Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Лоб стаяў патыліцай да мяне, але й з патыліцы лобавай я ўбачыў, як галава ягоная напаўняецца і напаўняецца страхам, ад якога ён — менавіта ад страху, а не ад удару — нават пахіснуўся, і калі б ён ведаў, хто выбіў зуб абаронцу рэвалюцыйных заваёў братняга гвінейскага народа, ён сказаў бы, але Лоб не ведаў гэтага, таму адказаў толькі тое, што ведаў:
Не!Нея...
Маёр Гагарын дастаў насоўку і выцер кулак.
— He ты, дык не ты... Я вам што хачу сказаць... — ён зрабіў паўзу, паклаў насоўку ў кішэнь. — Мы ведаем, што ў той вечар не было ў інтэрнаце двух вашых сяброў. Пашка, як вы іх называеце, і Лана. Пашкова і Ланскага. А паколькі іх не было, значыць, яны не вінаватыя. Дык вось: калі не прызнаецца той, хто гэта зрабіў, з тэхнікуму будуць выключаныя менавіта Пашкоў і Ланскі, вашыя ні ў чым не вінаватыя сябры. Праз некага... — ён зноў пасунуўся на Лоба... — віна-ва-та-га... — і калі Лоб стаў ад яго адступаць, маёр рэзка павярнуў яго тварам да нас. — Ты пачуў, што я сказаў, стараста?.. Калі пачуў, паўтары для тых, хто праслухаў! Ну!..
Лоб, вядома, пачуў, што яму сказаў маёр Гагарын, але відаць было, што ён, як і кожны з нас, не зразумеў: як гэта не вінаватых караць замест вінаватага?
— Калі не прызнаецца той, хто гэта зрабіў, з тэхнікуму будуць выключаныя нашыя ні ў чым не вінаватыя сябры, — амаль слова ў слова паўтарыўтое, што сказаў маёр, Лоб, адзіны з нас, хто потым скончыў тэхнікум з чырвоным дыпломам, — і павярнуўся да маёра Гагарына. — He выганяйце Пашкова і Ланскага. У Пашка бацька інвалід вайны.
Маёр паківаў, нібы паспачуваў.
— Вось і падумайце пра гэта... — і зноў рэзка падвысіў голас. — Пра сваіх бацькоў, якія змагаліся на вайне супраць фашызму, падумайце! А вы амерыканскім фашыстам дапамагаеце! Ды вас за гэта на вайне... — адступіў ён да гэбістаў, якія шэрагам стаялі за ім, і адразу ясна стала, мы такое ў кіно бачылі, што было б з намі, калі б нас вось так, шэраг насупраць шэрагу, паставілі на вайне, а маёр Гагарын скамандаваў. — Той, хто зрабіў гэта сам, ці ведае, хто гэта зрабіў, крок наперад!..
Ніхто не крочыў. А калі нехта зварухнуўся, дык не наперад, а назад.
Прычына, з якой Аджы выбілі зуб, была. He расавая, а тая, па якой біліся, б’юцца і будуць біцца хлопцы ва ўсім свеце незалежна ад таго, чорныя яны, белыя ці жоўтыя.
Прычына звалася Нэлай. Калі я з’ехаў ад яе на першым тралейбусе, яна пачала ўсяляк вырабляцца і паказваць, што ёй на мяне напляваць. 3 танцаў у Палацы прафсаюзаў пайшла з Аджы, у якім ускіпела афрыканская кроў, — і ён татарку Нэлу згвалціў. У яе ж доме, у кватэры Джыма Калеснікава, які даў яму ключ. Нэла прыйшла дахаты падраная, ва ўсім прызналася бацькам, тыя ледзь на вуліцу яе не выгналі, але сказалі, каб маўчала: сораму не абярэшся.
Зуб Аджы выбіў я. І ў спартзале, стоячы ў шэрагу сяброў насупраць шэрагу гэбістаў на чале з маёрам Гагарыным, я ступіў бы крок наперад, проста са страху прызнаўся б, калі б Палкоўнік, якому я расказаў пра ўсё, не загадаў гэтаксама, як Нэле загадалі яе бацькі: маўчаць! «Сам ні ў якім разе ні ў чым не прызнавайся! І з тэхнікуму паляціш, і ў калоніі для малявак апынешся. Здадуць цябе свае — тады што ж... А сам прызнацца не ўздумай!»
Здаць мяне маглі трое. Гарык Клябанаў, які лямпачку ў калідоры выкруціў, і Сатуш са Жданам, якія ў пачатку і канцы калідора глядзелі, каб сведкаў не
было. Перад тым, выпіваючы з імі партвейн «Агдам», я распавёў, як Аджа згвалціў татарку Нэлу, і Гарык кулакі сціснуў: «Калі ты не дасі яму за гэта ў лыч, я табе не сябар». І Сатуш са Жданам сціснулі кулакі: «Мы табе тады таксама не сябры».
