Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
1 Заўважым, што ў царскай Расіі Кацярына 11 увяла стылістычнае размежаванне слоў «еврен» і «жнды», таму што апошняе набыло рэзка негатыўны, абразлівы сэнс (і мела яго яшчэ раней у Польшчы). Тое ж тычыцца і беларускай мовы, дзе гэтае слова не з’яўляецца прыроднабеларускім, а толькі адбіткам польскага і рускага антысемітызму.
даў прывілею князь Вітаўт, менавіта з Польшчы; пасля раздзелаў апошняй у XVIII ст. яны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі). Сталіцай Іудзеі заставаўся Іерусалім, дзе працягвалі цараваць спадчыннікі Давіда.
Тым часам міжусобіцы аслаблялі абодва царствы, а гэта было вельмі небяспечна з-за пастаяннай пагрозы экспансіі з боку магутных суседзяў, што не раз парываліся ўсталяваць гегемонію над Ханаанам і ўсім Блізкім Усходам, — Егіпта, Асірыі, Вавілоніі. Прадчуваючы бяду, у чаканні хуткай катастрофы, у VIII ст. да н. э. выступаюць першыя «пісьмовыя» прарокі, аўтары прароцкіх кніг — Амос, Гошэа (Осія), Йешаягу (Ісая), далей прыйдуць Йірмеягу (Іерамія, або Ерамія), Йехэзкэль (Іезэкііль, або Езэкііль) і інш. Галоўнае, што аб’ядноўвае прарокаў, — абсалютнае ўсведамленне прымата этыкі над культам. Богу патрэбныя не знешнія рытуалы, абрады, пасты, ахвяраванні, але дзейснае дабро, справядлівасць, міласэрнасць, любоў да Бога і чалавека. Прарокі асуджаюць рэзкую сацыяльную дыферэнцыяцыю грамадства, выступаюць як паборнікі сацыяльнай справядлівасці. Яны прапануюць этычны ідэал як выйсце з крызісу: калі кожны стане на шлях ісціны, вернасці Запавету, Бог не дапусціць катастрофы, гібелі народа, бо рэальная воля Божая, але не менш рэальная і воля чалавека. Як скажа пазней вельмі аўтарытэтны рабі1 Аківа (II ст. н. э.), «усё вызначана, але свабода дадзеная» (талмудычны трактат Піркё Авот — «Выказванні Айцоў»2). Прарокі распрацоўваюць высокую канцэпцыю віны і пакаяння, прапануюць шукаць тлумачэнне ўсім наступствам у саміх сабе. Тым самым яны гартуюць народ для будучых выпрабаванняў на вернасць Запавету.
Нягледзячы на тытанічныя намаганні прарокаў, катастрофа прыйшла. Першым пала Паўночнае Ізраільскае
1 Рабі (у славянскай версіі — рабі) — ад іўрыцкага слова рав («настаўнік» і адначасова «вялікі») — літаральна значыць «настаўнік мой» і з’яўляецца ў іудзейскай традыцыі формай ветлівага і паважлівага звароту да настаўніка-законавучыцеля, равіна, або рабіна (ад таго ж кораня); так звярталіся вучні, паводле евангельскіх тэкстаў, і да Ісуса Хрыста (у рускім перакладзе перадаецца як раввй).
1 Талмуд — у іудаізме звод трактатаў-каментараў да Танаха; складаўся на працягу V ст. да н. э. — V ст. н. э.; запісаны на дзвюх мовах — іўрыце і арамейскай.
