Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Геаграфічныя дапаможныя паказальнікі — дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік геаграфічных назваў з адсылкамі да парадкавага нумара запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным геаграфічным аб’екце.
Тэматычныя дапаможныя паказальнікі — дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік прадметных рубрык, аб’яднаных у буйныя тэматычныя раздзелы з адсылкамі да парадкавага нумара запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным аб’екце.
Сістэматычныя дапаможныя паказальнікі — дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць сістэматызаваны (лагічна ўпарадкаваны) пералік прадметных рубрык, аб’яднаных у буйныя тэматычныя раздзелы з адсылкамі да парадкавага нумара запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным абёкце.
3 Зак. 205
65
Храналагічныя дапаможныя паказальнікі — дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць матэрыял (перыяды часу: гады, стагоддзі, эпохі) у часавай паслядоўнасці з адсылкамі да старонкі надрукавання звестак.
Адзіныя (аб’яднаныя, камбінаваныя, Index, Register) дапаможныя паказальнікі — дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць у адным алфавітным радзе пералік назваў прадметаў, іх якасцей і адносін, імён уласных, геаграфічных аб’ектаў з адсылкамі да парадкавага нумара запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу.
Да першасных дакументаў такія паказальнікі (пераважна імянныя, радзей геаграфічныя і прадметныя) ствараюцца не вельмі часта, хаця наяўнасць іх у дакуменце сведчыць аб навуковым узроўні пэўнага выдання. Напрыклад, імянным і прадметнагеаграфічным дапаможнымі паказальнікамі аснашчана манаграфія: Кушнярэвіч A. М. Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст. — Мінск, 1993. — 150 с.; імянным — вучэбны дапаможнік: Фокеев В. А. Бйблйографйя: теоретйкометодологйческйе основанйя. — СПб., 2006. — 352 с. і інш.
Да бібліяграфічных паказальнікаў дапаможныя паказальнікі (адзін ці некалькі) ствараюцца, як правіла, заўсёды. Гэта робіцца таму, што гэтыя дакументы не прызначаны для суцэльнага чытання, ім уласцівы вельмі высокі ўзровень інфармацыйнай шчыльнасці.
Жанр — гэта гістарычна складзены род бібліяграфічнай прадукцыі, які абагульняе найбольш характэрныя рысы, уласцівыя значнай групе бібліяграфічных дакументаў. У якасці жанраў бібліяграфічных дапаможнікаў вызначаюцца бібліяграфічная манаграфія, пуцевадзіцель па літаратуры, біябібліяграфічны слоўнік, бібліяграфічная энцыклапедыя, план чытання, экспрэсінфармацыя, рэфератыўны зборнік, рэфератыўны часопіс і інш. (дадатак 7).
Бібліяграфічная манаграфія — буйны бібліяграфічны дапаможнік навуковадапаможнага прызначэння, створаны на падставе паглыбленага вывучэння вялікага масіву дакументаў, разглядае праблему ўсебакова і змяшчае новыя ці ўдакладненыя звесткі аб бібліяграфуемых дакументах.
66
Пуцевадзіцель па літаратуры — бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае звесткі аб першасных дакументах, крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі па тэме і метадычныя парады і рэкамендацыі па іх выкарыстанні.
Біябібліяграфічны слоўнік — бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае біяграфічныя звесткі аб пэўных асобах і бібліяграфічную інфармацыю аб іх творах і творах пра іх.
Бібліяграфічная энцыклапедыя — бібліяграфічны дапаможнік, у якім сабраны фактычныя звесткі і апісанні літаратуры па пэўнай галіне ведаў ці тэме і размеркаваны ў алфавітным, прадметнатэматычным ці сістэматычным парадку.
План чытання — бібліяграфічны дапаможнік, у якім дакладна рэгламентуюцца склад і паслядоўнасць чытання па пэўным пытанні.
Экспрэсінфармацыя — перыядычнае часопіснае ці ліставое інфармацыйнае выданне, якое змяшчае аб’ёмны рэферат (рэфераты) найбольш актуальных апублікаваных замежных крыніц ці неапублікаваных айчынных дакументаў па актуальных для пэўных катэгорый карыстальнікаў праблемах.
