Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Віл глядзіць на Эдзіка, чакаючы... Брата Віла, карэспандэнта Ўсесаюзнага радыё, які вёў рэпартажы з сустрэч Мікіты Сяргеевіча Хрушчова з працоўнымі Беларусі, арыштавалі напрыканцы 1963-га...
— Ды нічога ён са мной не аформіў, — складвае і паказвае дулю ў мінулае Эдзік. — Але з некім іншым мог аформіць, — ківае ён Вілу, які нервова выпівае і пытае, выпіўшы: «Што ж ты раней маўчаў?..» — і Эдзік расціскае дулю: «Аты пытаўся?..»
У мяне ёсць такая штуковіна ў мазгах, як відэамагнітафон, нейкія моманты пракручваюцца па некалькі разоў, я нават у вар’ятні з гэтым ляжаў, калі ў галаве круцілася і круцілася: «Самалёт ляціць над усёй лякарняй...» — і доктар сказаў, што гэта, натуральна, адхіленне, але, калі яно не надта замінае, дык ён не будзе яго лячыць, бо не ведае, чым... — дык вось і цяпер яшчэ раз пракруцілася, як на відэамагнітафоне:
— Што ж ты раней маўчаў? — пытае Віл, нервова выпіўшы каньяку.
Эдзік расціскае дулю:
— А ты пытаўся?.. — і доўжыць, не надта зважаючы на нервовасць Віла. — У Маскву Гурык перавёўся і ў генералы выбіўся, і праз тое, што Амерыканца падрыхтаваў Кэнэдзі забіць, і праз тое, што не даў забіць Хрушчова, выкрьгў групоўку тэрарыстаў, — вось што такое Гурык. І вы мне будзеце казаць, што мы сярод нармальных людзей у нармальным часе жылі?.. Выклікаць ува мне настальгію?
Ніхто нічога пра час, у якім мы жылі, Эдзіку не казаў і настальгію не выклікаў — ён сам сказаў і выклікаў. Нам усім у тым часе, як, зрэшты, і ў гэтым, трэба было б да псіхіятра, калі бтой ведаў, чым лячыць?..У мазгах краіны, дзе мы жылі і жывем, бо нікуды яна не падзелася, ёсць штуковіна такая, як відэамагнітафон, і ўсё паўтараецца раз за разам — самалёт ляціць над усёй лякарняй...
Але нашто нам было Хрушчова забіваць?
Віл не разумее тое самае, што і я, таму адсоўвае ггусты кілішак і пытаецца ў Эдзіка, ды нават не ў Эдзіка, а нібыта ва ўсіх: «А за што майму брату Хрушчова было забіваць?..» — і Эдзік нібы заўсіх адказвае: «Відаць, было за што, калі забіць хацеў».
— Амерыканец хацеў забіць Хрушчова, а не брат, — пачакаўшы, пакуль каньяк у ім сагрэецца, закусвае скрылікам лімона Віл. — Вы што: забыліся?..
Я помню... Таму пытаюся ў Віла:
— А навошта яно Амерыканцу было?..
Плошча Незалежнасці, былая плошча Леніна
— Ты чаму ў інтэрнаце жывеш? — спытаў аднойчы Амерыканец Джыма Калеснікава па мянушцы Кола, студэнта філфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. — Грошай на кватэру не маеш?
Грошы ў Джыма былі — і Амерыканец, каб Джыму зручна было, параіў яму зняць кватэру ў доме цераз дарогу ад галоўнага ўніверсітэцкага корпуса. Дом той, цагляны, чатырохпавярховы, з калонамі і ляпнінай, з прадуктовай крамай на першым паверсе, фасадам глядзеў на вуліцу Савецкую, правым крылом выходзячы на плошчу Леніна. Цяпер яго няма — зруйнавалі. Прагульваючыся па Менску, Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССР Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, які меўцікаўнасцьда архітэктуры, заўважыў, што, калі дом знесці, дык плошча Леніна ў беларускай сталіцы стане самай вялікай плошчай Леніна ва ўсім Савецкім Саюзе. «Гэта было б, — сказаў ён, — сімвалічна, бо беларусы — найверныя ленінцы, якія першыміўступяцьу камунізм». І Мікіта Сяргеевіч, зрабіўшы крок наперад, тупнуў нагой, дэманструючы, як яно, тое ўступленне ў камунізм, прыблізна будзе выглядаць.
