Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
Госпадзі, што ж цяпер будзе? Бацька Нэлы мне сказаў, калі мы з Нэлай раскахаліся: «Пачакай, усё выправіцца...» Дык як яно цяпер выправіцца, калі сораму не абярэшся?..
Гурык выйшаў з тэхнікуму, я скочыў за ім і паспеў убачыць, што ў машыне, у якую ён сеў, — маёр Гагарын.
Хуткія яны...
Што рабіць?
Я кінуўся да тэлефона-аўтамата каля інтэрната. Дзвюх капеек у мяне не было, але былі шайбачкі, якія мы выточвалі ў такарнай майстэрні: па вазе і памеры — манетка ў дзве капейчыны. Нэла ў гэты час, мусіць, была яшчэ на занятках ці, можа, ехала дахаты ў першым тралейбусе — слухаўку падняла маці. Я ў двух словах сказаў ёй, што адбылося, яна ўсё зразумела — і кінула разам з трубкай: «Ну ты й засранец!..»
«Ну, я й засранец... Ну, я й засранец... Ну, я й засранец...» — патрусіў я ўніз па вуліцы Падлеснай да 1-й клінікі, да медычнай вучэльні, дзе Нэла з нейкай прычыны магла й затрымацца, яна часцяком затрымлівалася то ў хоры, то ў гуртку філатэлістаў, бо маркі збірала, але ніхто сёння не спяваў і маркамі не абменьваўся, ніякіх прычын, каб затрымацца, сёння ў Нэлы не знайшлося — у вучэльні ўвогуле не было нікога, апроч вахцёра.
— Нэла? — перапытаў ён. — Якая Нэла? Тая, што на сук села?..
Ён быў з адстаўных гэбістаў, яны пры ўсіх дзвярах ва ўсіх установах сядзяць, я іх нюхам распазнаю, і, можа, гэты пацук нічога не меў на ўвазе, проста гэтак пажартаваў па-гэбісцку, але з мяне вырвалася: «Морда пацучыная!» — і пакуль ён, пузаты, падымаўся, крывёю наліваючыся,я грымнуўдзвярыма. Выскачыўшы, прайшоў па Падлеснай да Ленінскага праспекта, павярнуў назад, спыніўся, не ведаючы, куды і да Karo ісці... Сеў на зледзянелыя прыступкі каля ўваходу ў 1-ю клініку і заплакаў.
Я прабалбатаўся... Насексоціў... І пра каго прабалбатаўся?.. На каго насексоціў?.. На каханую... Няхай мы раскахаліся, але яна ўсё адно каханая, бо я кахаю яе й цяпер, калі раскахаў...
Па вуліцы Падлеснай спяшаліся па сваіх пераднавагодніх клопатах менчукі. Мужчыны, жанкі... Старэйшыя і маладзейшыя... Хто з перавязанымі
шпагатам елкамі, хто з упакаванымі, здабытымі ў пераднавагоднім паляванні на ўсё, што можна здабыць на стол ці пад елку, падарункамі. Каля політэхнічнага інстытута прадавалі мандарыны — людзі душыліся ў чарзе. Ружовашчокая, як той мандарын, і апранутая, як снягурка, жанчына вырвалася з натоўпу, перайшла праспект і пабегла, каб хутчэй дахаты, каб мандарыны не памерзлі, па Падлеснай. Адзін мандарын выпаў з сеткі, якая матлялася ў яе руцэ, і пакаціўся мне пад ногі. Ён яшчэ каціўся — я ўжо загадаў: калі жанчына пакіне мне яго, Нэла даруе і зноўпакахае... Ружовашчокая спынілася,тузанулася йсці далей: хай сабе будзе хлопцу падарунак на Новы год! — але ў апошні момант неяк недаверліва зірнула на мяне і падабрала мандарын. На маім лобе, мусібыць, напісана, што я сексот, — а якія сексоту — нават на Новы год! — мандарыны?..
Сексот і засранец...
Засранец і сексот...
І яшчэ шпіён, здраднік... І яшчэ на маці і бацьку, за плячыма якога вайна, ордэн з медалямі на грудзях, — будуць пальцамі паказваць...
І на Нэлу пальцамі паказваць будуць...
І ўсё праз мяне...
Як з гэтым жыць?
Жыць з гэтым ніяк нельга.
Падняўшыся, я рушыў на праспект. Сеў у першы тралейбус, даехаў да Круглай плошчы. Прайшоў на мост, пад якім яшчэ нядаўна, гэтым летам, але ўжо нібыта ў іншым жыцці мы плавалі на лодках і пілі шам панскае. Глянуў уніз — скрозь лёд на рацэ, толькі пры беразе наўскасяк ад дома, дзе жыве Амерыканец, цямнее і паблісквае святлом ужо запаленых ліхтароў палонка. Зірнуў на вокны кватэры Амерыканца — два цені на фіранках. Амерыканец і Марына. Па чарзе нахіляюцца і выпростваюцца, як рэчы ў валізу складваюць. Збіраюцца, мусіць, у Амерыку. Што іх там чакае?..
