• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    У дапаможніку прадстаўлены пераважна тэарэтычны матэрыял. У той жа час выданне мае і практычную скіраванасць, арыентавана на забеспячэнне сувязі тэорыі і практыкі, актыўнае навучанне, выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій у навучанні — дыялогавых, дыскусійных, праблемных, асобасна арыентаваных, праектных, мультымедыйных і інш.
    Вучэбны дапаможнік пабудаваны з улікам надрукаваных крыніц і асабістага навуковага патэнцыялу аўтара, у тым ліку матэрыялаў лекцыйнага курса па тэорыі бібліяграфіі, які чытаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім інстытуце праблем культуры.
    Прапануемы дапаможнік складаецца з трох раздзелаў, якія даюць уяўленне аб сутнасці бібліяграфіі ў цэлым і асобных бібліяграфічных з’яў, аб бібліяграфічнай дзейнасці як сучаснай інфраструктуры і бібліяграфазнаўстве як сістэме навуковых ведаў і асноўных кірунках яго развіцця.
    Вучэбны дапаможнік разлічаны на актыўнае выкарыстанне ў вучэбнавыхаваўчым працэсе як студэнтамі, так і выкладчыкамі. Таму лічым неабходным выказаць
    7
    некаторыя метадычныя меркаванні наконт зместу і структуры вучэбнага выдання, тых дыдактычных палажэнняў, якімі мы кіраваліся пры напісанні яго.
    У змесце дапаможніка адлюстраваны пытанні, прадугледжаныя вучэбнай праграмай для ВНУ па спецыяльнасці 123 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)». Змест выдання таксама адпавядае вучэбнай праграме па структуры — па пераліку раздзелаў, тэм і параграфаў. Паслядоўнасць раскрыцця базавых паняццяў, асобных пытанняў і раздзелаў у вучэбным выданні адбываецца ў парадку вызначаным вучэбнай праграмай.
    Мы імкнуліся да аптымальнай інфармацыйнай насычанасці дапаможніка. Аб гэтым сведчыць паўната разгледжаных у адпаведнасці з вучэбнай праграмай тэарэтычных і практычных пытанняў. На наш погляд, прадстаўлены ў дапаможніку матэрыял садзейнічае развіццю інтарэсу студэнтаў да дысцыпліны, да пошуку новых ведаў, да працэсу навучання і прафесійнай самаадукацыі. Навуковы характар выкладу матэрыялу мы спрабавалі спалучыць з гістарычнымі звесткамі навуковапапулярнага характару, каб забяспечыць адпаведную вучэбную матывацыю студэнтаў. Акрамя таго, ведаючы ўзровень развіцця пазнавальных здольнасцей студэнтаў, арыентуючыся на неабходнасць актывізацыі іх эмацыянальнай сферы і развіццё інтэлектуальных здольнасцей, выкладанне навуковых ведаў мае практыкаарыентаваны характар.
    Змест дапаможніка фарміраваўся так, каб студэнт быў здольны самастойна засвоіць вучэбны матэрыял. Для гэтага ў выданне ўключаны спіс асноўных і дадатковых прац, на якія аўтар абапіраецца і рэкамендуе для больш глыбокага самастойнага вывучэння тэарэтычных аспектаў бібліяграфіі. Намі створаны таксама слоўнік асноўных тэрмінаў, якія тычацца бібліяграфазнаўства і ўжываюцца ў асноўным тэксце. Дадаецца і іншы дапаможны для засваення матэрыял: табліцы, схемы, прыклады. Ён дазваляе больш выразна паказаць сувязі тэарэтычных абагульненняў і даных практычнай дзейнасці. Тым самым выданне рэалізуе функцыю замацавання і прафесійнай самаадукацыі.
    На наш погляд, змест вучэбнага дапаможніка будзе садзейнічаць фарміраванню не толькі прафесійнай, але і 8
    агульнай культуры студэнтаў, бо вывучэнне шэрагу тэм мае вялікі выхаваўчы патэнцыял, звязаны з фарміраваннем у студэнтаў маральных якасцей, гуманістычных ідэалаў, каштоўнасцей нацыянальнай культуры.
    У аснову зместу вучэбнага выдання мы свядома паклалі рэалізацыю прынцыпу навуковасці: змест дапаможніка адлюстроўвае ўзровень сучаснага развіцця бібліяграфічнай навукі і культуры, намі выкарыстоўваецца агульнапрынятая ў бібліяграфіі навуковая тэрміналогія, мы імкнуліся максімальна забяспечыць дакладнасць пры падачы тэарэтычных палажэнняў, заканамернасцей, прынцыпаў і асобных фактаў, па магчымасці зберагаючы баланс тэарэтычных палажэнняў і фактычнага матэрыялу.
