Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
Аднойчы ў Скразным гроце, дзе мы шукалі скарбы піратаў, і Ася пры мне прысела на кукішкі, я спытаў: чаму? Чаму яна мяне не саромеецца? Таму што я для яе хлопчык, якога можна ўзяць з сабой у лазню? Яна засмяялася: «Дурненькі! Глядзі: я не саромеюся мора, сонца, ветру... Ты ўтакой кампаніі — і крыўдуеш?»
Я крыўдаваў. Я раўнаваў яе да мора, сонца, ветру... Ужо не кажучы пра Ворана, якому таксама давялося ўзрэўнаваць.
Да нашай кампаніі прыбіліся, бо не былі добраахвотнымі сябрамі памежнікаў і іх не пускалі ў памежную зону, а ім, вядома ж, хацелася туды, куды не пускаюць, артысты, што здымаліся ў фільме «Два плюс тры». Палкоўнік, прачытаўшы сцэнар фільма, напісаны аўтарам гімна СССР, сказаў, што такую пустышку глядзець нават выбарцы зімой у клуб не пойдуць, — і не ўгадаў: пайшлі. Перш за ўсё, мусібыць, з-за прыгажунь артыстак, адну з якіх, Наталлю, Віл адразу прыгарнуў песняй «Шлях далёкі да Ціперэры», сказаўшы, што напісаў яе сам, хоць проста пераклаў маршавую песню брытанскай арміі. Але як прыгарнуў ён да сябе брытанскім маршам зорку савецкага кіно, гэтак яна ад яго і адгарнулася, бо аднекуль марш брытанскай арміі «It’s a Long Way to Tipperary», напісаны, зразумела, не Вілам, а Джэкам Даджам і Вернанам Горэйсам, ведаў актор, які быў партнёрам Наталлі ў фільме, — і праспяваў ёй той марш па-ангельску.
Да любоўнай паразы Віла дадалася яшчэ і параза творчая. У яго быў акваланг, ён здорава плаваў, дапамагаў у здымках пад вадой, за што выцыганіў
у рэжысёра, вясёлага армяніна, эпізадычную ролю афіцыянта. Паводле сцэнару той афіцыянт абслугоўваў у рэстарацыі дрэсіроўніцу Зою, ролю якой грала Наталля, — і Віл штодня прызначаў ёй «рэпетыцыі» ў рэстарацыі, запрашаючы, паколькі меліся грошы, і сваіх сяброў, і яе сябровак. Праз тое, што артысткі цягаюцца па рэстарацыях з добраахвотнымі памочнікамі памежнікаў, рэжысёр быў не ў захапленні, і ў самы pasrap рэпетыцый раптам пастанавіў, што аўтар марша брытанскай арміі на ролю савецкага афіцыянта не падыходзіць, — і ён сыграе яе сам. Для Віла, які ўжо бачыў сябе на вокладцы часопіса «Савецкі экран», гэта было ўдарам пад дых. Ускрыўдаваўшы на ўвесь белы свет, ён не вылазіў з сіняга мора, лавіў рыбу і збіраў рапанаў.
Праз год, калі фільм быў зняты, я прапанаваў Вілу яго паглядзець, на што Віл буркнуў, у бок адвярнуўшыся: «Ідзі паглядзі адзін». Я пайшоў паглядзець не адзін, а з Асяю, і калі дайшло да сцэны ў рэстарацыі, якую рэжысёр, вясёлы армянін, яшчэ й агучыў брытанскім вайсковым маршам, мы з Асяю так разрагаталіся, што кантралёрка вывела нас з залы, і я дасюль не ведаю, чым жа скончылася тое кіно.
Палкоўнік казаў, што кожны час мае не толькі сваё мастацтва і сваю палітыку, філасофію і паэзію, але і свой колер. Калі яно так, дык колер таго часу — гэта трохі размыты колер тагачасных фільмаў, знятых на стужках вытворчасці фабрыкі «Свема».
Між тым, набліжаліся выбары. Кожны вечар, агітуючы за нашага кандыдата ў Навасвецкую пасялковую раду, мы выступалі з канцэртамі ў гроце Шаляпіна, названым так, бо нібыта ўтым гроце Шаляпін спяваў некалі для цара. Невядома, спяваў ці не спяваў, для цара ці не для цара, але імем Шаляпіна грот назвалі нездарма, бо ў ім была такая акустыка, што не трэба было ніякай гукаўзмацняльнай апаратуры, а тэнар Гарыка і барытон Віла гучалі не горай, чым гучаў тут,
калі ён тут гучаў, знакаміты рускі бас. Мы мелі гэтакі поспех, што Віл, прагуляўшы грошы на «рэпетыцыях» у рэстарацыі ды падрабляючы цяпер на рапанах, прапанаваў квіткі на канцэрты прадаваць, і на адзін канцэрт мы прадалі іх, па рублю квіток, зарабіўшы болей за сотню, але камерцыялізацыю мясцовых выбараў рашуча спыніла мясцовая ўлада ў асобе нашага кандыдата ў дэпутаты, што прынцыпова паўплывала на нашае стаўленне да яго — і не ў лепшы бок.
