Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
лагічнай навуковых дысцыплін: гістарычная бібліяграфія і літаратурная бібліяграфія. Зразумела, што гэта выключныя бібліяграфічныя комплексы, якія ўключаюць не толькі змястоўна скіраваную частку вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці, але і бібліяграфічнае адлюстраванне і асэнсаванне дакумента як часткі гісторыкакультурнага ці літаратурнага працэсу і адпаведна большасць ці істотную частку крыніц рэпертуарнай бібліяграфіі. Тым не менш нават гэта не дае падстаў выдзяляць галіновае бібліяграфазнаўства ў асобны самастойны кірунак. Гэта частка бібліяграфазнаўства, якая выдзелена па змястоўнай прымеце, для якой характэрна прымяненне аднолькавых асноўных катэгорый, прынцыпаў, сутнасных структурных кампанентаў.
М. Г. Вохрышава выдзяляе ў межах бібліяграфазнаўства такія буйныя камплікатыўныя дысцыпліны, як адрасатнае бібліяграфазнаўства (вывучэнне бібліяграфічных патрэбнасцей і спосабаў іх задавальнення) і дакументнае бібліяграфазнаўства (вывучэнне спосабаў бібліяграфічнай перапрацоўкі дакументаў, іх асобных відаў, тэхналогіі стварэння і давядзення да карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі).
У сістэму камплікатыўных дысцыплін арганічна ўпісваецца (В. А. Факееў) рэгіянальнае бібліяграфазнаўства, якое аб’ядноўвае ўсе кірункі бібліяграфічных даследаванняў па тэрытарыяльнай прымеце (ад асобных населеных пунктаў да кантынентаў, у тым ліку і самыя распрацаваныя часткі — краіназнаўчае, краязнаўчае бібліяграфазнаўства). Ёсць іншыя прапановы, якія скіраваны на дэталізацыю аб’ектаў бібліяграфазнаўства, сувязь яго з іншымі сферамі навуковай дзейнасці і ўтварэнне адпаведных дысцыплін ці раздзелаў (напрыклад, каталогазнаўства). На наш погляд, гэта немэтазгодна і гэтым нельга замяняць аб’ектную дыферэнцыяцыю бібліяграфазнаўства, на аснове якой могуць фарміравацца камплікатыўныя дысцыпліны, але ў большасці сваёй ствараюцца асобныя тэматычныя кірункі даследаванняў.
Аб’ектам бібліяграфазнаўства можа выступаць як бібліяграфія ў цэлым, так і любая яе састаўная частка (напрыклад, віды бібліяграфіі, бібліяграфічныя працэсы,
віды бібліяграфічнай прадукцыі і інш.), а таксама асобныя бібліяграфічныя з’явы.
Практычна любы з аб’ектаў бібліяграфазнаўства можна разглядаць у розвых аспектах ці іх сукупнасці. A. I. Барсуком і А. П. Коршунавым была прапанавана аспектная дыферэнцыяцыя бібліяграфазнаўства, згодна з якой вылучаліся чатыры адносна самастойныя навуковыя дысцыпліны: тэорыя бібліяграфіі, гісторыя бібліяграфіі, методыка бібліяграфіі, арганізацыя бібліяграфіі (гл. падрабязней: Коршунов О. П. Бнблнографоведенне. Обіцнй курс : учебннк для вузов. — М., 2001. — С. 117—123). У канцы 1970х гг. О. В. Янонісам72 было выказана меркаванне аб мэтазгоднасці лічыць пятым раздзелам бібліяграфазнаўства метадалогію. Э. К. Бяспалава падтрымлівае такі падыход і лічыць, што, нягледзячы на ўскладненне такім чынам структуры бібліяграфазнаўства, гэта неабходна ў сувязі з вядучым значэннем метадалогіі для ўсіх раздзелаў навуковых ведаў73. У пералік аспектаў бібліяграфазнаўства неабходна дадаць і тэхналогію, развіццё і значнасць якой на сучасным этапе з’яўляюцца вельмі інтэнсіўнымі і ўплывовымі. Адпаведна гэтым аспектам у межах бібліяграфазнаўства можна выдзеліць метадалогію, тэорыю, гісторыю, методыку, тэхналогію і арганізацыю бібліяграфіі.