— Ён хацеў бы, каб усе беларусы, уступіўшы ў камунізм, змясціліся на адной плошчы, — выказаў меркаванне Палкоўнік, і калі Віл, не зразумеўшы,
спытаў: «Навошта?..» — Палкоўнік тыцнуў пальцам у акно: — Каб выступаць адразу перад усімі!
Два вакны кватэры, якую Амерыканец параіў наняць канадцу Джыму, выходзілі на Дом урада, з гаўбца якога на другім паверсе выступаў перад сагнанымі на плошчу менчукамі таварыш Хрушчоў. Маленькі, таўсценькі, у куцавата-шэрым паліто з каракулевым каўняром, ён, падскокваючы, кідаўся і кідаўся грудзьмі на парэнчы гаўбца, крычаў і крычаў, размахваючы заціснутай у кулак каракулевай папахай, і каракулевая пара, вырываючыся з ягонага роту, клубілася над ягонай лысінай.
«Таварышы!
Мы сабраліся сёння ў слаўнай сталіцы Беларусі горадзе Менску, дзе 60 год назад праходзіла работа I з’езда Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі». (Апладысменты.)
— Калі яго ў музей прывозілі, я на заводзе быў, — кажа Амерыканец, які жыве насупраць музея I з’езда РСДРП. — Шкада...
— Чаго табе шкада? — пытае Кола, да якога набіліся мы ў госці, каб паглядзець на сустрэчу Хрушчова з народам, і амерыканскі марскі пехацінец, які прыехаў у СССР, паверыўшы ў камунізм, кажа сыну канадскага мільянера: «Савецкага народа шкада...»
Гэта значыць: нас. Мяне, Эдзіка, Віла, Біга, Гарыка — усіх. А чаго нас шкадаваць? Вось мы сядзім, крымскі партвейн п’ём, швейцарскім сырам закусваем...
Шкада, што Асі няма. He прыйшла.
І Воран не прыйшоў.
Дзе няма Асі, там няма Ворана.
«Народ сёння радуецца таму, што нашы вучоныя, інжынеры, рабочыя стварылі і паспяхова запусцілі касмічную ракету, якая цяпер імкліва ляціць па зададзеным курсе ў напрамку да Месяца». (Бурныя апладысменты.)
3 вокнаў добра відаць, як бурна, паставіўшы баян у ногі і ўзняўшы рукі над галавой, стараецца выпля-
скаць сваё захапленне студэнт Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Джон Дак, Джон-вуця — адзіны на ўсю плошчу мурын. Джона наўмысна паставілі ў першы шэраг насупраць гаўбца, каб Мікіта Сяргевіч бачыў, што паўсюль, дзе б ён ні выступаў, хай сабе нават у Менску, яго слухае і ім захапляецца ўсё прагрэсіўнае чалавецтва. І не ведае таварыш Хрушчоў, што пасля таго, як прагрэсіўнага мурына ледзь не расстралялі ў двары Камітэта дзяржбяспекі, ён гатовы зрабіць усё, што скажуць. Сказалі прыйсці з баянам без футурала і пляскаць — прыйшоў з баянам без футурала і пляскае. Пасля баян пад паху — і ў Канаду! І перастраляйце вы тут па дарозе да камунізму хоць усе ўсіх...
— Алік, — адкаркоўвае ўжо трэцюю пляшку віна Віл, — а чаму амерыканскія ракеты да Месяца не далятаюць?
Амерыканец маўчыць, стаіць побач з Палкоўнікам і глядзіць у вакно, а Віл, не чакаючы адказу, налівае і выпівае шклянку віна, крымскага партвейну «Кактэбель», які купілі мы ў краме на першым паверсе таго ж дома, на апошнім паверсе якога зараз яго п’ём, закусваючы швейцарскім сырам і назіраючы за маўклівым народам і гаваркім правадыром.
Пакуль правадыр не прыехаў у Менск, ніводнага разу крымскага партвейну, як і швейцарскага сыра, якім партвейн закусваем, мы ў нашай краме не бачылі. Гэта ўчора з вечара навезлі ўсяго, але да раніцы нічога не давалі, — і ўсю ноч каля крамы таўклося столькі людзей, што іх якраз хапіла на мітынг.
Шчасліўцаў, якім удалося ў краме нешта ўхапіць, на плошчы нямнога... У Віла крамніца знаёмая, таму мы з віном і сырам.
— Бо савецкія ракеты ўсіх даганяюць і пераганяюць... — ківаецца ўзад-уперад Палкоўнік і раптам кажа Амерыканцу. — Калі яго канчаць, дык адсюль зручна. Зручней не прыдумаеш.
Віл паварочваецца да Палкоўніка:
— Karo канчаць? Хрушчова?
