканцам не палічылі стрэльбу і карабін лішнімі. Калі б яны забралі іх, трэба было б ісці дахаты — не пацягнешся ж з дубальтоўкамі на танцы ў Палац прафсаюзаў. Вось яны і пакінулі іх у багажніку службовай машыны карэспандэнтаЎсезаюзнага радыёўдзень, калі з плошчы імя Леніна ён вёў рэпартаж пра сустрэчу Першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Сяргеевіча Хрушчова з працоўнымі Менску, чаму й «Варшаву» ягоную на плошчу прапусцілі.
Раптам у двор убеглі людзі, чалавек дзесяць, адзін падбег да Гурыка, нешта сказаў яму — Гурык ляснуў дзверцай багажніка і заштурхаў Арцёма ў машыну.
— Вы хто? Давай адсюль! — падскочыў да нас адзін з гэбістаў, а гэта былі яны, бо каго ж яшчэ, як сваіх, сустрэў бы Гурык, які ўбачыў нас і замахаў рукамі, каб мы сыходзілі, і Віл рушыў да ўвахода ў краму, але яшчэ адзін гэбіст пераняўяго: «Куды?! У пад’езд!» — і ў гэты
момант укаціўся ў двор пузаценькі чалавек у каракулевай шапцы і ў доўгім, мехаватым паліто: Хрушчоў! Я пазнаў яго, хоць і вачам сваім не паверыў. І Віл яго пазнаў... І абодва мы пазналі Джона і Асю з Воранам: яны ледзь паспявалі за Першым сакратаром ЦК КПСС, які немаведама чаго папёрся з плошчы ў двор, дзе стаяла машына з дзвюма стрэльбамі ў багажніку, адна з якіх належала амерыканцу, а другая — актывісту антысавецкай групоўкі Сысоя. «Гамон нам!» — мільгнула ў галаве, калі я ўбачыў, што Хрушчоў пярэкуллю коціцца не ў дзверы крамы, дзе ён, як Віл казаў, захацеў купіць крымскага партвейну і швейцарскага сыру, а кіруе наўпрост да нас, да мяне з Вілам, — ды яшчэ крычыць: «Гэта вы тут перадавая моладзь, якая пратэстуе супраць зносу ўсялякага барахла?!.» А Косця Воран бяжыць no634 з ім і дробна ківае: «Яны, яны, яны...»
Калі Хрушчоў, зацікаўлены чорным чалавекам з белым баянам, выйшаў на плошчу, дык у першым шэрагу прагрэсіўнага чалавецтва, аточаным міліцыянтамі і гэбістамі, убачыў побач з мурынам высокую, з зеленаватым смуткам глыбінных, саміх у сабе затоеных, вачэй, прыгажуню, якая сунула яму пад нос ватман, а нейкі хлопец нешта на тым ватмане спрабаваў паказаць і штосьці мямліў пра нейкую старую Нямігу і нейкую архітэктурную рэканструкцыю. Мікіта Сяргеевіч любіў прастату стандартных, складзеных з блокаў пяціпавярховікаў, кватэркі ў якіх у ягоны гонар народ назваўхрушчоўкамі. Аніякіх архітэктурных рэканструкцый, як і мастацкіх абстракцый, ён не трываў, таму страціў цікаўнасць да баяніста і вырашыў разабрацца з архітэктарам. А тое, як ён з ім — і ўсімі намі — разбярэцца, залежала ўжо не ад Ворана з ягоным ватманам. Залежыла ад Гурыка. Ад таго, адчыніць ці не адчыніць ён багажнік «Варшавы», дзе ляжалі паляўнічая «іжэўка» і двухствольны, пяцізарадны «Browning», ніжні ствол якога — пад паляўнічы патрон 12-га калібру, а верхні — пад баявы патрон калібру 7,62.
Гісторый пра замахі на жыццё Хрушчова то ў Белавежскай пушчы, дзе яго нібыта памежнік нейкі застрэліць збіраўся, то на Хрэшчаціку ў Кіеве, дзе на яго накінулася жанчына з нажом, то ў Тбілісі, дзе ў яго збіраліся шпурнуць бомбу, распавядалі шмат, але насамрэч ні застрэліць, ні зарэзаць, ні бомбай падарваць Першага сакратара ЦК КПСС ніхто ўсур’ёз не спрабаваў — і ён не быў гэтым напалоханы. Таму і бегаў па дварах, дзе стаялі машыны, у багажніках якіх маглі стрэльбы ляжаць.
Пры такім спакойным жыцці незразумела было, за што атрымлівалі грошы гэбісты, якія ахоўвалі Хрушчова, і яны прыдумалі гісторыю з Кэнетам Крэбам, вадалазам BMC Вялікай Брытаніі, які нібыта прымацаваў да днішча крэйсера «Арджанікідзе», на якім знаходзіўся Хрушчоў падчас візіту ў Англію, міну. Гэбісты, натуральна, і пад вадою міну ўбачылі, правадыр застаўся жывы, а вось Крэба не стала — і ніхто дасюль не ведае: як?
Калі б Гурык адчыніў багажнік «Варшавы», нас магло не стаць — і ніхто дасюль не ведаў бы, як...
Перад Гурыкам была дылема: адразу выкрыць антысавецкую групоўку, якая падрыхтавала замах на жыццё Першага сакратара ЦК КПСС, ці адкласці выкрыццё на потым, калі Хрушчоў будзе далей ад стрэльбы з карабінам? «Ну, добра, — мусібыць, вагаўся ён. — Выкрыў. Аякдапусціў?..» Праз гэта гэбіста Гурыка таксама магло не стаць, невядома як. Як вадалаза Крэба.
Пакуль Гурык вагаўся, з рыпам адчыніліся абабітыя бляхаю дзверы, што вялі з двара ў краму. 3 іх выйшла крамніца Анжэла, знаёмая Віла. Яна зірнула недаўменна на Хрушчова, на мурына побач з ім, на Віла, на гэбістаў, дастала цыгаркі з кішэні халата і запаліла.