Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Яна заплакала...
Я ўстаў і пацалаваў заколку ў яе валасах. Сам не чакаў, што пацалую...
Гэта выглядала, вядома, тэатральна, маёр нават скрывіўся: маўляў, тэатр, — але што ёсць нашае жыццё? І хто ў маім жыцці маёр Гагарын, каб я зважаў, крывіцца ён ці не?..
Нэла скрозь слёзы ўсё зазірала мне ў вочы — я ледзь вытрываў позірк...
— Чаму ты не вярнуўся?.. — паўтарыла яна, мезенцам слязінку скінуўшы.
— Бо дама ў каракулі павярнула на Даўгабродскую.
— Што? — не зразумела Нэла. — Якая дама?..
Каб я ведаў...
Нікога і нічога мы не ведаем. Мяркуючы, што ведаем усё пра ўсё і ўсё пра ўсіх.
Некалі, апроч дамы ў каракулі, была яшчэ дама з мандарынамі. Я на абедзвюх загадваў,як на лёс, а яны прабеглі міма па вуліцах Даўгабродскай і Падлеснай, і нават на імгненне думка ў іх не мільгнула, што яны прабеглі — і ўсё бягуць — праз маё жыццё...
Час падціскаў, я развітаўся, каб пайсці, — маёр Гагарын прыпыніў мяне.
— Ваш Гурык, генерал Гурковіч, прыехаў назіраць за вамі. Разумееце?.. Я вас папярэдзіў. Лічыце, што аддзячыў, — і ён кіўнуў у бок татаркі Нэлы. — За яе.
Шкада, што яна дасталася яму.
Нэла ўратавала Віла, Палкоўніка, Гарыка, Эдзіка, Амерыканца, мяне... He ўратавала толькі Джона Кэнэдзі. Калі б яна не схавала карабін, наўрад ці Амерыканец пабачыўбы Амерыку. І Прэзідэнта Злучаных Штатаў, які разам з Хрушчовым хацеў адкрыць свету таямніцу іншапланецянаў, ніхто б не забіў.
Ці ўсё адно забіў бы нехта?..
— Скажыце, — спытаў я, ужо выходзячы з кавярні, пра тое, пра што ад самага пачатку хацеў спытаць. — У Навінках... у вар’ятні...
Я зрабіў паўзу, каб паглядзець, як ён зрэагуе. На ягоным твары нічога не зварухнулася.
— Што ў Навінках у вар’ятні?..
He скажа.
— Нічога.
Сын маёра Гагарына паклаў маю руку локцем на край стала.
— He падпішаце вы — нехта падпіша. Нам усё адно, хто... Кандыдатаў хапае. Але я асабіста хацеў бы, каб гэта былі вы. Разумееце?..
Я зразумеў, чаго ён галавой круціў. І чаму маёр Гагарын двойчы сказаў: «3 маім сынам не памыліцеся...»
Яны прапаноўваюць мне гульню.
Але я нагуляўся.
— Няхай падпісвае, хто хоча.
— Авы —не?
Я пакруціў галавой. Гэтаксама, як ён.
— Ну, то што ж... Торгніцеся — зламаю! — прыціснуў ён мой локаць да стала і кіўнуў аператыўніку. Той наклаў жгут, намацаў вену...
Некалі ў вар’ятні мне заломвалі руку, калолі. Цяпер — тое самае ў турме. Што ж яны да мяне прычапіліся? Празусё жыццё...
Боль, як і казаў крывароты гэбіст, які зачытваў мне пастанову пра арышт, пачаўся ў нагах і руках, выкручваў кожны палец, пранізваў спіну і да чырвані распаленым свярдзёлкам укручваўся ў галаву, яго немагчыма было трываць — і я не вытрываў, страціў пры томнасць...
Ачомаўся ад лаянкі і крыку. «Чаму без доктара?! Калі б ён жмурыка сыграў — хто б адказваў?!.»
Граць жмура — граць на пахаванні. Жмурыка сыграць — памерці. Гэта я ведаў. Так лабухі казалі, ад іх навучыліся зэкі. І генералы.
Той, на каго крычалі, вінавата апраўдваўся.
«Дык не сыграў... Жывы...»
«Жывы! А што толку, калі не падпісаў!»
«Падпіша...»
Апраўдваўся сын маёра Гагарына. Лаяўся — я не мог не пазнаць ягонага голасу — Гурык. Генерал Гурковіч. Адстаўны генерал беларускага КДБ і расійскага ФСБ, які прыехаў з Масквы назіраць і за выбарамі, і за мной, і за беларускімі маёрамі.
«Лёсу кругі, як кругі на вадзе...»
— Падпісвай, — падсунуў да мяне паперу Гурык. — Ніхто не будзе ведаць, што ты падпісаў. Толькі я. А каб ты мне паверьгў, я табе скажу такое, пра што будзеш ведаць толькі ты.