Дайджэст — кароткі пераказ (фрагменты — цытаты, вытрымкі, канспекты, рэфераты) тэкстаў шэрагу дакументаў, падабраных па пэўнай змястоўнай ці фармальнай прымеце.
Праспект — даведачнае і/ці рэкламнае выданне, якое змяшчае сістэматызаваны пералік дакументаў (дакумента), прызначаных да выпуску, продажу ці экспанавання.
Рэфератыўны часопіс — часопіс, асноўны змест якога складаюць сістэматызаваныя бібліяграфічныя апісанні з рэфератамі, рэфератыўнымі анатацыямі.
Рэфератыўны зборнік — зборнік, асноўны змест якога складаюць сістэматызаваныя бібліяграфічныя апісанні з інфарматыўнымі рэфератамі.
Паказалыгік цытуемай літаратуры — пералік упамянутых і/ці цытуемых дакументаў у тых ці іншых выданнях (публікацыях), які дапамагае выяўляць
з*
67
выкарыстаныя аўтарамі дакументы і раскрывае ўнутраныя сувязі ў межах дакументных (тэкставых) камунікацый.
Семінарый — фактабібліяграфічны навукова і вучэбнадапаможны, навуковаметадычны дапаможнік прапедэўтычнага характару, які мае мэтай «увядзенне» ў навуку, азнаямленне з вядучымі праблемамі і асноўным масівам дакументаў пэўнага прадметнага комплексу.
Бібліяграфічны каталог — бібліяграфічны дапаможнік у картачнай, друкаванай ці электроннай форме, які адлюстроўвае дакументныя рэсурсы (калекцыі, фонды) бібліятэк, кнігавыдавецкіх, кнігагандлёвых, архіўных, музейных устаноў, прыватных збораў ці іх аб’яднанняў, карпарацый (зводныя каталогі).
Памятка чытачу — рэкамендацыйны (навуковаасветны, вучэбнадапаможны, прафесійнавытворчы) бібліяграфічны дапаможнік з мінімальным пералікам дакументаў па цікавай для чытача тэме.
Бібліяграфічная лістоўка — рэкламнае выданне, рэкамендацыйны (папулярнаасветны, вучэбнадапаможны, прафесійнавытворчы) бібліяграфічны дапаможнік у форме лістоўкі, які змяшчае невялікі пералік бібліяграфічных запісаў (бібліяграм) пэўнага зместу ў адпаведнасці з яго мэтавым і чытацкім прызначэннем.
Вывады. Бібліяграфічная інфармацыя існуе ў вуснай і фіксаванай формах. Фіксаваная форма называецца бібліяграфічным запісам, які з’яўляецца асноўным элементам любога бібліяграфічнага дапаможніка. Бібліяграфічны дапаможнік (бібліяграфічны дакумент) — гэта асноўны спосаб існавання і сродак распаўсюджвання дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічныя дапаможнікі разнастайныя па сваёй форме, тыпавых, жанравых і відавых характарыстыках. Іх удасканаленне, памнажэнне разнастайнасці адбываюцца ў цеснай сувязі з развіццём інфармацыйных камунікацый, навукі, тэхнічных сродкаў.
1.5. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў
Вызначэнне відаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Бібліяграфічная прадукцыя надзвычай разнастайная па сваім складзе, змесце, мэтавым прызначэнні. Акрамя формаў,
68
жанраў (тыпаў) бібліяграфічных дапаможнікаў існуе вялікая колькасць відаў (дадатак 8), сукупнасць якіх можна ўпарадкаваць на падставе фасетнай класіфікацыі, у адпаведнасці з наступнымі прыметамі: грамадскае прызначэнне, змест дакументаў як аб’ектаў адлюстравання (змест бібліяграфуемых дакументаў), функцыянальнамэтавае прызначэнне, метады стварэння бібліяграфічнай прадукцыі (метады бібліяграфавання).
