Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
калі Андрэй прыйшоў і на трэці канцэрт, Палкоўнік. — Ніхто». І аднойчы ранкам, кранаючы пальчыкамі Bafly і ўздрыгваючы лапаткамі, Ася ўвайшла ў мора разам з Андрэем.
Косця глядзеў на гэта з берага разам са мной... Я раўнаваў, але не верыў, што Ася яму, мне, нам усім здрадзіла, а Воран раўнаваў і верыў, і каўтаў жаўлакі.
— У яе жаніх гэбіст, так што глядзі... — нібыта жартам кінуў ён Андрэю, калі мы ўсе разам, вар’яты, сябры памежнікаў, акторы, снедалі ў выдзеленай нам Маркачом шашлычнай, і Ася, бліснуўшы на Ворана позіркам, поўным пагарды, сказала: «Што ж, калі ён мне жаніх, за яго й пайду». І паднялася, і пайшла.
Я ўпершыню тады падумаў, што Ася Бланк Асяй Воран можа і не стаць.
Пад вечар таго ж дня я ўбачыў Косцю з Андрэем на сцяжыне Галіцына, якую князь загадаў ад падножжа гары Арол пратаптаць, каб з царом гуляць. He так высока, але... Яны, Косця з Андрэем, стаялі адзін насупраць аднаго ў самым вузкім месцы сцяжыны, якая за спінамі іх строма абрывалася, і, як пеўні, штурхаліся грудзьмі. Вышэй па сцяжыне йшла Ася, і Косця з Андрэем, штурхаючыся, пакручвалі галовамі ёй услед, чакаючы, што на некага з іх яна азірнецца, убачыць, як яны, рызыкуючы жыццём, за яе б’юцца, а яна йшла і не азіралася... Тады Андрэй махнуў рукой і рушыў па сцяжыне ўніз.
Праз шмат-шмат часу, недзе за паўгода да смерці Андрэя, я пабачыўся з ім у Маскве. Мы выпадкова спаткаліся каля Дома кіно, паціснулі адзін аднаму рукі і пастаялі, як стаяць на горнай сцяжыне, якая за спінамі абрываецца. І ў яго, і ў мяне за спінай было жыццё, у якім многае можна было ўспомніць, а ён паглядзеў на мяне сумнымі — чамусьці яны амаль заўсёды былі ў яго сумнымі — вачыма і ўсё, што спытаў: «Як Ася?..»
Ася прапала. У дзень выбараў, які запісаўся ў маёй памяці як дзень божых каровак.
3 самай раніцы, яшчэ да галасавання, Маркач вырашыў прадэманстраваць сваім выбарцам, як ён будзе змагацца са шкоднікамі, якія зжыраюць вінаграднікі, калі яго абяруць дэпутатам і ён застанецца старшынём Навасвецкай пасялковай рады. 3 узыходам сонца над Коба-Кая, гарой Арол, у нетрах якой прабітыя штольні, дзе й захоўваецца вырабленае з навасвецкага вінаграду шампанскае, застракатаў верталёт. Ён пакружьгў над гарой, праляцеў над узбярэжжам, вярнуўся, з двух бакоў у ім расчыніліся люкі — і паляцелі ўніз такія, як для абутку, пушкі, якія адразу ж выбухалі, выкідваючы з сябе нешта падобнае да дыму, да хмарак. Разрастаючыся ад Коба-Кая да КушКая, гары Сокал, дымныя хмаркі апускаліся ўсё ніжэй, ніжэй, і па самых нізкіх ужо відаць было, што гэта не хмаркі, а нешта лятуча-жывое, — і з нябёс сыпанулі божыя кароўкі! Іх былі тысячы, мільёны, мільярды, і сыпацца яны павінны былі на вінаграднікі, каб пажэрці шкоднікаў, але верталётнікі не разлічылі напрамак і сілу ветру: кароўкі пасыпаліся на пасёлак, на пляжы, на Зялёную, Сінюю і Блакітную бухты, вада ў якіх імгненна стала чырвонай. Бухты кішэлі кароўкамі, немагчыма было знайсці хоць лапік чыстай вады, і Ася, якая плыла ў гэтай чырвонай кішэчы, на бераг вылезла ў кроў скусаная — я б ніколі не падумаў, што кароўкі божыя могуць гэтак скусаць.
Ася сядзела на беразе, накрыўшы галаву рукамі, і плакала, плакала, плакала... Я падышоў, каб суцешыць, яна ўсхліпнула: «Прэч!..» І столькі было ў тым усхліпе нянавісці, што мяне сцяла ад яго, як ад шыпу змяі. Падумаўшы, што гэта яна праз боль, я сказаў: «Пройдзе...» — а яна ўскочыла: «Ніколі!..» — і пабегла, страсаючы кроў на пясок...
