• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    шыі яго. II I цалаваў ён усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. Потым гаварылі з ім браты яго» (Быц 45:14—15). Якія важныя гэтыя фінальныя, надзіва простыя словы: «Потым гаварылі з ім браты яго». Так, гутаркай, добрым чалавечым дыялогам, а не забойствам і крывёю, завяршаецца гэтая, здавалася б, класічная гісторыя варожасці братоў; класічны «блізнечны міф» «узламаны», «знішчаны» любоўю, якая перамагае нянавісць. I адпраўляе Іосіф братоў да бацькі, каб хутчэй вярнуліся яны ўсе разам, каб разам перажылі ў Егіпце той страшэнны голад, што працягваецца ў Ханаане. Як не церпіцца яму абняць бацьку! 1 ён дае наказ братам, нават не наказ — закляцце: «Не сварыцеся!» (Быц 45:25).
    Менавіта сваёй мудрай гуманнасцю, чалавекалюбствам, процістаяннем нянавісці і варожасці, сцвярджэннем дабрыні і веры як асновы чалавечай душы, а таксама тонкай псіхалагічнай характарыстыкай галоўнага персанажа гэтая біблейная гісторыя вабіла да сябе і працягвае вабіць сэрцы шматлікіх пакаленняў мысляроў, мастакоў і проста чытачоў самых розных культураў і народаў. «Н кто, жйтейское отброснв, // He плакал, в детстве прочнтав, // Как братьев обнммал Носнф // На высоте честей м слав...» Так напісаў Валерый Брусаў, і сотні іншых паэтаў прысвяцілі свае радкі гэтай дзівоснай, чуллівай і такой пафіласофску глыбокай гісторыі. Сапраўды, справа ў велізарнай глыбіні пачуццяў і адначасова — у велізарнай сіле абагульнення, закладзенай у прыпавесці пра Іосіфа і яго братоў. Гісторыя Іосіфа ўяўляе сабою своеасаблівую парадыгму (мадэль, узор) чалавечага лёсу, дзе герой перажывае шэраг узлётаў і падзенняў, сімвалічных смерцяў і нараджэнняў і выходзіць з цяжкіх выпрабаванняў лёсу адноўленым і прасветленым, захоўваючы душэўную яснасць і духоўную цвёрдасць, і галоўнае — веру ў Бога, давер да жыцця, уменне радавацца яму, нягледзячы на пакуты, прымаць з удзячнасцю ўсё, што яно пасылае. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў лёсе Іосіфа мы адкрываем так ці інакш саміх сябе, свой шлях, бо ніхто з нас не застрахаваны ад расстання з родным домам і блізкімі, ад варожасці і паклёпаў, ад сумы, ад турмы... Але пытанне ў іншым: ці хапае ў нас той неверагоднай вышыні духу,
    уласцівай біблейнаму Іосіфу, якая дае здольнасць не абвінавачваць ніколі жыццё, а мужна прымаць яго нават у найцяжэйшых яго праявах, здольнасць верыць насуперак абсурду быцця і праз веру адкрываць сваё прызначэнне...
    Іосіф — адзін з самых тонка выпісаных біблейных герояў. Ён паўстае перад намі як абсалютна жывы чалавек, са сваімі маленькімі слабаснямі і недахопамі. Іосіф перажывае павучальную эвалюцыю: надзелены надзвычайным дарам хлопчык, чысты і высокі душою, але крышачку легкадумны або проста няздольны яшчэ наладзіць дыялог з братамі, несвядома наклікаючы на сябе іх варожасць, ён, прайшоўшы праз безліч пакутаў, набывае неверагодную вышыню духу і найвышэйшую чалавечнасць, а галоўнае — адкрывае ўласнае прызначэнне: «Бог паслаў мяне перад вамі для захавання вашага жыцця...» «Такі гэты персанаж, — піша С. С. Аверынцаў, — улюбёнец свайго бацькі, які адзначаны пячаццю выбранніцтва, які спалучае прыгажосць са цнатлівасцю, а таямнічы дар прарочых сноў і іх тлумачэння — з практычнай разважлівасцю, які ўнушае любоў амаль што ўсім, хто трапляецца на яго шляху, але і наклікае на сябе злосць і зайздрасць, які трапляе ў горан пакутаў і выходзіць з яго мудрым пераможцам. Ва ўсім коле старажытных літаратураў Блізкага Усходу нялёгка знайсці іншы гэтак жа тонка распрацаваны вобраз»1.
