Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
— А гэта што?
— Пісталеты пакажыце, — паўтарыў я. — А не фотакарткі. Пакажыце гранаты.
Старэйшы, падобны да маёра Гагарына, спытаў:
— Можа, вам і трупы паказаць?
Я кіўнуў.
— Так. І трупы.
. — Давайце куды-небудзь зойдзем, — прапанаваў маёр Гагарын, муж татаркі Нэлы. — Раз мы ўжо спаткаліся.
І памяў губу аб губу.
Нашы звычкі з намі назаўсёды.
Татарка Нэла паглядзела на яго не надта ласкава — яна ўмела не надта ласкава глядзець.
— Нам няма калі.
Паўжыцця не бачыліся, а ёй няма калі...
У мяне насамрэч часу не было, меней за паўдня да пачатку мітынга на Плошчы заставалася, але раз яна так сказала...
У доме насупраць кінатэатра «Перамога» месцілася кавярня — і я прапанаваў маёру, ці кім ён цяпер быў:
— Можа, сюды?.. Тутжа ўсталяваная вашая праслухоўка?
— Можна й сюды, — рушыў ён цераз вуліцу. — Праслухоўка ў нас паўсюль, — і хмыкнуў. — Толькі я нічога і нікога больш не слухаю. У адстаўцы.
— Генерал?
— Недацягнуў. Ці можна сказаць: не дашустрыў. Сябрук ваш шустрэйшы аказаўся.
Я спыніўся ў дзвярах кавярні, якія маёр расчыніў, прапускаючы мяне і Нэлу.
— Які сябрук? У мяне сярод вашых няма сябрукоў.
— Ёсць. Генерал Гурковіч. Ён, дарэчы, тут. Учора прыехаў з Масквы. Можна сказаць: назіральнікам за выбарамі.
Гурык у Менску?.. Тады нечага трэба чакаць. І не найлепшага. Там, дзе Гурык, добрага не дачакаешся. Хоць ён на пенсіі.
— Ён жа на пенсіі.
Маёр зноў хмыкнуў.
— Ая дзе?..
Былых гэбістаў не бывае.
Кавярня была пустая. Увесь горад у гэты марозны дзень здаваўся спусцелым, і мяне непакоіла толькі адно: ці выйдуць у такі холад людзі на Плошчу? Усё залежыла менавіта ад гэтага: выйдуць ці не выйдуць? А калі выйдуць, то колькі?.. Трэба было столькі, каб у іх пабаяліся страляць.
— Вам не дадуць дайсці да Плошчы, — памяўшы губу аб губу, сказаў, як толькі мы селі за столік, маёр Гагарын, і татарка Нэла зноў зірнула на яго няласкава.
Па тым, як яна з ім паводзілася, як размаўляла, не выглядала на тое, што яна купаецца ў сямейным шчасці. He выглядала...
Мне патрэбная была хоць нейкая паўза, каб уцяміць, чаму гэтак нечакана пачаў размову маёр, — і я, шукаючы паўзу, дакрануўся да рукі Нэлы.
— Як ты, Нэла?.. — і прабачыўся перад маёрам. — Выбачайце.
— Нічога. Яна вас кахае. Усё жыццё. Ва ўсякім разе, так кажа.
Калі так, дык многа-многа гадоў назад не трэба было мяне голага ўсю ноч пад сталом трымаць. А самой пасля з тралейбуса, як сіні каптурык, выскокваць.
— Яна мне ўсё пра вас расказвала! — раптам рассмяяўся маёр, нібы здагадаўшыся, пра што я ўспомніў. — Прычым яе для гэтага нават вербаваць не трэба было, — і паглядзеў на мяне сур’ёзна. — Вы позна вылезлі з-пад стала.
Я зразумеў, пра што ён, але спытаў:
— Вы пра што?
— Вам трэба было вылазіць раней.У канцы мінулага стагоддзя. Яно было нашым. Вашым і маім. Я чакаў, дый шмат хто са мной, што вы вылезеце.
Гэта магло быць: ён могчакаць. Тады многія чакалі: што будзе? А галоўнае: хто?
— Чаму ж не сказалі, што вылазіць пара?
— Дыквы жне захацелі! He пажадалі быць з намі, — нахіліўся да мяне маёр. — Вось тут, на гэтай вуліцы, памятаеце?.. — ён адхіліўся. — Памыліліся са мной, дык цяпер, глядзіце, не памыліцеся з маім сынам... — і паўтарыў, стараючыся як найглыбей зазірнуць мне ў вочы. — He памыліцеся.
Значыць, і сын гэбіст.
— Ён наперад закідвае... — бачачы маю разгубленасць, паклала мне руку на руку татарка Нэла. — А раптам ты прэзідэнтам станеш.
