Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
1.3. Функцыянальная структура бібліяграфіі
Функцыянальная структура бібліяграфіі як навуковая праблема. Функцыя — гэта знешняе праяўленне якасцей аб’екта. Праз функцыі выражаецца сутнасць бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі) як грамадскай з’явы.
Функцыянальная структура бібліяграфіі павінна адлюстроўваць разнапланавасць кірункаў яе рэалізацыі, разнастайнасць з’яў, якія яна ўключае, прычым кожная з іх выконвае свае задачы ў адносінах да грамадства ў цэлым ці асобных грамадскіх інстытутаў, сфер дзейнасці. Таму існуе такая разнастайнасць у поглядах на функцыянальную структуру бібліяграфіі як грамадскай з’явы і асобных яе структурных частак (бібліяграфічнай прадукцыі, галіновых кірункаў і інш.). Асноўныя падыходы да абгрунтавання функцыянальнай структуры бібліяграфіі як грамадскай з’явы можна падзяліць на дзве групы: канцэпцыі функцыянальнай «дапаможнасці» і канцэпцыі функцыянальнай «самастойнасці».
У межах канцэпцый функцыянальнай дапаможнасці бібліяграфію разглядаюць як дапаможную сферу дзейнасці, адпаведна яе функцыянальная структура абумоўлена
39
задачамі, якія яна выконвае ў адносінах да гэтых сфер дзейнасці. Такі пералік функцый у прынцыпе не можа быць абмежаваным (іх можа быць столькі, колькі сфер дзейнасці яна абслугоўвае і рэалізацыі якіх задач яна спрыяе).
Згодна з канцэпцыяй функцыянальнай самастойнасці трэба выдзяляць функцыі, якія бібліяграфія сама выконвае як грамадская з’ява, для выканання якіх яна з’явілася і якія адрозніваюць яе ад іншых сфер чалавечай дзейнасці. У апошнія дзесяцігоддзі развіваюцца менавіта такія падыходы. Яны прадстаўлены ў дакументаграфічнай канцэпцыі, распрацаванай А. П. Коршунавым, інфармаграфічнай (ідэаграфічнай) Н. А. Слядневай, кагніталагічнай (кагнітаграфічнай) В. А. Факеева, культуралагічнай М. Г. Вохрышавай і інш.
Фукцыянальная структура бібліяграфіі абумоўлена асаблівасцямі метасістэмы, у межах якой яе разглядаюць, уключэннем у яе асобных элементаў і сувязямі паміж імі. Ніжэй прапанаваны тры найбольш цікавыя і навукова абгрунтаваныя падыходы да вызначэння ўнутраных функцый бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Яны адрозніваюцца па структуры, па пераліку функцый, паслядоўнасці праяўленняў, часам па аб'ёме паняццяў, якія ўкладваюцца ў аднолькавыя найменні. Але кожны з гэтых падыходаў паказвае грамадскую значнасць бібліяграфіі, яе выключна важную ролю для соцыуму, камунікацыйных і кагнітыўных працэсаў, якія яна суправаджае, у пэўным сэнсе арганізоўвае і ўпарадкоўвае.
А. П. Коршунаў аб функцыях бібліяграфічнай інфармацыіа. Як ужо адзначалася, у сістэме дакументальных камунікацый (Д—С) бібліяграфічная інфармацыя займае пасрэдніцкае становішча (Д—БІ—С). 3 аднаго боку, яна звязана з дакументам: яна ўзята з дакумента, арганізоўвае і ўпарадкоўвае звесткі аб дакументах, адлюстроўвае (мадэлюе) любую сукупнасць дакументаў і можа рабіць гэта незалежна ад патрэб спажыўцоў. 3 другога боку, яна
33 Коршунов О. П„ Лйховйд Т. Ф., Новоженова Т. А. Бнблнографоведеннс: основы теоріш н методологпн : учебннк для студентов высшнх учебных заведеннй, обучаюіцнхся по спецнальностн 07 12 01 «Бнблнотечноннформацнонная деятельность». — М. 2009. — С. 86—99.
40
звернута да спажыўца як непасрэднага ці патэнцыяльнага аб’екта бібліяграфічнага ўздзеяння, яна ствараецца для спажыўца з улікам яго інфармацыйных патрэб і для іх задавальнення. Іншымі словамі, бібліяграфічнай інфармацыі ўласціва дваістасць, якая заснавана на дваістасці адносін «дакумент — спажывец». Другая частка дваістасці мае вырашальнае значэнне пры вызначэнні асноўных грамадскіх функцый БІ.