Віды бібліяграфічных дапаможнікаў па грамадскім прызначэнні. Стварэнне бібліяграфічнай прадукцыі заўсёды сацыяльна абумоўлена і скіравана на задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей грамадства ў цэлым і з улікам патрэбнасцей пэўных сацыяльных груп ці асобных карыстальнікаў. У адпаведнасці з гэтым можна выдзеліць бібліяграфічныя дапаможнікі агульнага прызначэння і бібліяграфічныя дапаможнікі спецыяльнага прызначэння. Асноўнае адрозненне гэтых відаў бібліяграфічнай прадукцыі — канкрэтнае мэтавае і чытацкае (карыстальніцкае) прызначэнне. Крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі агульнага прызначэння (ці крыніцы агульнай бібліяграфіі) яго не маюць, яны ствараюцца для грамадства ў цэлым з мэтай улічыць дакументы пэўнага фонду (фондаў); падсумаваць дакументы, створаныя на пэўнай тэрыторыі, мове, за пэўны перыяд часу; апавясціць грамадства аб існаванні дакументаў пэўнай формы і зместу.
Крыніцы бібліяграфічнай інфармацыіі спецыяльнага прызначэння (крыніцы спецыяльнай бібліяграфіі) заўсёды маюць канкрэтнае мэтавае і чытацкае прызначэнне, яны ствараюцца ў разліку на пэўную сферу абслугоўвання.
Да крыніц агульнай бібліяграфіі адносяцца каталогі (карткавыя, друкаваныя, электронныя), дзяржаўныя бібліяграфічныя дапаможнікі, рэпертуарныя бібліяграфічныя дапаможнікі, крыніцы масавай бібліяграфіі.
Каталогі ўлічваюць дакументы пэўнага фонду (фондаў) незалежна ад якасных характарыстык дакументаў, прызначаны для іх ідэнтыфікацыі, пошуку, а таксама для інфармавання карыстальнікаў аб наяўнасці ў фондзе дакументаў пэўнай формы і зместу.
Дзяржаўныя бібліяграфічныя дапаможнікі — гэта бібліяграфічныя дапаможнікі, якія інфармуюць аб даку
69
ментнай прадукцыі пэўнай дзяржавы на аснове дзяржаўнай рэгістрацыі дакументаў. Яны ствараюцца на аснове ўліку фармальных прымет дакументаў (від дакумента: кніга, часопіс, ноты, рэцэнзіі, часопісныя артыкулы і г. д.; мова; храналагічны адрэзак часу). Напрыклад, Летапіс друку Беларусі: дзярж. бібліягр. паказ. / Нац. кн. палата. — Мінск, 1924.
Гэта серыя ўніверсальных бягучых бібліяграфічных паказальнікаў, якія ствараюцца з 1924 г. на аснове дзяржаўнай рэгістрацыі друкаванай прадукцыі, выдаваемай на тэрыторыі Беларусі ці суадноснай з ёй па змесце. Яна складаецца з асобных частак («Кніжны летапіс», «Летапіс аўтарэфератаў дысертацый», «Летапіс нарматыўнатэхнічных, тэхнічных дакументаў і выданняў вузкага прызначэння», «Летапіс нот», «Летапіс выяўленчага мастацтва», «Летапіс картаграфічных выданняў», «Летапіс рэцэнзій», «Летапіс часопісных артыкулаў», «Летапіс газетных артыкулаў», «Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца»), якія адлюстроўваюць друкаваную частку нацыянальнага дакументнага патоку па сукупнасці фармальных прымет: від дакумента, тэрыторыя, адрэзак часу44.
Падобная бібліяграфічная прадукцыя ствараецца ў большасці краін свету. Часам яе называюць «крыніцы бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі», «крыніцы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі» ці «бягучыя нацыянальныя бібліяграфічныя дапаможнікі».
Напрыклад, бягучы бібліяграфічны ўлік друкаванай прадукцыі ў Расіі ўзнік у канцы XVIII ст. Ён быў выбарачны (дакументальны паток адлюстроўваўся часткова). У 1й палове XIX ст. з’явіліся пастаянныя бібліяграфічныя раздзелы ў часопісах «Сын Отечества» (з 1814 г.), «Бнблнографчческне лчсты» (1825—1826), «Московскнй телеграф» (1825—1834), «Современннк», «Отечественные запнскн». Аднак гэта не быў дзяржаўны бібліяграфічны ўлік дакументаў. 3 1837 г. на старонках «Журнала Мнннстерства народного просвеіцення» пачалося