Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
У слоўніках «Бнблнотечное дело» (М., 1997), «Термннологнческнй словарь по бнбляотечному делу н смежным отраслям знанпя» (М., 1995) бібліяграфія трактуецца, папершае, як частка (інфраструктура) сістэмы сацыяльных камунікацый, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне інфармацыі аб дакументах, a падругое, як сукупнасць бібліяграфічнай інфармацыі па пэўнай прадметнай галіне13. У «Бнблнотечной энцнклопеднн» (М., 2007) даецца азначэнне з апошняга тэрміналагічнага стандарту: «Бібліяграфія — інфармацыйная
11 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — 3е выд. — Мінск, 2002. — С. 88.
12 ГОСТ 7.0—99 СІІБІІД. Ннформацноннобнблнотечная деятельность, бнблнографня: термнны н определення. — (СТБ ГОСТ 7.0—2004 СНБНД. Інфармацыйнабібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія: тэрміны і азначэнні).
13 Бйблйотечное дело : термпнол. слов. / Рос. гос. бка; сост.: Т. А. Бахтурнна [н др.]. — 3е нзд., знач. перераб. н доп. — М., 1997. — 167 с.
13
інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі»14. Гэта азначэнне бачыцца найбольш удалым: бліжэйшым радавым паняццем вызначана інфармацыйная інфраструктУРа сукупнасць інфармацыйных цэнтраў, баз і банкаў даных, сістэм сувязей і тэхналогій, якая забяспечвае доступ карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў; указваецца на тры асноўныя бібліяграфічныя працэсы: падрыхтоўка (стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі), распаўсюджванне (давядзенне біоліяграфічнан інфармацыі да карыстальн^ка) \ ВЬІкаРЬІСтанне (ужыванне бібліяграфічнай інфармаі^ыі Ў навуковай, адукацыннай, вытворчай і іншых відах дзейнасці). Але ў ім адлюстраваны толькі практыкаарыентаваны ракурс бібліяграфічнай дзейнасці, паза межамі застаюцца навуковы і адукацыйны віды бібліяграфічнай дзейнасці, якія можна аднесці да бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
Бібліяграфія ў інфармацыйнай інфраструктуры грамадства. Бібліяграфічныя з’явы ўзніклі разам з узнікненнсм фіксаваных формаў інфармацыі (дакументамі) як іх неадемная частка, сродак іх наймення, распазнавання і пошуку. Кожнаму дакументу давалася назва, часам прысвойвалася імя аўтара і ўказвалася дата стварэння; у дакуменце маглі ўпамінацца іншыя крыніцы фіксацыі інфармацыі, да якіх звяртаўся аўтар пры падрыхтоўцы тэксту і ўказанне на якія адпаведна змяшчалася ў тэксце, паза тэкстам. Гэта і былі першапачатковыя формы праяўлення бібліяграфіі — афінная і латэнтная. Афінная бібліяграфія — дзейнасць па стварэнні ідэнтыфікацыйных элементаў дакумента, што існуюць як яго неадемная частка і на аснове якіх ствараецца амаль уся адасобленая ад дакумента (дыягенетычная, ці сустракаецца тэрмін постэдыцыйная) бібліяграфічная прадукцыя. Латэнтная бібліяграфія — дзейнасць па стварэнні ўнутрытэкставых формаў бібліяграфічнай інфармацыі: спасылак, спісаў, падрадковых заўваг іда т. п., якія існуюць як неад’емная частка першаснага тэксту. На аснове латэнтных разнавіднасцей бібліяграфіі можа такса
С ^Бйблйотечная энччклопедня / Рос. гос. бка. — М., 2007._
14
ма стварацца дыягенетычная бібліяграфічная прадукцыя: паказальнікі цытаванай літаратуры, індэксы цытавання, што дазваляюць выявіць выкарыстаныя (цытуемыя) аўтарам (аўтарамі па галіне, галінах навукі) дакументы пры падрыхтоўцы тэксту і раскрыць такімчынам унутраныя сувязі ў сістэме навуковых камунікацый.
3 павелічэннем колькасці дакументаў узнікалі праблемы арыентацыі ў накопленых масівах, уліку кнігі як матэрыяльнай каштоўнасці, пазней — яе эфектыўнага продажу і рэкламы. Бібліяграфія як грамадская з ява стала праяўляцца не толькі праз першасны дакумент, але і адасоблена ад яго і выконваць у масівах дакументаў ролю навігатара. З’явіліся дыягенетычныя (адасобленыя ад першаснага тэксту) разнавіднасці бібліяграфічнай прадукцыі. I чым больш і складаней дакументныя масівы, тым складаней і разнастайней станавіліся бібліяграфічныя з явы. Бібліятэкары Шумерскага царства (III тыс. да н. э.) дакументьі (гліняныя таблічкі з клінапіснымі тэкстамі) захоўвалі ў скрынях, да якіх рабіліся шыльды з пералікам таго, што ляжыць у скрыні. Па сутнасці гэта быў своеасаблівы каталог, у якім адлюстроўваўся пэўны камплект дакументаў.