Інфармацыйныя патрэбнасці спажыўца — гэта асэнсаваныя ці неасэнсаваныя ім патрэбы ў атрыманні пэўных звестак аб рэчаіснасці. Яны могуць быць задаволены без звяртання да дакумента (падчас прыватнай гутаркі, кансультацый па тэлефоне і інш.). Такая інфармацынная дзейнасць выходзіць за межы сістэмы дакументальных камунікацый. Калі спажывец не можа задаволіць свае інфармацыйныя патрэбнасці без звяртання да дакумента, то ў яго ўзнікаюць інфармацыйнадакументальныя (ці проста дакументальныя) патрэбнасці. Яны з’яўляюцца асновай для фарміравання бібліяграфічных патрэбнасцей — неабходнасці знайсці пэўныя звесткі аб дакументах, у якіх заключана патрэбная яму інфармацыя. Далёка не ўсякая дакументальная патрэбнасць становіцца бібліяграфічнай. У выпадку, калі паміж спажыўцамі і дакументамі не існуе інфармацыйных бар’ераў (дакумент можна атрымаць у адкрытым доступе ў бібліятэцы, у кніжнай краме, ва ўласным кнігазборы), бібліяграфічныя патрэбнасці не ўзнікаюць — спажывец задавальняе свае інфармацыйныя патрэбнасці на ўзроўні непасрэднага звяртання да дакумента. Бібліяграфічныя ж патрэбнасці ўзнікаюць пры ўмовах:
— наяўнасці ў спажыўца асэнсаваных інфармацыйных патрэбнасцей;
— немагчымасці задаволіць інфармацыйныя патрэбнасці без звяртання да дакумента;
— немагчымасці непасрэднага атрымання дакумента;
— ведання спажыўцом крыніц БІ, адпаведных бібліяграфічных служб, да якіх можна звярнуцца пры пошуку інфармацыі.
Бібліяграфічныя (дакументальнабібліяграфічныя) патрэбнасці надзвычай разнастайныя ў сваіх канкрэтна2а Зак. 205 41
практычных праяўленнях. У адпаведнасці з філасофскімі катэгорыямі (агульнае, прыватнае і адзінкавае) можна вылучыць тры ўзроўні праяўлення дакументальнабібліяграфічных патрэбнасцей: асноўныя, групавыя і індывідуальныя.
Асноўныя дакументальнабібліяграфічныя патрэбнасці — гэта найбольш агульныя і простыя патрэбнасці, уласцівыя свету спажыўцоў у цэлым і не залежныя ні ад якіх прафесійных ці асабістых характарыстык. Яны аднолькавыя для ўсіх спажыўцоў і будуць існаваць, пакуль існуе сістэма дакументальных камунікацый.
Групавыя дакументальнабібліяграфічныя патрэбнасці — гэта патрэбнасці ў інфармацыі аб дакументах, уласцівыя асобным канкрэтнагістарычным утварэнням (групам): дзяржава, нацыя, грамадскае аб’яднанне, партыя, прафесійнавытворчая, узроставая і іншая любая сацыяльная групоўка. На гэтым узроўні асноўныя дакументальнабібліяграфічныя патрэбнасці набываюць спецыфічныя, характэрныя толькі для пэўнай групы, змест і форму. Так, якасна адрозніваюцца дакументальнабібліяграфічныя патрэбнасці навукоўцаў розных галін ведаў, кіраўнікоў вытворчасці, студэнтаў розных ВНУ і г. д.
Індывідуальныя дакументальнабібліяграфічныя патрэбнасці — гэта патрэбнасці ў інфармацыі аб дакументах, уласцівыя асобным спажыўцам. На гэтым узроўні здзяйсняецца канкрэтызацыя асноўных і групавых дакументальнабібліяграфічных патрэбнасцей у адпаведнасці з ведамі, здольнасцямі, псіхічнымі асаблівасцямі кожнага асобна ўзятага спажыўца дакументаванай інфармацыі.
Вызначэнне галоўных грамадскіх функцый бібліяграфічнай інфармацыі магчыма і неабходна на ўзроўні асноўных дакументальнабібліяграфічных патрэбнасцей (дакументальнабібліяграфічных патрэбнасцей грамадства ў цэлым). Прычым іх мэтазгодна суадносіць з галоўнымі параметрамі дакумента: форма, змест, прызначэнне (каштоўнасць). Адпаведна ва ўсёй разнастайнасці рэальна існуючых асноўных дакументальнабібліяграфічных патрэбнасцей можна выдзеліць:
— патрэбнасць у пошуку дакументаў, ужо вядомых спажыўцу;
42
— патрэбнасць у апавяшчэнні аб дакументах пэўнага зместу і/ці формы;
— патрэбнасць у ацэнцы дакументаванай інфармацыі па розных якасных крытэрыях з улікам магчымасцей успрымання інфармацыі.
