Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Г. В . С і н і л a
культуры
I ЛІТАРАТУРЫ
Г. В. Сініла
ЯК ФЕНОМЕН КУЛЬТУРЫ I ЛІТАРАТУРЫ
Частка 1
ДУХОЎНЫ I МАСТАЦКІ СВЕТ ТОРЫ Кніга Быцця
УДК 008:222.1.000.1
ББК 71+86
С 38
Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дацэнт В. В. Халіпаў, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Н. А. Максімава
Рэкамендавана да друку Вучоным Саветам Міжнароднага гуманітарнага інстытута пры Беларускім дзяржаўным універсітэце
© Сініла Г. В., 2003
ISBN 985-08-0578-1 (ч. 1) © Афармленне. УП «Выдавецтва
СВЯТЛО БІБЛП
Кніга, роўная Сусвету
О Кннга Кннг! Кто не нзведал В своей нзменчнвой судьбе, Как ты целншь того, кто предал Свой утомленный дух тебе.
В. Я. Брусаў. Біблія
Лацінская прымаўка гаворыць: «Habent sua fata libelli» («Кнігі маюць свой лёс»), Гэта так, але ёсць кнігі, якія не толькі маюць свой асаблівы лёс, але і самі становяцца лёсам, вызначаюць шляхі цывілізацыі і культуры. Да такіх найвялікшых кніг у гісторыі чалавецтва належыць Біблія — Першакніга еўрапейскай цывілізацыі. Дакладней, яна з’яднала многія культуры, і значэнне яе больш шырокае, чым толькі быць падмуркам культуры Еўропы. Біблія нездарма атрымала вызначэнне «Кніга кніг». I гэта не толькі прамое ўказанне на тое, што ў яе склад увайшло шмат розных кніг (грэчаскае слова ВфХіа — бібліа — і значыць, як вядома, «кнігі»), але і падкрэсліванне асаблівага яе статусу, асаблівай ролі ў жыцці мільёнаў людзей розных часоў і народаў: Кніга над усімі кнігамі, найвышэйшая Кніга, найслыннейшая Кніга. Сам выраз «Кніга кніг» склаўся, несумненна, пад уплывам біблейнага стылю, адпаведна якому такое злучэнне-паўтор двух назоўнікаў альбо прыметнікаў, адзін з якіх стаіць у адзіночным, a другі — у множным ліку, азначае найвышэйшую ступень якасці («раб рабоў», «нябёсы нябёсаў», «цар цароў», «Святая Святых», «Песня Песняў», «марнасць марнасцяў» і г. д.)Няма іншай кнігі, якую б столькі разоў перакладалі, так часта выдавалі і так шмат чыталі на працягу стагоддзяў і нават тысячагоддзяў. Біблія перакладзеная амаль што на дзве тысячы моваў свету. Паводле статыстыкі, кожны год з’яўляюцца два-тры новыя пераклады, і кожны раз гэта сур’ёзнае выпрабаванне для той ці іншай мовы: як
здолее яна перадаць духоўнае, мастацкае і — адпаведна — моўнае багацце біблейнага тэксту. Для многіх моваў і культураў пераклад Бібліі быў пачаткам станаўлення і сталення літаратурнай мовы, традыцыі прыгожага пісьменства. Так, напрыклад, адбылося з нямецкім перакладам Марціна Лютэра ці з англійскім так званым каралеўскім перакладам — «перакладам караля Якава (Джэймса)», што быў зроблены англійскімі святарамі і навукоўцамі ў XVII ст. па загаду караля. Вялікае значэнне ў фарміраванні нацыянальнай культуры мелі пераклады і выданні кніг Бібліі, зробленыя Францыскам Скарынам. Біблія нязменна ўзначальвае ў «Кнізе рэкордаў Гінэса» спіс самых высокатыражных кніг, пакідаючы далёка за сабою найпапулярнейшыя прыгодніцкія раманы і славутыя бестсэлеры, а таксама творы ўсялякіх «класікаў» розных палітычных «ізмаў». I гэта вельмі суцяшальна, бо ёсць надзея, што чалавецтва не зойдзе канчаткова ў тупік, знойдзе выйсце ў самай цяжкай сітуацыі, калі будзе вызначаць і выпраўляць свой шлях ў адпаведнасці з вялікімі ідэаламі, што дадзеныя ў Адвечнай Кнізе. Няма больш такой кнігі, да якой звярталіся б так часта людзі ў пошуках суцяшэння і маральнай апоры, як няма больш такой кнігі, якая б на працягу такога доўгага часу натхняла паэтаў, музыкантаў, мастакоў. Нездарма вялікі Гётэ некалі казаў, што мастаку ў гэтым жыцці патрэбныя толькі дзве кнігі — Прырода і Біблія. Рускі паэт Валерый Брусаў, звяртаючыся да Бібліі, пісаў: «Какой поэт, какой художннк // к тебе не прнходнл любя? // Еврей, хрнстнаннн, безбожннк — // все, все учялнсь у тебя...»
