• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    Верецагйн, В. А. Русскйе йллюстрйрованные йзданйя XVIII u XIX столетйй, 1720—1870: бйблйографйческйй опыт / В. А. Вереіцагйн. — М.: Центрполйграф; СПб.: МйМДельта, 2005. — 309 с.
    Шматгаліновыя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб дакументах па дзвюх ці некалькіх галінах ведаў.
    Напрыклад: Беларуская мова, літаратура і мастацтва: рэкаменд. бібліягр. дапаможнік / Нац. бка Беларусі. — Мінск, 1972—2005.
    Гэты паказальнік выдаваўся адзін раз у год. Утрымліваў звесткі аб дакументах ці іх структурных адзінках па гісторыі і сучасным развіцці літаратуразнаўства, мовазнаўства, мастацтвазнаўства, развіцці тэатра, выяўленчага мастацтва і інш.
    80
    Соцйальные й гуманйтарные наукй [Электроный реcypcj = Social sciences and humanities: бйблйогр. базы данных: йсторйя, археологйя й этнографйя: поступленйя 1986—1999 гг. / Мнт науч. йнформ. no обіцеств. наукам Рос. акад. наук. — М.: ПННОН РАН, 2000. — 1 электрон. опт. дйск. (CD). Сйстем. требованйя: для MSDOS: IBM PC ХТ/АТ; 640 К RAM; для Windows 95: IBM PC совместймый компьютер 486 й выше; 8 Mb RAM; CDROM 2Х u выше. — Загл. с этйкеткй. — Текст рук. парал.: рус., англ.
    Сводный каталог йностранных перйодйческйх йзданйй no медйцйне й смежным областям, 1800—1970: в 2 вып. / Мво здравоохраненйя БССР, Респ. науч. мед. бка. — Мйнск: [Б.й.], 1972.
    Галіновыя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб дакументах па пэўнай галіне ведаў.
    Напрыклад: Бібліяграфія па гісторыі Беларусі. Феадалізм і капіталізм / Інт гіст. АН БССР, Дзярж. бка БССР імя У. I. Леніна, Фунд. бка імя Я. Коласа АН БССР; склад.: М. Г. Крэканэ, A. А. Сакольчык. — Мінск: [Б.в.], 1969. — 437 с.
    Названы бібліяграфічны дапаможнік адлюстроўвае летапісы, хронікі, зборнікі дакументаў, кнігі і артыкулы са зборнікаў, часопісаў на рускай, беларускай, украінскай мовах за 1803—1966 гг. па асобна ўзятай галіне ведаў — гісторыі Беларусі. Групоўка бібліяграфічных запісаў — тэматыкахраналагічная, у асобных гісторыкахраналагічных раздзелах вызначаны рубрыкі: Культура, Гісторыя, Асвета, Бібліятэкі, Клубы і інш.
    Тэматычныя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб дакументах па пэўнай тэме (у межах адной галіны ведаў).
    Напрыклад: Профільнае навучанне ў сістэме агулышй сярэдняй адукацыі: (бібліяграфічны спіс) / склад. Т. Г. Канавалава; рэд. К. Дз. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларус. друку: штомес. бібліягр. бюл. / Нац. бка Беларусі. — 2006. — №4. — [9 с.]. — Дадатак.
    Межов, В. Н. Русская йсторйческая бйблйографйя за 1865—1876 гг. включйтельно / сост. В. Н. Межов. — СПб.: . Tun. Ммп. Акад. наук, 1885.
    81
    Т. 5: Нсторйя внутренпей н внешней полйтйкй Россйй; Нсторйя дйпломатйческйх сношенйй; Нсторйя внутреннйх смут й войн Россйй с внешнймй врагамй; Мсторйя нскусств; Вспомогательные наукй no русской псторйй: генеалогйя, геральдйка, хронологйя. археологйя, палеографйя, нумйзматнка й мйфолошя. — IX, 378 с.
    Язвенная болезнь: спйсок лйт. / Респ. науч. мед. бка; [сост.: О. С. Гук, Л. 3. Горелова]. — Мйнск, 1996. — 14 с.
    Bialoruski ruch chrzescijanski XX wieku: slownik biograficznobibliograjiczny / [redakcja naukowa/: Jerzy Garbinski, Jerzy Turonek; Polska Akademia Nauk, Instytut Slawistyki. — Warszawa: Slawistyczny Osrodek Wydawniczy, 2003. — 1—VXXX, 519 s.
    Праблемнакомплексныя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб дакументах з шэрагу галін ведаў па асобнай праблеме.