Кампанія, у якой насіў я порткі-дудачкі і кашулю з папугамі, чытаў вершы і слухаў джаз «на рэбрах», з кампаніяй, у якой біўся на Грушаўцы і ў Сельгаспасёлку, вывучаў тэлевізійную тэхніку і радыёрэлейную сувязь, амаль ніяк, калі не лічыць Гарыка Клябанава, які ў абедзвюх кампаніях выпіваў партвейн, не перасякалася. Тая, стыляжная, была гарадская, у якой я, хоць яна мяне й вабіла, пачуваўся не надта ўтульна. Усе ўтой кампаніі былі старэйшымі за мяне, болей за мяне ўмелі, ведалі, нікому там не быў я роўня, а тут, сярод маіх аднагодкаў і гэткіх самых, як я, местачковых і вясковых хлопцаў, я быў не толькі роўня, але й адным з першых, калі не найпершы, — і вось жа Гарык, які з гарадскіх, і Сатуш са Жданам, якія з местачковых, у адзін голас кажуць, кулакі сціскаючы: калі не дасі Аджы ў лыч, мы табе не сябры. Там я, значыць, ніколі не стану роўным — і тут з першых сыйду...
Хоць і выпіўшы «Агдаму», але разумеючы, што нам за бойку з замежным студэнтам можа пагражаць, мы зрабілі ўсё так, каб нас ніхто не заўважыў. І сышлі, прыбраўшыся перад тым у пакоі, з інтэрната. Спачатку, каб там разам засвяціцца, на танцы ў Палац прафсаюзаў, адтуль да Палкоўніка, а пасля да Гарыка, у якога й заначавалі. Назаўтра прыехалі ў тэхнікум, а тут Чапаеў з маёрам Гагарыным — і паўсюль рыпяць партупеі.
— Што ж, — паправіў партупею маёр Гагарын і ўпершыню паглядзеў на мяне не так, як на ўсіх. Асобна. — Калі не выходзіць разам, паспрабуем па адным. Але цяпер ужо вы ў любым выпадку выляціце з камсамола. Гэта я вам кажу, каб не думалі, што Ланскім ды Пашковым усё абыдзецца.
Са спартовай залы мяне прывялі ў кабінет каменданта вучэбнага корпуса. За каменданцкім сталом сядзеў не камендант, а старшы лейтэнант Гурковіч. Гурык. He ведаю, ці ён сам захацеў мяне дапытаць, ці так яно выпадкова выйшла, але я чакаў, што яго ўбачу, і не здзівіўся, убачыўшы.
— Мне выйсці? — спытаўкамендант,які быўнетолькі п’янтос і злодзей, але яшчэ й гомік. У ягоным кабінеце стаяла рыпучая канапа, на якой ён прапаноўваў начаваць хлопцам, якіх ягоны сябрук, камендант інтэрната, высяляў, а гомік ноччу лез да іх. Да Лоба, якога выселілі, бо Лоб тэлевізар сабраў і чэмпіянат свету па хакеі ўсіх нашых сяброў з Грушаўкі і Сельгаспасёлка глядзець паклікаў, а тыя так тупалі й крычалі, калі нашы канадцам шайбы забівалі, што ўнізе над вахцёрам жырандоль са столі зляцела, — камендант таксама палез. Лоб яму ў лоб... Ды яшчэ гантэлінай, якую намацаў за канапай. Каменданттыдні два ў шпіталі праляжаў, прыдумаўшы, што балванку ў такарным станку не заціснуў, і ўсё прасіў Лоба нікому не казаць нічога. Пра гэта Лоб нічога й не сказаў, але пайшоў да дырэктара: «Я сабраў тэлевізар! Першы зрабіў тое, што нас у тэхнікуме рабіць вучылі, а мяне за гэта...» — і камендант займеў вымову, а Лоб — свой ложак у пакоі са сваім тэлевізарам.
Камендант выйшаў са свайго кабінета з канапай, на якую Гурык кіўнуў:
— Сядай. Дзе вы ўсе сямёра костачкі на руках пазбівалі?
На гэта ў мяне быў адказ. Тры дні таму я разам з Конам, Грыцам і Балікам біўся ў парку Чалюскінцаў з грушаўскімі. Але Лоба, Ждана і Сатуша з намі не было.
— АЛоб,Ждані Сатуш? — спытаў Гурык. Адкуль у іх баявая раны?
— He ведаю. Л об нібыта ў такарным цэху руку збіў... Балванку не закруціў.
Гурык падышоў да мяне, паклаў руку на плячо і абсадзіў, бо я стаяў, на канапу.