Амаль кожнаму вядома, што Біблія — Святое Пісанне хрысціянскай традыцыі. Але Кніга мае дачыненне не толькі да хрысціянскай культуры, і ў гэтым ёсць вельмі важны і высокі сэнс: тое, што адкрыта людзям Самім Усявышнім у Пісанні, павінна не раз’ядноўваць, а аб’ядноўваць людзей — нават людзей розных канфесіяў. Вытокі Бібліі патрэбна шукаць у адной з самых старажытных культураў, што сёння існуюць, — у яўрэйскай (габрэйскай) культуры, якая налічвае ўжо амаль чатыры тысячы гадоў і мае пісьмовую традыцыю даўжынёю ў трыццаць тры стагоддзі. Гэта першая ў свеце культура, якая можа быць вызначаная як культура Слова, культура Кнігі. Тое, што яна
напрацавала на працягу двух тысячагоддзяў да Нараджэння Хрыста, дайшло да сённяшняга часу ў складзе Святога Пісання іудзейскай (юдэйскай) традыцыі, або яўрэйскай Бібліі, якая стала першай часткай Бібліі хрысціянскай. Сама ж шырока вядомая грэчаская назва «бібліа» з’явілася калькаю адной з назваў яўрэйскага Святога Пісання на іўрыце: Сэфарым, або Сфарым (дакладней, Сфарім), — «кнігі». Найчасцей жа яно мянуецца як ТаНаХ (Танах), і гэтая назва ўяўляе сабою абрэвіятуру-акронім, у якім зычныя паказваюць на тры часткі канона: ТбрФ (Закон), Нэвіім (Прарокі), Кетувім, або Ктувім (Пісанні); пры гэтым напрыканцы слова гук, абазначаны літарай каф, пераходзіць у хаф і чытаецца як славянскае [х]. Дарэчы, менавіта першыя дзве часткі Святога Пісання, якія ўжо былі кананізаваныя ў Яго час, меў на ўвазе Ісус Хрыстос у сваёй Нагорнай пропаведзі: «Не думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон або Прарокаў, не парушыць прыйшоў Я, але здзейсніць» (Мац 5:17ў. Пытанне ж наконт трэцяй часткі канона, тых кніг, якія ў яе ўвойдуць, канчаткова вырашылася толькі ў II ст. (з гэтых кніг Ісус успамінае толькі Псальмы).
Пад канонам мы разумеем у дадзеным выпадку нарматыўны зборнік, які быў сабраны і адрэдагаваны шматлікімі пакаленнямі яўрэйскіх мудрацоў-кніжнікаў і асвечаны высокім аўтарытэтам рэлігіі. Трэба дадаць, што менавіта рэлігія ў Старажытным свеце акумулявала ў сабе галоўныя духоўныя здабыткі той ці іншай культуры і ў канцэнтраваным выглядзе перадавала гэты вопыт нашчадкам. Да таго ж у старажытных культурах рэлігія, філасофія, права, мараль, паэзія зліваліся ў адно цэлае, якое ядналася тым ці іншым сакральным тэкстам. Вось чаму Мікалай Бярдзяеў справядліва зазначыў: «Уся культура — з культу». Так, культура і пачынаецца тады, калі чалавек ставіць пытанне аб свеце як цэлым, аб яго першапачат-
1 У ашкеназскай (еўрапейскай) версіі іўрыту адбываліся зрухі націску; таму на славянскіх мовах вымаўляецца Тбра\ на іўрыце — Тора.
2 Тут і далей пры цытаванні Бібліі ў дужках даецца спасылка згодна з міжнароднай навуковай традыцыяй: скарочаная назва кнігі, нумар раздзела, пасля двукроп’я — нумар верша. Ва ўсіх выпадках, калі няма асобнага ўказання на перакладчыка, пераклад належыць аўтару кнігі.
ках, аб сабе ў гэтым свеце, калі ён пачынае разважаць пра тыя сілы, якія рухаюць гэты свет, пра Бога. 3 другога боку, не трэба здзіўляцца, што ў Святым Пісанні, як і ў рознага кшталту іншых рэлігійных тэкстах, можна знайсці высокую паэзію: без гэтай сваёй якасці яны не выканалі б сваё высокае прызначэнне. Вось чаму ў склад Танаха і — шырэй — Бібліі ўвайшлі старажытныя ўзоры паэзіі самых розных жанраў: філасофская лірыка і лірыка кахання, афарыстыка, гераічны эпас, старажытныя хронікі і інш. Паводле трапнай заўвагі вядомага рускага літаратуразнаўца С. С. Аверынцава, «канон стаўся пабудаваным як маленькі літаратурны “сусвет”, які ўключае самыя розныя тэксты»1. Гэта, безумоўна, не азначае, што кнігі Бібліі можна разглядаць толькі як паэзію, як літаратуру. Біблію немагчыма звесці толькі да літаратуры ці толькі да гістарычнай кнігі, бо ў ёй гучыць Слова Божае, дадзенае чалавеку праз яго гістарычны лёс і праз яго здольнасць да творчасці, да Паэзіі ў самым высокім сэнсе гэтага слова. Таму Святы канон уяўляе своеасаблівую мадэль Сусвету і з усёй магчымай паўнатой змяшчае ў сабе свет і чалавека ў іх самых розных станах і праявах, у іх адносінах да Bora, у дыялогу з Ім.