— Тое, што вы наш зямляк і корміце нас шашлыкамі, не азначае, што выбары павінны быць недэмакратычнымі, — заявіў пасля канцэрта Палкоўнік на нарадзе нашага выбарчага штаба ў прысутнасці нашага кандыдата ў дэпутаты Навасвецкай пасялковай рады. — Вось глядзіце: колькасць жыхароў Новага Свету — 182 чалавекі. Па законе ў мясцовую раду павінен абірацца адзін чалавек ад пяцідзесяці. Разам з вамі зарэгістраваныя яшчэ два кандыдаты. Усяго, значыць, тры. Але ж 182 бліжэй да 200, чым да 150! Чаму тады тры, а не чатыры? Таму што ў пасялковай радзе тры пасады: старшыня, намеснік і сакратар. Чацвёрты — лішні, бо стварае вам альтэрнатыву. Але ён лішні для вас, а не для дэмакратыі! Вядома, каб выбары былі дэмакратычнымі, не абавязковая альтэрнатыва. Ды ў дадзеным выпадку яна неабходная! Сапраўдная перамога, якая ўмацуе ваш аўтарытэт, — гэта перамога ў змаганні! Толькі тады людзі ў вас павераць і пойдуць за вамі! Вы зможаце сказаць ім: я перамогу сумленнай барацьбе! І мы, ваш выбарчы штаб, зможам пацвердзіць: так!
Наш зямляк глядзеў на Палкоўніка, міргаючы, з хвіліну... Позірк быў такі, што я б яго не стрываў, а Палкоўніку хоць бы што — і не стрываў наш зямляк.
— Я і цяпер магусказаць, што перамогу сумленнай барацьбе, — перавёў ён позірк з Палкоўніка на Віла, на Ворана, па чарзе з уважлівай цікаўнасцю ўзіраючыся ў кожнага з нашай кампаніі. — І мне не трэба, каб вы
тое пацвердзілі. Як не трэба, каб нехта за мной некуды йшоў. Мне трэба, каб мяне не выклікалі ў гаркам партыі і не спыталі: «Што ў цябе ў Новым Свеце робіцца?..» І не прапанавалі пакласці партбілет. Таму, калі хочаце есці шашлыкі, проста грайце і спявайце. Каб усім весялей было. Больш нічога. Гэта я вам, — зноў паглядзеў ён, цяпер ужо не міргаючы, на Палкоўніка, — па-зямляцку дапамагаю, а не вы мне. Зразумелі?..
Мы зразумелі. Усе, апроч Палкоўніка.
— He мае значэнне, хто каму дапамагае, — спыніў ён Маркача, які збіраўся пайсці, бо падумаў, што размова скончаная. — Значэнне мае толькі вынік. А які ён можа быць без ніякай палітычнай праграмы? Без ніякай палітычнай праграмы і вынік ніякі. Аякою можа быць нашая праграма? Калі ставіць перад сабою маштабныя мэты. Думаць не пра тое, як стварыць ферму па гадоўлі божых каровак, — націснуў Палкоўнік на любімы мазоль Маркача, які дзеля захавання крыштальнай чысціні навасвецкага шампанскага спрабаваў змагацца з тлёй, што пажырае вінаграднікі, не з дапамогай хіміі, а з дапамогай божых каровак, якія пажыраюць тлю. — Ясна, што праграма павінна быць не мясцовага разліву. Са 182-х жыхароў Новага Свету 151 — рускія, 2 — карэйцы, 9 — габрэі, 10 — украінцы і столькі ж — татары. Таксама 10. Прыблізна такая ж карціна па ўсім Крыме. Тады чаму Крым не падзялілі паміж украінцамі і татарамі, калі іх пароўну?
Палкоўнік зрабіў паўзу, даючы магчымасць нашаму кандыдату асэнсаваць пачутае, і працягнуў.