    Гісторыя Іосіфа атрымала далей распрацоўку ў розных рэлігійных і культурных традыцыях — іудзейскай, хрысціянскай, мусульманскай, у свецкай еўрапейскай літаратуры і выяўленчым мастацтве. У II ст. да н. э. быў запісаны апокрыф, або псеўдаэпіграф, «Запаветы дванаццаці патрыярхаў» (дайшоў на грэчаскай мове), дзе прадстаўлены павучальны жыццяпіс Іосіфа. Прыкладна тады ж (ці крыху пазней, у I ст. да н. э.) у элінізаваным Егіпце была напісаная па-грэчаску, але, без сумневу, іудзеем, «Душакарысная аповесць пра хлебадарства Іосіфа Усепрыгожага, і пра Асэнэф, і пра тое, як Бог злучыў іх». Тут гісторыя Іосіфа распрацаваная ў рэчышчы монатэізму, але з усёй стылёвай тонкасйю і псіхалагічнай глыбінёй грэчаска-
    1 Аверннцев С. С. Древнееврейская лнтература // Мсторня мнровой лнтературы: В 9 т. М., 1983. Т. 1. С. 281.
    га любоўнага рамана; на думку С. С. Аверынцава, вобраз Іосіфа стылізаваны «ў духу салярнай міфалогіі, эліністычнай эстэтыкі і містэрыяльнай абраднасці»1. У цэнтры твора — палкае каханне Асэнэф да неверагодна прыгожага Іосіфа, якое прыводзіць гераіню да веры ў Адзінага Бога.
    Вялікая ўвага надаецца вобразу Іосіфа ў Агадзе і Мідрашах. Асабліва цікавыя агадычныя матывы, звязаныя з каханнем жонкі Паціфара Зэлікі да Іосіфа і з тым, як яна прадэманстравала высакародным егіпцянкам яго неверагодную прыгажосць і прывабнасць. Яна запрасіла іх на бяседу і загадала прынесці розную садавіну для частавання. I вось, калі жанчыны вострымі нажамі ачышчалі плады, Зэліка паклікала Іосіфа. I толькі ўвайшоў ён — усе жаночыя вочы застылі на ім, такі ён быў прыгожы. Зачараваныя, прыгажуні-егіпцянкі працягвалі рэзаць нажамі свае пальцы, нават не заўважаючы, што кроў сцякае з іх на іх адзенне. Яны апамяталіся толькі тады, калі Іосіф выйшаў з пакою. «Вось, — сказала Зэліка, — пры адным позірку на яго вы так зачараваныя, уражаныя прыгажосцю яго. Што ж павінна адчуваць я, калі бачу яго пастаянна, знаходзячыся з ім пад адным дахам?..»2 Як мяркуюць даследчыкі, гэты матыў, шырока вядомы ў мусульманскай культуры, першапачаткова ўзнік менавіта ў Агадзе, быў пераняты праз вусную традыцыю ісламам, а потым вярнуўся пад яго ўплывам у пісьмовую версію Агады (гэты ўплыў бачны з арабскага імя жонкі Паціфара; дакладней яно гучыць як Зулейка, хаця ўжываецца еўрапейскімі паэтамі і ў форме Заліха).
    Агада вельмі псіхалагічна тонка і падрабязна распрацоўвае эпізоды жыцця Іосіфа ў Егіпце, яго служэння ў маёнтку Паціфара (матыў віна, якое ў руках Іосіфа набывала неабходны для Паціфара смак, і інш.), узаемінаў Іосіфа з братамі. Вельмі тонка Мідраш перадае пачуцці Іакава, які мусіць выправіць у Егіпет Біньяміна і палымяна моліцца Богу за сваіх дзяцей: «Апусціўшы галаву, сядзеў Іакаў каля ўвахода ў шацёр свой. Бясконцым ланцугом выпрабаванняў праходзіла ў памяці старца ўсё яго доў-
    1 Аверннцев С. С. Носнф // Мнфы народов мнра: В 2 т. М., 1991 — 1992. Т. 1. С. 558.
    2 Агада... С. 40.