    Разумеючы месца і ролю дадзенай дысцыпліны ў змесце прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, у тэкст свядома ўводзяцца прамыя спасылкі на раней вывучаны матэрыял і вучэбны матэрыял з іншых вучэбных дысцыплін; раскрываюцца ўзаемасувязі з іншымі прадметнымі ведамі; у тэксце ўжываюцца прынятыя ў сферы бібліяграфічнай дзейнасці агульнанавуковыя паняцці, якія выкарыстоўваюцца і ў адукацыйнай практыцы, — «з’ява», «закон», «працэс», «тэорыя» і інш. Тым самым мы мэтанакіравана рэалізоўвалі ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі. Пры гэтым імкнуліся да таго, каб выклад вучэбнага матэрыялу адпавядаў прынцыпам паслядоўнасці і сістэматычнасці: у выданні прадстаўлена цэласная паняційная тэрмінасістэма, якая характарызуецца паслядоўнасцю засваення навуковых паняццяў.
    У тэорыі бібліяграфіі назапашаны вялікі аб’ём навуковага і фактычнага матэрыялу. Але ў дадзеным выпадку мы імкнуліся знайсці аптымальна дастатковы аб’ём дапаможніка, забяспечыць максімальна лаканічнае і дакладнае вызначэнне паняццяў, закоцаў, тэорый, лагічнасць і выразнасць пры апісанні пэўных з’яў. Захаванне прычыннавыніковых сувязей пры падачы вучэбнага матэрыялу спалучалася з імкненнем пазбягаць магчымага дубліравання. На наш погляд, вучэбны матэрыял дапаможніка ўлічвае ўзроставыя пазнавальныя магчымасці студэнтаў, узровень іх папярэдняй адукацыйнай падрыхтоўкі ў школе (бібліятэчным тэхнікуме) і на першым курсе ўніверсітэта.
    Іа Зак. 205
    9
    Улічваючы пэўныя складанасці па ўспрыманні студэнтамі тэарэтычнага матэрыялу, пры выкладзе яго мы выкарыстоўвалі нормы сучаснай літаратурнай мовы (прастата і правільнасць будовы сказаў, адсутнасць дыялектызмаў, прафесійных жарганізмаў, двухсэнсоўнасці), каб забяспечыць яе яснасць, зразумеласць, адназначнасць трактоўкі тэрмінаў.
    Аўтар выказвае ўдзячнасць рэцэнзентам і калегам па вучэбнай і практычнай бібліяграфічнай дзейнасці за шэраг заўваг і каштоўных парад, прадастаўленыя прыклады бібліяграфічных запісаў і вытрымкі з метадычных матэрыялаў, якія былі зроблены пры падрыхтоўцы гэтага дапаможніка да публікацыі і дазволілі значна палепшыць яго змест.
    Раздзел 1
    АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ
    1.1.	Бібліяграфія як грамадская з ’ява
    Паняцце «бібліяграфія», яго ўзнікненне і развіццё. «Бібліяграфія» — тэрмін, які з’явіўся ў V ст. да н. э. у Старажытнай Грэцыі і абазначаў кнігапісанне (ЫЫіо — кніга, grafo — пішу). 3 цягам часу змяніліся падыходы да азначэння тэрміна, з’яў, якія ён апісвае. A. А. Грачыхін выдзяляе чатыры асноўныя перыяды ў станаўленні паняцця «бібліяграфія» і бібліяграфічных з’яў.
    1.	Узнікненне бібліяграфіі як кнігапісання і працы бібліёграфа як кнігапісца (Старажытная Грэцыя, V ст. да н. э.). Асноўным значэннем гэтага слова было кнігапісанне — напісанне ці перапісванне ўжо створаных кніг.
    2.	Узнікненне бібліяграфіі як абагульняючай навукі аб кнізе і адметнага літаратурнага жанру (Францыя, XVII— XVIII стст.). Гэты перыяд быў звязаны з фарміраваннем у Еўропе сістэмы навуковых ведаў. Тэрмін «бібліяграфія» побач з тэрмінамі «бібліялогія», «бібліясофія», «бібліяномія», «бібліягнозія» стаў азначаць навуку аб кнізе. К. Р. Сімон лічыць, што слова «бібліяграфія» магло быць прыдумана занава па ўзоры аналагічных назваў навук (геаграфія) ці запазычана са старажытнасці.
