• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    19 Сляднева Н. А. Бнблнографня в спстеме Уннверсума человеческой деятельностн: опыт снстемнодеятельностного аналнза. М., 1993. — С. 23—24.
    23
    сці сфарміравалі прыёмы, метады ідэаграфіі, абазначэнне квантаў інфармацыі пры дапамозе пэўных ідэаграм, згортвання з іх выкарыстаннем сэнсаў, аперыравання гэтымі ідэаграмамі замест іх арыгіналаў (фрагментаў старажытных ведаў, пратэкстаў), а затым са з’яўленнем кнігі прывялі да ўзнікнення бібліяграфіі ў традыцыйным значэнні гэтага тэрміна. Бібліяграфія з’яўляецца спецыфічнай метадычнай ці інфраструктурнай галіной УЧД, роднаспай статыстыцы, матэматыцы, сацыялогіі. Н. А. Сляднева лічыць, што ў сістэме «дакумент — спажывец» няма месца інфармацыйным працэсам якаснага і колькаснага пераўтварэння ведаў. Усе гэтыя працэсы заменены толькі ростам колькасці дакументаў, іх рассейваннем і канцэнтрацыяй у прасторы і часе. Дакладней зараджэнне і існаванне бібліяграфіі можна прадэманстраваць, разглядаючы яе ў больш шырокай сістэме.
    Пачатковым пунктам вытворчасці БІ з’яўляецца інтэлектуальная праца аўтара тэксту (твора). У яго свядомасці выпрацоўваецца пэўная ідэаграма (формула праблемы, задачы), гэта значыць прагноз будучых ведаў. Гэтую ідэаграму Н. А. Сляднева называе прагнастычнай (прагнознай) БІ. У далейшым на яе аснове з’яўляюцца такія элементы бібліяграфічнага апісання, як загаловак тэксту, анатацыя, ключавыя словы. У стварэнні іх удзельнічае аўтар. Ён жа пры падрыхтоўцы тэксту ўключае ў яго элементы іншых тэкстаў, робіць спасылкі, даведачны апарат — гэта значыць стварае вялікія пласты ўнутрытэкставай (латэнтнай) БІ. Пасля завяршэння стварэння тэксту аўтар дае яму сваё імя (аўтарства), назву, вызначае жанр, тыпавідавую прыналежнасць — удзельнічае ў стварэнні афіннай БІ, якую дапаўняе выдавец. Ён фарміруе астатнія тытульныя элементы, стварае выдавецкую анатацыю, можа ствараць даведачны апарат выдання. Гэтыя віды БІ непарыўна звязаны з тэкстам: без іх тэкст не існуе і яны без тэксту бессэнсоўныя. Аднак БІ можа існаваць і адасоблена ад тэксту. Гэта вельмі вялікі масіў другаснай інфармацыі, якую Н. А. Сляднева называе постэдыцыйнай (адасобленай ад дакумента як непасрэднага яго ўладальніка)20, дыягенетычнай (В. А. Факееў).
    20 А. П. Коршунаў разглядае толькі постэдыцыйную БІ.
    24
    Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў — свет карыстальнікаў) як метасістэма існавання бібліяграфіі. Свет тэкставых камунікацый з’яўляецца важнейшым фрагментам рэальнага быцця, а веды аб ім (свеце) часткай Універсуму чалавечых ведаў. Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў — свет карыстальнікаў) нараджае бібліяграфію і адзін з яе структурных элементаў — бібліяграфічныя веды. Важнейшым фактарам узнікнення і развіцця бібліяграфіі з’яўляеццарух матэрыяльнага і ідэальнага ў соцыуме. Веды, неабходныя індывіду, грамадству, — структура рухомая (рух — неабходная ўмова іх жыццядзейнасці). Бібліяграфія распазнае веды, якія ёсць у тэксце, забяспечвае сваімі сродкамі ўзаемадзеянне паміж патокамі тэкстаў і патрэбнасцямі ў іх, устанаўлівае ўзаемаадносіны паміж гэтымі дынамічнымі кампанентамі і аказвае рэгулятыўнае ўздзеянне на працэсы іх зараджэння (узнаўлення), інтэнсіўнасцьруху, функцыянавання. Сярод шматвобразных і шмат’якасных чалавечых адносін выдзяляюцца асноўныя адносіны, якія выклікалі да жыцця бібліяграфію, — гэта пазнавальныя, камунікатыўныя і рэгулятыўныя. Гэтыя