царства — у 722 г. да н. э. пад ударамі асірыйцаў. Цар Саргон II зруйнаваў Самарыю і загадаў адвесці ў палон амаль усё насельніцтва Ізраільскага царства, а на гэтае месца прыгнаць новае з глыбіняў імперыі (гэта была новая тактыка анэксавання тэрыторыяў, уведзеная асірыйскімі валадарамі). Так «канулі ў Лету», у асірыйскі палон, перасталі існаваць дзесяць каленаў Ізраілевых. Іудзея пакуль што плаціла даніну Асірыі і заставалася цэлай. Аднак у 605 г. да н. э. Асірыя была заваяваная Вавілонам. Настаў час новаму ўзлёту Вавілона — Новававілонскага царства, якое таксама называлася Халдзеяй. Хутка паўстала Іудзея, якая не магла выплаціць непамерную даніну. Вавілонскі цар Нэвухаднэцар (Навухаданосар) II накіраваў свае атрады на падаўленне паўстання. На яго здзіўленне, паўстанцы асмеліліся не вельмі ветліва з імі абысціся: вавілоняне былі адкінутыя ад Іерусаліма. Тады Навухаданосар вырашыў асабіста ўзначаліць паход. Амаль тры гады цягнулася асада Іерусаліма, і ў 596 г. да н. э. знясілены горад адчыніў браму. Паводле загаду Навухаданосара ў палон пайшлі васемнаццаць тысяч іудзеяў (першая хваля Вавілонскага палону; сам гэты выраз стаў метафарай вялікіх пакутаў і выпрабаванняў людзей, адарваных ад роднай зямлі, ад сваіх святыняў). Гэта былі арыстакраты, у тым ліку і царская сям’я на чале з царом Йегаяхінам, дакладней — Йегояхінам (Ехоніям), святары, адукаваныя людзі, выдатныя майстры-рамеснікі. Марыянетачным кіраўніком Навухаданосар назначыў цара з роду Давідава Цыдкіягу (Сэдэкію), які падаўся яму чалавекам уражлівым, слабым, няздольным узначаліць супраціўленне. Але не паспеў вавілонскі цар вывесці сваё войска з Іудзеі, як там пачала складвацца антывавілонская змова, да якой далучыліся Егіпет і невялічкія арамейскія княствы. Паказальна, што цэнтрам стаў менавіта Іерусалім: у ім збіраецца нарада краінаў, што ўвайшлі ў антывавілонскую кааліцыю. Дарэчы, у залу, дзе праходзіла нарада, прыйшоў, хоць яго і не чакалі, прарок Іерамія, уяўляючы сабою матэрыялізаваную метафару. He гаворачы ні слова, ён стаяў з ярмом на шыі, і гэта значыла, што Іудзеі давядзецца надзець на сябе ярмо Навухаданосара, бо ён — толькі сродак Боскай кары. Хутка спраўдзілася слова прарока: у 586 г. да н. э.
Навухаданосар ізноў захапіў Іерусалім і на гэты раз ушчэнт разбурыў яго. Быў зруйнаваны Храм, пабудаваны Саламонам. Новая партыя выгнаннікаў пацягнулася ў Вавілонскі палон. Гэтыя трагічныя падзеі знайшлі адлюстраванне ў дзвюх Кнігах Цароў (або Каралёў; у грэчаскай, лацінскай, славянскай Бібліі — 3-я і 4-я Кнігі Царстваў), у Кнізе прарока Іераміі, у Кнізе Плачу, у асобных Псальмах, асабліва ў 137/1361 — «На рэках вавілонскіх...», які стаў для вернікаў і паэтаў розных часоў і народаў парадыгмаю горычы расстання з радзімай, вернасці ёй і Богу, вернасці святому мастацтву і немагчымасці прафанаваць яго перад ворагамі: «Як спяваць нам песню Госпада на зямлі чужой? // Калі я забуду цябе, Іерусалім, забудзь [пакінь] мяне [адсохні] правая рука мая...» (Пс 137/136:4—5). Здавалася, усё было скончана. Але наўздагон яшчэ першай партыі палоннікаў прарок Іерамія паслаў прароцтва суцяшэння, якое гаварыла аб вяртанні на радзіму праз семдзесят гадоў. Таму — «будуйце дамы і жывіце ў іх, і разводзьце сады і ешце плады з іх; бярыце жонак і нараджайце сыноў і дачок...» (Jep 29:5—6). Праз семдзесят гадоў — сярэдні тэрмін чалавечага жыцця, сярэдні гістарычны цыкл — яны вярнуліся і адбудавалі Храм.
Каб зразумець феномен вяртання палоннікаў і аднаўлення краіны, патрэбна памятаць, што ў палоне няшчасце ўсведамляецца яўрэйскім народам як абсалютна справядлівае пакаранне Божае. Гэта значыць, што калі кожны вернецца на шлях праўды, Бог зменіць лёс народа, дазволіць яму вярнуцца ў Іерусалім, адбудаваць Храм. Гэтай марай жыве народ у палоне. Менавіта ў Вавілонскім палоне былі знойдзеныя абсалютна новыя формы рэлігійнага жыцця, такія, як дом малітвы (тое, што назавуць пасля грэчаскім словам synagoge — сінагога, літаральна — «месца, дзе збіраюцца разам», «дом сабрання»). Пры адсутнасці Храма і ўрачыстага рытуалу ў ім стала зразумела, што сапраўдны храм Божы — душа чалавека, што Бог там,
1 Два нумары славутай Псальмы ўказаныя таму, што ў масарэцкай Бібліі (кананізаванай яўрэйскай Бібліі), як і ў пратэстанцкай Бібліі, нумары адрозніваюцца ў асноўным на адзін нумар ад славянскай Бібліі (нумарацыя ў ёй даецца паводле Септуагінты і Вульгаты, г. зн. грэчаскага і лацінскага, каталіцкага, перакладаў).
