Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Паколькі я таксама баяўся, што мяне пасадзяць, і ў маёй галаве круціўся самалёт над усёй лякарняй, я разам з Вілам і Бігам прыйшоў да круглага доктара на прыём, і ён Бігу, Вілу і мне паставіў дыягназ: дэлірыёзны сіндром. Адзін на трох. «Пілі, — спытаў, — партвейн? Вось і дапіліся». І сказаў, каб заўтра прыехалі ўлякарню. Я не хацеў,у мяне клёпкі не сыпаліся, а Круглы прапанаваў: «Тады едзь на Калыму».
Я ўспомніў, якім з Калымы вярнуўся Эдзі Рознэр, і назаўтра разам з Бігам і Вілам быўу вар’ятні.
Круглы паклаў нас у палату да сапраўдных псіхаў. «Каб усё, — сказаў, — можна было пацвердзіць дакументальна».
У палаце было дзесяць хворых на галаву — з намі стала трынаццаць. Віл пералічыў: «Чортаў тузін. Нічога добрага нас тут не чакае».
А калі б не чортаў тузін, дык што ў вар’ятні магло чакаць добрага? 3 якога боку?..
Мой сусед злева чакаў таракана. Да яго ўжо прыходзіў таракан, сказаў, што прынясе пельмені. І не прынёс. Сусед чакаў і ўдзень, і ўночы, бо пры дэлірыёзе — бяссонне.
Віл, каб майму суседу весялей было чакаць, гуляў з ім у дурня на шчаўбаны. Казаў, калі выйграваў: «Я шчаўбаню — ты прайграў». Калі прайграваў, казаў: «Ты выйграў — я шчаўбаню». І мой сусед падстаўляў
лоб — ніводнага разу не запярэчыў. «Не таму, што дурны, — казаў Віл. — А таму, што логіка».
На ложку справа ад мяне ляжаў чалавек, які з дня ў дзень чытаў адну і тую кнігу, назву якой я не мог разгледзець, бо кніга была ў абгортцы. Час ад часу ён усклікваў: «Як сказана! Ах, як сказана! На вякі!..» — і мне карцела дазнацца: што ж там за кніга такая вечная?
— Абсалютная ісціна!.. — ускочыў аднойчы, неяк асабліва ўзбудзіўшыся, чытач вечнай кнігі. — Вы паслухайце!.. «Ці мысліць чалавек пры дапамозе мозга?» Пытанне? Яшчэ якое! І паслухайце, як яно развіваецца!.. «Адчуванне ёсць суб’ектыўны вобраз аб’ектыўнага свету. Прызнаваць аб’ектыўную, гэта значыць такую, якая не залежыць ад чалавека і чалавецтва ісціну, азначае так ці інакш прызнаць ісціну абсалютную». Вы прызнаяцё абсалютную ісціну?..
Я не ведаў, ці прызнаю я абсалютную ісціну, але на ўсялякі выпадак кіўнуў...
— І тым самым сцвярджаеце яе! — абсалютна задаволіўся маім кіўком мой сусед. — Бо, як сказана, «абсалютная ісціна складваецца з сумы адносных ісцін!» Ідзём далей! Глядзіце, якая логіка! Якая няўмольнасць!.. «Рух матэрыі не можа адбывацца інакш, як у часе і прасторы. 3 гэтага вынікае, што той, хто прызнае існаванне аб’ектыўнай рэальнасці, нашай з вамі, — сусед паказаў на сябе і на мяне, — абсалютнай ісціны, непазбежна павінен прызнаваць таксама аб’ектыўную рэальнасць часу і прасторы!» Вы прызнаяцё аб’ектыўную рэальнасць часу і прасторы?..
Ён быў утрая старэйшы за мяне, але звяртаўся да мяне на «вы», да таго ж, падобна было, лічыў, што я гэткі ж разумны, як ён, таму аб’ектыўную рэальнасць часу і прасторы я прызнаў без ваганняў.
— Дык вось, — усклікнуў сусед так, нібы, каб мы з ім гэтага не прызналі, часу і прасторы не было б, — цяпер галоўнае. Усё гэта тычыцца як рэальнасці ў рэальнасці, так і рэальнасці ў нашай свядомасці. «Свядомасць існуе
рэальна; яна не ёсць нешта, што неўласцівае прыродзе, а г.эткі самы натуральны яе прадукт, як і тыя матэрыяльныя аб’екты, якія надзеленыя свядомасцю, як уласцівай ім унутранай якасцю. Таму супрацьпастаўленне матэрыі і свядомасці адноснае і мае безумоўнае значэнне толькі ў вышэйназваных межах. За гэтымі межамі апераваць з супрацьпастаўленнямі матэрыі і духу, фізічнага і псіхічнага, як з абсалютным супрацьпастаўленнем, было б велізарнай памылкай». Разумееце? А доктар аперуе! Ён проста рэжа мяне без нажа!..
