Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Пасля заваёвы Ханаана ўсталёўваецца эпоха Суддзяў, якая і адлюстравалася ў кнізе з адпаведнай назвай — Кніга Суддзяў Ізраілевых (у арыгінале — Шофцім, «Суддзі», ад шбфэт — «суддзя»). Справа ў тым, што грамадскі лад ізраільцян у гэты час уяўляў сабою нешта выключнае ў параўнанні з суседнімі народамі. He было адзінай цэнтралізаванай дзяржавы, а існавала канфедэрацыя каленаў, свайго кшталту патрыярхальная дэмакратыя, якую ўзна-
чальвалі суддзі. Суддзя — харызматычны лідэр, які вылучаўся пераважна ў часіну народных пакутаў, абараняў і судзіў народ, несучы пры гэтым адказнасць толькі перад Богам і Законам. Паказальна, што ўсе падзеі гэтага драматычнага часу, калі народ цярпеў ад набегаў розных бедуінскіх плямёнаў (амалекіцянаў, мід’яніцянаў і інш.), a таксама філістымлянаў, бачацца старажытнаму летапісцу праз прызму пэўнай тэалагічнай схемы. Яна сведчыць аб вышыні духу народа, гатовага бачыць прычыну ўласных пакутаў і няшчасцяў не ў знешніх ворагах, а ў самім сабе. Паводле гэтай схемы, Ізраіль грашыць, схіляючыся да язычніцтва, і тады Усявышні насылае на яго ворагаў; калі ж пакуты становяцца нясцерпнымі і народ шчыра прыходзіць да пакаяння, Бог пасылае яму правадыроў-выратавальнікаў. Галерэя такіх магутных духоўных лідэраў — суддзяў — і паўстае перад намі ў Кнізе Суддзяў: Дэвора (Дэбора), Гідон (Гедэон), Йіфтах (Іефай), Шымшон (Самсон)... Дарэчы, менавіта ў гэтую драматычную эпоху, недзе на яе пачатку, нараджаецца такі найважнейшы сродак чалавечай культуры, як алфавіт. Ён нараджаецца як агульная заходнесеміцкая спадчына, як ханаанейскафінікійскі і адначасова іўрыцкі кансанантны алефбэт (алфавіт): на пісьме адзначаюцца толькі зычныя гукі. Да гэтага часу найстаражытнейшыя цывілізацыі на Блізкім Усходзе ведалі толькі іерагліфічнае (егіпецкае) і клінапіснае (шумерскае, а потым акадскае) пісьмо. Цяпер быў вынайдзены новы, самы ашчадны спосаб пісьма: пры мінімуме знакаў (у фінікійска-іўрыцкім алфавіце — дваццаць дзве літары) можна выявіць максімум зместаў. 3 гэтай пары — прыкладна на рубяжы XIII—XII стст. да н. э. — пачынаюць запісвацца біблейныя тэксты. Нездарма найстаражытнейшы фрагмент яўрэйскай паэзіі, які болыласць даследчыкаў вызначае канцом XIII — пачаткам XII ст. да н. э., мы знаходзім у Кнізе Суддзяў: гэта слынная Песня Дэворы (Суд 5) — прарочыцы і суддзі, якая разам са смелым воінам Баракам (Варакам) узначаліла народнае супраціўленне ханаанейскаму цару Йавіну (Іавіну). Калі бойка скончылася перамогай, Дэвора і склала песню, што дыхае грознай, першатворнай сілай, услаўляе Бога ў вобразах касмічнага размаху: «Слухайце, валадары, пачуйце, вяль-
можы: // я, Госпаду пець я буду, // пець буду Госпаду, Богу Йісраэля. // Госпадзі, калі выходзіў Ты ад Сеіра, // калі крочыў Ты з поля Эдомскага, // зямля дрыжала і неба капала, // і аблокі цяклі вадою, // горы раставалі перад Госпадам, // гэты Сінай — перад Госпадам, Богам Йісраэля... // Хай загінуць усе ворагі Твае, Госпадзі! // Тыя ж, хто любіць Яго, // хай будуць як сонца, // што ўзыходзіць ва ўсёй моцы сваёй!» (Суд 5:3—5, 31).