    Напрыклад: Чернобыльская катастрофа: бйблйогр. науч. лйт. / Ннт радйобйологші Акад. наук Беларусй; [сост. К. В. Фомйченко]; nod ред. Е. Ф. Коноплй, 14. В. Ролевйча. — Мйнск: Право й экономйка, 1996. — 262 с.
    Персанальныя бібліяграфічныя дапаможнікі (біябібліяграфічныя) — дапаможнікі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб дакументах пэўнай асобы і/ці дакументы аб пэўнай асобе (асобах). Такая бібліяграфічная прадукцыя прысвячаецца, як правіла, найболып значным дзеячам гісторыі, навукі, культуры.
    Напрыклад: Бйобйбліюграфйя научных трудов профессора, доктора сельскохозяйственных наук Н. Н. Семененко: (к 70летйю co дня рождепйя) / РУІІ «НПЦ НАН Белаpycu no земледелйю», РУП «Ннстйтут мелйорацйй»; [сост. A. Н. Дмйтрук]. — Мйнск: Мнстйтут мелйорацйй, 2008. 28 с.
    Мікалай Мікалаевіч Улашчык: біябібліягр. паказ. / Нац. бка Беларусі, БелНДЦДААС. — Мінск, 2006.
    Архівісты Беларусі: біябібліяграфічны даведпік / Камітэт па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Беларускі навуковадаследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы; [склад.: С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка].  Мінск: БелІІДІДАС, 2006. — 253 с.
    82
    Отечественные лексйкографы, XVIII—XX вв.: бйобйблйогр. очеркй / Рос. акад. наук, Пнт рус. яз. йм. В. В. Вйноградова, Лексйкогр. семйнар, каб. «Славян. мйр»; под ред. Г. А. Богатовой. — М.: Наука, 2000. — 508 с.
    Краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб дакументах, прысвечаных пэўнаму краю, рэгіёну, населенаму пункту.
    Напрыклад: Літаратура аб Мінскай вобласці: бібліягр. паказ. / Miu. абл. бка, 1970. — Штокварт.
    Віцебская вобласць: паказ. літ. за.../ Віцеб. абл. бка Беларусі. — Віцебск, 1970. — Штокварт. і ініп.
    Гэтыя паказальнікі выдаюцца чатыры разы ў год. Адлюстроўваюць разнастайныя дакументы аб прыродзе, гісторыі, эканоміцы, культурным развіцці абласцей Беларусі незалежна ад месца і мовы выдання дакументаў.
    Города Вйтебіцйны: указ. лйт. / Внтеб. обл. бка йм. В. II. Ленйна, Отд. белорус. й краевед. лйт.; [сост. 0. А. Дорофеева]. — Вйтебск, 1988. — (Кнйгй о родном крае).
    У навуковых працах, стандартах і даведніках даволі шырока распаўсюджана паняцце рэгіянальныя бібліяграфічныя дапаможнікі. Пад ім разумеецца бібліяграфічная прадукцыя, якая створана ў пэўным рэгіёне і/ці адлюстроўвае дакументы, якія звязаны з рэгіёнам па змесце і іншых прыметах. Названыя паняцці часткова супадаюць і могуць замяняцца адно адным у выпадку, калі ідзе размова аб адлюстраванні дакументаў, звязаных па змесце з краем, рэгіёнам, і магчыма адэкватная замена аб’ёмаў паняцця край (вобласць, мясцовасць, што вылучаецца па якойнебудзь прымеце; буйная адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка15) і рэгіён (вялікая вобласць, група суседніх краін або тэрыторыі, раёны, аб’яднаныя па якіхнебудзь агульных прыметах46).
    Краіназнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб дакументах, прысвечаных пэўнай краіне.
    45 Тлумачалыіы слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў. — 3е выд. — Мінск, 2002. — С. 299.
    46 Там жа. — С. 572.
    83
    Напрыклад: Дооктябрьская кнйга на русском языке о Белоруссйй. 1768—1917: бйблйогр. указ. / Гос. бка БССР; сост. A. А. Сокольчйк. — Мйнск, 1976. — 426 с.
    Адлюстроўвае кнігі і артыкулы са зборнікаў, апублікаваныя на рускай мове ў 1768—1917 гг. аб Беларусі.
    Каталог коллекцйй «Russica»: пройзведенйя й документы на йностранных языках, ймеюіцйе отношенйе к Россйй: [в 2 т.]/ Ммператорская Публйчная бйблйотека в СанктПетербурге. — [Репрйнтное йзд.]. — М.: Центрполйграф, 2004.
