Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
А потым настае час аплаквання Іакава сынамі. I ніхто так не смуткаваў, як Іосіф: «I паў Ёсэф на твар бацькі свайго, і плакаў над ім, і цалаваў яго» (Быц 50:Г). Пасля гэтага жалобны картэж з калясніцаў рушыў у Ханаан, каб там пахаваць Іакава ў пячоры Махпела. Але па-сля смерці бацькі трывожныя думкі зноў з’явіліся ў братоў: «...можа, Ёсэф узненавідзіць нас і адплаціць нам за ўсё зло, якое мы зрабілі яму» (Быц 50:15). 1 яны нават дасылаюць пасланца да брата (у інтэрпрэтацыі Т. Мана — Веніяміна), каб нагадаць яму пра просьбу бацькі перад смерцю: «...бацька твой запавядаў перад смерцю, кажучы: // Так скажыце Ёсэфу: даруй, малю цябе, віну братоў тваіх і грэх іх, хоць яны зрабілі табе зло; а цяпер даруй віну рабоў Бога бацькі твайго» (Быц 50:16—17). Іосіф плача, калі чуе гэтыя словы, — і ад любові і пяшчоты да братоў сваіх, бо бачыць пакуты іх сумлення, і адначасова ад крыўды: як маглі яны падумаць пра яго такое? хіба ж можа ён помсціць? I калі прыходзяць ізноў да Іосіфа браты і пацаюць у ногі яму, ён можа вымавіць толькі адно: «...не бойцеся, бо няўжо я замест [на месцы] Бога?» (Быц 50:19). Так паўтарае ён слова ў слова тое, што яго бацька Іакаў сказаў некалі яго маці Рахелі, калі прасіла яна даць ёй сына: «Няўжо я замест Бога?» Але, як кажа яўрэйскі класічны каментар, калі Іакаву гэта было залічана Богам за памылку, то Іосіфу — за найвялікшую заслугу. Гэтыя словы — адмова ад усялякай нянавісці, помсты, адплаты, бо па-сапраўднаму адплаціць можа толькі Бог. У гэтых словах Іосіфа — сапраўдная любоў да тых, хто калісьці ненавідзеў яго, і прыняцце нават зла, якое непазбежна сіламі духу чалавечага пераўтвараецца ў дабро. Суцяшаючы братоў, бо віна па-ранейшаму жыве ў іх (і гэта паказчык іх высокай выбранасці), Іосіф, высакародная душа, кажа: «Вось, вы задумвалі супраць мяне зло, але Бог ператварыў яго ў дабро, каб зрабіць тое, што цяпер ёсць: каб захаваць жыццё шматлікаму народу. // А цяпер не бойцеся. Я буду карміць вас і малых вашых. I ён суцяшаў іх, і гаварыў па сэрцы іх» (Быц 20—21). Перад намі высокі прыклад ажыццяўлення — задоўга да прыходу Ісуса Хрыста — таго найвышэйшага ідэалу міласэрнасці, спачування, любові, які будзе зададзены ў Нагорнай пропаведзі:
«...маліцеся за тых, хто крыўдзіць вас, і тых, хто гоніць вас...» (Мац 5:44).
Смерцю Іосіфа, які наказвае братам пахаваць яго прах у Зямлі Абяцанай, куды, ён верыць, вернуцца нашчадкі Іакава, завяршаецца вялікая Кніга Быцця: «I сказаў Ёсэф братам сваім: я паміраю; але Бог, праўда, успомніць пра вас і выведзе вас з зямлі гэтай у зямлю, аб якой кляўся Аўрааму, Йіцхаку і Йаакову. // I закляў Ёсэф сыноў Йісраэлевых, кажучы: праўда, успомніць Бог пра вас, і тады вынесіце косці мае адсюль» (Быц 50:24—25).
