Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без  Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў
Выдавец: Выдавец A. А. Калоша
Памер: 314с.
Мінск 2012
74.89 МБ
— Пры таварышы Сталіне вы ўсе ў цюбецейках хадзілі б! — адразае Саламон Майсеевіч, і паколькі чарга не пярэчыць, хоць ніхто ў ёй не разумее: чаму ў цюбецейках, калі Сталін грузін? — Саламон Майсеевіч прамаўляе далей. — Калі хочаце ведаць, я з 17 лістапада 1937 года моцна не ўзлюбіўтаварыша Сталіна. І зусім не таму, што ён скрывіўлініютаварыша Леніна. 17 лістапада 1937 ro­fla забралі і невядома дзе падзелі майго брата Ізю. Мой брат Ізя быў паэт, а таварыш Сталін быў хто? Таварыш Сталін быў таварыш Сталін. У семінарыі вершы складаў, а хто чытаў? Вы чыталі? — пытаецца Саламон Майсеевіч у насцярожанага мужыка, які ўжо не рады, што яму піць захацелася. — Ніхто не чытаў. А вершы майго брата Ізі вы можаце пачытаць.у мяне кніжкі
ёсць... — і прадаўшы разам з газіроўкай тузін кніг брата Ізі, Саламон Майсеевіч сканчае прамову.
— 25 лютага 1956 года раптам адкрылася, што таварыша Сталіна не любіу не толькі я, але і Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССР таварыш Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, які асудзіў таварыша Сталіна за культ асобы. І што з таго? Думаеце, знайшоўся невядома дзе падзеты брат мой Ізя? He, не знайшоўся невядома дзе падзеты брат мой Ізя. Затое просты савецкі чалавек, маёр Юры Аляксеевіч Гагарын першым узляцеўу космас. Салам алейкум!.. — вытыркаецца з яткі Саламон Майсеевіч і робіць гэтакі рух, нібы здымае з галавы цюбецейку.
Чаму салам алейкум?.. Таму што цюбецейкі ў ГУМ завезлі?..
Косця Воран неяк сказаў Саламону Майсеевічу, што той падобны да Леніна, толькі без барады. «А я сваяк ягоны,—вытыркнуўся з яткі Саламон Майсеевіч.—Ды пра гэта нікому!..» І за тое, што Косця распазнаўу ім сваяка Леніна, Саламон Майсеевіч наліўКосцю вады з ананасным сіропам.
Анідзе ў горадзе не было такіх сіропаў, як у Саламона Майсеевіча! Апроч звыклага яблычнага ці малінавага з вішнёвым, яшчэ і абрыкосавы, апельсінавы, ананасны... Ананасаў у Менску ніхто ў вочы не бачыў, а сіроп ананасны ў Саламона Майсеевіча быў.
І яшчэ была ў яго дачка Ася.
Ані ў кога ў Менску не было такой дачкі, як у Саламона Майсеевіча! Высокая, мармурова белая, з зеленаватым смуткам глыбінных, саміх у сабе затоеных, вачэй, над безданню якіх лунаў пажар агністых валасоў, — уся не ў бацьку. А ці ў маці — невядома, бо маці яе, Соня Лямпель, загінула ў менскім гета, ледзь паспеўшы нарадзіць дачку, якую ўзгадаваў Саламон Майсеевіч, каб Косця Воран згараў у пажары яе валасоў...
І не ён адзін.
Як толькі Ася ў белай сукенцы, на якой золатам плавіўся пажар яе валасоў, з’яўлялася каля яткі, дык
нават у прахалодныя дні, калі нікому піць не хацелася, не канчалася чарга сасмяглых. 3 Асяй Саламон Майсеевіч мог бы прадаваць газіроўку нават зімой, калі б яна не ледзянела. Дый ледзяную пілі б, лёд бы хрумкалі, калі б Ася каля яткі стаяла. Неяк Асі ў Менску з тыдзень не было, у Аўстрыю, у Вену да радні ездзіла, дык народу каля яткі адразу паменела: ніякай чаргі нават пры спякоце. 3 Вены Ася кока-колу прывезла, пра якую мы спявалі: «Не хадзіце, дзеці, у школу, піце, дзеці, кока-колу...» — хоць самі кока-колу ніколі не пілі і, як аказалася, маглі й не піць — што там тая кока-кола ў параўнанні з шыпучай вадой з сіропам з яткі Саламона Майсеевіча!..
У той дзень, калі Косця Воран распазнаў у Саламоне Майсеевічы сваяка Леніна, каля яткі мы стаялі ўтраіх: Косця, Ася і я. Да нас падыходзіў Ac, але ён быў яшчэ наводдаль. Настолькі далёка, што наўрад ці мог пачуць тое, што сказаў Саламон Майсеевіч пра сваё сваяцтва з Леніным. Хоць хто яго ведае, з якой адлегласці чуюць лётчыкі,у якіх нябеснае здароўе. Калі наватяны былыя.