Каталогі ствараліся ва ўсіх буйных бібліятэках. У VI ст. да н. э. да адной з самых буйных бібліятэк таго часу ў асірыйскім г. Ніневія быў створаны каталог, які ўключаў інфармацыю аб дакументах (дзясяткі тысяч гліняных таблічак з клінапіснымі знакамі) па розных галінах ведаў _ граматыцы, гісторыі, прыродазнаўстве, паэтыцы, матэматыцы і інш.)15. У г. Эфу (Старажытны Егіпет) фонд бібліятэкі (Дом папірусу) быў адлюстраваны ў каменным каталогу — пералік дакументаў бібліятэкі быў высечаны на адной з каменных сцен.
Пазней сталі стварацца не толькі бібліяграфічныя матэрыялы, звязаныя з месцам захавання дакументаў, але і адасобленыя ад яго. Адной з першых бібліяграфічных прац такога роду былі «Дыдаскаліі» Арыстоцеля (IV ст. дя н. э.). Яны змяшчалі пералік твораў, прадстаўленых на драматычных спаборніцтвах у Афінах, незалежна ад таго, прысутнічалі яны ці не ў фондзе бібліятэкі.
15 Была знойдзена ў другой палове XIX ст. Большая частка захоўваецца ў Брытанскім музеі.
15
3 паходаў Аляксандра Вялікага пачаўся новы перыяд у гісторыі сусветнай цывілізацыі — элінізм. Ён доўжыўся менш за тры стагоддзі. Было заснавана шмат гарадоў, створана шмат культурных каштоўнасцей, у тым ліку і Мусейнон з яго бібліятэкай. Многія збудаванні таго часу зніклі, але на некаторых з іх засталіся падрабязныя апісанні, па якіх можна меркаваць аб значымасці для ўсяго элінскага свету. Мусеннон — храм муз у Александрыі (храмы муз ствараліся і раней, але дынастыя Пталамеяў упершыню надала падобнай установе дзяржаўную ўвагу). Для вучоных, якіх запрашалі ў Александрыю, пабудавалі недалёка ад царскага палаца вялікі будынак. Там працавалі каля ста вучоных у розных галінах ведаў: стваральнік геаметрыі Еўклід, географ і матэматык Эрастафен, батанік Тэафраст. Гэтая ўстанова спалучала ў сабе рысы сучаснай Акадэміі навук і ўніверсітэта. У Мусейноне была бібліятэка (заснавана ў III ст. да н. э., частка яе згарэла ў 47 г. да н. э., частка — у 391 г. н. э., астатняя — у VII— VIII стст.). Роля яе была вельмі значнай. Яе захавальнік быў роўным па становішчы царскаму роду і па традыцыі лічыўся выхавальнікам наследніка прастола. Гэтую пасаду займалі Дземетрый Фалерскі, паэты Калімах і Апалон Радоскі (аўтар эпічнай паэмы «Арганаўтыка»), У I ст. да н. э. у бібліятэцы налічвалася каля 700 000 скруткаў. Калімахам (каля 310 — каля 240 г. да н. э.) быў складзены 120томны каталог, які меў назву «Каталог пісьменнікаў, якія зазіхацелі ва ўсіх галінах адукаванасці, і прац, якія яны стварылі» (сустракаецца іншая назва «Табліцы тых, хто заззяў ва ўсіх галінах ведаў, і таго, што яны напісалі»), Праца гэтая не захавалася, але, паводле даных іншых крыніц, яна, з аднаго боку, уяўляла сабой каталог Александрыйскай бібліятэкі, а з другога — уключала апісанні ўсёй вядомай Калімаху грэчаскай літаратуры, незалежна ад месца яе захавання.
Былі нават спробы ўлічыць усю сусветную літаратуру. У сярэдзіне XVI ст. швейцарскі вучоны Конрад Геснер стварыў вялікую бібліяграфічную працу «Усеагульная бібліятэка», у межах якой ён імкнуўся ўлічыць усе рукапісныя і друкаваныя кнігі на лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай мовах.