I надалей працягваліся сутычкі з ханаанеянамі, аманіцянамі, маавіцянамі, філістымлянамі. Вось чаму ў такіх умовах непазбежны быў пераход ад патрыярхальнай вольніцы да цэнтралізаванай дзяржавы, да манархіі. Народ добра разумеў, што моцная дзяржава будзе абараняць яго ад знешніх ворагаў і адначасова пераадольваць унутраны сепаратызм, супярэчнасці паміж каленамі Ізраілевымі. Таму і Бог пагаджаецца са шматлікімі просьбамі народа, звернутымі да прарока Шэмуэля (Самуіла), — паставіць над імі цара: «I мы будзем, як іншыя народы: будзе судзіць нас цар наш, і хадзіць перад намі, і весці войны нашы» (/ Цар 8:20). Але ў той жа час Бог папярэджвае праз Свайго прарока, што неабмежаваная ўлада звычайнага зямнога ўладара можа прывесці да страшэннага ліха — пабораў, прыгнёту, злачынстваў. 1 калі ва ўсіх язычніцкіх культурах Старажытнасці (і не толькі) цар (фараон, басілеўс і г. д.) лічыўся чалавекам напалову боскага паходжання, то ў біблейнай культуры ён з’яўляецца звычайным смяротным, які адказвае, як і ўсе астатнія грамадзяне, перад Богам і Законам, прычым гэтая адказнасць узрастае. 3 біблейнага пункту гледжання сапраўдны беззаганны ўладар — толькі Сам Бог, зямны ж цар можа толькі імкнуцца да гэтай беззаганнасці — і толькі тады, калі ён з’яўляецца выбраннікам Божым.
Складаны пераход ад эпохі Суддзяў да эпохі Царства, а таксама і няпросты лёс Ізраільскага царства, назаўжды адбіліся ў дзвюх Кнігах Самуіла і дзвюх Кнігах Цароў. Першым царом Ізраільскага царства стаў ПІаўль (Саул) з калена Біньяміна (Веніяміна), які кіраваў напрыканцы XI ст. да н. э. і загінуў прыкладна ў 1000 г. да н. э., трапіўшы ў акружэнне да філістымлянаў і кінуўшыся на ўласны меч. Пераемнікам Саула і сапраўдным прафесійным уладаром
стаў Давід (каля 1000—961 гг. да н. э.) з калена Йегуды (Іуды). Само яго імя значыць «улюбёнец» — улюбёнец Бога і людзей. Менавіта Давід пашырыў і ўмацаваў Ізраільскае царства і, галоўнае, дасягнуў міру. У гады яго царавання скончыліся набегі філістымлянаў, усталяваўся грамадзянскі мір. Давід праявіў сябе як вельмі талерантны і верацярпімы чалавек: ён даў роўныя правы з ізраільцянамі іншародцам, важныя пасады ў яго войску і дзяржаве займалі хеты, ханаанеі і нават філістымляне. Цар памайстэрску пераадольваў сепаратызм каленаў Ізраілевых, імкнуўся да народнага адзінства. Разумеючы, што аб’яднаць людзей у першую чаргу дапаможа вера, ён вырашыў стварыць адзіны рэлігійны цэнтр, агульнаізраільскую сталіцу, і перанесці туды галоўную Майсееву святыню — Каўчэг Запавету, у якім захоўваліся Скрыжалі Запавету і скруткі Торы. Выкупіўшы на схіле Цыёнскай (Сіёнскай) гары ўчастак зямлі ў цара ханаанейскага племені іевусеяў (евусеяў), Давід пачаў будаваць там сваю новую сталіцу — Йерушалаім (Іерусалім, Ерусалім). Асаблівы сэнс мае імя Святога горада: «горад міру», а таксама «горад дасканаласці», «горад беззаганнасці», «горад гармоніі». Святым Іерусалім стаў пасля пераносу ў цытадэль Каўчэга Запавету (гэта адбылося прыкладна ў 995 г. да н. э.)Так узнікла святая біблейная сталіца — горад, у якім пераплятуцца лёсы розных культураў і народаў, горад трох сусветных рэлігіяў — іудаізму, хрысціянства і ісламу. На працягу сваёй трохтысячагадовай гісторыі горад каля трыццаці шасці разоў заваёўваўся ворагамі, тры разы яго разбуралі ўшчэнт, але ён заўсёды адраджаўся, як фенікс з попелу, — горад, не менш вечны, чым Рым. Адначасова Давід задумаў пабудаваць асаблівы Дом Божы — Іерусалімскі Храм (да гэтага часу Каўчэг Запавету знаходзіўся ў паходным шатры — у Скініі). Але здзейсніў гэтую задуму яго сын Шэламо (Саламон).