— Гэтае пытанне рытарычнае. Сутнаснае ж у нашай праграме вось што: у 1954 годзе, калі са складу Расійскай Федэрацыі Крым быў перададзены ў склад Украіны, была зробленая памылка, якую неабходна выправіць. Мадэль, у якой існуе сёння Савецкі Саюз, не вечная. Пры зменах яе можа выбухнуць канфлікт, закладзены ў змене статуса Крыма, што можа прывесці
да непрадказальных наступстваў. Да глабальнай катастрофы, якую сёння яшчэ можна прадухіліць. Вось з якой праграмай я прапаную вам пайсці на выбары, калі думаць не пра пасялковую — пра Вярхоўную Pafly, а, можа быць, і пра большае.
Пра тое, што ён мае на ўвазе пад большым, Палкоўнік не сказаў, але па выглядзе Маркача не цяжка было здагадацца, што найменшае, пра што ён цяпер думае, — гэта як нас прыбіць і дзе закапаць. І калі сесці, дык за забойства, а не за палітыку. Нічога ў адказ Палкоўніку не сказаўшы, ён павярнуўся і выйшаў, так ляснуўшы дзвярыма, што ў шашлычнай, дзе праводзілі мы штабную нараду, сарвалася карціна ў раме пад шклом: «Крым у часе Руска-турэцкай вайны».
— Я тут ваяваў, — сказаў Ac, калі карціну ўжо без шкла, якое сабрала і выкінула Ася, зноў павесілі на сцяну. — За савецкую дэмакратыю супраць нямецкага фашызму, — і ўсе павярнуліся да Палкоўніка, а той кіўнуў галавой.
— Заўтраўнас на канцэрце будзе намеснікдырэктара вінзаводу. Я з ім размаўляў, ён хоча быць чацвёртым. Хоць і ферму для гадоўлі божых каровак таксама хоча.
«Божая кароўка, што заўтра будзе?..» — спяваў назаўтра гурт «Varjaty» песню, пад якую Ac у генеральскім шынялі скакаў упрысядку:
«Хай пра будучыню слова Скажа дэпутат Маркач, А не нейкая карова Іне нейкі там смаркач!»
0, гэта было відовішча... Ac у генеральскім шынялі, Віл у ластах і аквалангу, Гарык у касцюме божай кароўкі, Воран у гумовай лодцы... Гурт «Varjaty», дырэктар — Палкоўнік, які выконваў яшчэ й ролю (без чаго не абыходзіўся ў тыя часы ні адзін канцэрт савецкай эстрады) канферансье:
«Уякім лагеры ён быў? У піянерскім?
Хто табе сёння будзе цалаваць пальцы? Начальнік пашпартнага стала.
Ад спецыяліста па намёках нельга патрабаваць дакладнай інфармацыі.
Дзве малпы, а сутнасць адна і тая.
Усялякая жывёліна мае права жыць, а некаторыя яшчэ й жывуць.
Вы таксама не збіраецеся жыць у гэтым свеце? Тады чаму такая асцярожнасць?..»
Чытаючы запісы з нататнікаў Паўла Ўліціна, Палкоўнік не надта разлічваў на тое, што з такога канферансу будуць смяяцца. Ніхто й не смяяўся. «Ландышы»! «Ландышы» давай!..» — крычалі падпітыя мужыкі ўдзіцячых панамках. Яны прыпёрліся на першы наш канцэрт, не давалі граць, мы не ведалі, што рабіць, бо не было каму ў нас «Ландышы» спяваць, і тады на сцэну, кіўнуўшы нам, каб падыгралі, выйшла Ася.
Мужыкі ў панамках сціхлі і сядзелі, як ламы праглынуўшы, пакуль мы падбіралі для Асі танальнасць, прабягалі мелодыю...У яе быўнетакі голас, каб спяваць удуэце з Шаляпіным, але саспявалаяна «Ландышы»так, нібы толькі для таго, каб саспяваць «Ландышы», на свет нарадзілася. «Біс!.. Брава!.. Біс!.— паўскоквалі мужыкі ў дзіцячых панамках, і я не ўпэўнены, што такіх авацый дачакаўся б ад іх Шаляпін.
На тым канцэрце разам з мужыкамі ў дзіцячых панамках крычаў Асі «брава» Андрэй. Ён не быў яшчэ такім знакамітым акторам, якім стаў, саспяваўшы: «Ён яе, галубачку, шмяк-шмяк-шмяк, ням-ням-ням ды і шмыг-шмыг-шмыг», — але ўжо сыграў у фільме «А калі гэта каханне?», які Ася бачыла.
Назаўтра Андрэй прыйшоў на канцэрт з лілеямі. Адкуль ён ведаў, якія яна любіць кветкі?..
«Хто ў параўнанні з ім, маскоўскім акторам, героемпалюбоўнікам, нейкі менскі архітэктар? — спытаў,