Метадалогія бібліяграфіі — раздзел бібліяграфазнаўства, у межах якога даследуецца сістэма парадыгм, канцэпцый, падыходаў, законаў, прынцыпаў вывучэння бібліяграфіі як грамадскай з’явы, метадаў навуковай бібліяграфічнай дзейнасці.
Тэорыя бібліяграфіі — сістэма навуковых ведаў аб сутнасці, законах, заканамернасцях, уласцівасцях, структуры і іншых катэгорыях бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
Гісторыя бібліяграфіі — раздзел бібліяграфазнаўства, у межах якога даследуецца ўзнікненне бібліяграфіі і яе развіццё на розных гістарычных этапах.
Методыка бібліяграфіі — сукупнасць прынцыпаў, метадаў, прыёмаў, спосабаў і правіл, з дапамогай якіх рэа
72 Гл.: Беспалова Э. К. Формнрованне бмблнографнческой мыслн в Росснн (до 60х гг. XIX ст.): учеб. пособне. — СПб., 2007. — С. 33.
73 Там жа. — С. 35.
164
лізуюцца практычныя намаганні суб’екта па стварэнні, пераўтварэнні і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальніка.
Тэхналогія бібліяграфіі — сукупнасць працэдур, якія рэалізуюцца ў межах бібліяграфічнай практыкі і з дапамогай якіх на аснове комплексу тэхналагічных сродкаў забяспечваюцца стварэнне, пераўтварэнне і давядзенне бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальніка.
Арганізацыя бібліяграфіі — раздзел бібліяграфазнаўства, у межах якога распрацоўваюцца шляхі і сродкі структуравання (упарадкавання), планавання, аптымізацыі бібліяграфічнай дзейнасці, кіравання ёю ў цэлым і асобнымі бібліяграфічнымі працэсамі.
У працэсуальным плане бібліяграфазнаўства ў цэлым любую камплікатыўную дысцыпліну, яе раздзел можна разглядаць як навуковую дзейнасць, асноўнымі кампанентамі якой з’яўляюцца:
— субёкт (фізічная ці юрыдычнгія асоба, якая займаецца навуковай бібліяграфічнай дзейнасцю упарадкаваннем створаных раней і генерыраваных новых ведаў аб вывучаемым прадмеце — бібліяграфіі ў цэлым ці любой яе частцы, з’яве); u
— мэта (пажаданая мадэль вынікаў навуковай) бібліяграфічнай дзейнасці — стварэнне новых навуковых ведаў аб бібліяграфіі і спрыянне тым самым яе паступальнаму развіццю і ўзвышэнню ролі як грамадскай з явы),
— аб’ект (бібліяграфічная дзейнасць (бібліяграфія) у цэлым, любая бібліяграфічная з ява (кірунак дзейнасці, працэс, прадукцыя і інш.), сувязі, адносіны, якія даследуюцца ў межах бібліяграфазнаўства);
— працэсы (вытворчасць новых навуковых ведаў, захаванне і трансляцыя накопленых навуковых ведаў, актуалізацыя раней створаных навуковых ведаў аб вывучаемых прадметах — бібліяграфіі ў цэлым ці любой яе частцы, спажыванне ведаў у адпаведнасці з прафесійнымі патрэбнасцямі);
— сродкі (матэрыяльныя і ідэальныя) бібліяграфазнаўства (метады: філасофскія, агульнанавуковыя і інш.; абнародаванне ідэй на навуковых канферэнцыях, семінарах і да т. п.; навуковыя апублікаваныя і неапублікаваныя
165
працы; тэхналогіі; бібліяграфічная прадукцыя як сродак рэалізацыі навуковых ідэй і інш.);
— вынікі навуковай бібліяграфічнай дзейнасці (сукупнасць атрыманых раней і ствараемых зараз бібліяграфазнаўчых ведаў, рэалізаваных у парадыгмах, канцэпцыях, тэорыях, ідэях, гіпотэзах і да т. п. і прадстаўленых у форме справаздач аб навуковадаследчых распрацоўках, навуковых артыкулаў, манаграфій, дысертацый, навуковаметадычных матэрыялаў, рэкамендацый, выступленняў, a таксама ў шэрагу жанраў бібліяграфічных дапаможнікаў, навуковая складаючая якіх вельмі значная, і інш.).