Сусед сеў на ложку ў позе лотаса, прыціснуў кнігу да грудзей:
— Ну, як вам?..
Я не ведаў, што сказаць, і сказаў: «На вякі...»
— Так! — адкінуў кнігу і накінуўся з абдымкамі сусед. — На вякі! І ўсе правы навечна пераходзяць да мяне, жывы застаўся толькі пляменнік, але ён у Мюнхене, параноік і хутка памрэ. Разумееце?..
Я не стаў удакладняць, хто гэты параноік, які ў Мюнхене хутка памрэ.
— Чаму да вас?
— Бо мая маці, перш чым стацьжонкай Гітлера, была жонкай Леніна. І захавала права спадчыны на ўсё, што напісаў Гітлер, як новая жонка, і на ўсё, што напісаў Ленін, як жонка старая. Ну, былая. Разумееце?..
Аказалася: мой сусед справа — сын Надзеі Канстанцінаўны Крупскай і Адольфа Гітлера, за якога Крупская выйшла замуж, калі Ленін памёр. Болей у Гітлера дзяцей няма. І ў Леніна няма, але жывы пакуль сын ягонага старэйшага брата. Вось той сын у Мюнхене памрэ — і мой сусед застанецца адзіным праваўладальнікам спадчыны Гітлера і Леніна. 3 правам на ганарар ад выдання ўсіх іх кніг. «Вы не ўяўляеце, якія гэта грошы! — ён паказаў на абшарпаныя, з аблупленай фарбай сцены палаты. — Хопіць на новую лякарню для ўсяго Менску! Для БССР і ўсяго СССР! І яшчэ на самалёт...»
Самалёт ляціць Had усёй лякарняй.
І нічога болей.
3 маімі суседзямі праблем не было. Адзін ціха чакаўтаракана, які прынясе пельмені, другі чытаў сабе і чытаў «Матэрыялізм і эмпірыакрытыцызм», чакаючы, пакуль пляменнік Леніна ў Мюнхене памрэ. А вось з суседзямі Віла былі праблемы. Асабліва з адным.
Суседам Віла быў Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў. Першы сакратар ЦК КПСС, праз якога мы й апынуліся ў псіхушцы. Днём ён ставаў за тумбачку, што імітавала трыбуну, і чытаўлекцыі па міжнароднай сітуацыі, якая з кожнай лекцыяй усё ўскладнялася, а начамі ўскокваў і патрабаваў неадкладна склікаць Прэзідыум ЦК КПСС. Штоночы яго вязалі санітары Цмок з Цыклопам, а ён штоночы ўскокваў, крычаў, патрабаваў...
— Ды дайце вы яму правесці прэзідыум! — праз тыдзень не вытраваў Віл. — Дастаў!
— Дамо, — згадзіўся Круглы. — Калі вы згодныя ўвайсці ў ягоны склад.
Hi Віл, ні Біг, ні я Круглага не зразумелі.
— У склад чаго?
— Прэзідыума ЦК КПСС. Швернікам, Касыгіным і Казловым. Хрушчоў, Падгорны, Брэжнеў, Мікаян, Палянскі, Суслаў і астатнія ў нас ёсць.
Палкоўнік праўду казаў: гэтага лекара самога лячыць трэба.
— А Ота Вільгельмавіч Куусінен з Нурытдзінам Акрамавічам Мухітдзінавым, — спытаў Віл, бо толькі ён мог гэта выгаварыць, — ёсць таксама?
— Ёсць, — паказаў Круглы ў кут палаты, дзе ляжаў такі сухенькі, нібы ён муміфікаваны, дзядок. — І што цікава: адзін за двух. Куусінен-Мухітдзінаў. He верыце? Спытайце яго самога.
Віл не паленаваўся, падышоў да дзядка:
— Скажыце: вы хто?
— Куусінен-Мухітдзінаў.
Віл сказаў вінавата: «Выбачайце, не пазнаў». І падаў руку:
— Швернік.
Біг згадзіўся быць Касыгіным, а ў мяне ўжо не было выбару: толькі Казлоў. Я да гэтай пары не ведаю, чым ён, той Казлоў, у тым Прэзідыуме ЦК КПСС займаўся. Можа, і нічым, проста быўу прэзідыуме. Як мы ў вар’ятні.
Калі наведаць нас прыйшлі Палкоўнік з Асяю і Воранам, і мы сказалі ім, хто мы цяпер ёсць, і што ў вар’ятні рыхтуецца паседжанне Прэзідыума ЦК КПСС, яны таксама захацелі на тым паседжанні быць. Паколькі вакантнымі заставаліся толькі месцы кандыдатаў у склад прэзідыума, Круглы прапанаваў Палкоўніку стаць Рашыдавым, а Ворану — Шчарбіцкім. Асі ён сказаў, што яна, калі хоча, можа быць Мжаванадзэ, бо мужчына гэта ці жанчына — з прозвішча не распазнаць.