Гэта было шмат гадоў таму... Hi Ворану, ні Вілу, ні Палкоўніку — нікому я пра гэта не казаў, бо не ведаў: як сказаць? He сказаў нават Асі, з якой выпадкова сустрэўся ў рэстарацыі «На ростанях» перад тым, як яна з’ехала ў Ізраіль, і якой сказаць трэба было б... Ёй, можа, я й сказаў бы, але што гэта мяняла, калі Ася з’язджала?..
— Яны мае сябры, — адсунуў я паперу, — і Гурык ускочыў.
— Сябры?.. А хто цябе падставіў?.. Уцягнуў?.. Яны! Палкоўнік, Віл, Воран! А хто хоча выцягнуць?.. Я! Запомні на ўсё жыццё: сябар той, хто хоча дапамагчы! Выцягнуць! І не толькі хоча, бо хацець — цьфу! Хто можа! Сябры — тыя, якія могуць! Я твой сябар, бо я — магу! Бо за мной — сіла! І яна можа быць за табой. Калі дурнем не будзеш. Калі ўцяміш: да ўлады, да грошай, да славы не па зямлі ідуць! Адзін па адным! Топчуць, трушчаць! Па мясе, па касцях! Жывыя па жывых і мёртвыя па мёртвых!.. Гэта і ёсць шлях. Адзіны! Іншага няма. Толькі такі! Бязлітасны! На падарожнай напісана: «Знішчай усіх, хто замінае!» He шкадуючы. А калі захочаш некага пашкадаваць, дык пашкадуй сябе самога. Толькі нядоўга, бо ўсе шкадавальнікі — брук, па якім ідуць... Помніш песню: «Чалавек, пашкадуй сябе сам»?
Я помніў песню, якая называлася «Чалавек, памажы сабе сам», — але якая розніца...
— Гурык, — спытаў я, — а дзе гэта мёртвыя ходзяць па мёртвых?..
Праз шмат гадоў, ачомаўшыся пасля ін’екцыі і з цяжкасцю расплюшчыўшы вочы, я ўбачыў, што ўжо не ў сутарэнні ляжу, а ў абкладзеным блякласіняй пліткай і праз тое падобным да трупярні пакоі, на ложку за цыратавай фіранкай, на якой, бо з таго боку свяціла лямпа, рухаліся цені, адзін з якіх я пазнаў не толькі па голасе, але і па абрысах, хоць за многа гадоў ён стаптаўся і прыгорбіўся, але гэта быў ён — і я спытаў праз цырату, праз гады:
— Скажы, Гурык... навошта...
Ува мне яшчэ блукаў боль — і ў горле задзёрла так, нібы прамоўленыя мной словы былі абсыпаныя жалезным пілавіннем, я ледзьве пракаўтнуў іх, а Гурык адшморгнуў фіранку: «Што табе сказаць?..» — і мне падалося раптам, што перада мной паўстала ўсё, разам з ім пражытае, стаптанае і прыгорбленае жыццё, і мне крыўдна стала нават больш, чым балюча, але я дагаварыў, хоць у горле дзёрла... — Навошта некалі ты сам прызнаўся мне, што ты поскудзь?..
Я ўспомніў Гурыка маладога, усяго ў бліскучых пагонаху рэстарацыі «Лета», калі ён біўся з Воранам, і я думаў тады, што яны б’юцца праз Саламона Майсеевіча, а яны біліся праз Асю, дый не праз Асю — яны проста не маглі не біцца, бо Гурык гатовы быў прайсці па Воране «жывым па жывым і мёртвым па мёртвым», а Воран быўне з тых, хто рады сцяліцца, каб па ім хадзілі, ён быў з тых, хто дапамагаў пасцеленым падняцца, а Гурык зноў іх валіў, — вось ён і цяпер прыйшоў паваліць мяне, калі я падняўся, і спакойна адказвае мне, чаму ў тым, што ён поскудзь, сам некалі прызнаўся:
— Каб у цябе ніколі наконт гэтага аніякага сумневу не было.
Нічога ў ім не змянілася. He змянілася наўкол нічога, што змусіла б яго змяніцца, — сам чалавек не мяняецца.
«Па жыцці ідуць адзін па адным. Жывыя па жывых і мёртвыя па мёртвых. Бязлітасна. Злітуешся — капец. Той, над кім злітуешся ты, не злітуецца над табой. Таму я не мог злітавацца над ім...»
— Над кім? — спытаў я шмат гадоў таму.
— Над бацькам Асі. Над Саламонам Майсеевічам. Бо на падарожнай напісана: «Знішчай усіх, хто замінае табе!» А ён, калі трапіў да нас, як звар’яцеў. «Вы майго брата Ізю — у трыццаць сёмым! Маю Аду — у сорак другім! Маю Соню — у сорак трэцім! Цяпер — Ma­ne!..» Нават сястру сваю, якую ў гестапа павесілі, на нас павесіў. Крычаў мне на кожным допыце: «Не аддам табе Асю! Касцьмі лягу, а не аддам». І я зразумеў, што не аддасць... — Гурык нечакана паклаў руку мне на плячо. — Ты кахаеш Асю? І я табе замінаю?..
