Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
У нас была гара грошай. Столькі я ніколі не бачыў.
— Калі Палкоўнік едзе, тады й Аса давайце возьмем, — прапанаваў Віл. — Каб у гурце вар’ятаў быў камплект.
У нашай кампаніі гралі на гітары не толькі Гарык Клябанаў і Віл, але й Воран, а таксама, што ўсіх здзіўляла, Ac. Прычым Ac, умеючы лепш за ўсіх свістаць, імітуючы палёт куль ды асколкаў, яшчэ і граў лепш за ўсіх: не адно так званым гітарным «боем», усімі пальцамі па ўсіх струнах, але й шчыпкамі, пераборамі, і ніхто не мог ад яго дазнацца, дзе ён так граць навучыўся, бо ён сам гэтага не ведаў. Вось Віл і прыдумаў паехаць у Крым не проста звычайнай кампаніяй, адной з многіх, якія едуць летам на поўдзень, а музычным гуртам «Varjaty».
Шкада, што ні Вілу, ні яшчэ камусьці з нас не прыйшло ў галаву назвацца гуртом «Beatles». Гралі мы ў той час амаль тое самае, што й ліверпульская
чацвёрка: запісы з альбомаў Літла Рычарда, Чака Бэры, Карла Перкінса, што дасылалі Вілу ягоныя сябры па радыёэфіры. Гэтаксама як Ленан з Макартні, Гарык з Вілам перараблялі ў рок-н-ролы блюзы і джаз, і, выступаючы на прыступках Тэатра юнага гледача ў Менску з Асам і Воранам, мелі поспех не меншы, чым мелі яго ў клубе «facaranada» ў Ліверпулі хлопцы з гурту «Quarrymen» — будучыя бітлы. Так што, хто ведае, як яно магло стацца, калі б наш Палкоўнік быў Аланам Уільямсам, які сасватаў нячэсаных ліверпульцаў немцу Бруна Кашмідзеру,атой выцягнуў іхуГамбург.дзеяны запісалі свае першыя песні, адна з якіх, «Му Воппіе», зусім і не іхняя, прыдуманая народам Ірландыі. Ці калі б Ася Бланк была Астрыд Кірхгер, якая прыдумала для бітлоў зачэсаныя на лоб і вушы валасы і пінжакі без каўнерыкаў і лацканаў. Хоць яшчэ невядома, што круцей: тыя пінжакі ад Кардэна ці генеральскі шынель Аса...
Біг прапанаваў назваць гурт «Crazy», бо яно тое самае, што вар’яты, толькі па-ангельску, але ягоную прапанову адмялі. Ангельскую мову на Крымскай паўвыспе нехта ж можа ведаць, а беларускую — ніхто, таму надпісы Varjaty на нашых гітарах будуць чытацца, хутчэй за ўсё, як вар’етэ, за што міліцыя, можа быць, і не прычэпіцца. А калі прычэпіцца, дык у нас ёсць даведкі, што мы насамрэч прыдуркі: лячыліся ў псіхушцы. Гэтыя даведкі з круглымі пячаткамі, выдадзеныя нам круглым доктарам, Біг з Вілам хацелі выкінуць, дый мне такая даведка была без патрэбы, але Палкоўнік, вар’ят з досведам, сказаў, што мы проста не разумеем, якія займелі дакументы, і загадаў здаць іх яму, як дырэктару гурту «Varjaty».
Ac вельмі хацеў паехаць з намі. Каб мы ўзялі яго, ён сказаў, што ў Крыме ваяваў, і правядзе нас па баявых мясцінах.
— Па якіх? — спытаў Воран, і Ac адказаў, што збіваў нямецкія самалёты над усім Крымам, так што баявыя
мясціны там у яго паўсюль, але найлепшая мясціна ў Гурзуфе, дзе ён папраўляў здароўе ў санаторыі пасля вайны.
Вырашылі ехаць у Гурзуф.
У плацкартным вагоне цягніка «Менск-Сімферопаль» было душна і віскліва. Вагон быў набіты дзецьмі, якіх везлі аздараўляцца ў «Артэк», самы прэстыжны ў СССР піянерскі лагер, праз што дзеці лічылі сябе, мусібыць, элітнымі і паводзіліся нахабна. Палкоўнік, які не трываў дзяцей ні хворых, ні здаровых, ні звычайных, ні элітных, прыгразіў, што будзе скідваць іх пад адхон каля кожнага кіламетровага слупа, і тады Віл, які дзяцей любіў, схадзіў да брыгадзіра цягніка, вярнуўшыся з квітком у мяккае купэ, куды й перавялі Палкоўніка. Перад тым, на вакзале, брыгадзір крычаў пасажырам, якія штурмавалі цягнік: «У мяне й без вас людзі на галовах адзін у аднаго сядзяць! Hi ў адным вагоне ніводнага вольнага месца!..» — і тым не менш месца знайшлося. Некаму, мусібыць, брыгадзір адарваў галаву.