16
Доўгі час бібліяграфічная інфармацыя стваралася пераважна ў бібліятэках. У асноўным гэта былі вопісы, рэестры, «бібліятэкі», якія ўлічвалі дакументы з фондаў розных кнігазбораў, у тым ліку прыватных. У XVI ст. стаў актыўна развівацца кніжны гандаль. I адпаведна сталі з’яўляцца кнігагандлёвыя каталогі. Напрыклад, у 1564 г. на восеньскім кірмашы ў ФранкфурценаМайне ўпершыню з’явіўся каталог кніг, выстаўленых на продаж. У XIX ст. бібліяграфія становіцца важным сродкам інфармацыйнага забеспячэння навукі і адукацыі, навуковатэхнічнага прагрэсу. Патрэбнасці гэтых грамадскіх сфер выклікалі хуткае развіццё галіновай і тэматычнай бібліяграфіі, з’яўленне новых жанраў бібліяграфічнай прадукцыі (рэфератыўныя часопісы). У другой палове XIX ст. ярка выявіўся ўплыў бібліяграфіі на чытанне людзей з агульнакультурнымі, самаадукацыйнымі мэтамі. Бібліятэкары пачалі актыўна выкарыстоўваць бібліяграфічныя сродкі ў рэкамендацыі чытачам найбольш каштоўнай, заслугоўваючай увагі літаратуры. Адзначыўшы дачыненне бібліяграфіі да шэрагу найважнейшых сфер грамадства, трэба ўлічваць, што з цягам часу роля бібліяграфіі ў іх функцыянаванні няўхільна ўзрастае, ад стварэння асобных бібліяграфічных прац назіраецца пераход да арганізаванага, сістэматычнага бібліяграфічнага забеспячэння. Узраслі патрабаванні да бібліяграфічных кадраў, няўхільна ўдасканальваюцца методыка і тэхналогія бібліяграфічнай працы. Такім чынам, з развіццём грамадства памнажаліся і ўскладняліся бібліяграфічныя з’явы, і сёння бібліяграфія стала інфраструктурным відам дзейнасці, які распаўсюджаны ў розных сферах чалавечага жыцця, звязаных з вытворчасцю навуковых ведаў, адукацыяй, самаадукацыяй, папулярызацыяй ведаў і ініл. (дадатак 1).
Метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з ’явы. Сістэмны падыход да вывучэння з’яў рэчаіснасці, які распаўсюджаны ў навуковай сферы, прадугледжвае чляненне з’явы на асобныя сістэмы, даследаванне гэтых сістэм як арганічнага цэлага, выяўленне ўсіх характэрных для іх структурных адзінак і ўнутраных сувязей, узаемадзеянне з іншымі сістэмамі. Апошнія могуць існаваць як незалежныя ўтварэнні, часткова ўзаемадзейнічаць з вывучаемай
17
сістэмай, падпарадкоўвацца ёй (з’яўляцца яе падсістэмамі), паглынаць яе (з’яўляцца метасістэмамі). У апошнія дзесяцігоддзі ў бібліяграфазнаўстве таксама прымяняецца сістэмны падыход да вывучэння бібліяграфіі як грамадскай з’явы і асобных яе структурных элементаў.
Бібліяграфіі ўласцівы, як любой іншай сістэме, цэласнасць, складаная ўнутраная структура, разнастайныя сувязі са знешнім асяроддзем. Яна ўключае шэраг падсістэм і ўваходзіць у больш шырокую сістэму, якая з’яўляецца для яе метасістэмай.
Адзінства падыходаў пры вырашэнні праблемы, да якой метасістэмы адносіцца бібліяграфія, не існуе. Навукоўцы парознаму вызначаюць метасістэму, у якой існуе бібліяграфія. У якасці метасістэм вызначаюць: сістэму дакументальных камунікацый, Універсум чалавечай дзейнасці, тэкставыя камунікацыі, культуру і інш. Ад сутнасці і шырыні метасістэмы, у якую ўключана бібліяграфія, залежаць падыходы да яе функцыянальнага прызначэння, наяўнасць асобных кампанентаў і апісанне сувязей са знешнім асяроддзем. Гэта можна праілюстраваць на прыкладзе найбольш распрацаванай і шырока прымяняемай у бібліяграфазнаўстве (расійскім, беларускім і іншых краін былога СССР) сістэме дакументальных камунікацый (аўтар А. П. Коршунаў), найбольш арыгінальных сістэм — Універсум чалавечай дзейнасці (аўтар Н. А. Сляднева) і свет тэкставых камунікацый (аўтар В. А. Факееў), якія дазваляюць вельмі шырока паказаць пранікненне бібліяграфіі ў розныя сфсры чалавечай дзейнасці.