У позірку, якім глянуў на яе маёр, не было любові.
Але й нянавісці не было.
Пусты позірк.
Гэбісцкі.
Як яны яго выпрацоўваюць? Гэта ж не голас падвышаць навучыцца, не паўзу трымаць...
— Як сына зваць? — спытаў я татарку Нэлу, і маёр адказаў заяе:
— Як і вас.
— Ваша прозвішча Гагарын? — спытаўя гэбіста,які прапанаваў мне падпісаць пакаяльную паперу.
Ён прамаўчаў.
Сын.
«Лёсу кругі — як кругі па вадзе...»
Раней, калі бацька ягоны мяне дапытваў, яны называлі свае прозвішчы. Цяпер — не.
— Вы разумеце, што з вамі можа быць? — спытаў ён замест адказу. — Нам патрэбны вынік. У нас загад. І мы яго выканаем. Таму, калі будзеце ўпірацца, нічога добрага вас не чакае. Між іншым, яны не ўпіраліся.
— Хто — яны?
Ён ткнуў пальцам у паперу.
— Вашыя сябры ў палітыцы. Звалілі ўсё на вас. Брэша... Дый што яны зваліць на мяне маглі?
— У мяне ў палітыцы няма сяброў.
— Значыць, ворагі.
— І ворагаў няма.
— А хто ў вас там? 3 кім вы?
— Нікога. Адзін.
Той, які палохаў мяне знойдзенымі ў маім офісе пісталетамі і гранатамі, сабраў фотаздымкі са стала і паклаў на стол шпрыц.
— Тады тым болей, — сказаў сын маёра Гагарына. — Калі яны вам ніхто...
— Яны табе ніхто! — шмат гадоў таму крычаў мне Гурык. — Ніякія не сябры! Сябры цябе гэтак не падставілі б! He зацягнулі б у дом, з даху якога збіраліся забіць кіраўніка краіны!
— Ды ніхто не збіраўся...
— Тады на дах чаго падымаліся? Хто падымаўся?.. Дзе карабін?..
Яны шукалі карабін на даху—і не знайшлі. Калі б я не прагаварыўся, што ў машыне не толькі «іжэўка», але й карабін быў, дык яны пра яго і не ведалі б. Я падставіў Віла і ягонага брата Арцёма, Палкоўніка, Эдзіка, Гарыка, Ворана, Джыма, Амерыканца... Але ж я і ўявіць не мог,у які бок маёр Гагарын той карабін паверне! І што Гурык прычэпіцца: «Хто страляць збіраўся?..» — ведаючы, што нікому з нас такое ў галаву б не ўзбрыло... Апроч хіба Палкоўніка і Амерыканца.
— Палкоўнік збіраўся? Амерыканец?.. — не адчапляўся Гурык, які дапытваў мяне пасля маёра Гагарына і даставаў нават больш, чымся маёр.
Амерыканец мне, вядома, ніхто, але скулья ведаю: збіраўся ён, не збіраўся? І я не бачьгў, як ён на дах палез, толькі падумаў, што гэта мог быць ён... Дык што я казаць буду?
— He збіраўся ніхто...
— He збіраўся?.. Ніхто?.. Хлопчык, ты разумееш, у што ты ўблытаўся? Па-мойму, не...
Гурык ступіў да дзвярэй, грукнуў у іх гэтаксама, як маёр Гагарын — кулаком і абцасам: «Ахова!..» Дзверы расчыніліся, Гурык падазваў мяне: «Сюды...» — і калі я падышоў, засунуў мае пальцы ў шчыліну паміж дзвярыма і вушаком, кінуўшы ахоўніку: «Давай!..» Ахоўнік, з якім прыём гэты быў, мусібыць, адпрацаваны, пачаў павольна прычыняць дзверы, а Гурык казаць: «Вось так табе будуць заціскаць пальцы на руках, на нагах... потым заціснуць тое, што ў цябе паміж ног... ты нават уявіць не можаш, як будзе балець... гэта яшчэ не баліць... ціснуць будуць датуль, пакуль ты ўсё не скажаш... нават тое, чаго не было... зразумеў?..» Я, пэўна, збялеў ад болю, бо ён, зірнуўшы на мяне, махнуў ахоўніку: «Досыць...»
