Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
1 Гэтае імя мае асаблівую семантыку, аб чым гаворка пойдзе пазней, у раздзелах, прысвечаных патрыярхам, і ў прыватнасці — Іакаву.
нае грамадства, меркавалі, што структура патрыярхальнай сям’і, як яна паўстае ў Бібліі, — «прыдумка» Кнігі Быцня. Маецца на ўвазе той факт, што жанчына, якая страціла надзею нарадзіць дзіця, сама прыводзіць да мужа наложніцу — сваю служанку, каб дзіця, народжанае апошняй, стала яе законным дзіцем і спадчыннікам (славутая гісторыя Аўраама, Сары і Агар, якая паўтараецца і ў гісторыі Іакава, Рахелі, Леі, а таксама іх служанак). Але гэтае меркаванне было перагледжана ў сярэдзіне XX ст.: падчас раскопак у Нузі (Паўночная Месапатамія) былі знойдзеныя ў вялікай колькасці дакументы эпохі Сярэдняй бронзы і сярод іх — шлюбныя кантракты, дзе абумоўлівалася такое правіла. Тое ж самае адбываецца з усімі рэаліямі жыцця сівой даўніны, што знайшлі адлюстраванне ў Бібліі. Гэта і прымусіла слыннага нямецкага гісторыка і археолага Вільгельма Келера назваць сваю кнігу асаблівым чынам: «Und die Bibel hat doch Recht» — «I ўсё ж такі Біблія мае рацыю»1. Так, Біблія заўсёды мае рацыю, бо, як ніводная кніга ў свеце, гаворыць нам пра глыбінную праўду жыцця. I хаця апошняя не можа быць зведзеная толькі да трывіяльнай праўды фактаў, але ж і гэтая праўда фактаў багата пададзеная ў Кнізе Кніг.
Наступны перыяд Свяшчэннай гісторыі і адначасова перыяд рэальнай гісторыі яўрэйскага народа ахоплівае таксама каля чатырох соцень гадоў — з 1600 па 1200 г. да н. э. На пачатку гэтага перыяду (можа, крыху раней — каля 1700 г. да н. э.) іўрым — нашчадкі Аўраама — прыйшлі ў сувязі з нейкімі акалічнасцямі ў Егіпет, пэўны час вольна пасвілі там свае статкі на вільготных лугах дэльты Ніла (на зямлі Гошэн; у славянскай Бібліі — Гесэм), а потым ператварыліся ў нявольнікаў. Так пачалося Егіпецкае рабства, якое, згодна з паданнем, цягнулася чатырыста гадоў, пакуль не прыйшоў вялікі гірарок Машэ (дакладней — Мошэ), альбо Майсей, і не вывеў свой народ з «дому нявольніцтва». Гэта здарылася, паводле навуковых дадзеных, у XIII ст. да н. э., і свята, што ўсталявалася як напамін не толькі аб гэтым гістарычным Зыходзе, але і аб адвечным
1 Keller W. Und die Bibel hat doch Recht. B., 1958; гл. таксама пераклад на рускую мову, які выйшаў пад іншай назвай: Келлер В. Бнблпя как мсторня / Пер. с англ. М., 1998.
дзеянні Промыслу Божага ў гістарычным лёсе народа, было названае Песах — ад дзеяслова пасах («прайшоў міма», «прамінуў»), бо Гасподзь прамінуў дамы Сваіх вернікаў і абрынуў страшэнную Дзесятую кару на дамы ўпартага і жорсткага фараона (адсюль і грэка-славянскае Пасха). Сорак гадоў Майсей вадзіў свой народ па пустыні, перш чым прывесці яго да Зямлі Абяцанай. Але на пачатку гэтага цяжкага шляху, праз пяцьдзесят дзён пасля Зыходу з Егіпта, у пустыні, пад гарой Сінай, адбылася галоўная падзея старазапаветнай Свяшчэннай гісторыі: Бог «сышоў» на гару ў агні, адкрыўся ўсяму народу (так званае Сінайскае Адкрыццё), заключыў з ім адвечны Запавет і падараваў яму Тору (Закон). Асобна — як найгалоўнейшае — Майсей прынёс са Святой гары Скрыжалі (дзве каменныя таблічкі) з Дзесяццю Запаведзямі. Менавіта гэтыя Дзесяць Запаведзяў, якія сталі галоўным апірышчам маралі іудзейска-хрысціянскай цывілізацыі, чуў з вуснаў Самога Госпада ўвесь народ, які стаяў пад Сінаем. Такім чынам, Дзесяць Запаведзяў (у арыгінале — Асэрэт га-Дзіброт, у заходнім ужыванні — Дэкалог, ва ўсходнеславянскім — Дзесятаслоўе, або