Вывады. Бібліяграфазнаўства ўяўляе сабой сістэму ведаў аб бібліяграфіі і дзейнасці па яе фарміраванні і развіцці. У дачыненні да бібліяграфічнай дзейнасці выконвае пазнавальнатлумачальную, кумулятыўнаінфармацыйную, сінтэзуючую, культурнасветапоглядную, эўрыстычную і прагнастычную функдыі. У межах бібліяграфазнаўства назіраюцца дыферэнцыяцыя і інтэграцыя ведаў і адпаведна выдзяляюцца прыватныя і камплікатыўныя дысцыпліны і асобныя раздзелы бібліяграфазнаўства.
Асноўнымі кампанентамі бібліяграфазнаўства як дзейнасці па вытворчасці навуковых ведаў з’яўляюцца суб’екты, аб’екты, мэты, працэсы, сродкі, вынікі навуковай бібліяграфічнай дзейнасці.
3.2. Развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе
Парадыгма як навуковая з’ява ў бібліяграфазнаўстве. Бібліяграфазнаўства ў сваім развіцці прайшло шлях ад абагульнення асобных даных бібліяграфічнай практыкі да стварэння цэласных канцэпцый. Найбольш інтэнсіўна яно развівалася з сярэдзіны 1950х гг. у Савецкім Саюзе (з пачатку 1990х гг. — у краінах постсавецкай прасторы) на спецыяльных (бібліяграфічных) кафедрах вышэйшых навучальных устаноў, у буйных бібліятэках, кніжных палатах. Вядучыя навуковыя канцэпцыі былі распрацаваны ва ўстановах, якія мелі агульнасаюзны ўзровень, a пазней — пераважна навукоўцамі з Расійскай Федэрацыі.
Беларускае бібліяграфазнаўства бярэ свой пачатак з XVIII ст., калі ў Віленскім універсітэце А. Багаткеві166
чам быў распрацаваны і чытаўся курс «Усеагульная бібліяграфія», а ў канцы 1829 г. у «Дзённіку віленскім» ім быў апублікаваны адпаведны артыкул, у 1830 г. асобна _ «Прамова аб усеагульнай бібліяграфіі...». Амаль за два стагоддзі, нягледзячы на складанасці сацыяпалітыч нага жыцця і неспрыяльныя ўмовы для развіцця самага моцнага звяна бібліяграфічнай дзейнасці нацыянальнай бібліяграфіі і, адпаведна, стымулу актыўнай навуковай працы, — былі зроблены значныя дасягненні ў распрацоўцы тэрмінасістэмы бібліяграфазнаўства, асэнсаванні сутнасці рэгіянальнай бібліяграфіі, яе асобных рэсурснабібліяграфічных сістэм. Найбольш значнымі і вядомымі ў беларускім бібліяграфазнаўстве XX ст. з’яўляюцца працы I. Б. Сіманоўскага, М. Ц. Талкачова, В. Е. Лявончыкава Р М. Чыгіровай, В. А. Факеева (1970я — пачатак 1980х гг.), Т. М. Сакаловай, В. I. Саітавай, В. А. Касап і інш. Асноўны блок навуковых прац, створаных у беларускім бібліяграфазнаўстве ў апошняе 30годдзе, зроблены ў русле дакументаграфічнай канцэпцыі бібліяграфіі як гра мадскай з’явы.
Навукоўцы выдзяляюць некалькі асноўных этапаў развіцця расійскага бібліяграфазнаўства (гл. падрабязнен. Фокеев В А. Бнблнографня: теоретнкометодологнческне йсследовання. СПб., 2006. С. 2123), якія, па сутнасці, можна з нязначнымі карэкціроўкамі транспаліраваць на ўсходнееўрапейскае ў цэлым.
Асноўныя этапы развіцця бібліяграфазнауства можна суадносіць са зменай парадыгм. Парадыгмы гэта фундаментальныя прынцыпы, паняцці, аформленыя ў адносна самастойныя канцэпцыі, тэорыі, якія становяцца пануючымі на пэўным этапе развіцця навукі. У пачатку 1990х гг. у межах дыскусіі на старонках часопіса «Советская бнблнографня» было выказана некалькі поглядаў на развіццё бібліяграфазнаўства і парадыгм. Э. К. Бяспалава сцвярджала, што няма падстаў для вызначэння парадыгм у бібліяграфазнаўстве, таму што гэта катэгорыя толькі навуковая. Змена парадыгмы азначае з’яўленне нован метадалогіі, новага навуковага светапогляду. У бібліяграфазнаўстве не ставілася пытанне аб бібліяграфічным светапоглядзе, аб навуковаўтваральных фактарах.