Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
— Вось! — тыркнуў пальцам у яе Хрушчоў і ўзяўся рукі ў бокі. — Пе-ра-да-ва-я моладзь! Піць ды паліць, як у Амерыцы! Тут што такое?.. — падскочьгў ён да Анжэлы, адпіхнуў яе ўбок і з чорнага хода рынуўся ў краму — па швейцарскі сыр ды крымскі партвейн...
Калі Хрушчоў праз парадныя дзверы выйшаў з крамы, нас усіх разам з крамніцай Анжэлай заштурхалі ў склад, дзе было віно з сырам, потым падагналі машыну — і з двара дома на Савецкай, якога ўжо няма, прывезлі ў двор будынка КДБ, які стаіць, як стаяў. Нас не сталі трымаць у двары, адразу павялі ў сутарэнні. Кожнага паасобку.
Праходзячы цераз двор, я зірнуў на сцяну ў чырвоных пырсках і ўжо не меў сумневу: расстраляюць.
EH 77-36
Вуліца Камсамольская, колішняя Феліцыянская
У гэтыя сутарэнні, у гэты глухі, падобны да пеналу падвальны пакой мяне зноў кінуць праз многамнога гадоў. Голага вырвуць з-пад кропельніцы ў палаце рэанімацыі, закруцяць у коўдру і выкрадуць са шпіталю, у якім, на горкі яблык збіты міліцыяй, я, ужо не хлопчык, не студэнт электратэхнікуму сувязі, а кандыдат у прэзідэнты, якога міліцыя павінна была не біць, а ахоўваць, апынуся па дарозе да той самай плошчы, з якой прывезлі мяне цяпер.
«Лёсу кругі, як кругі ча вадзе: Кропелька падае з рук.
Кожчы з кругоў на Боскім судзе — Адзін і той жа круг», —
спяваў Гарык Клябанаў, і Палкоўнік, ківаючы, казаў: «Так-так, нам толькі здаецца, што кругоў многа, а круг адзін. Так што можна іх не лічыць».
Ён ківаў і гэтак казаў, але лічыў свае кругі.
Праз многа-многа гадоў ва ўжо нібыта не савецкай, а незалежнай Беларусі я прыйду ў дзень галасавання на выбарах прэзідэнта на вуліцу Інтэрнацыянальную да Генеральнай пракуратуры, каб... Зрэшты, не так важна, для чаго я прыйду да Генеральнай пракуратуры, побач з якой каля кінатэатра «Перамога», які быў
' 'J-
некалі клубам імя Сталіна, дзе выступаў джаз-аркестр Эдзі Рознэра, убачу татарку Нэлу. Мы адразу пазнаемся, хоць не бачыліся з таго дня, як я з’ехаў ад яе ў вясновым тралейбусе,уякім пахла першымі пралескамі. Аднойчы сустракаліся, праўда, у тралейбусе зімовым, але, сустрэўшыся, не ўбачыліся. Так бывае... І праз многа-многа гадоўу валасах татаркі Нэлы сіненькім агеньчыкам будзе свяціцца заколка, падобная да пралескі. Вось што важна, а не тое, для чаго я прыйду да Генеральнай пракуратуры.
«Пакляніся, што правядзеш мяне праз усё жыццё пад руку!..» — капрызна запатрабавала татарка Нэла, калі я, ніякавата азіраючыся па баках, вёў яе пад руку з танцаў у Палацы прафсаюзаў. Я пакляўся. Але ўсе нашы клятвы пішуцца на хуткаплыннай вадзе...
Татарку Нэлу вёў пад руку мужчына ў доўгім, падобным да шыняля, шэрым паліто і ў каракулевай, як у той дамы з першага тралейбуса, шапцы. Той самай дамы, на якую я загадаў: калі яна выйдзе з тралейбуса і рушыць уперад па праспекце — ажанюся з габрэйкай Асяю, калі пойдзе назад — з татаркай Нэлаю. Але дама не пайшла па праспекце ні наперад, ні назад, звярнула на вуліцу Даўгабродскую, — і ні з татаркай Нэлаю, ні з габрэйкаю Асяй я не ажаніўся. 3 Асяй ажаніўся Гурык, а з Нэлай, хутчэй за ўсё, вось гэты — у шэрым шынялі і каракулевай шапцы: маёр Гагарын. He той, які ўзляцеў у космас, а той, які дапытваў мяне ў КДБ, і якога, як і Нэлу, я адразу пазнаў.