Дзесяціслоўё) выдзеленыя з усіх Запаведзяў Пяцікніжжа Майсеева, а іх, між іншым, 613 (сума лічбаў ізноў дае дзесяць). Тым самым вялікі тэкст падкрэслівае, што без выканання тых Запаведзяў, што былі выразаныя Божай рукой на Скрыжалях Запавету, страчваюць сэнс астатнія. Яны ж, гэтыя Дзесяць, нясуць у сабе перадусім маральны Закон: ніводная не гаворыць аб пытаннях рытуалу, але толькі аб тым, як быць перад тварам Бога і іншага чалавека чалавекам. Вось чаму Закон Майсееў (прынесены з Сіная Майсеем) справядліва вызначаюць як першы вядомы нам па часе этычны монатэізм. Без сумневу, дараванне Торы — кульмінацыйны момант аповеду Пяцікніжжа. Менавіта з яго натоўп нявольнікаў атрымлівае шанц стаць сапраўдным народам Божым, несці ў сабе, у сэрцы сваім Запаведзі Божыя. Знакаміты рускі рэлігійны філосаф Уладзімір Салаўёў пісаў: «Аддзяліўшыся ад язычніцтва і ўзняўшыся сваёй верай вышэй за халдзейскую магію і егіпецкую мудрасць, родапачынальнікі і правадыры яўрэяў сталі вартыя Боскага выбрання. Бог выбраў іх, адкрыўся ім, заключыў з імі Саюз. Саюз-
ная дамова, альбо Запавет, Бога з Ізраілем з’яўляецца сэрцам яўрэйскай рэлігіі»1. Дададзім: гэтая ж, па-новаму асэнсаваная ідэя — ідэя Новага Запавету паміж Богам і ўсімі вернікамі, Запавету, заключанага праз пакутлівую смерць Хрыста і Яго выратавальную місію, — стане стрыжнем хрысціянскай гісторыі. Першы крок да яе быў зроблены там, ля падножжа Сіная.
Праз заключэнне Запавету, праз свядомае прыняцце Запаведзяў Божых і нараджаецца народ як сакральная суполка — як Кнэсэт Йісраэль (Сабранне Ізраіля), як Супольнасць Госпада. Але спатрэбіцца яшчэ сорак гадоў блукання па пустыні, пакуль не памрэ апошні, народжаны ў няволі, пакуль не стане яваю новая свядомасць. Такім чынам, увесь шлях народа з «дому нявольніцтва» праз пустыню — пустэчу духоўнай галечы — да Зямлі Абяцанай пераўтвараецца ў парадыгму шляху кожнага народа і кожнага чалавека да сапраўднай свабоды — не толькі знешняй, але і ўнутранай. Апошняй можна дасягнуць толькі тады, калі Запаведзі Божыя стануць для кожнага чалавека і ўсяго народа не чымсьці знешнім, але законам уласнага сэрца. Вось чаму Біблія бясконца нагадвае, што патрэбна напісаць гэтыя запаведзі на скрыжалях свайго сэрца. Саракагадовы шлях праз пустыню асэнсоўваецца як пераадоленне не толькі знешняга, але яшчэ больш страшнага ўнутранага рабства, сваёй звычкі да рабства, як шлях да сапраўднай свабоды, немагчымай без жыцця з Богам, без скіравання ўсёй моцы чалавечай душы на выкананне Яго волі: «I памятай увесь шлях, якім вёў цябе Гасподзь, Бог твой, па пустыні вось ужо сорак гадоў, каб утаймаваць цябе і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш захоўваць Запаведзі Яго, ці не. Ён скараў цябе, мучыў цябе голадам, карміў цябе маннаю (у арыгінале ман — «дар». — Г. С.), якой не ведаў ты і не ведалі айцы твае, каб паказаць табе, што не хлебам адзіным жыве чалавек, але ўсялякім словам, што зыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек» (Друг 8:3—4). Згодна з паданнем, прарок Майсей прывёў свой народ да мяжы Зямлі Абяцанай, але сам памёр, так і не ступіўшы на яе. Гэта было
1 Соловьев В. йсторня н будушность теократнн // Соловьев В. Сочмнення. СПб., 1914. Т. 4. С. 435.
адкрыта яму яшчэ раней Самім Богам, які, спадзеючыся на свайго выбранніка, патрабуе з яго найвышэйшай мерай. Смерцю Майсея, якому ў перадсмяротны час быў падараваны апошні погляд на недасягальную для яго Эрэц Йісраэль (Зямлю Ізраіля), што цячэ малаком і мёдам, завяршаецца Пяцікніжжа.