    гае жыццё: уцёкі з роднай хаты да Лавана; дваццаць гадоў напалову рабскага служэння цесцю; уцёкі ад Лавана і сустрэча з Ісавам, якога прыйшлося ўласкавіць падарункамі, каб уратавацца ад лютага гневу яго; няшчасце з Дзінаю; смерць каханай жонкі, Рахілі. Падраслі, нарэшце, дзеці; даўно пара было даць адпачынак старым касцям, — знікае Іосіф. Цяпер — пагражае голад, а Сімяон у цямніцы, і Веніяміна чакае такі ж лёс... “Божа Усёмагутны, злітуйся над маімі дзецьмі, злітуйся над старасцю маёй. Пакладзі канец выпрабаванням маім!”» (Бэрэшыт Раба 92)[. Асобныя старонкі ў Агадзе прысвечаныя вяртанню братоў з Егіпта на адзінаццаці калясніцах, са шматлікімі падарункамі. Паводле Агады, прыгажуня Сэрах, дачка Ашэра (Асіра), якая перш за ўсіх сустрэла братоў, па іх просьбе спяшаецца да Іакава і песняй сваёй рыхтуе яго для ўспрыняцця найвялікшай радасці (а радасць, як вядома, таксама можа забіць) — весткі пра тое, што браты вяртаюцца і што ў Егіпце іх чакае жывы Іосіф: «Ён жывы і слаўны, // У краіне далёкай, // Твой сын Іосіф, // Твой сын і дзядзька мой!..»2 Так браты выконвалі наказ тонкага душою брата свайго Іосіфа: «Калі прыйдзеце да бацькі нашага, не кажыце яму пра мяне адразу, але паступова падрыхтуйце яго да гэтага»3 (гэты матыў, а таксама шмат іншых з равіністычных каментараў выкарыстаў Томас Ман у сваім рамане пра Іосіфа). Адначасова некаторыя яўрэйскія каментатары ўпікалі Іосіфу за шматлікія гульні з братамі і выпрабаванні ім, чым і тлумачылі яго даволі раннюю смерць (у 110 гадоў).
    У цэлым у яўрэйскай культуры Іосіф, як і яго бацька Іакаў, выступае ўвасабленнем самога яўрэйскага народа, шлях Іосіфа праз пакуты, нязменная яго вернасць Богу — як прароцтва пра цяжкі шлях выбранага народа, які насуперак усяму захаваў веру, адчуванне непарыўнай сувязі з Богам, гістарычны аптымізм. Пакуты Іосіфа — сімвал пакутаў народа Божага ў выгнанні. Для іудзейскай традыцыі Іосіф — вобраз ідэальнага праведніка, той маральны і духоўны эталон, да якога трэба імкнуцца, увасабленне чалавека духоўнага.
    1 Агада... С. 43.
    2 Тамсама. С. 46.
    3 Тамсама.
    Таксама як увасабленне найвышэйшай духоўнасці ўспрымаецца вобраз Іосіфа ў хрысціянскай традыцыі і атрымлівае дадатковае сімвалічнае прачытанне як правобраз Ісуса Хрыста — у сувязі з ахвярнай роляю Іосіфа ў гісторыі з братамі. Упершыню хрысціянскае прачытанне гісторыі Іосіфа даў раннехрысціянскі пісьменнік і царкоўны дзеяч Афрэм з Нісівіна, вядомы як Яфрэм Сірын. У IV ст. да н. э. ён напісаў на ўсходнеарамейскай (сірыйскай) мове «Слова на Іосіфа Прыгожага», дзе герой атрымаў свой славуты пастаянны эпітэт. 3 пункту гледжання хрысціянства, уся гісторыя Іосіфа становіцца «прататыпам» гісторыі Ісуса: Ісус, прыносячы сябе ў добраахвотную ахвяру дзеля Збаўлення людзей, спускаецца ў апраметную і выводзіць адтуль праведнікаў. Ісус Хрыстос быў аддадзены ў рукі рымскіх стражнікаў за трыццаць срэбранікаў, Іосіфа прадалі за дваццаць. Егіпет — сімвал язычніцкіх народаў, з весткай да якіх Ісус паслаў сваіх апосталаў. «Гэты “духоўны Егіпет”, — піша Дз. У. Шчадравіцкі, — павінны быць выратаваны пакутамі Хрыста, падобна таму як пакуты Іосіфа паслужылі выратаванню Егіпта гістарычнага»1. Як лічыць мысляр і экзэгет, «Іосіф стаў сімвалам народа Божага, правобразам Месіі, Хрыста, і кожнага высокага духу»2.
    Пад уплывам вобраза біблейнага Іосіфа ўзнік вобраз Юсуфа (дакладней — Йусуфа) у 12-й суры Карана, што заўсёды служыла высокім эталонам для мусульманскіх паэтаў, якія апявалі каханне Юсуфа і Зулейкі (на гэты сюжэт напісана безліч твораў на мусульманскім Усходзе).
    Іосіф з устойлівымі эпітэтамі «Прыгожы» і «Цнатлівы» становіцца адным з найпапулярнейшых герояў хрысціянскага Сярэднявечча: пра яго складаюць казкі, песні, плачы. У еўрапейскім жывапісе складаюцца кананічныя сюжэты пра Іосіфа: «Браты прадаюць Іосіфа»; «Сыны Іакава прыносяць бацьку акрываўленае адзенне Іосіфа» (карціна Я. Пейнаса); «Сны Іосіфа» («Іосіф распавядае сны» — гравюра Рэмбрандта, 1638); «Іосіф і жонка Паціфара» (мазаіка канца XII — пачатку XIII ст. у саборы Сан-Марка ў Венецыі; гравюра Рэмбрандта і інш.); «Іосіф тлумачыць сны