Маёр Гагарын таксама пазнаў мяне адразу. Некалі ён дапытваў мяне не толькі ў КДБ — яшчэ і ў тэхнікуме, у якім я вучыўся і з якога мяне праз КДБ з ягонымі генераламі, маёрамі і старшымі лейтэнантамі маглі выгнаць. «Глядзі, твой кандыдат у прэзідэнты...» — сказаў ён татарцы Нэле, пакуль я разгублена думаў, што мне рабіць: заўважыць Нэлу ці не пазнаць праз многа-многа гадоў? Жанчыны не любяць, калі на іх глядзяць праз гады...
Татарка Нэла зірнула на мяне і залілася румянцам.
Гэтаксама румянілася і габрэйка Ася. Абедзве мае каханыя, заліваючыся румянцам, выйшлі замуж за гэбістаў.
«Ты абвінавачваешся ў спробе замаху на жыццё Першага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Савета Міністраў СССР Мікіты Сяргеевіча Хрушчова...» — сталёва гледзячы мне ў вочы, дзёўб маёр Гагарын, які нездарма паабяцаў, што мы яшчэ сустрэнемся, і пульсавала ў маіх скронях, білася ў грудзях, трэслася ў пальцах: рас-стра-ля-юць... рас-стра-ля-юць... расстра-ля-юць...
«Вы абвінавачваецеся ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, у спробе ўзброенага захопу ўлады...» — крыварота, гледзячы некуды ўбок, бо сам не верыў у тое, у чым абвінавачваў, гугнеў праз шмат гадоў ад зін з трох гэбістаў, якія з’явіліся сярод ночы ў глухое, у якое ўкінулі мяне голага, сутарэнне «амерыканкі», унутранай турмы КДБ. На вуліцы лютаваў мароз, на сценах сутарэння бялела шэрань. Я так скачанеў, што ўжо не рухаўся, і мне ўсё адно было: расстраляюць мяне, павесяць ці на вогнішчы спаляць, але лепей бы спалілі — цяплей было б...
«Давайце будзем дамаўляцца, — сказаў другі гэбіст, у нечым падобны да маёра Гагарына. — Раю вам падпісаць вось гэтую паперу...»
— Давай з табой так дамовімся, — у гэтым самым сутарэнні прапанаваў мне маёр Гагарын. — Ты падрабязна расказваеш нам, вось на гэтай паперы вось гэтай асадкай пішаш пра тое, як твае старэйшыя... — ён памяў губу аб губу... — я хацеў сказаць: старэйшыя сябры, — але сябрамі іх назваць нельга, яны ворагі, нашы з табой ворагі, разумееш?.. як грамадзянін Сысой, браты Леднікі, Гарачы, Галушка, Клябанаў... хто там яшчэ?... ну, хто?..
— Болей нікога...
— Як нікога?.. А Воран?
— Дык ён...
— Што ён?.. Ну?.. Што ён?..
— Ён пазней прыйшоў...
— Куды пазней прыйшоў? Пазней за што?.. Чаго змоўк, га?.. Добра, пра гэта потым... Значыць, Сысой, браты Леднікі, Гарачы, Галушка, Клябанаў, Воран, які прыйшоў пазней, у змове з грамадзянінам ЗША... як яго?..
— Амерыканец...
— Зразумела, што амерыканец... Як яго?..
— Алік...
— Які ён Алік! Як яго зваць?
— Вы ж ведаеце...
— Ведаю! Але хачу, каб ты сказаў! Чым болей ты сам скажаш, тым для цябе самога лепей. Разумееш? Як яго зваць?
Лі...
— Што: Лі? Лі — і ўсё?
— Гарві. Лі Гарві Освальд...
— Вось бачыш... Сказаў — і ўжо лепей... У змове з грамадзянінам Злучаных Штатаў Амерыкі Лі Гарві Освальдам і грамадзянінам Канады... Ну, што маўчыш?
— А што казаць?
— Імя! У змове з грамадзянінам Амерыкі Лі Гарві Освальдам і грамадзянінам Канады...
— Іх двое...
— Правільна, двое. Значыць, з грамадзянамі Канады...ну...
— Там толькі Джым быў. А Джон...
— Які Джым? Які Джон?
— Джым Калеснікаў. А Джон — Дак. Ён таксама пазней прыйшоў.
— 3 кім?
— 3 Воранам.
— Пазней з Воранам... Добра. Далей?
— Што далей?
-Далей што было?
— Нічога.
— Як нічога? Што было далей?
— Напраўду нічога! Мы сядзелі, елі...
— Вось бачыш: сядзелі, елі... А ты кажаш: нічога. Што елі?
— Сыр.
— Пілі? Што пілі?
— Віно.
— Якое?
— Партвейн.
— Партвейн. Ты піў?
He.
— А хто піў?
— Віл, Гарык...Усе патрохі.
— Усе патрохі... Напіліся і...