Менавіта Давід застаўся ў свядомасці нашчадкаў царом, які слухаўся голасу Божага, раіўся з прарокамі (вялікім яго дарадчыкам быў прарок Натан, або Нафан) і тым самым набліжаўся да высокага эталона, зададзенага Бібліяй. Але нават Давід — і ў гэтым веліч і глыбіня тэксту — не ва ўсім супадае з ідэалам. I паступова ўяўленне аб
ідэальным цары, асаблівым Памазаніку Божым — Машыяху (Месіі) — усё больш адсоўваецца народнай свядомасцю да канца часоў, да канца нашай, паводле азначэння, няправеднай гісторыі. Гэты канец настане менавіта тады, калі прыйдзе Месія, каб ажыццявіць Найвышэйшы Суд над усімі народамі зямлі і ўвесці ўсё чалавецтва ў Месіянскую эру. Падкрэслім, што з самога пачатку месіянская ідэя мела не вузка-нацыянальны, а універсальны характар, і гэта асабліва падкрэслівалі прарокі. Так, прароку Йешаягу (Ісаі) Месіянская эра бачыцца, як гэта ўжо ўзгадвалася раней, як час вечнага міру паміж усімі народамі, вечнай гармоніі і ў чалавечым грамадстве, і ў прыродзе, калі знікнуць не толькі войны, але і сама навука вайны, навука нянавісці, калі не толькі «народ на народ не ўздыме меч», але «воўк будзе разам з ягнём жыць» (Іс 2:4; 11:6). Сама месіянская ідэя назаўжды звязалася з імем Давіда, з асаблівым благаславеннем яму ад Госпада. Менавіта з «дому Давідава» (г. зн. з роду Давіда) павінен выйсці Машыях — Месія. Веру ў Месію як сына (нашчадка) Давідава ўспрыняла ад іудаізму хрысціянства. Таму ў Евангеллях радавод Ісуса Хрыста (нагадаем, што Хрыстос — пераклад на грэчаскую мову іўрыцкага слова машыях — «памазаны») абавязкова ўзводзіцца да Давіда, a праз яго — да Аўраама, а ў канчатковым выглядзе — да Адама і Самога Бога (Мац 1:1~17; Лук 3:23—38). Першыя хрысціяне і былі яўрэямі, якія палічылі, што Месія ўжо прыйшоў — у абліччы Йешўа га-Ноцры (Ісуса з Назарэта).
Пераемнікам Давіда на троне становіцца яго сын ад Бат-Шэвы (Вірсавіі) Саламон (кіраваў прыблізна ў 961 — 926 гг. да н. э.). Яго імя азначае «мірны», «міратворца». Сапраўды, цараванне Саламона было вельмі мірнае і шчаслівае: у Ізраільскім царстве назіраўся росквіт рамёстваў, будаўніцтва, паэзіі. Саламон пабудаваў Іерусалімскі Храм, куды перанёс Каўчэг Запавету (каля 955 г. да н. э.). Ён атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі, вялікага Псальмаспеўцы Давіда, і як дар Божы паэтычны талент і талент мудрасці сэрца. 3 вобразам і аўтарствам Саламона звязаныя ў каноне самыя па-філасофску глыбокія і самыя паэтычна дасканалыя кнігі: Песня Песняў, Прыпавесці, Эклесіяст, a па-за канонам — другакананічная Мудрасць Саламонава і
апакрыфічныя Псальмы Саламонавы і Запавет Саламонаў. Менавіта ў X ст. да н. э., падчас царавання Давіда і Саламона, былі ў асноўным запісаныя Кнігі Быцця і Зыходу.
Пасля смерці Саламона Ізраільскае царства ў выніку цэнтрабежных тэндэнцыяў, супярэчнасцяў паміж каленамі, барацьбы за ўладу раздзяляецца на дзве няроўныя часткі. На поўначы ствараецца Паўночнае Ізраільскае царства са сталіцаю спачатку ў Шэхеме (Сіхеме), а потым у Шамероне (Самарыі). Да яго адышлі дзесяць каленаў Ізраілевых. На поўдні ўзнікла маленькае Іудзейскае царства, або Іудзея. Да яго адышлі толькі два калены — Йегуда (Іуда, або Юда) і Біньямін (Веніямін). Ад імя першага калена, самага моцнага і шматлікага, з якога паходзіў Давід, царства і атрымала сваю назву. 3 каленам Йегуды, само імя якога значыць «няхай праславіцца [Бог]» або «будзе праслаўлены [Бог]», звязанае, паводле Бібліі, асаблівае прызначэнне. Ад яго ж бярэ пачатак яшчэ адна саманазва старажытнага народа — йегудзім (іудзеі). Першапачаткова яна тычылася толькі людзей з калена Йегуды, потым, калі загінула Паўночнае Ізраільскае царства, паступова распаўсюдзілася на ўсіх яўрэяў. Дагэтуль у яўрэйскай культуры гэтае слова значыць у роўнай ступені і «яўрэі», і «іудзеі» — і прыналежнасць да народа, і канфесію: той, хто прыняў іудаізм, той і ўвайшоў у сям’ю яўрэяў, бо менавіта адчуванне сямейнага, роднаснага, сваяцкага адзінства адрознівае яўрэйскую рэлігію. Ад самавызначэння йегудзім (адзіночны лік — йегудзі [«іудзей»], йегудзія [«іудзейка»]) паходзяць і шматлікія трансфармацыі ў еўрапейскіх мовах — старажытных і новых: грэчаскае iudaios («іудзей») і лацінскае judaeus з тым жа значэннем, а ўжо ад іх — нямецкае Jude, англійскае Jew, французскае Juif, польскае zyd; ад апошняга паходзяць рускае жйд і беларускае жыд1 (яўрэі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі і Літвы, дакладней, Вялікага княства Літоўскага, у XVI ст., калі ім