Андрэй сказаў, калі мы спаткаліся каля Дома кіно, што ў засыпаным божымі кароўкамі Новым Свеце Асі прапаноўвалі зняцца ў фільме замест Наталлі. He ён прапаноўваў, рэжысёр, які вырашыў, што Ася болей
на ролю дрэсіроўніцы падыходзіць, і сказаў ёй, што пасля здымкаў яна можа паехаць у Маскву, у інстытут кінематаграфіі, і Ася згадзілася, але нехта заклаўяе рэжысёру: маўляў, вашая справа, можаце й не звяртаць увагі на тое, што яна — дачка ворага народа. «Хто мог яе закласці?..» — разгублена спытаўя, і Андрэй пацепнуў плячыма: «Не Наталля ж, скуль яна ведала... Нехта з вашых. Можа, той вар’ят, які на вашых канцэртах антысавеччыну нёс. Ці Воран, каб яна ад яго не з’ехала».
Ён і Ворана помніў. Нічога, што з Асяй звязанае, не забываецца.
У Асі мог быць зусім іншы лёс. He абавязкова, але мог. І не плакала б яна на беразе Сіняй бухты, і не збягала б ад таго лёсу, у якім нехта з нас яе пакінуў, у Ізраіль, а піла б шампанскае ў Маскве ў Доме кіно... Хоць яна і так піла шампанскае ў Маскве ў Доме кіно, дзе толькі жонкі генералаў КДБ шампанскае і п’юць.
«Хто?..» — гляджу я на даўні чорна-белы фотаздымак, на якім дымяцца шашлыкі над надпісам: «Першы ганарар гурту «Varjaty». Крым, Новы Свет». Па правы бок ад Асі — Гарык, Ac, Воран, па левы — Віл, Біг, Палкоўнік. Я фатаграфую, мяне няма.
«Пайшоў прэч!..» Ася магла падумаць, што гэта я...
Я сказаў ёй у Скразным гроце, у якім мы скарбы піратаў шукалі, дзе яна пры мне на кукішкі прысела, што злаўлю яе, як вецер, утаплю, як мора, і спалю, як сонца, да якіх яе раўную, калі яна пакіне мяне. Яна ўстала з кукішкаў, прыгарнулася і шапнула на вуха: «Я дарую табе».
Калі яна даруе мне? У будучыні? І што даруе? Тое, што, як вецер, злаўлю, як мора, утаплю і, як сонца, спалю?.. Наўрад ці. Тым больш, што ведала: і не злаўлю, і не ўтаплю, і не спалю.
— Я не пытаўся ў Рубэна (гэта Андрэй пра рэжысёра): хто? He мая справа. Дый дазнаўся я пра ўсё пазней. Ужо ў Маскве, калі на Лубянку паклікалі... — ён засмяяўся. — «Вы таксама за вяртанне Крыма ў Расію?»
А ў нас касцюмер быў з прозвішчам Крым, які ў Амерыку з’ехаў. Дай, думаю, пажартую. І кажу: «Як ён захоча». «Дык вы, — мяне пытаюць, — за рэферэндум?» Ледзь не дажартаваўся... Усю нашую здымачную групу, як толькі вас забралі, там, на месцы дапытвалі, а мяне з Рубэнам яшчэ й тут, на Лубянцы. Так я і не зразумеў: якую вы там вялі прапаганду, і што за тэлеграма ў Новы Свет з амерыканскага сената прыйшла?..
У атрадзе памежнікаўу Судаку была радыёстанцыя, і Вілу, які меў пасведчанне чэмпіёна свету па радыёспорце, памежнае камандаванне дазволіла час ад часу, калі радыёстанцыя не занятая, ёй карыстацца. Ну, каб чэмпіён не страціў формы... Чэмпіён формы не страціў, і калі праз дзень пасля мясцовых выбараў прыйшла ў Судацкі райкам партыі тэлеграма, падпісаная сенатарам Злучаных Штатаў Амерыкі Бары Галдуотэрам, у сімферопальскім аддзяленні КДБ Украіны аказаўся не толькі Віл, а ўсе, апроч Асі і Аса, добраахвотныя памочнікі памежнікаў.
У тэлеграме было напісана: «Віншую дэпутата Маркача перамогай выбарах (клч) Жадаю поспехаў развіцці дэмакратыі (клч) Сенатар Галдуотэр».
