Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
3 таго моманту праз таго маёра Гагарына я ўжо не марыў, як марыў раней, калі сапраўдны Гагарын у космас узляцеў, стаць касманаўтам.
Ачуняў я лежачы на канапе. Маёр Гагарын стаяў нада мной і пырскаў вадой, якая здалася мне прысоленай.
— 3 цябе вораг, як з гаўна куля, — пырснуў апошні раз маёр, і я сказаў, спрабуючы сесці і чуючыся так, нібы на спатканні з Асяю ў порткі нарабіў:
— Я не вораг.
Мне здалося, што маёр паглядзеў на мае калашыны: ці не абмачыўся?..
— Дык я й кажу... Які з цябе вораг? Нармальны савецкі чалавек. Ты ж савецкі?
Я заківаў, выціраючыся:
— Савецкі.
— Вось бачыш, савецкі. Камсамолец. Сценгазетавец. Ты ж у сценгазету пішаш?
— Пішу. Вершы.
— Вось бачыш, пішаш, — ён паставіў графін на стол. — Дык і нам напішы. Вершаў не трэба, прозу... Дакументальную, без ніякіх там мастацкіх вобразаў, прозу: я сустрэўся з тым і тым, той і той сказалі мне тое ітое... Ды неўставай, можаш на канапе сядзець. Адля пачатку скажы: радыёстанцыю ты ўжо змайстраваў?..
Я сабраўся ўстаць з канапы і, стоячы, з гонарам сказаць, што я не стукач, ніякай прозы для іх пісаць не буду — і не ўстаў. Бо пад ложкам маім у інтэрнаце электратэхнікуму сувязі ляжаў заплечнік, а ў ім — радыёдэталі, пра якія ніхто, апроч мяне, не ведаў. Апроч мяне і, як аказалася, маёра Гагарына.
Скуль ён ведае?.. Пад ложак мой ён не лазіў. Выходзіць, нехта піша ў інтэрнаце электратэхнікуму сувязі дакументальную прозу?..
Адмаўляцца, казаць, што нічога не майструю і майстраваць не збіраюся, было б па-дурному. Тым больш, што радыёспорт — не злачынства. Ім у той час займаліся ўсе, хто хацеў. Дакладней, хто мог. У тым ліку афіцэры з тэхнічных аддзелаў КДБ, якія, па-першае, у большасці сваёй ведалі ангельскую мову, і якім, па-другое, радыёстанцыю займець было найпрасцей.
— He сабраў. Дэталяў не хапае.
Якіх?..
Ён спытаў так, нібы готовы быў дапамагчы мне дастаць тыя дэталі.
— Пары лямпаў... Кандэнсатараў... Шмат яшчэ чаго...
— Шмат яшчэ чаго... — паўтарыў маёр, сядаючы. — А дзе ты бярэш тыя лямпы з кандэнсатарамі? Купляеш?..
Ён не збіраўся мне дапамагаць... Ён збіраўся мяне пасадзіць, бо тыя лямпы з кандэнсатарамі нідзе ў тыя часы нельга было купіць. Ва ўсякім разе, у краме, дзе прадавалася хіба што драбяза для радыёлаў. А дэталі для радыёстанцыі можна было толькі дастаць. Наўпрост кажучы, скрасці. Ці самому, ці папрасіць каго-небудзь, каб скраў. Сцягнуўу войску, выламаўшы іх з «Крата» або з «Р-250», ці вынес з заводу.
He ведаючы, што адказаць, я тужліва глядзеў на маёра. Яму дастаткова было паслаць некага ў інтэрнат, каб знайшлі пад маім ложкам радыёдэталі, і мяне пасадзяць. Як звычайнага злодзея, без ніякай палітыкі.
Зрабіўшы паўзу, каб я ўсё асэнсаваў і ўцяміў, што са мной можа быць, маёр дапытаў:
— Амерыканец табе іх з заводу цягае?
Ён даваў мне накірунак... Шлях, па якім я магу выбрацца з кута, у які ён мяне загнаў. І, магчыма, я рушыў бы гэтым шляхам, але Амерыканец не цягаў для мяне дэталі. Hi для каго не цягаў. Віл аднойчы папрасіў яго прынесці шкалу настройкі, кавалачак звычайнай пластмасы, на што Алік адказаў, што ён не рускі, каб красці. Нібы ў ягонай Амерыцы не крадуць, а толькі
кіно пра гэта паказваюць. І сам ён не п’е пігулкі, якія крадзе для яго ў шпітальнай аптэцы Марына.
Ну ды гэта ягоная справа. Дэталі для мяне ён не цягаў.
— He. Ён для мяне не цягаў дэталі.
— А хто?
— Ніхто. Я сам.
— Ты сам?..
Суха зглынуўшы, голасу свайго я не знайшоў, таму толькі кіўнуў. Маёр падняўся, адчыніў дзверцы шафы, узяў чысты аркуш паперы, паклаў на край стала.
— Значыць, ты сам?
Я зноў кіўнуў.
— Тады сядай і пішы...