Як тлумачаць сёння біблеісты і гісторыкі падзеі, адлюстраваныя ў чатырох апошніх кнігах Пяцікніжжа? Высвятляецца, што за падзеямі, апісанымі ў Бібліі, у міфапаэтычным святле паўстаюць пэўныя рэаліі гісторыі. Так, засуха, а за ёю голад прымусілі яўрэяў прыйсці ў дэльту Ніла, каб пазбегнуць смерці. Іх прыход, хутчэй за ўсё, супаў з панаваннем у Егіпце гіксасаў — плямёнаў не вельмі высветленага азіяцкага паходжання (згодна з адной з гіпотэзаў, яны былі нашчадкамі хурыцкай цывілізацыі). Вядома, што гіксасы прыйшлі ў Егіпет у XVIII ст. да н. э. і ўладарылі каля двух стагоддзяў, усталяваўшы сваю дынастыю. Але ў XVI ст. да н. э. Яхмас I выгнаў гіксасаў і зноў усталяваў егіпецкую дынастыю фараонаў, за што і быў празваны Вызваліцелем. Верагодна, што на хвалі выгнання гіксасаў рэпрэсіі абрынуліся на маленькія плямёны, якія прыйшлі падчас іх панавання. Так яўрэі апынуліся ў рабстве. Пра тое, што яно не было выдуманым, яскрава сведчыць сам тэкст Кнігі Зыходу, у якім захаваліся шматлікія рэаліі егіпецкага побыту і нават егіпецкая бюракратычна-адміністратыўная лексіка таго часу, што пацвярджае егіпталогія. Да таго ж асаблівай сведкай стала знойдзеная археолагамі стэла фараона Мернепта (Мернептаха), вядомая таксама пад назвай «стэла Ізраіля». На каменнай пліце XIII ст. да н. э. (стагоддзе Зыходу!) фараон XIX дынастыі Мернепта загадаў высекчы надпіс пра свае подзвігі і ваенныя перамогі. Сярод іншага там сказана, што фараон «ператварыў у пыл» племя Йісраэль, якое спрабавала ўцячы з яго ўладанняў. Гэта і стала найгалоўнейшай сенсацыяй пры даследаванні гэтай стэлы: было дакументальна пацверджана існаванне народа і яго асаблівага імя ўжо ў XIII ст. да н. э., як і самі падзеі, што паўстаюць у Кнізе Зыходу. Дададзім, Мернепта і не здагадваўся пра выратаванне «дзіўнага народа» і наканаванне яму Богам асаблівага шляху. He выклікае зараз у навукоў-
цаў сумневу і гістарычнасць Майсея, бо існавала выбітная асоба, вялікі правадыр і заканадаўца, які вывеў народ з Егіпта і даў яму маральны Закон.
Напрыканцы ХШ ст. да н. э., як пра тое сведчаць шматлікія дакументы мясцовых народаў, яўрэі ізноў з’явіліся ў Ханаане, адкуль «зніклі» амаль на чатыры стагоддзі (куды? — няйначай, як у рабства Егіпецкае). Іх прывёў у Зямлю Абяцаную пераемнік прарока Майсея Йегашуа бін Нун (Ісус Навін) і раздзяліў тэрыторыю паміж каленамі Ізраілевымі. Супольнасць дванаццаці каленаў Ізраілевых складаецца канчаткова ў сутычках з мясцовымі ханаанейскімі плямёнамі і ў бойках з пелішцім (філістымлянамі), якія ў ХП ст. да н. э. прыйшлі з захаду як заваёўнікі (магчыма, гэта былі нашчадкі ахейскай цывілізацыі: іх імя захавалася ў яшчэ адной распаўсюджанай назве Зямлі Абяцанай — Палесціна). Падкрэслім, што найгалоўнейшым стрыжнем, які яднаў народ Ізраіля ў адно цэлае, была вера ў Адзінага Бога. 3 гэтага часу народ канчаткова прымае імя «Ізраіль», яўрэі становяцца ізраілыдянамі. Уваход народа ў Ханаан і рассяленне ў ім апісаныя ў Кнізе Ісуса Навіна, дзеянне якой адбываецца на мяжы XIII—XII стст. да н. э. Сама кніга, па сведчаннях біблеістаў, зафіксаваная на пісьме каля 900 г. да н. э., але няма сумневу, што старажытны храніст апіраўся на яшчэ больш старажытныя рукапісы, што змяшчалі ў сабе народныя эпічныя паданні і песні пра гераічны час Ісуса Навіна. Пры гэтым, як цвёрда ўпэўненыя выбітныя гісторыкі і археолагі (Уільям Олбрайт, Джордж Брайт і інш.), не адбывалася ніякага татальнага знішчэння заходнесеміцкіх ханаанейскіх плямёнаў на той тэрыторыі, дзе рассяліліся сыны Ізраілевы: на працягу некалькіх стагоддзяў ішоў складаны працэс іх асіміляцыі з ізраільцянамі ў адзіны этнас.