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Мы перагарнулі апошнюю старонку Кнігі Быцця, першай кнігі Бібліі. Аб ёй працягваюць спрачацца і яе працягваюць вывучаць навукоўцы, спрабуючы выявіць за часам вельмі стракатай тканінай паданняў гістарычныя рэаліі, вызначыць хаця б прыкладна час запісу тых ці іншых яе фрагментаў. Матэрыял, прадстаўлены ў Кнізе Быцця, тычыцца шырокага часавага перыяду — паміж пачаткам 2-га тыс. да н. э. і XVII ці XVI ст. да н. э., а многія паданні каранямі ідуць і ў яшчэ больш сівую старажытнасць — у глебу шумерскай і егіпецкай цывілізацыяў. Для рэлігійнай свядомасці няма сумневу, што Кніга Быцця запісаная прарокам Майсеем пасля Зыходу яўрэяў з ErinTa ў XIV ці XIII ст. да н. э. У сваю чаргу большасць біблеістаў схіляюцца да думкі, што ў асноўным тэкст кнігі быў зафіксаваны на пісьме ў X ст. да н. э., пры ізраільскіх царах Давідзе і Саламоне. Але сучасная біблеістыка схільная таксама меркаваць, што ў ёй ёсць і значна больш старажытныя фрагменты, запіс якіх узыходзіць да канца XIII — пачатку XII ст. да н. э., — напрыклад, вельмі архаічнае па сваёй мове і метафорыцы «Благаславенне Іакава сваім сынам». Навукоўцы імкнуцца, праводзячы дакладны лінгвістычны і параўнальна-гістарычны аналіз кнігі, выявіць гістарычныя ўмовы стварэння таго ці іншага больш-менш цэласнага яе фрагмента (сюжэта). Так, напрыклад, гістарычным фонам складання прыпавесці пра Іосіфа і яго братоў, пра прыход Іакава-Ізраіля ў Егіпет некаторыя даследчыкі лічаць эпоху панавання гіксасаў у Егіпце, пры якіх яўрэй сапраўды мог узвысіцца і стаць адной з першых асобаў у дзяржаве. Аднак большасць лічыць, што гэтую гісторыю не трэба звязваць з пэўным перыядам, што яна з’яўляецца агульным адлюстраваннем сустрэчы егіпецкага свету са светам семіцкім, калі семіты,
што пасяліліся ў Егігше, займалі высокія адміністратыўныя пасты. 3 той пары, як узнікла так званая дакументальная гіпотэза паходжання Пяцікніжжа, навукоўцы спрабуюць выявіць, у якой паслядоўнасці, напрыклад, складаліся аповеды пра кожнага з патрыярхаў яўрэйскага народа, у якой паслядоўнасці фіксаваліся ўласна «яўрэйскія» («ізраільскія») фрагменты тэксту і тыя, што ўключаюць яўрэйскую гісторыю ў кантэкст сусветнай. Але, заўважым, у большасці выпадкаў гэта застаецца на ўзроўні гіпатэтычных пабудаванняў, паміж якімі так і не існуе адзінства1.
Гэта, безумоўна, цікава. Але, здаецца, для чалавека, які адкрывае першую кнігу Бібліі — незалежна ад таго, да якой канфесіі ён належыць, нават незалежна ад таго, вернік ён ці проста чытач, паэт, мастак, важным з’яўляецца ўспрыняцце гэтай кнігі як цэласнага рэлігійна-культурнага і літаратурнага феномена, г. зн. у тым яе выглядзе, у якім яна ўжо існуе — самае малое — дваццаць пяць стагоддзяў. I ўжо дваццаць пяць стагоддзяў яна спараджае новыя і новыя сэнсы, стымулюе новыя спробы яе асэнсавання — у рэлігійнай традыцыі, у філасофіі, мастацкай літаратуры, выяўленчым мастацтве. Кніга Быцця, якія б аўтары (аўтар) не стаялі за яе старонкамі, — адно з самых велічных стварэнняў чалавечага духу. I галоўны дзівосны сюжэт, які зачароўвае і ўжо не адпускае таго, хто даў сабе волю паглыбіцца ў гэтыя авеяныя сівой даўніной паданні, — гэта сюжэт нараджэння, сталення, развіцця, узыходжання чалавечай духоўнасці ў адвечным дыялогу з Богам. Вось чаму гэтай кнізе не пагражае састарэнне, як і Бібліі ў цэлым. Чытаючы і перачытваючы яе (і Кнігу Быцця, і ўсю Біблію), мы ў нейкі момант разумеем: гэта — пра нас, гэта — мы самі ў нашых найвышэйшых праявах, у тых духоўных патэнцыях, што тояцца ў нас і шукаюць рэалізацыі... Слынны рабін Мозэс Розэн некалі прамовіў, што Біблія — гэта кніга, дзе кожны з нас «вычытвае» ніць уласнага лёсу. Важна пачаць яго «вычытваць» з Кнігі У-Пачатку, з Кнігі Быцця, дзе і ў гранічна сціслай літаратурнай форме прыпавесці, і ў больш разгорнутым, хоць і ўсё роўна па-
1 Пра розныя гіпотэзы адносна паходжання Пяцікніжжа ў цэлым
і фарміравання Кнігі Быцця ў прыватнасні гл. падрабязней: Тантлевскнй 14. Р. Введенне в Пятнкнпжне. М., 2000.
