Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
«Жы-шу-шых!..» — расчыніліся дзверы — і ў іх лёгка, як парушынка, выскачыла Нэла.
Нават не развіталася.
Нават кандуктарка здзівілася.
Нават бабулі ёй услед зірнулі.
Больш ніхто з тралейбуса не выйшаў, ніхто не ўвайшоў — і дзверы зачыніліся: «Шых-жы-шу!..»
Мне ўспомніўся сіні каптурык у гэтым жа першым тралейбусе, толькі не зімовым, а вясновым, у якім пахла пралескамі, — і я не паспрабаваў выскачыць у дзверы, пакульяны зачыняліся. Раптам зразумеў, што Нэлу, як і сіні каптурык, не даганю ўжо ніколі. І ніколі Нэла зноў не пакахае мяне, калі нават я знайду на Падлеснай тую ружовашчокую снягурку — і яна сыпане мне пад ногі ўсе, якія не закруціла яшчэ ў срэбныя фанцікі і не павесіла на елку, мандарыны.
Каля ўваходу ў тэхнікум мяне чакаў Лоб: «Табе да дырэктара». «Чаго?» «Скуль мне ведаць? Я стараста,
мне сказалі табе сказаць. Змерз, чакаючы. Да дырэктара — і ўсё».
— Заходзь, — сам выйшаў у прыёмную дырэктар, як толькі сакратарка прыадчыніла дзверы ў кабінет, — і ў кабінеце спытаў, калі я прытуліўся да кніжнай шафы, каб не хістацца. — Ты чаму не сказаў мне пра Нэлу?..
Адкуль ён ведае? Нехта з нашых сказаў? Ці Гурык? Або маёр Гагарын?
Мусіць, Гурык ці маёр... А калі нехта з нашых, дык хто?
Я хацеў адказаць: «Вы не пыталіся...» — але не знайшоў у сабе голаса. У кабінеце дырэктара Тумаса чамусьці паўтаралася ўсё тое, што было ў кабінеце маёра Гагарына. 3 графінам з саланаватай вадой, з голасам...
Дырэктар вырашыў не чакаць, пакуль голас да мяне вернецца. Падышоў бліжэй — я прыкінуў, як лепей за шафу ўпасці, калі ў пашчэнкі ўрэжа. А ён сказаў: «Вось што, Валодзя. He вінаватых Пашкова з Ланскім выгнаць я не дам. Але больш не магу нічога. Глядзі сам, хлопча, што табе па сіле, — і крануў даланёй мой лоб. — Ты хворы?..»
Які я хворы! Як з такім дырэктарам можна захварэць! 3 такім дырэктарам мне пляваць і на Чапаева, і на маёра Гагарына, не кажучы ўжо пра Гурыка!
— He, Павел Фёдаравіч, — сам сябе знайшоў ува мне мой голас. — Я не хворы, проста не спаў усю ноч.
Дырэктар пацёр пераноссе, вочы.
— І я не спаў... Ды яго судзіць трэба! — ускінуў ён руку і ўскудлаціў валасы. — Я ўсім гэтым партупеям так і сказаў. Гэта ж жах! А што будзе, калі гэта па Менску пойдзе? Уяўляеш?.. Таму не аддадуць пад суд, хоць маёр моцна раззлаваўся. 3 характарам... Ён праўда біў Лоба?
— Ды не... Даў раз у зубы.
— Даў раз у зубы... Якое мае права?..
3 апошняга пытання вынікала, што даць раз у зубы студэнту электратэхнікуму сувязі мае права толькі
дырэктар электратэхнікуму сувязі, што абсалютна правільна, — і я сказаў для сябе самога нечакана:
— Трэба было, каб вы самі Аджы ў лыч далі. Вы дырэктар — вам і не было б нічога.
Дырэктар хакнуў, як Палкоўнік звычайна хакаў, калі лічыў, што нехта дазваляе сабе болей, чым мае на тое права, і выштурхаў мяне, хворага, у дзверы, у якія недзе праз месяц, пасля зімовых вакацыяў, выштурхалі й здаровага яго... Нэла заявуў міліцыю не напісала, Аджы ўставілі новы зуб і перавялі з тэхнікуму электрасувязі ўрадыётэхнічны інстытут, удвая падвысілі стыпендыю, але дзядзька ягоны сябраваць з Хрушчовым усё адно не прыехаў, Савецкі Саюз пад ціскам амерыканцаўбыў змушаны забраць з Кубы свае ракеты, праз якія ледзь не пачалася трэцяя сусветная вайна, — і ва ўсім гэтым удзельнічала група ТР Менскага электратэхнікуму сувязі, дырэктара якога не выштурхаць з кабінета за ўсё гэта ну ніяк не маглі... Ды яшчэ маёр Гагарын раптам прыйшоў на выпускную вечарыну, пачаў шукаць дырэктара, а той б’ецца ў падвале з выпускнікамі. Дык хіба дзіва, што з такім дырэктарам студэнты зубы адзін аднаму выбіваюць?..