Маёр Гагарын зрабіў паўзу і глядзеў на мяне, чакаючы...
У часы пабудовы камунізму да выпівохаў адносіліся паблажліва, будаваць камунізм яны не заміналі, а калі нехта з іх і ўчыняў нешта нападпітку, гэта не абцяжарвала ягоную віну, а наадварот... Можа, маёр і праўда хоча, каб і мне, і ўсім нам лепей было? Але ж мы нічога не ўчынялі.
— Ніхто не напіўся.
— Значыць, цвярозыя па зброю пайшлі?
Мяне сцяла: вось яно! Хоць Гурык і не адчыніў багажнік...
Маёр заўважыў, як я сцяўся, нахіліўся да мяне і так, што з курткі гузік адляцеў, згроб загрудкі.
—	Чыя зброя?
Маўчаць не было як — дый без толку: «іжэўка» і карабін зарэгістраваныя.
—	«Іжэўка» — Амерыканца, карабін — Вілаў.
Маёр як згроб мяне — гэтак і адпусціў. Сам напружыўся.
— Які карабін?
— «Браўнінг».
— Які «браўнінг»?
— Двухствольны. На калібр 12 і на 7,62.
— Хіба такія бываюць?..
Я са здзіўленнем паглядзеў на маёра Дзяржбяспекі, які не ведае, што ёсць такія карабіны, — і тут маёр пачаў падымацца: павольна, упёршыся рукамі ў стол.
— Дык у машыне быў яшчэ й карабін? Іжэўка і браўнінг пад баявы патрон калібру 7,62?.. — і калі я, не разумеючы ягонага здзіўлення, кіўнуў, ён ткнуў пальцам у пакладзены на стол аркуш паперы: — Пішы! Усё пішы пад-ра-бя-зна!.. — і, грукнуўшы ў дзверы: — Ахова!.. — выскачыўз пакоя. Ён гэтакудзверы грукнуў — кулаком ды яшчэ нагой, абцасам, што са столі вапна пасыпалася, і я ўспомніў, як у пад’ездзе, калі мы з Вілам з кватэры Джыма выйшлі, сыпанула пацяруха з люка на гарышчы. Хто на гарышча падняўся?.. Амерыканец?.. Для чаго?.. І я з жахам уцяміў, што карабіна ў машыне, калі брат Ледніка адчыніўдля Гурыка багажнік, ужо магло й не быць. Багажнік дабітай леднікаўскай «Варшавы» і без ключа адчыняўся — цвічком...
— Вось пісталеты, вось гранаты, якія знайшлі мы ў вашым офісе, — раскладваў перада мной праз многа-многа гадоў фотаздымкі на стале наймаладзейшы з трох гэбістаў, мусібыць, аператыўнік. — І з такімі цацкамі вы будзеце даводзіць, што заклікалі людзей прыйсці на плошчу для мірнай акцыі?
Я адсунуў фотаздымкі ўбок.
— У нас не было зброі. І ніхто вам не паверыць, што была.
— Ануўстаць! — раптам крыкнуўтой,які прапанаваў мне падпісаць паперу, падобны да маёра Гагарына і, як выглядала па ягоных паводзінах, старэйшы з іх. — Стаяць!
Я не падняўся. Голаму перад апранутымі і сядзець ніякавата, а не тое, што стаяць...
— Вам што сказалі!.. — рыўком за валасы падняў мяне аператьгўнік, а старэйшы стаў насупраць, твар у твар: да чаго ж да маёра падобны! І позірк, як у таго, з адлівам сталёвым — дзе ім гэткія позіркі адліваюць? І гэтаксама не гаворыць, дзяўбе. — Людзі ў справакаваным вамі натоўпе падушылі адзін аднаго. За вамі — трупы.Выдзе-небудзьчулі пра мірныя акцыі зтрупамі?.. Вось і я не чуў. Разам з падрыхтоўкай дзяржаўнага перавароту і спробаю ўзброенага захопу ўлады — гэта ці 25 гадоў, ці найвышэйшая мера! Прычым,у закрытым судзе,так што ні казак пра вас не раскажуць, ні песень пра вас не спяюць!.. Падпісвайце паперу, у вас проста няма іншага выйсця.
3 паперы, якую яны прапаноўвалі мне падпісаць, вынікала, што мяне ўцягнулі ў прэзідэнцкія выбары, у барацьбу супраць законнай беларускай улады ворагі Беларусі, завербаваныя замежнымі выведкамі, і называліся імёны ворагаў — маіх паплечнікаў...
— Пакажыце пісталеты. І гранаты пакажыце.
Аператыўнік абсадзіў мяне на прыкручаны да падлогі зэдаль, зноў падсунуў фотаздымкі.