— Ты вось што, Князь... Чаму ў цябе, дарэчы, мянушка такая?.. Ну ды гэта я так, з цікаўнасці... Ты мне балванку не закручвай. Я ведаю, хто Аджы зуб выбіў. Няўжо ты думаеш, што ніхто з вашых не прызнаўся? Але для цябе лепей, каб ты прызнаўся сам. І для Пашкова лепей,—дадаў ён з такой інтанацыяй, што, маўляў, табе вырашаць лёс тваіх сяброў, — і для Ланскага. Ты ж з імі сябруеш,у адным пакоі жывеш...
Падобнае я ўжо чуў і ад яго, і ад маёра Гагарына. «Для цябе ж лепей, калі прызнаешся...» І руку на плячо... Можа, не паслухаць Палкоўніка — і сапраўды прызнацца? Бо ўсё адно нехта скажа. He Ждан, дык Сатуш. He Сатуш, дык Ждан. Але чаму я павінен думаць, што яны прызнаюцца, калі мы ў ноч, якую начавалі ў Гарыка Клябанава, дамовіліся, як параіў Палкоўнік, маўчаць?
— Скажы, калі ведаеш, — адсунуўся я ад Гурыка. — Мне самому цікава.
Гурык не стаў да мяне падсоўвацца.
— Цікава, дык паслухай. Ты ў дзвюх кампаніях. У адной — са звычайнымі хлопцамі, тваімі равеснікамі, з якімі вучышся ў адным тэхнікуме. У другой — са старэйшымі за цябе людзьмі, сярод якіх адзін — асуджаны за антысавецкую дзейнасць, а трое — грамадзяне капіталістычных дзяржаў. Два канадцы і адзін амерыканец з Ваенна-марскога флоту ЗША. Ты ведаеш, што Амерыка рыхтуецца да вайны супраць Кубы? Ты гэтага можаш не ведаць, але ведаюць гэта твае старэйшыя сябры. Ведаюць яны і тое, што Савецкі Саюз гатовы абараніць востраў свабоды ад агрэсіі, і ў гэтым яму і Кубе дамагае маладая афрыканская рэспубліка Гвінея. І ведаеш, што ворагі нашыя прыдумалі? Каб Гвінея нам не дапамагала, вырашылі пасварыць яе з СССР. Як? А так: у СССР вучыцца пляменнік прэзідэнта Гвінеі. І амерыканскаму грамадзяніну, былому марскому пехацінцу, які жыве ў тым жа горадзе, у якім вучыцца пляменнік гвінейскага прэзідэнта, даецца заданне
з гэтае сітуацыі скарыстаць. І ён скарыстоўвае з цябе, а ты скарыстоўваеш са сваіх аднакурснікаў. 3 якімі працуеш на незарэгістраванай радыёстанцыі... — Гурык усё ж падсунуўся бліжэй. — Далей табе цікава, ці не? Ты пойдзеш пад суд за шпіянаж, за здраду Радзіме, на тваіх бацьку і маці будуць пальцам паказваць, калі я табе не дапамагу! А каб дапамог, кажы, як было!..
Гурык, падсунуўшыся, апошнія словы амаль выплёўваў мне ў твар і так горача дыхаў, сціскаючы мне, як і ў сутарэнні «амерыканкі», плячо, што я не вытрываў:
— Ды ён Нэлу...
І асекся.
— Што «ён Нэлу»? Хто? — яшчэ мацней учапіўся ў мяне Гурык, і я падумаў, як тады, калі мяне дапытваў маёр Гагарын: «Госпадзі, дзіця я горкае, з кім боркацца ўздумаў!..»І ўжо хацеў выкласці ўсё, як яно было, бо гэта ўсё ж Гурык, а не хто-небудзь, і ён ведае, як я кахаў і раскахаў татарку Нэлу, бо закахаўся ў Асю, бо ён таксама Асю кахае і сам бы даў у лыч Аджы, калі б той Асю згвалціў ці паспрабаваў згвалціць, ды я проста забіў бы Аджы за Асю, і Гурык мне дапамагаў бы забіваць, як цяпер, можа быць, дапаможа выкруціцца... — і тут я згадаў тое, што казаў мне Гурык у сутарэнні турмы КДБ, як вучыў ісці ў жыцці па жывых і па мёртвых, успомніў, што ён Асінага бацьку да смерці давёў: «Дык з чаго раптам ён дапаможа мне выкруціцца?..»
Гурыктрос мяне за плечы: «Што Нэлу?.. Хто Нэлу?.. Ну? Хто і што?..» Я маўчаў — і Гурык падняўся раптам: «Пакуль можаш ісці. Заўтра скончым». Ён першы пачаў апранацца — і я зразумеў, куды ён спяшаецца...