Калі Павел Фёдаравіч Тумас памёр, група ТР зайшла ў цір радыёзаводу, узяла там усе, якія былі, вінтоўкі — і тройчы адсалютавала свайму дырэктару.
— Давайце за Паўла Фёдаравіча! — ужо не зважаючы на тое, што ў спартовай зале трэба спортам займацца, а не піць, кажа Лоб. — Я вось цяпер таксама дырэктар. Але я дырэктар не такі.
Лоб — дырэктар таго самага радыёзаводу, на якім некалі кралі мы дэталі. Але сапраўды ён дырэктар не такі.
Усе па чарзе вып’юць, і расійскі алігарх Сатуш, які выпівае апошнім, кажа:
— Мы ўсе не такія... — і пытае, як кожны раз пры нашых сустрэчах праз кожныя пяць гадоў. — Дык хто
Князя здаў? Хто прызнаўся, калі дамаўляліся не прызнавацца, крок наперад руш!..
Ён не скамандаваў, забыўся, бо не стараста, каб мы сталі ў шэраг, — і мы становімся ў шэраг самі. Як рабілі гэта пяць, дзесяць і дваццаць гадоў таму. Сатуш глядзіць па чарзе на Лоба, Баліка, Ханеню, Жука, Ігана, Івашку, Сцепаненку, Стукача, Кашыца, на mspar, які раз ад разу карацее і карацее, а яны глядзяць на мяне... І я ступіў бы крок наперад, але пра што тады праз наступныя пяць гадоў пытацца расійскаму алігарху Сатушу, калі ўсе ведаюць, хто павінен крок наперад ступіць, — і гэта ў нас такая гульня.
Навінкі, вар’ятня
— Ці хацеў я забіць Хрушчова?.. Хацеў! І Падгорнага забіць хацеў, і Мікаяна, і Брэжнева, і Суслава, і Шверніка, і Касыгіна, і Палянскага, і Воранава, і Казлова, і Ота Вільгельмавіча Куусінена з Нурытдзінам Акрамавічам Мухітдзінавым!..
Віл крычаў гэта ў нашай «курылцы» пад лесвіцай — у бібліятэцы. У «ленінцы» гразіў забіць самых верных ленінцаў з Прэзідыума ЦК КПСС...
Пасля «замаху» на жыццё Хрушчова нас каго праз дзень, каго праз тыдзень выпусцілі з турмы КДБ, але штодня цягалі на допыты. Праз допыты ў Віла пасыпаліся клёпкі.
Збоку ад лесвіцы ў бібліятэцы ўздымалася сцяна, з якой дзе-нідзе паападала тынкоўка, і Віл палез па сцяне, чапляючыся за шчыліны і выбоіны. Са сцяны й крычаў: «...і Ота Вільгельмавіча Куусінена з Нурытдзінам Акрамавічам Мухітдзінавым!..» — як толькі такое запомніў? Падняўся да трэцяга паверху — і зрынуўся. Нехта б забіўся, а ён нават палец не зламаў.
— Убогіх ды слесараў Бог беражэ, — сказаў Палкоўнік. Маючы на ўвазе, што Віл — убогі, а Біг — слесар.
Палкоўнік прарочыў Бігу: «Цябе адусюль папруць, і ты скончыш жыццё на заводзе цеплавых агрэгатаў». І ўгадаў. Біга, які ведаў ці не ўсе мовы свету, выгналі з інстытута замежных моў — і ён зарабляў на хлеб слесарам. Кнігу напісаў: «Я — слесар!» Яе адразу ж выда-
ла прафсаюзнае выдавецтва, Біг атрымаў ганарар ды яшчэ гтрэмію, за якую ўсе мы паехалі ў Крым і амаль месяц пілі навасвецкае шампанскае.
Праз тое, што ў Віла пасыпаліся клёпкі, ён зблізіўся з Бігам, які, ведаючы сто моваўсветуўлучна з іўрытам, проста не мог быць нармальным. Ён нават меў свайго лекара — і Біг угаварыў Віла таму лекару паказацца.
— Мне сніцца, — казаў Віл, калі лекар спытаў, на што ён жаліцца, — адзін і той самы сон. 3 ночы ў ноч. Нібыта ў нейкім горадзе, дзе я невядома як апынуўся і не ведаю, што гэта за горад, атамны выбух. І ўздымаецца, вырастае над горадам ядзерны грыб. Я разумею, што зараз павінны палыхнуць агонь і ўдарыць выбуховая хваля, а яе ўсё няма. Грыб вісіць, я чакаю — няма хвалі! Я мярцвею, мяне халодны пот прабівае: куды яна падзелася?.. Так не можа быць, гэта супраць законаў фізікі!