Як бачна, у сістэме Д—С узнікаюць тры тыпы адпаведнасцей паміж дакументальнабібліяграфічнымі патрэбнасцямі спажыўцоў і дакументамі: фармальныя, змястоўныя і каштоўнасныя.
Пры рэалізацыі першай адпаведнасці (здавальненне патрэбнасці ў пошуку дакументаў) спажыўцу дастаткова ведаць і браць да ўвагі фармальныя характарыстыкі дакумента, якія дазваляюць здзейсніць яго бібліяграфічную ідэнтыфікацыю34 (устанавіць бібліяграфічнае апісанне) і вызначыць месца знаходжання дакумента. Прычым БІ забяспечвае пошук не толькі асобна ўзятага дакумента, але і яго любой структурнай адзінкі: асобнага твора ў зводным выданні, глаў, раздзелаў, артыкулаў, асобных выказванняў. БІ, такім чынам, выконвае адну з асноўных сваіх функцый — пошукавую.
Пры рэалізацыі другой адпаведнасці (здавальненне патрэбнасці ў апавяшчэнні аб дакументах) здзяйсняецца інфармаванне спажыўцоў аб дакументах, якія былі выпушчаны ў мінулым, выходзяць зараз ці рыхтуюцца да выдання. Бібліяграфічная інфармацыя, такім чынам, выконвае камунікатыўную функцыю (функцыю апавяшчэння).
Рэалізацыя трэцяга тыпу адпаведнасцей (здавальненне патрэбнасцей у ацэнцы дакументаў) дасягаецца шляхам мэтанакіраванага адбору, характарыстыкі і рэкамендацыі дакументаў, адпаведных узроўню падрыхтаванасці спажыўцоў (груп спажыўцоў), асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей, мэтам інфармацыйнай дзейнасці (навуковадапаможным, вучэбнадапаможным, вытворчадапаможным, выхаваўчым і інш.). БІ пры гэтым выконвае ацэначную функцыю.
Такім чынам, разнастайнасць дакументальнабібліяграфічных патрэбнасцей спажыўцоў суадносіцца з асноў
34 Параўнанне пэўнага дакумента з сукупнасцю іншых і выдзяленне яго з гэтай сукупнасці.
2а*
43
нымі характарыстыкамі дакументаў, утвараючы тры тыпы адпаведнасцей: фармальныя, змястоўныя, каштоўнасныя. Фармальныя вызначаюцца неабходнасцю ідэнтыфікацыі і пошуку дакумента. Яны фарміруюць пошукавую функцыю БІ. Змястоўныя звязаны з задачай давядзення інфармацыі да спажыўца, апавяшчэння аб наяўнасці неабходных дакументаў. Яны фарміруюць камунікатыўную функцыю БІ. Каштоўнасныя адносіны (адпаведнасці) вызначаюцца патрэбнасцямі ў ацэнцы дакументаў у працэсе іх выкарыстання. Яны фарміруюць ацэначную функцыю БІ.
На думку А. П. Коршунава35, асноўныя грамадскія функцыі бібліяграфічнай інфармацыі праяўляюцца ў наступнай паслядоўнасці: пошукавая, камунікатыўная, ацэначная. Такая паслядоўнасць адлюстроўвае шлях яд простага да найбольш складанага.
Пошукавая функцыя з’яўляецца генетычна зыходнай і валодае адноснай незалежнасцю і самастойнасцю. Яна можа рэалізоўвацца на базе канкрэтнага дакументальнага фонду спецыяльнымі сродкамі, якія маюць на мэце толькі пошукавыя мэты і не ўтрымліваюць камунікатыўных і ацэначных кампанентаў.
Наступная асноўная грамадская функцыя БІ ў генетычным функцыянальным радзе — камунікатыўная. Яна ўключае ў сябе магчымасці пошукавай: розныя сродкі здзяйснення камунікатыўнай функцыі могуць быць выкарыстаны ў пошукавых мэтах. Рэалізацыя камунікатыўнай функцыі БІ не прадугледжвае абавязковай сувязі з пэўным фондам дакументаў, яна нават больш поўна рэалізуецца без абмежавання дакументальным фондам.