Ася згадзілася, а Воран раптам заўпарціўся, захацеў стаць не Першым сакратаром ЦК Кампартыі Ўкраіны Шчарбіцкім, а Першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі Мазуравым. Каб уратаваць Нямігу. Круглы не стаў пярэчыць. «Ставай. Ратуй. Ты Мазураў».
Хрушчоў склікаў прэзідыум у той жа дзень: «Нарэшце, таварышы, у нас кворум!..»
Апроч сяброў прэзідыума і кандыдатаў у яго быў запрошаны, як сакратар, доктар Круглы, а таксама, паводле прапановы сакратара, таварышы Цмок і Цыклоп — прадстаўнікі братняй румынскай і братняй албанскай камуністычных партый. Узнікла пытанне з сынам Крупскай і Гітлера, які, як сын Крупскай, а значыць, не чужы чалавек Леніну, на прэзідыуме прысутнічаць нібыта мог, а як сын Гітлера — ні ў якім разе. На гэта сын Гітлера сказаў, што ён, можа быць, і не сын Гітлера, а сын Леніна, тут ёсць няпэўнасць, а вось тое, што ён сын Крупскай, — гэта пэўна, і пэўнасць у такім выпадку няпэўнасць пераважае. Пачаліся спрэчкі, якія спыніў Хрушчоў, сказаўшы, што сын Гітлера ці Леніна высту-
		
пае фундатарам пабудовы новай лякарні, так што не мае значэння, чый ён сын — няхай сабе і Гітлера. Тым больш, што ягоная маці — Крупская.
— Дарэчы, пра жанчын, — працягнуў Хрушчоў, палічыўшы папярэдняе пытанне вырашаным. — Пераважная большасць насельніцтва СССР — жанчыны, а яны не прадстаўленыя ў Прэзідыуме ЦК КПСС належным чынам. Гэта наша недапрацоўка,таварышы. Палітычная памылка. Трэба яе выпраўляць. Я прапаноўваю, каб у склад прэзідыума ўвайшла таварыш Мжаванадзэ. Хто — за?
Паглядзеўшы на Асю, паднялі рукі ўсе, апроч сухенькага дзядка ў куце палаты: Куусінена-Мухітдзінава.
— Аднагалосна, — з уласцівым яму валюнтарызмам пастанавіў Хрушчоў, але Куусінен-Мухітдзінаў не згадзіўся:
— Я супраць. Таварыша Мжаванадзэ я ведаю, ён ГІершы сакратар ЦК Кампартыі Грузіі, а не жанчына.
— Тым больш, — сказаў Хрушчоў. — Пераходзім да міжнароднай сітуацыі. Слова прадастаўляецца мне. І вось што я вам скажу: пры Сталіне Савецкаму Саюзу не ўдаўся ваенны прарыў у Лацінскую Амерыку, а пры мне ўдаўся! І мы не павінны выводзіць з Кубы нашы ракеты! Калі ўжо мы іх туды ўвялі, няхай яны там стаяць! Гэта правільна! Аўвесці і вывесці — няправільна! Тут і галасаваць няма чаго, таму пераходзім...
— Як гэта няма чаго?.. — падняў руку Палкоўнік, і Круглы, які вёў пратакол, сказаў:
— Таварыш Рашыдаў супраць.
Палкоўнік падышоў да тумбачкі, за якой стаяў Хрушчоў. Я здзівіўся — і ўсе нашыя, як і я, здзівіліся: чаго раптам ён у гэта ўлез?
— Так, я супраць. Нашыя ракеты на Кубе — гэта вайна. Ваенны патэнцыял СССР значна саступае ваеннаму патэнцыялу ЗША. У выпадку вайны не толькі ад Кубы нічога не застанецца — нас таксама не стане. Таму...
— Таму, — перапыніў яго Хрушчоў, — я прапаноўваю вывесці таварыша Рашыдава са складу Прэзідыума
ЦК КПСС за дыскрэдытацыю палітыкі партыі і савецкіх Узброеных Сіл. Пайшо-о-ў во-о-н! — зняўшы тапак, ляснуў ён па тумбачцы.
Гэты «Хрушчоў» здорава ўжыўся ў ролю сапраўднага Хрушчова... Да яго, раз’юшанага, падскочылі прадстаўнікі румынскай і албанскай кампартый, паглядзелі на Круглага, але той пакруціў галавой: «Не чапаць...» — і Цмок з Цыклопам узялі пад рукі і адвялі ўбок Палкоўніка.