Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Прадметны каталог — бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў картачнай форме і размеркаваны ў агульным алфавіце (незалежна ад галін ведаў) прадметных рубрык, за якімі канцэнтруюцца бібліяграфічныя запісы на дакументы адпаведнай тэматыкі.
Бібліяграфічныя картатэкі — бібліяграфічныя дапаможнікі, у якіх на картках у пэўнай паслядоўнасці (фармальнай ці змястоўнай) размяркоўваюцца бібліяграфічныя запісы на дакументы ці іх часткі, не абавязкова прадстаўленыя ў фондзе пэўнай бібліятэкі.
Па спосабе групоўкі матэрыялу картатэкі могуць быць алфавітныя, сістэматычныя, прадметныя, храналагічныя, персаналій, рэцэнзій і іншыя, па змесце адлюстроўваемых матэрыялаў — універсальныя, галіновыя, тэматычныя, краязнаўчыя, спецыяльныя. Картатэкі пастаянна папаў
55
няюцца, але матэрыял у іх захоўваецца толькі да таго часу, пакуль ён актуальны.
Цэнтральнае месца сярод картатэк належыць с і с т э матычнай картатэцы артыкулаў (яна ствараецца ў многіх бібліятэках). Яна ўніверсальная па змесце. Структура яе падобная на структуру сістэматычнага каталога. У адрозненне ад каталога сістэматычная картатэка адлюстроўвае не самастойныя выданні, а матэрыялы з часопісаў, газет, зборнікаў; яна аператыўна папаўняецца і абнаўляецца (тэрмін захавання запісаў па грамадскіх навуках — 3—4 гады, па мастацтве — больш за 7 гадоў), мае больш дробныя рубрыкі.
Тэматычныя картатэкі змяшчаюць інфармацыю па пэўнай тэме (праблеме). Яны, як правіла, маюць часовы характар, ствараюцца па найбольш актуальных праблемах і існуюць да таго часу, пакуль цікавяць грамадства.
Да спецыяльных картатэк адносяцца: картатэка рэцэнзій, загалоўкаў твораў мастацкай літаратуры, ілюстрацый і інш. Яны адлюстроўваюць асобныя віды дакументаў, маюць фармальную (алфавітную) ці, радзей, змястоўную групоўку матэрыялу, пастаянна актуалізуюцца, папаўняюцца. Спецыяльныя картатэкі, як і тэматычныя, не дубліруюць, а дапаўняюць сістэматычную картатэку артыкулаў.
Краязнаўчыя картатэкі (часам сустракаецца назва краязнаўчыя каталогі) — бібліяграфічныя дапаможнікі, якія змяшчаюць матэрыялы (незалежна ад іх наяўнасці ў бібліятэцы) аб пэўным рэгіёне (раён, вобласць, горад, вёска) і рэалізаваны ў картачнай форме. Па змесце ўключаемых матэрыялаў гэтыя картатэкі маюць універсальны характар: адлюстроўваюць інфармацыю па ўсіх баках жыццядзейнасці краю, у тым ліку па культуры і мастацтве. Пералік картатэк абумоўлены спецыфікай бібліятэкі, у межах якой яны ствараюцца.
Бібліяграфічныя выданні (паказальнікі, спісы, друкаваныя каталогі) — гэта паліграфічна самастойна аформленыя выданні, якія ўтрымліваюць бібліяграфічную інфармацыю (інфармацыю аб дакументах) і прызначаны для яе распаўсюджвання ў грамадстве.
56
Бібліяграфічныя выданні, як любыя самастойныя выданні, адрозніваюцца па перыядычнасці выхаду ў свет і бываюць: неперыядычныя, перыядычныя, прадаўжальныя.
Неперыядычныя бібліяграфічныя в ы д а н н і выходзяць аднаразова, паўтарэнне (чарговыя выданні) не прадугледжана.
Перыядычныя бібліяграфічныя в ы д а н н і выходзяць рэгулярна, з пастаяннай для кожнага года колькасцю нумароў (выпускаў). Яны аднатыпна аформлены, розныя па змесце, нумараваныя і/ці датаваныя, маюць аднолькавую назву.
Прадаўжальныя бібліяграфічныя в ы д а н н і выходзяць праз недакладна вызначаныя прамежкі часу, па меры накаплення матэрыялу. Яны не паўтараюцца па змесце, аднатыпна аформлены, нумараваны і/ці датаваны выпускамі, маюць аднолькавую назву.
