• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    Сістэма дакументальных камунікацый як метасістэма існавання бібліяграфіі. Сістэма дакументальных камунікацый (СДК) як метасістэма існавання бібліяграфіі абгрунтавана ў працах вядомага савецкага і расійскага бібліяграфазнаўцы A. II. Коршунава, аўтара дакументаграфічнай канцэпцыі як грамадскай з’явы, і вельмі актыўна рэалізуецца ў болыпасці навуковых работ, прысвечаных асобным бібліяграфічным з’явам і створаных за апошнія трыццаць гадоў. Яна дазваляе даволі шырока прадставіць поле дзейнасці бібліяграфіі, пашыраць абёкты знешняга ўзаемадзеяння да дакументаў (сукупнасці іх ці часткі) і спажыўцоў дакументаванай інфармацыі.
    18
    На думку A. П. Коршунава, сістэма дакументальных камунікацый, ці сістэма «дакумент — спажывец» (СДК = Д — С), уключае наступныя элементы: дакументы, дакументальныя камунікацыі, спажыўцы дакументаванай інфармацыі і адносіны паміж імі. У апошняіі рэдакцыі вучэбнага дапаможніка16 вызначана, што структуру сістэмнай цэласнасці сістэмы дакументальных камунікацый утвараюць чатыры асноўныя паняційныя элементы: камунікацыя, інфармацыя, спажывец інфармацыі, дакумент.
    ‘ Камунікацыі — сувязь паміж аб’ектамі, якая здзяйсняецца сродкамі руху, любыя акты зносін, сувязі, спосабы перадачы інфармацыі ў грамадстве.
    Надзвычай шырокае філасофскае азначэнне паняцця інфармацыя абмежавана разглядам толькі сацыяльнай інфармацыі, якое разумеецца як перадаваемыя і/ці ўспрымаемыя веды.
    Дакумент — пэўная фіксаваная сацыяльная інфармацыя, замацаваная чалавекам на матэрыяльным носьбіце ў мэтах яе захавання, распаўсюджвання і выкарыстання, a таксама матэрыяльны аб’ект (носьбіт), на якім зафіксавана (замацавана) сацыяльная інфармацыя ў мэтах яе захавання, распаўсюджвання і выкарыстання.
    Спажывец — асобны чалавек ці калектыў, які звяртаецца да розных крыніц інфармацыі з любымі мэтамі (навуковымі, вытворчымі, творчымі, вучэбнымі і інш.).
    I. Я. Барэнбаўм адзначаў, што «ўся гісторыя цывілізацыі (homo sapiens) — гэта гісторыя «пісьмовай», «кніжнай» цывілізацыі. З’явіліся і энергічна ўкараняюцца новыя сродкі інфармацыі і камунікацыі — тэлебачанне, радыё, кіно, відэамагнітафоны, камп’ютары. Але ў аснове ўсіх гэтых сродкаў ці на іх выхадзе ляжыць пісьмо, фіксаваны тэкст»17.
    СДК пастаянна змяняецца і ўскладняецца. Гэта абумоўлена:
    —	удасканаленнем носьбітаў інфармацыі: камяні, гліняныя таблічкі, папірус, бяроста, папера, магнітныя стужкі, дыскі, мікрафішы, электронныя носьбіты і да т. п.;
    16 Коршунов О. П. Бнблнографоведенне: основы теорнн н методологнн : учебннк. — М.. 2009. — С. 41.
    17 Баренбаум Н. Я. Кннга н нсторнческнй процесс // Кннга. йсследовання н матерналы. Сб. 59. М., 1989. С. 29 40.
    19
    —	павелічэннем аб’ёму інфармацыйных рэсурсаў: у XV ст. выдадзена 30 800 назваў (інкунабулы) друкаваных выданняў, у XVI ст. — 285 800, XVII ст. — 972 000, XVIII ст. — 1 637 200, XIX ст. — 6 100 500, у пачатку XX ст. — 10 378 500, у канцы XX ст. — каля 100 млн;
    ускладненнем і павышэннем інфармацыйных патрэбнасцей спажыўцоў.