— Джона, — гэтакжа задумліва гледзячы на плошчу, адказвае Палкоўнік. — Распляскаўся там...
Палкоўнік не любіць Джона не за тое, што той мурын. Ці чорны ты, ці белы — Палкоўніку напляваць. Ён не любіць Джона за сквапнасць. А яшчэ больш за тое, што бацька Джона — капіталіст.
Палкоўнік аднолькава не трывае і камунізм, і капіталізм. Апошні — чыста тэарэтычна. Але з тэорыі вынікае, што капіталізм, як і камунізм, г...но. Першы прывязвае чалавека да ідыёцкіх ідэй, другі — да прыдуманых ідыётамі рэчаў. Да грошай. Нідзе няма свабоды. Таму, намагаючыся стварыць мадэль насамрэч вольнага грамадства, Палкоўнік спрабуе вырвацца з рэальных палітычна-грамадскіх фармацый — але як і куды?..
Гэтага ён пакуль не ведае, таму схіляецца да анархіі. Да Крапоткіна. І нас схіляе. Я нават вершы пра Крапоткіна напісаў:
Вас кіне ў пот! Накладзяцё вы ў порткі, Калі дастане пісталет Крапоткін!
Эдзік Гарачы, які ціха сядзіць каля вакна, папівае віно і глядзіць на плошчу, чытаў гэтыя вершы ўтэатры. У спектаклі пра рэвалюцыю. Калі рэжысёр спытаў,якое права мае актор прамаўляць нешта такое, чаго няма ў тэксце п’есы, Эдзік адказаў: «Права творчай свабоды». Больш ён у тым спектаклі не ўдзельнічае. Добра, што ў тэатры пакінулі.
«Мы радуемся таму, што гэтая новая вялікая перамога Савецкага Саюза супала з вашым слаўным юбілеем». (Апладысменты.)
У Палкоўніка сёння слаўны юбілей. Ён падлічыў, што яму споўнілася 32 гады 2 месяцы і 3 дні. Калі дні паставіць паперадзе месяцаў, атрымаецца 32: колькасцьдзён і месяцаўсупадзе з колькасцю гадоў. Лепш, вядома, каб споўнілася 32 гады, 3 месяцы і 2 дні, тады
і лічбы перастаўляць не трэба было б. Але такі слаўны юбілей яшчэ наперадзе, да яго застаўся адзін месяц без аднаго дня.
Іншым разам мне здаецца, што Палкоўнік сапраўды не надта нармальны, — і яго зусім не за Сталіна ў турэмную вар’ятню заканапацілі, калі яму было 22 гады 2 месяцы і 2 дні...
«Запуск савецкай касмічнай ракеты азначае, што мы першымі ў свеце пракладваем шлях ад Зямлі да Месяца». (Апладысменты.)
— А чаго гэта Воран там туляецца? — раптам пытае Палкоўнік. — Ды яшчэ з Асяй...
— Дзе?.. — не магу я знайсці сярод процьмы людзей Асю з Косцем, і Палкоўнік паказвае: «Ды вунь у першыя шэрагі шчэмяцца, да Джона прабіраюцца... 3 плакатам «Слава КПСС!»
Нарэшце, я заўважаю Асю і Косцю, якія спрабуюць праціснуцца скрозь натоўп. Але не да мурына з баянам, як думае Палкоўнік, прабіраецца Косця — ён прабіваецца да Хрушчова. І ў руках ягоных не плакат «Слава КПСС!», а скручаны ў трубку аркуш ватмана: план рэканструкцыі Нямігі.
Вось што Воран прыдумаў!
Вось чаму ён партвейн з намі піць не захацеў!..
Косця ўжо колькі гадоў абіваў парогі кабінетаў розных начальнікаў, рассцілаў перад імі ватман, даводзіў, тлумачыў: «Гэтак мы захаваем памяць, рамантыку, дыханне, залаты пыл старога Менску» — усё без толку. Адны не чулі, іншыя казалі, што не яны такія пытанні вырашаюць,трэція і слухаць не хацелі. «Які залаты пыл!.. Горад задыхаецца ў завулках, яму новая транспартная магістраль патрэбная, а не рамантыка!»
«Ты да таварыша Шарапава схадзі, да таварыша Шарапава...» — нудзеў і нудзеў Саламон Майсеевіч. Ён думаў так: калі саму вуліцу таварыш Шарапаў і не ўратуе, дык ятку з газіроўкай вярнуць на Нямігу можа. Але таварыш Шарапаў, калі Косця ўрэшце трапіў