Надзвычай распаўсюджаны несамастойныя выдавецкія формы бібліяграфічных дапаможнікаў, дзе бібліяграфічная інфармацыя размешчана ў межах аднаго, асобна ўзятага дакумента. Да яе адносяцца: прыкніжныя, прыартыкульныя, унутрыкніжныя, унутрыгазетныя, унутрычасопісныя бібліяграфічныя спісы.
Унутрыкніжныя (унутрыгазетныя, унутрычасопісныя) бібліяграфічныя дапаможнікі — гэта пэўным чынам (часцей за ўсё ў алфавітным парадку, па асобных тэмах) арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў, размешчаных у дакуменце (кнізе, часопісе, газеце) як асобны, самастойны раздзел, частка, артыкул, незалежны ад іншых матэрыялаў, уключаных у выданне.
Напрыклад, у бібліяграфічным бюлетэні (часопісе) «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку» (выдаецца з 1960 г.) змяшчаюцца ўнутрычасопісныя бібліяграфічныя спісы разнастайнай тэматыкі, якія маюць нават асобную пагінацыю.
Прыкніжныя (прыартыкульныя) бібліяграфічныя дапаможнікі — арганізаваная пэўным чынам (часцей за ўсё ў парадку цытавання, па алфавіце) сукупнасць бібліяграфічных запісаў, створаная да тэкстаў кніг (артыкулаў) і існуючая з імі ў непарыўнай сувязі: у тэксце,
57
у падрадковых заўвагах і каментарыях, паза тэкстам (у спісе літаратуры да тэксту). Гэта пералік дакументаў (іх частак), якімі аўтар пэўнага тэксту карыстаўся пры падрыхтоўцы кнігі ці артыкула. Змест такой бібліяграфічнай інфармацыі абумоўлены тэматыкай першаснага тэксту, яна без тэксту бессэнсоўная.
Напрыклад, прыкніжнымі спісамі суправаджаюцца навуковыя выданні (Дадйомова О. В. Музыкальная культура городов Белоруссйй e XVIII веке. — Мйнск, 1992. — 207 с.: йл.'). У некаторых выданнях прыкніжныя (прыартыкульныя) спісы літаратуры адсутнічаюць, а звесткі аб выкарыстаных аўтарам крыніцах змяшчаюцца ў падрадковых заўвагах: Беларусы: у 8мі т. — Т. 1—3. — Мінск, 1995—1999; Культура беларускага замежжа. Кн.1.—Мінск, 1993. — 192 с. і інш.
3 апошняга дзесяцігоддзя XX ст. у дзейнасць бібліятэк, органаў навуковай інфармацыі, архіваў актыўнаўкараняюцца камп’ютарныя тэхналогіі. На электронных носьбітах ствараюцца першасныя дакументы і разнастайныя сродкі арыентацыі ў іх. Гэта спрыяе эканоміі рэсурсаў, плошчаў размяшчэння дакументаў, павышае тэрмін захавання дакумента, дазваляе прадстаўляць на адным носьбіце першасную і шырокі спектр другаснай інфармацыі, забяспечвае шматаспектны пошук інфармацыі і аператыўнасць яе атрымання, дае магчымасць інтэрактыўных інфармацыйных зносін на адлегласці і інш. У бібліятэках ствараюцца электронныя каталогі, бібліяграфічныя базы даных.
Электронны каталог (ужываюцца таксама тэрміны: машыначытаемы каталог, бібліяграфічны банк даных бібліятэкі) — сукупнасць бібліяграфічных і лексікаграфічных даных, якая разам з сістэмай кіравання базамі даных і наборам прыкладных сістэм забяспечвае пошук інфармацыі аб дакументах пэўнага фонду ці фондаў у аўтаматызаваным рэжыме.
Электронны каталог (ЭК) спалучае ў сабе магчымасці алфавітнага, сістэматычнага і прадметнага картачных каталогаў. Перавагамі ЭК у параўнанні з картачнымі можна лічыць:
— кампактнасць;
— магчымасць выкарыстання на адлегласці;
58
— магчымасці інтэграцыі ў агульныя сеткі бібліяграфічнай інфармацыі;
— аператыўнасць вядзення і выкарыстання;
— шматфункцыянальнасць41;
— рэалізацыя прынцыпу аднакратнасці апрацоўкі дакумента і шматкратнасці выкарыстання атрыманых вынікаў;
— магчымасці выкарыстання ўніфікаваных фарматаў прадстаўлення запісаў;
— магчымасці карпаратыўнага стварэння і выкарыстання ЭК.