— Вы не ўяўляеце, як будзе балець... — гледзячы, як аператыўнік набірае шпрыц, казаў той крываро-
ты гэбіст, які няўпэўнена зачытваў пастанову пра мой арышт, але цяпер голас ягоны быўупэўнены: ён ведаў, пра што казаў. — Сутаргава, у вас здараліся сутаргі? Мяркую, здараліся, вы дастаткова пражылі. Яны пачнуцца ў нагах і руках, скручваючы кожны палец, пасля ў спіне, ва ўсім целе, але найстрашнае — болі ў галаве, іх немагчыма трываць... І вы падпішаце любыя паперы, назавяце ўсе, якія мы скажам вам назваць, імёны. Усе замежныя выведкі. Прыдумаеце нават такія, якіх няма. Hi на Зямлі, ні на Месяцы... Так што падпісвайце, пакуль ёсць выбар, цацкацца з вамі ніхто не збіраецца.
— Як і з намі, — сказаў сын маёра Гагарына. — Думаю, гэта вы таксама разумееце.
Гэта я разумеў... Але нічога з таго, што загадалі ім выбіць з мяне іхнія гаспадары, не існавала. Нідзе не было. Hi на Зямлі, ні на Месяцы.
— Я не буду падпісваць. Калі здолею вытрываць...
Сын маёра Гагарына пакруціў галавой:
— He здолееце.
Ён круціў галавой так, як сказаць нешта хацеў, каб астатнія не пачулі. Як падаваў нейкі знак... Я й раней заўважаў, што ён хоча ад іншых гэбістаў неяк адасобіцца, паказаць, што ён з імі толькі па нявыкрутцы. Але ж круціцца з імі — дык чаго тады галавой круціць?..
Бацька ягоны не круціў. Толькі губы мяў адну аб адну.
— Нашага сына завуць, як цябе, і ён многае пра цябе ведае, — сказала татарка Нэла. — Нават пра тое, як вы з Амерыканцам хацелі Хрушчова забіць, і Амерыканец карабін у нашай кватэры схаваў.
Шмат гадоў таму татарка Нэла жыла ў тым жа доме, у тым жа пад’ездзе, дзе здымаў кватэру канадзец Джым Калеснікаў. На тым жа апошнім паверсе, на той жа лесвічнай пляцоўцы — дзверы ў дзверы. 3 тых дзвярэй я некалі выйшаў пад раніцу, каб ужо не пастукаць
у іх ні днём, ні вечарам... У тыя дзверы пастукаўся Амерыканец, які, падняўшыся на дах, убачыў, што ў двор домаўслед за Хрушчовым бягуць гэбісты. Ён спусціўся з гарышча, яму трэба было недзе схаваць карабін, — і ён ведаў, дзе жыве татарка Нэла, якая танцавала з ім рок-н-рол у Палацы прафсаюзаў.
Аднойчы пасля танцаў у Палацы прафсаюзаў Нэла выйшла з кватэры Джыма Калеснікава і ўвайшла ў сваю кватэруўся падраная... І дапытвацьяе прыехалі маёр і старшы лейтэнант. Гагарын з Гурыкам.
— Шкада, карабіна я тады не знайшоў... — хмыкнуў маёр Гагарын. — Стаў бы генералам і меў бы жонкугенеральшу. Я адразу, як толькі яна дзверы адчыніла, па ёй убачьгў: дзеванька ведае, чаго мы да яе прыйшлі. Зброя тут. Але знізу раптам крыкнулі, мы ўсе кватэры ператрасалі: «Знайшлі!..» Я спусціўся: карабін. «Браўнінг». Пасля аказалася: не той. І ўласнік — наш супрацоўнік. 3 тэхнічнай службы, але наш. Я зноў наверх, усё абшарылі — нічога. А Нэла, пакуль мы ўнізе з нашым тэхнічным супрацоўнікам разбіраліся, карабін на гарышча падняла. Ну, хто будзе шукаць там, дзе ўжо шукалі?.. Дый падумаць я не мог, што яна на такое здольная, — ён пацёр шыю, нібы яму гальштук муляў. — Так што вы ёй абавязаныя. Ая — вам. He ляпні вы спачатку пра карабін, а пасля пра Нэлу — не стала б яна маёю жонкаю. Усё нашае жыццё з адных ляпаў.
— Чаму нашае? — няласкава спытала татарка Нэла. — Тваё... — і праз гэтую няласкавасць зноў я ўспомніў, як некалі з’ехаў ад яе ў вясновым тралейбусе, у якім пахла першымі пралескамі, і як потым спрабаваў вярнуцца ў тралейбусе зімовым, але вярнуцца ўжо было немагчыма, позна. Я і ўспамінаць не хацеў пра гэта, бо вінаваты быў, наскрозь вінаваты і нават не думаў, што некалі яна мне даруе, а татарка Нэла зазірнула мне ў вочы. — Ты чаму не вярнуўся?.. Я за яго пайшла, бо за цябе баялася. Ён мяне застрашыў... І тым карабінам, і тым афрыканцам, які мяне... якога ты...