Танах складваўся на працягу амаль што двух тысячагоддзяў да н. э., а на пісьме фіксаваўся з XIII па II ст. да н. э. Канчаткова ж пытанне пра кнігі, якія ўвайшлі ў яго склад, вырашылася ў II ст. н. э. Замацаваўшыся на пісьме (на мове іўрыт, яна ж — яўрэйская2, а таксама часткова на арамейскай мове), канон праіснаваў яшчэ дзве тысячы гадоў да нашага часу і жыве зараз як Святое Пісанне іудаізму, як яўрэйская Біблія. I гэтыя ж тэксты, без змяненняў (калі толькі не лічыць змяненнем пераклад на іншыя мовы), увайшлі ў склад хрысціянскай Бібліі, стварыўшы першую яе частку — Стары Запавет. Да яго былі дададзеныя ўласна хрысціянскія тэксты — тэксты Новага
1 Аверннцев С. С. Древнееврейская лятература // Нсторня всемнрной лнтературы: В 9 т. М., 1983. Т. 1. С. 271.
2 Часта мову найстаражытнейшай часткі Бібліі называюць старажытнаяўрэйскай; гэта правільна, але паміж старажытным іўрытам — івріт га-Мікра (іўрыт Пісання) — і новым іўрытам няма такіх значных адрозненняў у лексіцы, фанетыцы, граматыцы, як у еўрапейскіх мовах на іх старажытных і сучасных этапах развіцця.
Запавету, якія дайшлі да нас на старажытнагрэчаскай мове і былі запісаныя ў перыяд 50 — 120 гг. Ужо з саміх назваў — Стары Запавет, Новы Запавет — зразумела, што для ўзнікнення ўяўленняў пра неабходнасць Новага Запавету патрэбна было, каб яшчэ раней нарадзілася сама ідэя Запавету (дакладней — Саюзу) паміж Богам і чалавекам (дарэчы, праз усе старазапаветныя тэксты лейтматывам праходзіць думка аб бясконцым узнаўленні Запавету на новых этапах гісторыі). Хрысціянская Біблія ў складзе двух Запаветаў была кананізаваная ў 395 г. Такім чынам, самыя старажытныя тэксты Бібліі — старазапаветныя — жывуць нібыта падвойным жыццём — як яўрэйскае Святое Пісанне і як першая частка хрысціянскага Святога Пісання. Да гэтага на арэне сусветнай культуры прыклалася яшчэ і трэцяе жыццё найстаражытнейшых біблейных тэкстаў і новае жыццё новазапаветных: у своеасаблівым «згорнутым» выглядзе (найчасцей у вольным пераказе) яны прысутнічаюць ў Святым Пісанні ісламу, або мусульманства, — Каране, які быў запісаны на арабскай мове ў VII ст. Адкрыўшы гэтую славутую, як і Біблія, кнігу, мы знойдзем знаёмыя сюжэты, вобразы, імёны, хаця апошнія крыху трансфармуюцца і набываюць арабізаваную форму: Аўраам становіцца Ібрагімам, Йіцхак (Ісаак) — Ісхакам, Йаакоў (Іакаў, або Якаў) — Йакубам, Ёсэф (Іосіф) — Юсуфам, Машэ (Майсей) — Мўсаю, Давід — Даўдам, Шэламб (Саламон) — Сулайманам, Эліягу (Ілля) — Іллясам і г. д., а самі сюжэты падпарадкоўваюцца ісламскаму прачытанню (так, у славутым эпізодзе ахвярапрынашэння Аўраама не называецца імя яго сына Ісаака; паводле мусульманскага тлумачэння, на гэтым месцы апынаецца другі сын Аўраама-Ібрагіма — Ісмаіл, продак арабаў, і г. д.). Ёсць у Каране і прарок Іса (Ісус Хрыстос), сын Мір’ям (Марыі), і прарок Йах’я (Ян Хрысціцель) і г. д., але найвялікшым прарокам, «пячаццю прарокаў» лічыцца па мусульманскай традыцыі прарок Мухамад (Магамет). Такім чынам, яўрэйская Біблія сталася своеасаблівай «глебай», скрозь якую прараслі магутныя парасткі яшчэ дзвюх сусветных рэлігіяў — хрысціянства і ісламу. Ужо адно гэта сведчыць аб глыбокай еднасці чалавечай культуры, асабліва той, што абапіраецца на монатэізм — Адзінабожжа.