У сучасных электронных каталогах прадстаўленьі бібліяграфічныя звесткі аб дакуменце, вынікі яго сэнсавай апрацоўкі (індэксы, ключавыя словы і інш.), аўтарытэтныя/нарматыўныя запісы, звесткі аб адзінках захоўвання, звесткі аб стваральніках запісаў і аб чытачах. ЭК ствараюцца на пэўны фонд (фонды) дакументаў установы, якая захоўвае гэтыя дакументы. Папаўненне ЭК здзяйсняецца: на этапах каталагізацыі бягучага дакументнага патоку, які паступае ў бібліятэку; рэкаталагізацыі дакументнага масіву, накопленага ў бібліятэцы, але не адлюстраванага ў ЭК; рэтраканверсіі (сканіраванні і распазнаванні картак з картачных каталогаў). Доступ да электронных каталогаў магчымы і ў межах установыгенератара, лакальных сетак, сусветнай інфармацыйнай сеткі Інтэрнэт; пры дапамозе любога камп’ютара, які падключаны да пэўных сістэм ці адпаведна абсталяваны (электронны каталог можа запісвацца на аптычны дыск).
Напрыклад, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі электронны каталог з’яўляецца асноўным элементам інфармацыйнапошукавага апарату бібліятэкі. Ён налічвае больш за 4 млн бібліяграфічных запісаў, адлюстроўвае амаль увесь фонд бібліятэкі, забяспечвае магчымасць доступу да дыгіталізаваных тэкстаў (пры іх наяўнасці). У ім прадстаўлены бібліяграфічныя запісы з розным узроўнем паўнаты: поўныя (з аўтарытэтным кантролем),
41 Цыт. па: Жарйкова Л. А., Макарова A. А., Скарук Г. А. Электронный бнблнотечный каталог : конспект лекцнн для курса «Бнблнотечные каталогя» ГПНТБ Снб. отд. РАН. — Новоснблрск, 2006. С. 19 (Шрейдер Ю. А. Блбллографлческая традлцля н автоматнзацмя каталогов // Сов. бнблногр. — 1986. — № 2).
59
атрыманыя ў выніку каталагізацыі бягучага патоку пачынаючы са снежня 2007 г.; адносна поўныя (сканвертаваныя ў нацыянальны камунікатыўны фармат BELMARC з лакальнага фармату ЭК НББ, сфарміраванага на працягу 1993—2007 гг. на этапе бягучай каталагізацыі і рэкаталагізацыі рэтрамасіву нацыянальных дакументаў); кароткія (без аўтарытэтнага кантролю, сэнсавай апрацоўкі), сфарміраваныя ў выніку рэтраканверсіі картачных каталогаў НББ. Сэнсавы блок запісаў заснаваны на выкарыстанні класіфікацыйных сістэм УДК і ДРНТІ; дэскрыптарных інфармацыйнапошукавых моў; даведнікаў кадзіраваных элементаў апісання дакументаў; нарміраваных (аўтарытэтных) найменняў асоб, калектываў, радавых імён, геаграфічных абёктаў, уніфікаваных загалоўкаў. Бібліяграфічныя і аўтарытэтныя запісы, якія ствараюцца, прадстаўлены не толькі ў лакальным ЭК НББ, але і з’яўляюцца асноўным масівам запісаў зводнага ЭК бібліятэк Беларусі і Нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў.
У бібліятэках, архівах, музеях Беларусі, акрамя электронных каталогаў, ствараюцца разнастайныя базы даных, у тым ліку бібліяграфічныя. База даных (БД) — сукупнасць структураваных даных, зафіксаваных на машыначытаемым носьбіце па агульных правілах апісання, захавання і выкарыстання. Па разнавіднаці ўключаемых даных БД бываюць:
— бібліяграфічныя (змяшчаюць бібліяграфічныя апісанні дакументаў);
— рэфератыўныя (бібліяграфічныя апісанні дакументаў і рэфераты на іх);
— паўнатэкставыя (запісы поўных тэкстаў ці частак дакументаў42);
— канцэптаграфічныя (бібліяграфічныя запісы і цытаты з дакументаў, асноўныя ідэі, палажэнні);