Грошы дапамагаюць не толькі развязваць праблемы, але й ствараюць іх. He было б у нас грошай — не перасеў бы Палкоўнік у мяккае купэ і не пазнаёміўся б з круглаватым у таліі мужыком, з якім выйшаў з вагона на вакзале ў Сімферопалі і абвесціў, што мы едзем не ў Гурзуф, дзе пасля вайны папраўляў здароўе Ac і дзе цяпер наўрад ці нас нехта чакае, а ў Новы Свет, дзе да вайны, прычым яшчэ да Першай сусветнай, жыў граф Галіцын, які вырабляў знакамітае навасвецкае шампанскае, і куды запрашае нас таварыш Маркач — старшыня Навасвецкай пасялковай рады і наш зямляк.
Старшыню пасялковай рады чакаў на вакзале грузавік. Цяжкагрузны «КРАЗ», які, як сказаў Віл, зжырае на адзін кіламетр прыблізна столькі ж бензіну, колькі легкавушка на сто... І такая махіна амаль дзвесце кіламетраў ехала па старшыню сюды — і амаль дзвесце будзе ехаць назад? «Службовую рамантуюць», —
патлумачыў Маркач. Ён запрасіў Палкоўніка ў кабіну, а ўсе астатнія з намётамі, гумавай лодкай, аквалангам, заплечнікамі і гітарамі залезлі ў кузаў. У меншую машыну мы і не ўмясціліся б, так што ад пачатку былі ўдзячныя нашаму земляку, які не звык ездзіць на грамадскім транспарце.
Доўга-доўга мы трэсліся ў кузаве «КРАЗа» да Судака, паўзлі па горнай дарозе, ледзь не зваліўшыся з яе, да Новага Свету, сапрэлі, згаладаліся, а Палкоўнік пацягнуў нас з дарогі на сход, на якім мы, артысты гурту «Varjaty», павінны зараз жа выступіць у падтрымку нашага земляка — кандыдата ў дэпутаты Навасвецкай пасялковай рады, у якую ён павінен абрацца, каб застацца старшынём, за што абяцае накарміць нас шашлыкамі. Аказалася, мы трапілі ў Новы Свет за два тыдні да мясцовых выбараў — і Палкоўнік пастанавіў уключыцца ў выбарчую кампанію.
У Савецкім Саюзе і мясцовыя, і немясцовыя выбары праводзіліся аднолькава проста. За тыдзень да іх у газетах з’яўляліся заклікі: «Усе на выбары!» — а ў дзень галасавання грамадзяне СССР спяшалі не столькі на выбарчыя ўчасткі, колькі ў буфеты пры іх, дзе куплялі апельсіны, якія ў дні і гады паміж выбарамі можна было ўбачыць хіба на ілюстрацыях у кнізе Чукоўскага пра доктара Айбаліта, якому, як вядома, пашчасціла з камандзіроўкай у Афрыку. Праз пару дзён у тых жа газетах пад лозунгам «Народ і партыя адзіныя!» друкаваліся вынікі галасавання: 99,99% — і ўсе галасы за таго народнага кандыдата, які быў адзіны з партыяй. Іншых кандыдатаў, як і іншых апельсінаў, не было.
Што да сустрэч з кандыдатамі ў дэпутаты, дык на іх збіраліся хіба ў тыя часы, калі не бачылі не толькі апельсінаў, але й тэлевізараў, а ў клубе перад сходам круцілі кіно. Але ж не летам на беразе мора...
Летам на беразе мора наш кандыдат мог сустрэцца толькі з намі — і паколькі болей не было нікога, распавёў нам, землякам і артыстам, як угору
пайшоў, у начальства выбіўся. Ён працаваў на заводзе шампанскіх вінаў, стаў ударнікам камуністычнай працы і яго выбралі партыйным сакратаром. На з’езд партыйны паслалі, а там, на тым партыйным з’ездзе, рэгістрацыя па партыйных білетах. А ў яго білет толькі на цягнік ад Сімферопаля да Кіева. Бо ён не камуніст... Кіеўскія камуністы за галовы схапіліся: «Госпадзі! Што рабіць?» Яго ўжо ў спіс партыйных дэлегатаў на з’езд у Маскве ўключылі! І цяпер выкрэсліваць, бо ён не камуніст? Як тады партыйным сакратаром яго выбралі, дэлегатам з’езду ў Кіеве? Такі шум уздымецца, такое пачнецца! І гэтаму Маркачу-смаркачу — што? Найбольшае — звання ўдарніка камуністычнай працы пазбавяць. А тых, хто такое дапусціў, правароніў, могуць пазбавіць куды большага...