Я ўстаў з канапы — ногі трымалі слаба.
Сеўшы да стала і яшчэ раз зглынуўшы, я ўсё ж знайшоў голас, хоць і слабы.
— Што пісаць?..
— Тое, у чым ты мне толькі што прызнаўся... Што ты неяк... абавязкова напішы, як?.. прабіраешся на рэжымны завод і крадзеш дэталі. За што дадуць табе не менш за пятнаццаць гадоў... Крымінальны кодэкс паказаць, ці на слова паверыш?
Ён мяне ўжо нават не ў кут заганяў. У пастку. У турму.
Я узяў аловак, якім маёр, калі я ўвайшоў, пастукваў па графіне.
— Як гэта назваць?.. Паказанні?..
— А табе хто рацыю дае, калі сваёй не маеш? — нечакана змяніў накірунак, якім мне выбірацца ўжо не з кута, а з турмы, маёр Гагарын. — Гарачы?.. Ці ты працуеш на пару з Леднікам?
— Гарачы не займаецца радыё... — пачаўя і замаўчаў, зразумеўшы, што ўжо адказаў на ягонае пытанне. Калі не Гарачы, дык Віл, дзіця я горкае, з кім боркацца ўздумаў...
Якраз праз Віла я і заняўся радыёспортам. Калі ў мігценні зялёных агеньчыкаў радыёстанцыі правёў
я з ім некалькі начных гадзін, за якія ён пабываў і ў Індыі, і ў Амерыцы, і ў Аўстраліі, і пагаварыў пра джаз, як свой са сваім, не з кім-небудзь, а з самім Луі Армстрангам, які паабяцаў даслаць яму (і праз пару тыдняў даслаў!) кружэлку з аўтографам, я трызніць стаўтымі зялёнымі агеньчыкамі. А калі сам пачаў працаваць у эфіры, дык дамовіўся з тым жа Луі Армстрангам, што вышлю яму фота, на якім ён у абдымку з Эдзі Рознэрам, каб ён надпісаў яго і даслаў Эдзіку Гарачаму, — вось праз што ў Эдзіка не было праблем пры знаёмстве з дзяўчатамі...
Адкручвацца не выпадала, дый патрэбы не было адкручвацца. Што з таго, што Віл падвучвае мяне на сваёй радыёстанцыі? Яна зарэгістраваная, які тут крымінал?..
— Я не працую з Леднікам, у яго першая катэгорыя, права працаваць з тэлефонам ва ўсіх дыяпазонах, аўмяне...
— І ў цябе будзе, — узяў маёр Гагарын верхнюю паперку са стосу паперын на стале. — Усё ў цябе будзе... І катэгорыя, і права, а пакуль што... Ты быўу Ледніка, калі ён звязваўся з амерыканскім сенатарам Гары Балдуотэрам?
— Бары Галдуотэрам?..
Перапытаў я дарэмна. Маёра Гагарына, які проста агаварыўся, перасмыкнула.
— Ну, Бары Галдуотэрам. Значыць, быў?
— He. Проста ведаю, што ёсць такі.
— І ведаеш, хто ён?
— Амерыканскі сенатар. Вы ж самі сказалі.
Маёр зірнуў на мяне так, каб я зразумеў, што ў недаўмеку з ім гуляць ён мне не рэкамендуе. У гэта, маўляў, мы ўжо пагулялі.
— Сенатараў амерыканскіх шмат... Але не ўсе гатовыя да вайны з Савецкім Саюзам, — маёр паклаў паперку на стол, тыкнуў у яе пальцам. — Гэта ястраб! Вораг! Ён заклікае знішчыць нас, пачаць супраць нас
атамную вайну, а вы з ім на сувязі! Што за такое можа быць, як ты думаеш?..
Зразумела, што ўжо не пятнаццаць гадоў турмы... І нават не дваццаць...
Прытомнасці гэтым разам я не страціў, але ўвесь, з галавой, якую нядоўга засталося насіць, уціснуўся ў крэсла. Калі падаць на следстве і судзе, ці недзе там без суда і следства, усё так, як падае маёр Гагарын, дык пра тое, што за такое можа быць, і пытацца няма чаго.
Расстрэл.
І як ратавацца?
— Ён радыёаматар...
— Хто радыёаматар?
— Галдуотэр... Другое месца ў чэмпіянаце свету... У Віла першае, а ў яго другое.
Маёр Гагарын здзівіўся. Можа быць, праз тое, што вось ён — маёр КДБ, а не ўсё пра ўсіх ведае. І спытаў, як не паверыў:
— Леднік — чэмпіён?..