адносіны знайшлі сваё выражэнне і ў адпаведных формах руху тэкстаў, і ў відах патрэбнасцей — пазнавальных, камунікатыўных і рэгулятыўных. На думку A. В. Сакалова, інфармацыйныя патрэбнасці — абагульняючае паняцце, якое азначае сукупнасць камунікатыўных, мнеманічных, рэгуляцыйных, эстэтычных патрэбнасцей, якія здольна задавальняць сацыяльная інфармацыя21. У сістэме «фіксаваны тэкст — чалавек» узнікаюць патрэбнасныя адносіны пазнання тэксту «самога па сабе» і ў пазнаннях аб свеце, заключаным у тэксце. Такія веды ўтрымлівае бібліяграфія. Яна не толькі пазнае тэкст і стварае спецыфічныя веды, але і збірае іх, абагульняе, кумулюе, структуруе, забяспечвае іх захаванне, рух у прасторы і часе. Правамерна гаварыць у сувязі з гэтым аб бібліяграфічнай памяці — здольнасці чалавека і грамадства захоўваць, актуалізаваць для далейшага выкарыстання ў працэсе жыццядзейнасці веды аб фіксаваных тэкстах, іх масівах і звязаных з імі аса
    21 Соколов A. В. Сушность н явлення ннформацнонных потребностей // Унпверсальная научная бнблнотека в в регноне: перспектнвы развнтня / ГПБ нм. С.ІЦедрнна.  Л., 1991.  С. 96.
    25
    бістых і/ці грамадскіх з’явах. У метасістэме «свет тэкстаў — свет патрэбнасцей у іх карыстальнікаў» бібліяграфічныя веды з’яўляюцца важнейшым сродкам тэкставай камунікацыі. Гэта значыць сродкам узаемадзеяння людзей пры дапамозе бібліяграфічных ведаў, абмену інфармацыяй аб тэкстах, давядзення да карыстальнікаў звестак аб іх існаванні, складзе, структуры і змесце. Суб’ект бібліяграфічнага пазнання, камунікацыі (бібліёграф, карыстальнік і г. д.), пазнаючы свет тэкстаў, уступаючы ў шматбаковы дыялог на аснове твора (аўтар — выдавец — бібліёграф — карыстальнік), вызначае месца тэкстаў у адзінай сістэме духоўных каштоўнасцей, стварае аснову для магчымасцей выбару людзьмі таго ці іншага тэксту і забяспечвае шырыню і свабоду такога выбару.
    Тэкст — гэта такая форма існавання ведаў, якая мае пэўнае самастойнае жыццё, дзякуючы свайму статусу інтэлектуальнай уласнасці і пастаяннаму ўдасканаленню спосабаў фіксавання. Карыстальнік віртуальных тэкстаў (паўнатэкставых баз даных, гіпертэкстаў) не адчувае матэрыяльнага носьбіта, мае справу з «чыстым тэкстам», у ідэале «сусветным акеанам тэкстаў». Ён працуе не з дакументам у рэальным яго разуменні, а менавіта з тэкстам (у тым ліку які гучыць, намаляваны). Менавіта тэкст, а не яго розныя выданні, на думку Б. А. Семяноўкера, становіцца асноўным аб’ектам другаснай інфармацыі22. Тэкст (веды, квант ведаў, якія ён утрымлівае) з’яўляецца абёктам бібліяграфіі на працягу ўсяго яе развіцця. Сёння вядомы тры носьбіты ведаў і адпаведна тры формы памяці: чалавечая свядомасць (жывая субёктыўная памяць), традыцыйныя дакументныя носьбіты інфармацыі (абёктывізаваная, дакументаваная памяць) і электронныя носьбіты (памяць ЭВМ). Такія веды з’яўляюцца аб’ектам кагнітаграфіі.
    Кагнітаграфія — веды аб ведах у любой іх форме (чалавечай свядомасці, дакументах, памяці ЭВМ), а таксама дзейнасць па іх ідэнтыфікацыі ў мэтах вырашэння розных задач. Аб’ёмы паняццяў «кагнітаграфія» і «бібліяграфія» перасякаюцца. У сферу ўвагі кагнітаграфіі не ўваходзяць
    22 Крйзйс нлн расцвет: (круглый стол «СБ» на тему «Современная бнблнографнческая параднгма») // Сов. бнблногр. — 1991. — № 3. — С. 54.
    26
    матэрыяльныя аспекты дакументаў, а толькі інтэлектуальныя. Бібліяграфія, у сваю чаргу, разглядае дакументы ў адзінстве матэрыяльнага і ідэальнага.