    Сучасная сістэма дакументальных камунікацый — надзвычай складанае ўтварэнне, якое забяспечвае функцыянаванне дакументаў у грамадстве. Яна прадстаўлена дзейнасцю фактычна ўсіх значных кірункаў чалавечай дзейнасці: навукі, адукацыі, дзяржаўнай і любой іншай упраўленчай дзейнасці, сродкаў масавай інфармацыі і інш., але ў найбольш значным і канцэнтраваным выглядзе — дзейнасцю спецыяльна створаных сацыяльных інстытутаў: рэдакцыйнавыдавецкая справа, кніжны гандаль, бібліятэчная справа, архіўная справа, навуковаінфармацыйная справа, бібліяграфія. У іх межах ствараюцца, кумулююцца, распаўсюджваюцца дакументы. Бібліяграфія (бібліяграфічная дзейнасць) займае спецыфічнае месца ў СДК. Без яе не здольны абысціся ні адзін з названых сацыяльных інстытутаў сістэмы дакументальных камунікацый. Таму што з накапленнем дакументаў узнікае неабходнасць іх апісання, уліку, упарадкавання, пошуку і выкарыстання. Гэта магчыма толькі сродкамі бібліяграфіі, якая адпаведна прадстаўлена ва ўсіх пералічаных сацыяльных інстытутах (гл. дадатак 1). Фарміраванне сацыяльных інстытутаў СДК адбывалася паступова. Бібліяграфічная складаючая іх дзейнасці была заўсёды. Без яе немагчымы ўлік, упарадкаванне інфармацыі, арыентацыя ў любых дакументных патоках і масівах.
    У СДК здзяйсняецца рэалізацыя ўзаемасувязей і адпаведнасцей паміж дакументамі і спажыўцамі. Калі б рэалізацыя адпаведнасцей была іюўная і аптымальна хуткая, то спажывец меў бы магчымасць атрымаць любы неабходны яму дакумент імгненна. Аднак у рэчаіснасці так не адбываецца. Дакументы, як матэрыяльныя абёкты, у працэсе распаўсюджвання рассейваюцца і канцэнтруюцца ў розных месцах, ствараюцца на розных мовах, часам незразумелых спажыўцам, іх змест неаднародны па ўзроўні выкладання матэрыялу, можа быць недаступны для ўспрымання і да т. п. Іншымі словамі, у сістэме дакументальных камуніка20
    цый існуюць інфармацыйныя бар’еры, якія перашкаджаюць аптымальна аператыўнаму атрыманню карыстальнікам інфармацыі18.
    Інфармацыйныя бар’еры можна падзяліць на тры асноўныя групы (гл. табл.).
    Табліца
    Інфармацыйныя бар’еры ў сістэме «дакумент — спажывец»
    Гпупы інФармацыйных бар'ераў			
    I — аб’ектыўныя (незалежныя ні ад дакументаў, ні ад спажыўцоў)	II — суб’ектыўныя (якія залежаць ад карыстальнікаў інфармацыі), рэцэвійныя — за кошт спажыўца	III — трансмісійныя (ствараемыя стваральнікамі і крыніцамі інфармацыі), перэнтныя (ствараемыя пасрэднікамі ЎСДК)	
    Прасторавыя (спажыўцу можа быць невядома месца знаходжання дакумента)	Моўныя (спажывец можа не ведаць мову, на якой створаны дакумент)*	Ведамасныя, звязаныя са структурай ведамстваў, якія перашкаджаюць руху дакументаў да карыстальнікаў (фірменная і прыватная ўласнасць на інфармацыю)
    Геаграфічныя (адлегласць паміж дакументамі і спажыўцамі, геаграфічная ізаляцыя, умовы транспарціроўкі і да т. п.)	Псіхалагічныя (спажывец можа меркаваць, што па пэўнай тэме немагчыма знайсці інфармацыю, ці адмоўна адносіцца да пэўных жанраў, аўтараў, новых тэм, у яго могуць адсутнічаць мастацкі густ, навыкі сістэматычнага чытання, настрой і інш.)	Рэжымныя, што ўводзяцца з мэтай захавання сакрэтнасці ў межах пэўных дзяржаўных, грамадскіх ці прыватных структур
    18 Паняцце «інфармацыйныя бар’еры» ўведзена ў бібліяграфазнаўства Г. Г. Вараб’ёвым у 60я гг. XX ст. — натуральныя і штучныя перашкоды, якія парушаюць аптымальныя інфармацыйныя сувязі паміж крыніцай інфармацыі і яе спажыўцамі, інфармацыйнымі патрэбнасцямі і магчымасцямі спажыўца.
    21
    Заканчэнне табл.
    Колькасныя (спажывец фізічна не можа засвоіць усе дакументы, адпаведныя яго інфармацыйным патрэбнасцям)*	Стратэгічнапошукавыя (спажывец часам не ўмее стварыць правільны алгарытм пошуку інфармацыі)	Рэдакцыйнавыдавецкія (затрымка выхаду ў свет публікацый, іх нізкая якасць, парушэнне стандартаў на публікацыі і да т. п.)