    Заглавйе орйгйнала: Catalogue de la section des Russica, ou Merits sur la Russie en langues entrangeres. St.Petersbourg: De [Academic Imperiale des sciences, 1873.
    Такім чынам, мы разгледзелі асноўныя віды бібліяграфічнай прадукцыі па храналагічнай прымеце, грамадскім прызначэнні, змесце бібліяграфуемых дакументаў. У навуковай, вучэбнай і даведачнай літаратуры падаюцца і некаторыя іншыя віды. Напрыклад, па паўнаце адбору (выбарачныя і рэгістрацыйныя), па метадах бібліяграфавання (сігнальныя, рэфератыўныя, анатаваныя) і інш. Падрабязная класіфікацыя даецца ў працах А. П. Коршунава [9; 10], азначэнні большасці з іх у дзяржаўных стандартах [1] і слоўніках [2; 3; 4; 5; 6].
    Раздзел 2
    БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
    2.1.	Бібліяграфія як галіна дзейнасці
    Бібліяграфічная дзейнасць у сістэме відаў чалавечай дзейнасці. Развіццё грамадства, яго гісторыя і культура ўяўляюць працэс рэалізацыі дзейнатворчых адносін чалавека да навакольнага свету, стварэння і пераўтварэння аб’ектаў рэчаіснасці. У межах чалавечай дзейнасці можна выдзеліць шэраг тыпаў і формаў (вытворчая, матэрыяльная, пазнавальная, працоўная і інш.), асобных галін дзейнасці. Адной з такіх галін з’яўляецца бібліяграфічная дзейнасць — практычныя і пазнавальныя дзеянні субекта (чалавека) па стварэнні і пераўтварэнні бібліяграфічнай інфармацыі. Яе элементы ўзніклі разам са стварэннем дакументаванай інфармацыі (фіксаваных тэкстаў) як абавязковыя дзеянні аўтара па стварэнні ідэнтыфікацыйных элементаў самога тэксту і абазначэнні фрагментаў іншых тэкстаў. 3 развіццём сістэмы дакументных камунікацый (накапленнем аб’ёмаў фіксаванай інфармацыі, паскарэннем камунікатыўных працэсаў, ускладненнем інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў інфармацыі) адбывалася не толькі колькаснае павелічэнне элементаў бібліяграфічнай дзейнасці, але і іх якаснае пераўтварэнне. Бібліяграфічная дзейнасць стала адасабляцца ад іншых відаў дзейнасці і набыла рысы самастойнага віду дзейнасці па стварэнні БІ. Але спачатку яна мела непрафесійны характар. У ёй удзельнічалі бібліятэкары, вучоныя, выдаўцы, ііісьменнікі, кнігагандляры, архівісты спадарожна са сваёй асноўнай дзейнасцю па ўпарадкаванні дакументных масіваў (фондаў), абслугоўванні карыстальнікаў, напісанні навуковых, мастацкіх, публіцыстычных твораў, выданні дакументаў і іх продажы. Ствараліся самастойныя «ўласна бібліяграфічныя» працы, пры гэтым яны разглядаліся як неад’емная частка бібліятэчнай, архіўнай, кнігагандлёвай і іншых відаў дзейнасці. Але з цягам часу бібліяграфічная дзейнасць
    85
    стала адасабляцца ў межах іншых сфер чалавечай практыкі, сталі выпрацоўвацца і прымяняцца спецыяльныя прыёмы і правілы па апісанні кніг і дакументаў справаводства, упарадкаванні іх сукупнасцей, стварэнні інфармацыйнапошукавых сістэм і іншых уласнабібліяграфічных прадуктаў і паслуг. Адпаведна бібліяграфічная дзейнасць стала набываць прафесійны характар, да яе сталі прад’яўляцца высокія патрабаванні. Наогул развіццё гэтага віду чалавечай практыкі абумоўлена шэрагам сацыяльнаэканамічных, культурных і палітычных фактараў. Але найоольшы ўплыў на фарміраванне прафесійнага характару бібліяграфічнай дзейнасці аказала фарміраванне навуковых ведаў, станаўленне асобных навуковых дысцыплін і развіццё адукацыі. Менавіта яны патрабавалі дакладнасці апісанняў і навуковага падыходу да ўпарадкавання дакументных масіваў, галіновай і храналагічнай дыферэнцыяцыі ствараемых бібліяграфічных прадуктаў.