дзе збіраюцца людзі, якія звяртаюцца да Яго, моляцца Яму і спадзяюцца на Яго. Без сумневу, першай вядомай нам сінагогай стаў дом прарока Іезэкііля ў пасёлку перасяленцаў пад Ніпурам — пасёлку, які быў названы Тэль-Авіў — «узвышша вясны». Сапраўды, ён стаў — у эпіцэнтры бяды, адарванасці ад радзімы — месцам, дзе нарадзілася надзея на новую вясну, на аднаўленне жыцця. У Вавілонскім палоне складаецца Кніга прарока Іезэкііля, дзейнасць якога была вельмі важная для духоўнага сталення народа. Да таго ж асаблівую ролю адыграла Кніга, якая ўжо пачала свой шлях як кананічнае Святое Пісанне. Так, вядома, што яшчэ ў 621 г. да н. э. была кананізаваная Кніга Дварым (Другазаконне). Важна, што яе ўзялі з сабою ў палон іудзейскія выгнаннікі. Кніга, як і пропаведзь прарокаў (не толькі Іезэкііля, але і іншых — напрыклад, невядомага прарока, якога ўмоўна называюць Дэўтэраісая, г. зн. «Другаісая», або Ісая Вавілонскі), стала сродкам ратавання ад страты аўтэнтычнасці, залогам вяртання. 1 яно адбылося.
У 538 г. да н. э. маладая і вельмі ваяўнічая дзяржава — Ахеменідская Персія — нанесла смяротны ўдар Вавілоніі. У тым жа годзе персідскі цар Kip II падпісаў эдыкт, які дазваляў яўрэям вярнуцца на радзіму і аднавіць Іерусалім і Храм. 3 вялікай радасцю сустрэла гэтую вестку іудзейская рэлігійная суполка, і ў 538 г. да н. э. першая хваля рэпатрыянтаў на чале з нашчадкам Давіда царэвічам Зэрубавэлем (Зарававэлем) пацягнулася на радзіму. Так пачаўся новы Зыход. У 458 г. да н. э. новую яго хвалю ўзначаліў выдатны духоўны лідэр — святар і пісар, знаўца і перапісчык святых тэкстаў Эзра (Ездра). Праз некаторы час у Іерусалім з асаблівай місіяй намесніка прыехаў Нэхем’я (Нээмія). У зруйнаваны горад з’явіліся дапамога і суцяшэнне — гэта літаральнае значэнне імёнаў Эзры і Нэхем’і. Яны кіравалі аднаўленнем горада і Храма. Так пачалася эпоха Другога Храма, што ўзняўся на падмурку Першага. Эзра звёў у адно цэлае ўсе кнігі Пяцікніжжа Майсеева, канчаткова адрэдагаваў іх і забараніў усялякія змяненні тэксту. У такім кананізаваным выглядзе Тора была абнародаваная ў 444 г. да н. э. Далей Эзра і Нэхем’я ўсталёўваюць вельмі важны звычай, на якім і ў наш час
трымаецца адзінства яўрэйскай рэлігійнай культуры, — чытанне Торы на працягу каляндарнага года перад народам з тлумачэннямі і каментарам. Для гэтага Тора была раздзеленая на штотыднёвыя раздзелы згодна з тыднямі месячнага календара, і кожны тыдзень падчас суботняй службы ў адноўленым Храме і ў малітоўных дамах (сінагогах), што сталі ўзнікаць у гарадах і пасёлках Іудзеі, чытаўся і абмяркоўваўся пэўны тыднёвы раздзел (парашат га-шавуа) Торы. Так Тора чытаецца і тлумачыцца ўжо дваццаць пяць стагоддзяў. Так вырастае вялікая культура каментара — Вуснай Торы, або Вуснага Закону, які будзе пазней зафіксаваны на пісьме ў выглядзе Талмуда, але традыцыя каментавання Торы працягваецца і па сённяшні дзень. I ў самыя цяжкія часы выгнання, двухтысячагадовага рассеяння Новай эры, яўрэі адчувалі і адчуваюць адзінства культурнай прасторы, бо ведаюць, што ў адзін і той жа момант іх браты ва ўсім свеце чытаюць адзін і той жа фрагмент Святой Торы і разважаюць над ім...