■ J,.
Палонка схоплівалася па крайках лядком — я абламаў яго. «Што мяне тут чакае?..» І скочыў у палонку.
Ніколі не думаў, што так проста гэта зраблю. Пра самагубства—упершыню недзе ў 12—13 гадоў, калі ўбачыў і адчуў недасканаласць, агіднасць, несправядлівасць свету — думаў, але не так проста. Ці хопіць на гэта ў мяне волі, мужнасці, сілы? У тое, што з жыццём сваім самагубна развітваюцца толькі слабыя, бязвольныя людзі, не верыў. І вось я — слабы, бязвольны, засранец, сексот — і скок!..
Вада не ўцягнула мяне пад лёд, як я тое ўяўляў, — яна была па пояс. Мяне апякло, сцяла пранізлівым, вострым холадам, я нават не паспрабаваў пад лёд паднырнуць, каб па-мужчынску давесці да канца справу. Здзіраючы пазногці, стаў караскацца, выбірацца на гранітныя прыступкі парапета, на бераг і, выбраўшыся, кінуўся бегчы, як тая жанчына, каб не памарозіць мандарыны, куды найбліжэй — да Амерыканца з Марынай. Прабягаючы пад аркай у двор, ледзьве не трапіў пад колы машыны «хуткай дапамогі», якая падляцела праз іншую арку да таго самага, што і я, пад’езда, выкліканая ў тую ж 24-ю, у якую бег я, кватэру, у якой цені Амерыканца і Марыны на фіранках нахіляліся не рэчы складваць, а рабіць масаж сэрца дзядзьку Марыны, які, дазнаўшыся, што яна з’язджае ў Амерыку, схапіўся за грудзі — і «хуткая дапамога» спазнілася. Я пераапранаўся ў сухое, якое даў Амерыканец, і мяне біла дрыготка, але не ад холоду, ад усведамлення: вось я мог ляжаць цяпер, як ляжыць дзядзька Марыны, і доктар «хуткай дапамогі» глядзеў бы то на Марыну, то на Амерыканца і разводзіў бы рукамі... І пранізвала думка: у той самы час, калі я спрабаваў развітацца з жыццём, нехта зусім побач з усіх сіл за яго чапляўся! Я, абдзіраючы пазногці, зачапіўся, а ён — не.
— Начуй у нас, — прапанавала Марына, калі прыйшлі і пайшлі два міліцыянты, сказаўшы, што ім для Taro, каб напісаць даведку пра смерць, ну, што дзядзь-
ка сам памёр, патрэбнае заключэнне паталагаанатама. «Бо ці мала што...» — паглядзеў няветліва адзін з іх на Амерыканца. Марына дамовілася з доктарам «хуткай дапамогі», медсястра з доктарам заўсёды дамовяцца, — і дзядзьку забралі ў морг.
Паклаўшыся на раскладанку на тым самым месцы каля вакна, на якім толькі што ляжаў на падлозе дзядзька Марыны, я не спаў. Думаў: ну вось, я мог цяпер не спрабаваць заснуць... не спаць... не быць... як яно было б? Думаў бы я пра гэта?.. He, мусіць, пра гэта не думаў бы, бо мяне тут не было б, дзе зараз не сплю. А ці думаў бы я там пра тое, што тут памёр? Што адбылося б, калі б вада ўцягнула мяне пад лёд? Як яно ўвогуле адбываецца, што яна такое — смерць? Нешта падобнае да таго, што цяпер у маёй галаве, ці проста заключэнне паталагаанатама?
Вось не стала, няма Марынінага дзядзькі. І што? Марына дамовілася з доктарам, выправіла дзядзьку ў морг, трохі паплакала, пакуль па лесвіцы з двара ў дом падымалася, і спіць з Амерыканцам. Амерыканцуўвогуле: хто і што гэты дзядзька? А дзядзьку што? Кепска яму? Як яму можа быць кепска? Ніяк. Дык ці так ужо добра, што я не пад лёдам? Калі заўтра Ждан ці Сатуш скажуць, што гэта я выбіў Аджы зуб, — і мяне выганяць... І маці прыедзе, кленчыць перад дырэктарам пойдзе... Ці яшчэ горш: Гурык з маёрам Гагарыным давядуць, што я здраднік нашай савецкай Радзімы, што я з канадцамі і амерыканцам, былым марскім пехацінцам... — і тутя падхапіўся на раскладанцы: дык я ж у яго дома! А за домам сочаць! І заўтра Гурык ці маёр Гагарын спытаюць: «А што ты рабіўудоме ворагаўсю ноч? Спаўна раскладанцы?Так савецкая Радзіма табе й паверыла, што спаў!..»