Гэта была праўда. Амерыканцы, працуючы на шыкоўных радыёстанцыях вытворчасці найлепшых фірмаў, ніяк не маглі перамагчы нас у чэмпіянатах свету — з нашымі самаробнымі, з абы-чаго злепленымі, «скрынкамі». Чэмпіянаты ў той час праводзіліся часопісам «СО», што на міжнародным кодзе азначае да ўсіх,хтомяне чуе, і былі неафіцыйнымі. Сенатар Галдуотэр займаўся радыёспортам заўзята,у яго была свая радыёстанцыя ў сенаце, а ўсё адно ён быў другім. Быць другім не толькі ў спорце, а ва ўсім, было яму, пэўна, лёсам наканавана, бо не стаў ён першым і ў выбарах Прэзідэнта ЗША, на якіх пасля таго, як Алік забіў Джона Кэнэдзі,БарыГалдуотэрзмагаўсязЛінданамДжонсанам. Тут яму радыёстанцыя ў сенаце, на гмаху якога тырчэў падвойны квадрат ягонай радыёантэны, па тэлебачанні паказанай на ўсю Амерыку, здорава зашкодзіла. Выступаючы па тым жа тэлебачанні, ягоны сапернік Джонсан нібы між іншым, як не пра галоўнае, але ўсё ж і не дро-
бязнае, пракінуў: «Спадзяюся, нашы з вамі суайчыннікі, сенатар, паважаючы Амерыку і яе сімвалы, не дапусцяць падвойных квадратаў над Белым домам».
Скуль мы гэта ведалі?.. Мы ведалі гэта з эфіру, хоць размовы ў ім пра палітыку і ўсё, што блізкае да яе, былі забароненыя міжнародным Статутам, выконваць які абавязваўся кожны радыёаматар, хоць ён гэбіст, хоць ён сенатар. Ды чаго толькі нам ні забаранялі...
Выбраўшы прэзідэнтам Джонсана, амерыканцы не дапусцілі падвойных квадратаў над Белым домам, але з будыніны сената Галдуотэр іх не зняў, як яго да таго ні змушалі. І мы павіншавалі яго з перамогай!..
Вось што такое радыё, зялёныя агеньчыкі ўначы... Гэта вам не ў прэзідэнтах быць і нават не кадэін, не «калёсы» глытаць. Гэта тысячы тысяч галасоў, якім ты можаш падаць свой голас...
Нехта шукае галасы ў выбарчых скрынях, нехта — у сусвеце. Але хіба давядзеш гэта маёру?..
Маёр раптам адклаў расстрэл.
— А з каралём Іярданіі Хусэйнам?.. Ты быўу Ледніка, калі ён звязваўся з каралём Іярданіі?
Мне трохі адпусціла горла, ужо не так моцна сушыла і здушвала... Кароль — не сенатар, Іярданія не збіраецца з намі ваяваць. Можа, не расстраляюць?
Маёр выцягнуў, пакруціў у пальцах і назад уставіў корак графіна:
Ну?..
Я глядзеў на графін, мацаў горла і не разумеў, чаму я баюся папрасіць маёра, каб наліў вады?.. Трэба пераадолець страх, папрасіць, я ж хачу піць, і я ўжо разняў сшорхлыя вусны, каб сказаць: «Таварыш маёр, наліце, калі ласка, вады...» — але тут зазваніўтэлефон.
— Ёсць! — падхапіўся маёр, зняўшы слухаўку, хоць той, хто тэлефанаваў, не мог бачыць, падхапіўся ён, ці сядзіць, як сядзеў, і маёр адчуў, што я пра гэта падумаў, яму стала ніякавата, і ён, ужо слухаўку паклаўшы, раптам закрычаў: «Пайшоў адсюль! Спатрэбішся — зной-
дзем!» — і стаў таропка збіраць паперы, каб да некага, каму ён адказаў, ускочыўшы, «ёсць», з паперамі бегчы, а я падняўся і пайшоў, ніхто мяне не затрымліваў, толькі вартавы, калі я ў дзверы, што ў двор вялі, пасунуўся, сказаў: «Не туды, у тыя!..» — і праз дзверы, на якія паказаў, ён вывеў мяне нейкімі пераходамі на вуліцу Інтэрнацыянальную, былую Зборавую, па якой дайшоў я да кінатэатра «Перамога», дзе купіў квіток на бліжэйшы сеанс і ў буфеце піў, піў і піў ваду...
Кінатэатр «Перамога» быў некалі клубам імя Сталіна — і тут жа была філармонія, дзе ў красавіку 1940 года прайшлі першыя канцэрты аркестра Эдзі Рознэра. Музыканты — габрэі з Берліна, Прагі, Вены, Варшавы, якіх прыгнала вайна ў Савецкі Саюз, дзе яны думалі ўратавацца ад Гітлера, а трапілі да Сталіна, — гралі так, што ўвесь Менск гудзеў! «Ды які там Лёня, які там Яша!..» — чулася каля пашкамутаных ветрам афішаў з рэпертуарам аркестраў Уцёсава і Скамароўскага. — Вось наш Эдзюня!..» Пяці канцэртаў хапіла, каб дагэтуль нікому ў Менску невядомы польскі габрэй Эдзі Рознэр стаў «нашым Эдзюнем», а «Беластоцкі тэатралізаваны джаз», якім страсянуў Эдзюня Менск, стаў «Дзяржаўным джаз-аркестрам Беларускай ССР».