Ac хадзіў у шынялі з пагонамі генерал-маёра авіяцыі. Пад шынялём — зашмальцаваны, зацыраваны цывільны пінжак на чарнільна-сінюю майку. Таму шыняля ён ніколі не расшпільваў. Заходзіўу кавярню «Вясна», дзе яго найчасцей можна было бачыць, прадстаўляўся ўсімі сваімі мянушкамі: «Ас! Генерал! Мёртвая пятля!» — і чакаў, пакуль наліюць. Калі не налівалі доўга, ставаў пасярод залы і пачынаў свістаць, імітуючы палёт куляў з асколкамі. Гэта ў яго здорава выходзіла: страшна, як на вайне! Калі бьгў у кавярні нехта новенькі, дык, уражаны, запрашаў Аса да стала.
Кожны раз Ac прасіў наліць яму адно і тое ж: шклянку партвейна «Агдам». Выпіўшы, штораз адно і тое распавядаў: колькі і як назбіваў самалётаў — нямецкіх і амерыканскіх. «Ён мне ў хвост, а я ў мёртвую пятлю...»
Новенькія ў кавярні здараліся зрэдку, таму наліваў Асу звычайна Косця Воран, ці амерыканец, у якога і ад-
на з мянушак была такая, Амерыканец, і ён насамрэч быў амерыканцам. Тым самым амерыканцам, з якім пазнаёміліся мы на танцах у Палацы прафсаюзаў.
Амерыканец пытаўся ў Аса, наліваючы:
— А дзе ты збіваў амерыканскія самалёты?
Ac нёс несусветнае... Амерыканец гладзіў каленкі Марыны, Асінай сяброўкі, якая працавала ў шпітальнай аптэцы і прыносіла амерыканцу, якога звала Алікам, пігулкі, каб не балела ад нашага савецкага жыцця ягоная амерыканская галава. Гурык уважліва ўсіх слухаў... Гурык сябраваў з Косцем, кахаў Асю — і быў прыстаўленым да амерыканца гэбістам. Ён падазраваў, што амерыканец налівае Асу, каб выведаць у таго савецкія самалётныя сакрэты.
Ac казаў:
— Я збіваў вашыя самалёты паўсюль, бо вы, амерыканцы, засранцы!
П’яны амерыканец з акцэнтам, а таму, здавалася, не надта й брыдка, лаяўся і разам з Асам абзываў амерыканцаў засранцамі, але не згаджаўся, што ён такі ж самы, як яны, бо ўсе амерыканцы былі за капіталізм, а ён — за камунізм. Мы таксама былі за камунізм, мы яго нават невядома як будавалі, і амерыканец намагаўся ўцяміць: як? — але як мы пра той камунізм, самі не ўяўляючы, што ён такое, яму ні тлумачылі, так і не ўцяміў. Ён прыехаў з Амерыкі спачатку ў Маскву, пасля ў Менск, ажаніўся з Марынай, вярнуўся са сваёй савецкай жонкай у Амерыку і забіўтам свайго амерыканскага прэзідэнта. He праз тое забіў, што амерыканцы — засранцы, якія не хацелі будаваць камунізм, а праз рэўнасць да Марыны, якая, прыехаўшы ў Амерыку, закахалася ў амерыканскага прэзідэнта. Амерыканскі прэзідэнт быў падобны на чубатага Толіка, і Марына выстрыгала партрэты прэзідэнта, падобнага на яе першага каханка, з усіх газет і часопісаў, пісала яму лісты. Аднойчы нават адказ атрымала. Ну, так яна казала, што атрымала адказ, але не казала, які...
Ac чакаў, пакуль амерыканец налье, і толькі тады, калі той наліваў, казаў далей.
— Ты ведаеш, якія ў нас самалёты?.. Во, глядзі, — ён браў відэлец. — Во гэтыя восці, гэта, значыць, чатыры рэактьгўныя рухавікі. І кожны з іх можа мяняць напрамак цягі. Таму во так, глядзі, — скрыўляў Ac восці алюмініевага відэльца ў адзін бок, — я магу ляцець наперад, а во так, — крывіў ён восці ў бок другі, — назад.
Амерыканец пытаўся: «А ўбок можаш?..» — і падхмялелы Гурык, сурова гледзячы на падвар’яцелага генерала, прыкладваў палец да губ: «Цыс-с-с...» Ён нахіляўся да Аса і шаптаў на вуха: «Я, старшы лейтэнант Камітэта дзяржбяспекі, кажу вам: цыс-с-с!»
Калі амерыканец, якога Марына звала Алікам, а сапраўднае імя якога было Лі Гарві Освальд, вярнуўся ў Амерыку і забіў свайго амерыканскага прэзідэнта Джона Кэнэдзі, Гурык сказаў Косцю, у кавярні «Вясна» выпіваючы: «Бачыў, як мы спрацавалі».