Тое, што тэлеграма прыйшла з сената ЗША, з Вашыгтона, а не пасланая нейкім жартаўніком з Гурзуфа, сумненняўне выклікала: праверылі. І адразу пачалі правяраць паказанні грамадзяніна Маркача (старшынём ён праз тую тэлеграму не стаў, рады быў, што не пасадзілі), у якіх былы старшыня (а новым старшынём прызначылі намесніка дырэктара вінзаводу, так што Палкоўнік дабіўся свайго) сцвярджаў, што музыканты гурту «Varjaty» вялі агітацыю за вяртанне Крыма ў склад Расіі, і што на канцэртах дазвалялі сабе антысавецкія выказванні, з якіх ён запомніў такое: «Дзве малпы, а сутнасць адна і тая».
Пасля запытуўБелдзяржфілармонію аказалася, што ніякага гурту «Varjaty» не існуе. А паводле паказанняў таго ж Маркача, гурт прадаваў на свае канцэрты квіткі.
«Каб пасадзіць вас, — сказалі крымскія гэбісты, — нам і палітыкі не трэба. Так што кайцеся».
Што гэбісты крымскія, што гэбісты менскія...
А ў чым каяцца? Хіба ў тым, што Ася пабегла, пырскаючы крывёй на пясок, і ні я, ні Воран — ніхто не кінуўся за ёй услед? У тым, што Ac залез на вяршыню Коба-Кая, спусціўся і сказаў, што ўбачыў Асю ў моры за мысам Капчык, схапіў лодку, паплыў — і ні я, ні Палкоўнік, ніхто яго не спыніў? А тут наляцеў амаль што ўраганны вецер, пачаўся рэдкі для гэтай пары года шторм, мора на дыбы ўставала, выкідваючы на бераг з мешанінай божых каровак водарасці, палкі, карэнні, смецце — і выкінула вясло лодкі, на якой паплыў Ac... Hi выратавальнікі, ні памежнікі на сваім катары не змаглі ў такі шторм выйсці з бухты.
Я быў агаломшаны, прыгнечаны, раструшчаны тым, што сталася, пакутаваў віной перад Асяй і Асам, і мне былоўсё адно, што будзе са мной. Гэтаксама пачуваліся і Віл, і Воран, і Гарык, і Біг—усе. Мы не толькі выглядалі неадэкватнымі, мы такімі былі, і калі Палкоўнік у адказ на абвінавачванні прад’явіў даведкі, выдадзеныя ў псіхушцы, з якіх вынікала, што такімі, якімі мы выглядаем, мы і ёсць, крымскія гэбісты вырашылі не звязвацца з прыдуркамі — і назаўтра прад намі прадсталі маёр Гагарын і старшы лейтэнант Гурковіч. Ва ўсёй красе, бліскучыя.
Гурык знайшоў Асю. У Новым Свеце не было паліклінікі, Ася пабегла ў Судак, адкуль яе, амаль непрытомную ад таксікацыі, распухлую ад алергіі, на катары выправілі ў Феадосію, у шпіталь, дзе трымалі ў ізалятары, асцерагаючыся, што ўяе якая-небудзь небяспечная для ўсіх інфекцыя.
Аса Гурык не знайшоў, як не знайшлі яго ні выратавальнікі, ні памежнікі, ні крымскія гэбісты... Ніхто. Палкоўнік сказаў, што ён, можа быць, прычаліў недзе да берага і пайшоў па месцах баявой славы.
Можа быць.
Палкоўніка Гурык з маёрам Гагарыным забралі ў Менск, а нас адпусцілі. «Прыедзеце, — сказаў маёр, — разбярэмся». І калі мы сталі збірацца дахаты, Ася, якая выйшла са шпіталя, зноў прапала. Гэтым разам ненадоўга. Праз колькі гадзінаў мы ўбачылі яе на вяршыні Коба-Кая. He даўшы веры, што Ac недзе прычаліў да берага, Ася стаяла і глядзела ў мора. У белай сукні яна была, як мармуровая статуя, якую тысячы гадоў таму паставілі тут таўры ці скіфы, грэкі ці рымляне, каб выплывалі з туману, як на агонь маяка, караблі на пажар яе валасоў, і даплыўшы, любаваліся ёй заваёўнікі і арганаўты, і маліліся ёй, як багіні, каля ног якой ляжыць Новы Свет і, як сабачка, круціцца вецер...
Мы прывязалі да выкінутага на бераг вясла папярэчыну, паставілі крыж на месцы намёта, у якім жыў Ac, узялі гітары. Заспявалі: «It’s a longway to Tipperary...» — i пачулі, як Ася там, дзе аблокі, анёлы ды божыя кароўкі, высока-высока заспявала з намі:
Up to mighty London
Came an Irishman one day As the streets are paved with gold Sure, everyone was gay Singing songs of Piccadilly, Strand and Leicester Square Till Paddy got excited