    Змястоўныя (сэнсавыя), абумоўленыя недаступнасцю выкладання матэрыялу, незразумелай тэрміналогіяй)*	Часавыя (навуковец не можа затрачваць на пошук інфармацыі больш за 20— 25 % свайго працоўнага часу)	Бібліятэчнабібліяграфічныя, якія звязаны з несвоечасовым і няякасным бібліятэчным і бібліяграфічным абслугоўваннем
    Якасныя, звязаныя з неабходнасцю параўнання, ацэнкі і выбару найбольш якасных дакументаў з мноства іншых крыніц інфармацыі*	Эканамічныя (недахоп сродкаў для набыцця крыніц інфармацыі, аплаты адпаведных паслуг)	
    * Гэтыя інфармацыйныя бар’еры можна адносіць і да першай, і да другой групы.
    Бібліяграфія ў большай ці менпіай ступені садзейнічае пераадоленню названых бар’ераў. Напрыклад, з улікам таго, што спажыўцу можа быць невядома месца знаходжання дакумента (прасторавыя бар’еры), у крыніцах бібліяграфічнаіі інфармацыі (зводныя каталогі) указваюцца спасылкі на ўстановы, у фондах якіх захоўваюцца тыя ці іншыя дакументы. 3 мэтай частковага нераадолення моўных бар’ераў і спрашчэння адбору дакументаў, створаных на розных мовах, але па змесце неабходных карыстальніку, бібліяграфічныя запісы могуць рабіцца на вядомай карыстальніку мове з указаннем мовы існавання дакумента, ці ствараюцца рэфератыпераклады (адзін з элементаў такога бібліяграфічнага жанру — экспрэсінфармацыя) і інш.
    Сістэма дакументальных камунікацый уваходзіць у больш шырокую сістэму — «інфармацыйныя камуніка
    22
    цыі», яна абслугоўвае ўсе сферы чалавечай дзейнасці і забяспечвае функцыянаванне дакументаў у грамадстве. Бібліяграфія займае пасрэдніцкае становішча ў сістэме дакументальных камунікацый, таму што ўзята з дакумента, дае звесткі аб дакументах ці іх частках, упарадкоўвае звесткі аб дакументах, адлюстроўвае (мадэлюе) любую сукупнасць дакументаў, ствараецца для спажыўца з улікам яго інфармацыйных патрэб.
    Універсум чалавечай дзейнасці як метасістэма існавання бібліяграфіі. Н. А. Сляднева з яўляецца аўтарам ідэаграфічнай канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з явы. Яна лічыць, што ў СДК (сістэме «дакумент — спажывец») немагчыма ў поўнай меры вызначыць спецыфіку бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Існаванне бібліяграфіі трэба разглядаць у метасістэме Універсум чалавечан дзейнасці (УЧД). Універсум чалавечай дзейнасці гэта складана арі анізаваная дынамічная сукупнасць галін (відаў) дзейнасці, якія забяспечваюць жыццядзейнасць грамадства. Універсумам чалавечай дзейнасці ствараюцца інфармацыйныя і дакументныя патокі, якія патрабуюць бібліяграфічнага суправаджэння. УЧД з’яўляецца знешнім асяродкам, метасістэмай, якая нараджае і вызначае функцыянаванне бібліяграфіі. Прычынамі з’яўлення бібліяграфіі, на думку Н. А. Слядневай, з’яўляюцца антрапалагічныя фактары, неабходнасць пераадолення біясацыяльных працэсаў старажытнага грамадства, «супярэчлівасці паміж неабмежаванай сацыяльнай практыкай чалавецтва і патрабуемымі ведамі, з аднаго боку, і абмежаванымі антрапалагічнымі параметрамі індывідуальнай свядомасці, здольнасцямі чалавека ствараць, успрымаць, перапрацоўваць, запамінаць, засвойваць і да т. п. пэўныя аб ёмы інфармацыі, з другога»19. Як толькі аб’ём і разнастайнасць інфааб’ектаў (сэнсаў, тэкстаў), назапашаных чалавецтвам, стаў несуразмерным з параметрамі індывідуальнай свядомасці і спецыфікай старажытных камунікацый, узнікла неабходнасць эканоміі інтэлектуальных рэсурсаў свядомасці, памяці, аператыўнага мыслення, камунікатыўных намаганняў. Гэтыя патрэбна