    Вывады. Бібліяграфія — старажытная грамадская з’ява. Яна прайшла доўгі час станаўлення. Сёння гэта — інфармацыйная інфраструктура, якая непарыўна звязана з развіццём асноўных сфер дзейнасці грамадства. Даследчыкі парознаму разглядаюць не толькі аб ём паняцця «бібліяграфія», але і метасістэму, у межах якой існуе гэтая грамадская з’ява. Некаторыя метасістэмы звужаюць аб'ём з’яў, якія адносяцца да бібліяграфіі (кніга (твор друку) — чытач, дакумент — спажывец), некаторыя пашыраюць да такой ступені, калі даволі цяжка правесці размежаванне паміж бібліяграфічнымі і небібліяграфічнымі з явамі (метасістэма УЧД) і назваць першыя бібліяграфічныя працы. Перадумовамі ўзнікнення бібліяграфіі як грамадскай з’явы можна лічыць: 1) узнікненне фіксаванай інфармацыі як формы перадачы ведаў; 2) аўтара і карыстальніка інфармацыі — суб’ектаў інфармацыйнай дзейнасці, якім неабходна знайсці інфармацыю, ідэнтыфікаваць сваё ці чужое аўтарства, перадаць веды.
    Развіццё і ўдасканаленне бібліяграфічных з’яў адбываецца ў рэчышчы развіцця навукі, культуры і тэхнікі грамадства.
    1.2.	Бібліяграфічная інфармацыя г бібліяграфічныя веды як асноўныя паняцці тэорыі бібліяграфіі
    Агульная характарыстыка паняцця «бібліяграфічная інфармацыя». Паняцце «бібліяграфічная інфармацыя» (БІ) з’яўляецца зыходным у сучасным бібліяграфазнаўстве. Яно выконвае ролю найбольш агульнага крытэрыю адмежавання бібліяграфічных з яў ад небібліяграфічных. Бібліяграфічная інфармацыя — гэта пэўны набор характарыстык дакумента (тэксту), любой іх лагічна выдзеленай часткі ці аб’яднанай сукупнасці, неабходны для іх ідэнтыфікацыі і пошуку.
    Галоўная асаблівасць бібліяграфічнай інфармацыі ў тым, што яна арганізуе рух да карыстальніка не інфармацыі і не ведаў, якія яму неабходныя, не дакументаў
    27
    (тэкстаў), у межах якіх зафіксавана гэтая інфармацыя (веды), а толькі звестак пра дакументы (тэксты). Гэтыя звесткі (характарыстыкі) першапачаткова існуюць як неад’емная частка першаснага23 дакумента (тэксту), могуць адчужацца ад іх і існаваць самастойна, уключацца ў іншыя першасныя тэксты ці прадастаўляцца ў якасці самастойна эформленых сацыяльна значных рэсурсаў. Гэта разнавіднасць другаснай фактаграфічнай інфармацыі, якая ўяўляе сабой вынік пазнання першасных дакументаў (тэкстаў) як фактаў гісторыкакультурнага працэсу, а таксама іх змястоўных, фармальных і якасных характарыстык з мэтай забеспячэння інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў.
    Бібліяграфічная інфармацыя — старажытная грамадская з ява. Яе элементы ўзніклі разам са з’яўленнем дакумента як сродку яго наймення, распазнавання ў сукупнасці іншых. Пры дапамозе бібліяграфічнай інфармацыі здзяйсняюцца ўпарадкаванне звестак аб масівах дакументаў (ствараецца мадэль масіву), прадстаўленне інфармацыі, заключанай у дакуменце, забяспечваецца магчымасць пошуку дакументаў, апавяшчэння шырокай грамадскасці аб іх існаванні і ацэнка дакумента з пункту гледжання яго карыснасці для пэўных карыстальнікаў.
    Эвалюцыя тэрміна «бібліяграфічная інфармацыя». Тэрмін «бібліяграфічная інфармацыя» з’явіўся ў тэрмінасістэме бібліяграфазнаўства ў 20—30я гг. XX ст., актыўна стаў ужывацца з 50х гг., уводзіцца ў слоўнікі, тэрміналагічныя і тэхналагічныя стандарты. Я. I. Шамурын24 у слоўніку кнігазнаўчых тэрмінаў (1958) бібліяграфічную інфармацыю трактаваў як: 1) пісьмовае апавяшчэнне аб наяўнай ці пастўпаючай літаратуры па ўсіх ці асобнай галіне ведаў; 2) вуснае паведамленне аб новай выдадзенай літаратуры. Як бачна, аб’ём паняцця «бібліяграфічная