І прынялі нашага земляка ў партыю! Залічылі ў камуністы задняю датаю!.. І правільна зрабілі, бо ён, хоць на сустрэчу з ім ніхто не прыйшоў і падтрымліваць яго нам не давялося, усё ж, як і абяцаў, накарміў нас шашлыкамі, якія да гэтай пары дымяцца ў маім хатнім альбоме на чорна-белым фотаздымку, падпісаным: «Першы ганарар гурту «Varjaty». Крым, Новы Свет».
У тыя часы ў тым райскім кутку, які да таго, як стаць Новым Светам, менавіта раем, Парадызам і называўся, былі адкрытыя для ўсіх і Зялёная, і Сіняя, і Блакітная, або Царская, бо ў ёй купаўся цар Мікалай II, бухты, але калі мы пачалі ставіць намёты каля Скразнога грота, да нас падышлі людзі з аўтаматамі і спыталі, ці ёсць у нас дазвол, бо мы ў памежнай зоне. «Вунь там, — кіўнуў адзін з іх аўтаматам за марскі небасхіл, — Турцыя. А ў вас акваланг і лодка».
— Наш дазвол у таварыша Маркача, які запрасіў нас, прадстаўнікоў савецкага эстраднага мастацтва, для агітацыі на мясцовых выбарах дэпутатаў працоўных, — нахабна заявіў Палкоўнік, і памежнікі не асмеліліся яму не паверыць, папярэдзіўшы толькі, каб мы не заплывалі ў мора далей за выступ мысу Кап-
чык. Назаўтра Палкоўнік з нашым земляком з’едзілі ў Судак да памежнага камандавання і прывезлі паперу, у якой былі пералічаныя нашыя прозвішчы і напісана, што ўсе мы — добраахвотныя памочнікі памежнікаў. І пачалося райскае жыццё...
He ведаю, што б я аддаў за тое, каб прачнуцца рана -рана на беразе Сіняй бухты і ўбачыць Асю, якая, уздрыгваючы спінай і сціскаючы лапаткі, кранае пальчыкамі ног такую празрыстую, што яе не відно, ваду, робіць з берага крок, другі, трэці, уваходзіць у мора па шчыкалаткі, па калені, па клубы, прысядае па локці, па плечы — і плыве. Яна плыве насустрач сонцу, якое толькі-толькі ўзыходзіць, і здаецца, што сонца, узыходзячы, спяшае ёй насустрач — яшчэ б яму не спяшаць!..
Ася плавае датуль, пакуль сонца цалкам не вынырвае з мора. Тады яна паварочвае да берага, выходзіць, атрасаючы валасы, з празрыстай хвалі, кладзецца, раскінуўшы рукі і запрашаючы сонца ў абдымкі, на пясок, — і як я зайздрошчу сонцу, якое, абліваючы Асю з ног да галавы дрыготкім ранішнім святлом, можа яе ўсю-ўсю абдымаць, абдымаць, абдымаць, цалаваць, цалаваць, цалаваць... Потым я зайздрошчу ветру, калі мы, знайшоўшы пакручастую, стромую, але ўсё ж адольную сцяжыну, падымаемся амаль на самую вяршыню гары Сокал, дзе Ася мяне, бо мы толькі ўдваіх, пытае: «Калі Біг з Вілам голыя па Менску бегалі, дык можна мне голай на гары пастаяць?» — і скідвае сукеначку, і ўскідвае рукі, і стаіць тварам да мора, мармуровабелая, як статуя, якую тысячы гадоўтаму паставілі тут таўры ці скіфы, грэкі ці рымляне, каб выплывалі з туману, як на агонь маяка, караблі на пажар яе валасоў, і даплыўшы, любаваліся ёй заваёўнікі і арганаўты, і маліліся ёй, як багіні, каля ног якой ляжыць Новы Свет і, як сабачка, круціцца вецер...
Чаму Ася мяне не саромелася? Гэтак не саромеліся мяне жанчыны ў лазні, куды брала мяне малень-
	 ■ ■ ■■
кага маці. He помню, як я побач з тымі жанчынамі ў той лазні пачуваўся, відаць, ніяк, хацеў толькі хутчэй вырасці, каб хадзіць у лазню з мужчынамі, а тут, на гары побач з Асяй мне было крыўдна. Я хацеў хутчэй стаць мужчынам, у чым, што начамі сніў і пра што днямі марыў, мне магла дапамагчы Ася, але яна не дапамагала мне і не збіралася дапамагаць.