Асю я кахаў. Але Гурык мне не замінаў. Як ён мог мне замінаць? Яго Ася не кахала. Яна кахала Ворана.
— Табе замінае Воран, — сціснуў маё плячо Гурык. — Дык падпішы — і яго не стане. А пра тое, чаму яго не стала, будзем ведаць толькі я і ты. Як і пра тое, чаму не стала Саламона Майсеевіча. Калі двое ведаюць адну таямніцу, гэта... — Гурык памаўчаў напружана. — Я скажу табе, чаму яго не стала. Каб ты мне паверыў. Каб не толькі я пра цябе, але і ты пра мяне ведаў нешта, чаго не ведае ніхто...
Ён страшны стаў, я ніколі такім яго не бачыў — і папрасіў:
— He трэба, Гурык...
— Трэба! Слухай!.. Ён мне замінаў. І я сказаў яму на апошнім допыце, што арыштавалі яго праз Асю. Што гэта дачка ягоная сдала яго. Напісала, як ён супраць партыі народ каля яткі агітаваў. Ён збялеў: «Не!..» — і за сэрца. Яно ў яго слабое было, Ася лекі перадавала. Я мог сам яму дапамагчы, нас гэтаму вучылі. Мог адра-
зу паклікаць доктара. Але я не дапамог і не паклікаў. Пачакаў... — Гурык адпусціў маё плячо. — Паклікаў, калі позна было...
Гурык казаў гэта — мне сціскала сэрца. Мацней, чым Гурык сціскаў плячо. Але было мне толькі пятнаццаць — і сэрца было не такое слабое, як у Саламона Майсеевіча.
— Думай, — сказаў Гурык, выходзячы. — А то ці расстрэл, ці што-небудзь яшчэ горшае...
Што горшае?
— Што горшае?!. — кінуўся я ўслед Гурыку, грымнуў кулаком у жалезныя дзверы. Гэтак Косця Воран газіроўку з аўтамата выбіваў. Але вада не заўсёды лілася. 3 сіропам дык увогуле рэдка ўдавалася выбіць. Амаль ніколі.
Вуліца Броўкі, былая Падлесная
«Вуліца Падлесная цёмная і цесная...» — спяваў Гарык Клябанаў пра вуліцу Падлесную, на якой стаяў — і цяпер стаіць — электратэхнікум сувязі, у якім я вучыўся, ды інтэрнат, у якім я жыў. Яшчэ там — паміж інтэрнатам і тэхнікумам — была крама, дзе прадаваліся батоны, ліверная каўбаса і каўбасны сыр, кефір, кансервы «Часцік у тамаце», сітро «Байкал» і віно «Агдам» — таннае пітво, якое лічылася партвейнам, хоць да партвейна ніякага дачынення не мела, проста задурвала галаву. Крама тая на Падлеснай, што стала вуліцаю Броўкі, ёсць і цяпер, але ні «Байкала», ні тым больш «Агдама», які цешыў савецкіх студэнтаў і алкаголікаў, у ёй не купіш: ён зніку пачатку 90-х разам з СССР. І цяпер ужо наўрад ці ўзнікне, бо Арменія, захапіўшы Агдамскі раён Азербайджана, дзе рос вінаград, з якога вырабляўся «Агдам», знішчыла вінаграднікі.
Знішчаць — дык знішчаць...
Сустрэўшысяўэлектратэхнікуме на Падлеснай праз шмат гадоў, мы, колішнія студэнты, пілі на падваконні каля нашае аўдыторыі віскі «Royal salute», прастаўленае нашым аднакашнікам Сатушам, які нечакана для ўсіх стаў расійскім алігархам, і спявалі:
Пардон, мадам, батон напапалам, Напапалам, мадам, партвейн «Агдам», Яшчэ, мадам, у асарціменцё
Сітро «Байкал» і рыбкаў тамацё...
Песню гэтую таксама прыдумаў Гарык Клябанаў, які ў тэхнікуме з намі хоць і не вучыўся, але «Агдам» у нашым інтэрнаце выпіваць любіў, і калі яго папракалі ў парушэнні граматыкі: маўляў, рыбка ў тамаце, а не ў тамацё, — адказваў, што напісаў гэтую песню для студэнтаў з Гвінеі, а ў гвінейскай мове няма граматыкі. Чаму? Бо ў Гвінеі і мовы гвінейскай няма, афіцыйная мова там французская, а размаўляюць гвінейцы на розных мовах, пераважна фула і сусу, на адну з якіх, на сусу, Біг пераклаў верш пра татарку Нэлу, якой таемна зайздросціць ружа ў крыштальнай вазе, але калі Гарык падабраўда верша мелодыю і заспяваўгвінейцам,яны нічога не зразумелі. Значыць, няма ў Гвінеі граматыкі ні ў чым.