Гурык не збіраўся доўга быць лейтэнантам, хай сабе нават старшым. Ён хацеў неяк хутка-хутка — невядома, як, але хуценька — стаць генералам і заняць у будыніне КДБ галоўны кабінет, у якім ён папіваў бы ірландскія ды ангельскія віскі, пакурваў бы амерыканскія цыгарэты і паплёўваў бы з акна на Ленінскі праспект.
Будыніна КДБ была непадалёк ад кавярні «Вясна» на Ленінскім праспекце. Амаль насупраць. Ac заўсёды праходзіў паўз яе страявым крокам.
Ніхто не ведаў прозвішча Аса, не мог назваць ягонае імя. Ac. Генерал. Мёртвая пятля. Гарадскі вар’ят. Неад’емная частка менскага жыцця апошніх гадоў адлігі, вясновы пах якой ледзьве даносіўся да Менску з Масквы, перацякаў з левага берага Свіслачы на правы, ад Круглай плошчы да пляца Волі, блукаў па вуліцах Маркса і Энгельса і, завіваючыся, губляўся ў псеўдаантычных калонахТэатра юнага гледача, на прыступках якога казаліся прамовы пра адлігу і чыталіся вершы, якія любіў слухаць Алік: ці то амерыканец, ці то іншапланецянін.
Плошча Перамогі, былая Круглая
Здагадку пра тое, што амерыканец Алік ніякі не амерыканец, а іншапланецянін, нечакана для ўсіх выказаў Гарык Клябанаў, калі мы сядзелі ў кавярні «Бярозка», чакаючы чубатага Толіка, якога Алік збіраўся забіць.
— Што ў нас рабіць амерыканцу? — спытаў Гарык. — Ну, вы падумайце...
Падумаўшы, мы не знайшлі для амерыканца занятку. А вось не думаючы, знаходзілі: на радыёзаводзе даганяць і пераганяць Амерыку. Савецкі Саюз у тыя часы ва ўсім тую Амерыку даганяў і пераганяў, ні ў чым і ніяк не даганяючы.
У адрозненні ад кавярні «Вясна» на рагу Ленінскага праспекта і вуліцы Камсамольскай, кавярня «Бярозка» на Круглай плошчы выглядала звычайнай сталоўкай. Амерыканца, які мог дазволіць сабе любую рэстарацыю, можна было ўбачыць у той сталоўцы толькі таму, што на Круглай плошчы жыла Марына. На самым пачатку іх знаёмства Алік вечар за вечарам прападаў у «Бярозцы», цікуючы, калі і з кім Марына вернецца дахаты. Атая найчасцей вярталася пад руку з чубатым Толікам. Стылягам.
Стыляга — гэта стыль. Падпольна перапісаныя на «касцях», скарыстаных рэнтгенаўскіх здымках, якія яшчэ называлі «шкілет маёй бабулі», амерыканскія кружэлкі з рок-н-ролам. Набрыялінены кок. Порткідудачкі. Шыракаплечы пінжак. Стракатая кашуля.
І абавязкова «трактары», ці «шузы»: на тоўстых падэшвах, што называліся «маннай кашай», туфлі.
Стыляга — гэта ідэя: франдзёрскія адносіны да ўсяго шэрага, шараговага. Выходзіла, што да савецкага. Менавіта за ідэю, а не за набрыялінены кок са стракатай кашуляй, стылягу маглі выключыць з камсамолу і вытурыць з інстытута. Праз гэта камсамолкі спявалі: «Пад стылягу я не лягу...» А камсамольцы ў насценных газетах вершы пра стылягаў пісалі:
Нностранцы? Мностранкй? Нет! От мозга до костей Это местные поганкй!
Домороіценный «бродвей»!
Рок-н-рол з’явіўся ў Савецкім Саюзе перад вайной разам з Эдзі Рознэрам, а стылягі — пасля вайны, калі польскі габрэй Адольф Ігнацы Рознэр, які змяніў імя сваё праз тое, што пры кожным знаёмстве ў яго пыталіся: «Адольф?.. Гітлер?..» — сядзеў у сталінскім лагеры на Калыме. Але ўсё адно яго можна лічыць першым у Савецкім Саюзе стылягам, бо ён джазіст, а слова стыляга якраз са слэнгу джазістаў. Стыляць азначае граць у чужым стылі, і калі трубач ці саксафаніст грае пад некага, дык пра яго кажуць: стылягу дзьме. Эдзі Рознэр і быў стылягам: ён, не хаваючыся, дзьмуў пад Луі Армстранга, які падараваў Эдзі Рознэру свой фотаздымак, надпісаўшы яго: «Беламу Луі Армстрангу».