Mae транты, якія Марына павесіла на батарэю, былі яшчэ мокрыя, але ж не ісці заўтраўтэхнікум, акупаваны старшымі лейтэнантамі з маёрамі, у адзежы ворага! Я нацягнуў сваю, улез у набраклыя чаравікі, пакінуўшы на нагах сухія амерыканскія шкарпэткі, апрануў курт-
ку, шапку, асцярожна прабраўся ў вітальню, паціху адчыніў і зачыніў дзверы — і болей не бачыў ніколі ні Аліка, ні Марыны, якая сказала мне, калі Амерыканцу далі дазвол на вяртанне ў ягоную Амерыку: «Страшна ехаць. Нібы штосьці там здарыцца страшнае. He са мной страшнае — з усімі».
«Страшнае з усімі... страшнае з усімі... страшнае з усімі...» — грукала ўва мне, калі я з усіх ног, каб не абмарозіцца, зноў бег туды, куды і да каго найбліжэй: на Старажоўскую да Палкоўніка. Каля штаба Беларускай ваеннай акругі спыніўся, як укапаны: ад Karo і куды бягу? Ад шпіёна, марскога амерыканскага пехацінца — да антысаветчыка? «Самае страшнае з усімі — гэта вайна! — прыпусціў я ад Беларускай ваеннай акругі да Дома афіцэраў, цераз сквер ад якога жыў Гарык Клябанаў. — А чаму вайна?.. А таму што я выбіў зуб Аджы, які пляменнік прэзідэнта Гвінеі, якая цяпер не стане дапамагаць Савецкаму Саюзу, а Савецкі Саюз не здолее дапамагчы Кубе, на якую нападуць амерыканцы, скінуць на яе, як на Хірасіму, атамную бомбу, з чаго самае страшнае і пачнецца. Гарык прачнецца, а Менску ўжо няма...» — пагрукаўя, прабегшы цераз сквер, у вакно на першым паверсе дома, дзе жыў Гарык, які звычайна спаў на тапчане ў калідоры і які спытаў, успораты сярод ночы: «Што? Вайна?..» Акалі мы селі на падлогу каля батарэі ў кухні, ён сказаў, што прыходзіў Гурык і пытаў, ці праўда, што Аджа... ну, зрабіўтое, што зрабіў, з Нэлай? «Я адказаў, што нічога не ведаю, — наліў ён вялізны кубак гарачай, якая рукі апякала, гарбаты. — Ці я павінен быў нешта іншае сказаць? І скуль Гурык пра тое ведае?..»
Ярасказаў, скуль... Гарык Клябанаўбыў паэтам і не стаў казаць, што я сексот і засранец, ён увогуле ніколі не абражаў нікога, толькі паківаў галавой: «Та-а-к... І як цяпер Нэла?..»
Да раніцы сядзець са мной ён не захацеў, хоць звычайна сядзеў, — лёг на свой тапчан і заснуў. Сам, маўляў, думай, як цяпер Нэла — і хто цяпер ты...
Раніцай Гарык не пускаў мяне нікуды: «Ды ў цябе жар! — і ўступаў свой тапчан. — Табе ляжаць трэба!»
Ад ягонага дома на вуліцы Леніна да вуліцы Савецкай, дзе жыла татарка Нэла, я йшоў ці не гадзіну—гэтак мяне хістала. Дахістаўся якраз у час: Нэла з пад’езду выходзіла. Убачыла мяне — і павярнула ў бок вакзалу да прыпынку першага тралейбуса. Я за ёй не паспяваў, але ў тралейбус паспеў усунуцца. Сеў за ёй — што сказаць? Нэла, прабач?.. Пакуль муліўся, падбіраў словы, тралейбус праехаў мост цераз раку Свіслач, у якой я ўчора вечарам спрабаваў развітацца з жыццём. Можа, сказаць ёй пра гэта? Як яно будзе гучаць?.. «Нэла, я так цябе кахаю, што ўчора загадаў... не... што калі ты развітаешся са мной, развітаюся з жыццём...» Яна ж рассмяецца... Ну й няхай сабе — абы не маўчала, нібы мяне на свеце няма. «Нэла...» — пачаўя, не пазнаўшы свайго голасу, такога, нібы ён зусім не мой і наогул не чалавечы, і туттралейбус спыніўся на Крутлай плошчы.