— Але не супраць законаў псіхіятрыі, — расцягваў Вілу павекі і зазіраў у вочы лекар, які, сябруючы з бацькамі Біга, лекаваў іх сына і згадзіўся падлячыць Віла. А заадно й мяне, бо ў мяне бяссонніца — і круціцца ў галаве адно і тое:
Самалёт ляціць Had усёй лякарняй.
Болей нічога ў галаве не круціцца.
Гэты лекар, які ўвесь круглы, таму ўсе Круглым яго й называюць, увогуле дзіўны. Яго б самога, як Воран кажа, лячыць. Вось ён сказаў Бігу пра законы псіхіятрыі — і тут жа дадаў, што ніякіх законаў у псіхіятрыі няма. Як у сне — хвалі ад выбуху. «Увогуле, — ён кажа, — няма нідзе і нічога».
У Круглага рэпутацыя аднаго з лепшых псіхіятраў, ён друкуецца ў замежных спецыялізаваных выданнях, яго куды толькі ні запрашалі і што толькі яму ні прапаноўвалі, а ён працуе санітарам у вар’ятні ў Навінках, куды ўладкаваўся, каб капейчыну
падрабіць, яшчэ тады, калі быў студэнтам. Цяпер ён, зразумела, лекар, але ў штатным раскладзе вар’ятні, як і ў студэнцкія гады, запісаны санітарам — і не жадае перапісвацца ў лекара. «Як я, — пытае, — магу быць лекарам, калі не ведаю, што я лекую?..»
Гарык Клябанаў казаў, што Круглы працуе не толькі ў вар’ятні, але і ў КДБ. Кансультантам. Выяўляе сімулянтаў, якія падрабляюцца пад псіхаў. Працу такую прапанавалі яму як ганаровую — і адмовіцца ад такой ганаровай працы ён не мог.
Яшчэ Гарык казаў, што якраз круглы лекар паставіў Палкоўніку, які на камсамольскім сходзе назваў Сталіна людажэрам, дыягназ: шызафрэнія. І Палкоўніка не расстралялі.
Віл з Бігам не баяліся, што іх расстраляюць. Псіхі расстрэлу не баяцца. А вось, што пасадзяць, баяліся. Нават перакананыя былі, што пасадзяць, і заклаліся на «амерыканку», каго пасадзяць першага. Віл заклаўся, што першым пасадзяць Біга, Біг — што Віла. Хто прайграе, той, як дамовіліся яны ў закладзе на «амерыканку», галяком прабягае па «брадвэі» паўз будыніну КДБ ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Валадарскага.
Першым пасадзілі Эдзіка Гарачага. Біг з Вілам абодва прайгралі і вырашылі галяком не бегаць, але Палкоўнік, якога тады яшчэ не пасадзілі, сказаў, што гэта няправільна. Калі абодва прайгралі — абодва павінны бегчы. Іначай парушаецца прынцып гульні ў «амерыканку», а прынцыпы парушаць нельга. 3 Палкоўнікам не паспрачаешся — і Віл з Бігам пабеглі на пару, павязаўшы на грудзі, як лёгкаатлеты, папяровыя нумары: 3012 і 3623. 3 парадных дзвярэй КДБ, у якія, здавалася, ніхто ніколі не ўваходзіў і з якіх ніхто не выходзіў, гэтым разам выйшлі два гэбісты і няўцямна праводзілі позіркамі двух голых лёгкаатлетаў, якія на рагу вуліцы Валадарскага і праспекта Леніна ўскочылі ўтаксі. 3 таксістам загадзя было пра ўсё дамоўлена — і ён рвануў да Нямігі.
Круглы доктар, вярнуўшыся з КДБ пасля сваіх кансультацый, сказаў бацькам Біга, што калі іх сына арыштуюць, дык не за тое, што голы па горадзе бегае. Як і Віла не за тое пасадзяць. Справу антысавецкай групоўкі запатрабавалі ў Маскву. Значыць, рыхтуюць нешта сур’ёзнае. Так што трэба думаць, як выкручвацца. Недзе хавацца. А як выкручвацца? Дзе хавацца? І доктар, які кансультаваў КДБ адносна сімулянтаў, прапанаваў: у Навінках. У лякарні для такіх псіхаў, як Біг з Вілам, якія голымі па вуліцах бегаюць. Нічога лепшага яны, калі б і хацелі, не прыдумалі б...