    3.	Асэнсаванне спецыфічнай ролі бібліяграфіі як дзейнасці ў больш шырокай сістэме кніжнай справы, а бібліяграфіі як навукі ў сістэме кнігазнаўства (Расія, заходнееўрапейскія краіны, ЗША, канец XIX — пачатак XX ст.).
    4.	Асэнсаванне бібліяграфіі як асобнай галіны інфармацыйнай дзейнасці са сваёй навуковай дысцыплінай — бібліяграфазнаўствам, якая звязана са стварэннем і давядзеннем да карыстальніка (спажыўца, чытача) інфармацыі аб дакументах (творах друку, кнігах, публікацыях і да т. п.) і іх фрагментах8.
    8 Гречйхйн A. А. Обшая бпблпографпя : учебннк для студентов высш. учеб. заведеннй, обуч. по направленню кннговеденне. — М., 2000. — С. 20—22.
    Іа* 11
    На сёння існуюць пяць найбольш устойлівых значэнняў тэрміна «бібліяграфія»:
    —	бібліяграфія як асобная бібліяграфічная праца (бібліяграфічны дапаможнік) — «Бібліяграфія прац...», спіс літаратуры да асобнага тэксту;
    —	бібліяграфія як сукупнасць бібліяграфічных прац, вызначаных па пэўнай прымеце (бібліяграфія перыядычнага друку, бібліяграфія Беларусі, бібліяграфія Азіі і да т. п.);
    —	бібліяграфія як навука або дапаможная навуковая дысцыпліна;
    —	бібліяграфія як галіна навуковапрактычнай дзейнасці па стварэнні і давядзенні да карыстальніка бібліяграфічнай інфармацыі;
    — бібліяграфія як найбольш шырокае паняцце, у аб’ём якога ўваходзяць вышэйпералічаныя і любыя іншыя бібліяграфічныя з’явы.
    Ужыванне слова «бібліяграфія» ў двух першых значэннях можна лічыць устарэлым, але ў межах непрафесійных зносін яно даволі распаўсюджана. Напрыклад, А. Мень у прадмове да сваёй кнігі «Сын чалавечы» піша: «Спасылкі на літаратуру прыведзены толькі ў самых неабходных выпадках. Жадаючыя паглыбіць свае веды ў гэтай галіне могуць звярнуцца да прац, указаных у бібліяграфіі»9. У такім жа значэнні тэрмін «бібліяграфія» выкарыстоўваецца ў бібліяграфічных апісаннях для ўказання на наяўнасць бібліяграфічных спісаў, падрадковых і паслятэкставых спасылак, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай дакумента.
    Такія ж вузкія, ці нават недакладныя, падыходы да значэння паняцця можна знайсці ў энцыклапедыях і даведніках універсальнага характару. Напрыклад, у «Беларускай энцыклапедыі»: «Бібліяграфія — галіна навуковапрактычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і апісанні інфармацыі пра творы друку і пісьменства, а таксама па распрацоўцы прынцыпаў і метадаў выкарыстання гэтай інфармацыі; апрацаваны збор бібліяграфічных апісанняў дакументаў, падабраных па пэўных пытаннях»10. У «Тлу
    9 Мень А. Сын чалавечы / пер. з рус. Г. Вішнеўскай. — Гродна, 2000. — 317, [2] с.
    10 Беларуская энцыклапедыя : у 18ці т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 141.
    12
    мачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы»: «Бібліяграфія — навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якойнебудзь прымеце», a таксама «спіс кніг і артыкулаў па якімнебудзь пытанні»11.
    Менавіта шматзначнасць ужывання на практыцы тэрміна «бібліяграфія» паўплывала на тое, што ў дзяржаўным стандарце 7.0—84 «Бнблнографнческая деятельность. Термнны н определення» яго азначэнне наогул не давалася. Пазней у стандарты 7.0—99 «Ннформацноннобнблнотечная деятельность, бнблнографня: термнны н определення» і 7.0—2004 «Інфармацыйнабібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія: тэрміны і азначэнні» было ўведзена гэтае паняцце і трактавалася наступным чынам: «Бібліяграфія — інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі»12. Аб’ём паняцця, па сутнасці, роўны азначэнню бібліяграфіі як галіны навуковапрактычнай дзейнасці па стварэнні і давядзенні да карыстальніка бібліяграфічнай інфармацыі. Такі падыход замацаваны ў большасці сучасных тэрміналагічных слоўнікаў і энцыклапедый.