біблейнаму лаканічным, эпасе пра патрыярхаў прадстаўленыя такія першаасновы, першапачаткі быцця, што без іх нельга нават і спрабаваць зразумець сябе, жыццё, Бога — і проста далейшыя старонкі Бібліі.
Безумоўна, сюжэтна-вобразным і духоўным ядром Кнігі Быцця з’яўляецца эпас пра прабацькоў яўрэйскага народа — праведнікаў, якія першымі навучыліся не хавацца ад Бога («Вось я!»), размаўляць з Ім «тварам да твару», ісці шляхамі Яго. Яны для нас — незалежна ад нашай нацыянальнай прыналежнасці — жывы ўзор душэўных намаганняў і барацьбы ў імя спасціжэння найвышэйшай ісціны, узор сапраўднай праведнасці і проста жывога жыцця ў прысутнасці Бога. «Усе біблейныя аповеды пра шляхі патрыярхаў, пра іх вандроўкі, сустрэчы, бойкі і прымірэнні, — мяркуе Дз. У. Шчадравіцкі, — апісваюць наш уласны ўнутраны свет. Дзеля таго каб спасцігнуць гэтую ісціну ў большай паўнаце, неабходна ўчытвацца ў кожнае слова. Мы часта чытаем няўважліва: не звяртаем увагі на звароты біблейнай мовы, на суседства і ўзаемасувязь тых ці іншых апісанняў, а гэта ж мае найглыбейшы патаемны сэнс. Уласна кажучы, Біблія — адначасова шыфр і нашага агульнага лёсу, і жыцця кожнага з нас. Калі мы вучымся па-сапраўднаму чытаць яе, мы вучымся лепш прачытваць і разумець тое, што напісана ў кнізе нашага ўласнага жыцця, лепш разбірацца ў тым, што адбываецца з намі на кожным кроку. Бо ўсё, што навакол, — толькі сімвалы, указанні, вобразы, адлюстраванні найвышэйшага свету. I пачынаючы лепш разумець гэтыя сімвалы, указанні і вобразы... мы ўсталёўваем стасункі з нашым Госпадам, з найвышэйшым духоўным светам... “Кажу ж вам, што mhofib прыйдуць з усходу і захаду і ўзлягуць з Аўраамам, Ісаакам і Іакавам у Царстве Нябесным...” (Мац 8:11). Такім чынам, калі будзем ісці па слядах праведных патрыярхаў, то і мы за імі ўвойдзем у гэтае Царства...»1
Можна — у сілу дадзенай чалавеку Богам свабоды волі — не верыць у гэта, але нельга не прыслухацца.
...Мы перагарнулі апошнюю старонку Кнігі Быцця, каб зноў і зноў вяртацца да яе пачатку і каб зразумець —
1 ІЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 253.
гэта толькі Пачатак, толькі Пралог — вельмі велічны, але Пралог — Бібліі.
Пасля смерці Іосіфа прыходзіць фараон, які забыўся на ўсё добрае, што зрабіў Іосіф для зямлі Егіпецкай. I хутка страшэнныя кары абрынуцца на сыноў Іосіфа, на нашчадкаў Ізраіля. Але гэта — ужо крыху іншая гісторыя...
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Аарон — гл. Агарон
Абзу 68
Авель — гл. Гэвель
Аверынцаў С. С. 5, 15, 16, 21, 79, 80, 168, 193, 194, 222, 223, 232, 275, 285, 410, 411
Авімелех 345, 346
Авіэзэр Н. 83
Аврагам — гл. Аўраам
Аврам — гл. Аўраам
Агар — гл. Гагар
Агарон (Аарон) 166, 328
Ада 183, 184
Адад 200
Адам 36, 63, 91-160, 171, 172, 182, 183, 188, 189, 208, 222, 226, 230, 259, 269, 281, 301, 321, 326
Адоніс 14
Аду (Адду) 201
Азар’я (Азарыя) 329
Айвазоўскі I. К. (Айвазян Аванэс) 226
Айсфельдт О. 59
Аківа, рабі 38, 132
Аксёнава-Штэйнгруд С. 229
Акуджава Б. 180
Алах 225
Аляксандр Македонскі 42, 43— 44
Амос 38, 167
Ан 67, 197, 198
Ананія — гл. Хананія
Ану 201
Анунакі 203
Андрэа дэль Сарта 330
Андрэіні Д. 136
Анзуд 120, 200
Антыёх IV Эпіфан (Епіфан) 44, 239
Анэр 292
Апалон 121
Апоп 121
Апсу 68, 71
Апт С. 417
Арам 242
Аран — гл. Гаран
Арміній Я. 138
Арпахшад (Арфаксад) 242, 264
Арфаксад — гл. Арпахшад
Арыген 145
Асір — гл. Ашэр