• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    •	Захаванне назапашанага багатага вопыту; бібліяграфія не адмаўляецца як ад дасягнутага, так і ад новага, якое можа пашырыць яе магчымасці. На працягу ўсяго перыяду развіцця інфармацыйных камунікацый (вусная
    101
    мова, пісьменства, кнігадрукаванне, тэле, радыёвяшчанне, камп’ютарныя тэхналогіі) захаваліся сутнаснасць бібліяграфіі, асноўныя кірункі і формы развіцця, разам з тым адбывалася іх удасканаленне і пашырэнне. Так, бібліяграфічны запіс захаваў на працягу стагоддзяў сваю сутнасць і асноўнае прызначэнне, а прадстаўленне яго на электронных носьбітах значна пашырыла магчымасці структурыравання і пошуку інфармацыі.
    •	Змена асобных кірункаў развіцця і прыярытэтнасці асобных участкаў дзейнасці ў розныя гістарычныя перыяды. Напрыклад, рэкамендацыйная бібліяграфія ў краінах былога СССР займала прыярытэтныя пазіцыі з 20х гг. XX ст. і страціла іх да канца XX ст.
    •	Наяўнасць глыбокіх сістэмных сувязей з грамадскімі інстытутамі сістэмы дакументных камунікацый. Гэта абумоўлена блізкасцю рашаемых задач і здзяйсняемых тэхналагічных працэсаў, перасячэннем праблематыкі навуковых даследаванняў і інш.
    •	Рэалізацыя асноўнага прызначэння бібліяграфіі для грамадства: максімальна поўнае адлюстраванне ўсіх дакументных рэсурсаў і дыферэнцаванае адлюстраванне дакументаў з улікам патрэбнасцей розных катэгорый карыстальнікаў.
    Вывады. Бібліяграфічная дзейнасць — разнавіднасць грамадскай дзейнасці, скіраванай на ўпарадкаванне існуючай у грамадстве інфармацыі спецыфічнымі сродкамі, і даследаванне гэтага працэсу. Паняцці «бібліяграфія» і «бібліяграфічная дзейнасць» супадаюць толькі на самым высокім узроўні абагульнення. Бібліяграфічная дзейнасць — складаная сістэма, у якую ўключаюцца дзве асноўныя часткі: бібліяграфічная практычная дзейнасць і бібліяграфічная пазнавальная дзейнасць. Асаблівасці яе развіцця гістарычна абумоўлены.
    2.2. Бібліяграфічная практычная дзейнасць: паняцце і структура
    Узнікненне і асаблівасці развіцця бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Пад практыкай разумеюць спецыфічна чалавечую, асэнсаваную, мэтазгодную і мэтанакіраваную
    102
    пачуццёвапрадметную дзейнасць. Яна з’яўляецца асновай пазнання. Бібліяграфічная практыка (бібліяграфічная практычная дзейнасць) — гэта спецыфічны, інфраструктурны від чалавечай практыкі, распаўсюджаны ў шэрагу іншых відаў дзейнасці, скіраваны на стварэнне і распаўсюджванне БІ і задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў бібліяграфічнымі сродкамі. Яна ўваходзіць у сістэму бібліяграфічнай дзейнасці, з’яўляецца яе асноўнай часткай і асновай для бібліяграфічнага пазнання.
    А. П. Коршунаў лічыць зыходным пунктам любой бібліяграфічнай дзейнасці дзеянні чалавека, які адчужае звесткі аб дакуменце ад самога дакумента, фіксуе і ўпарадкоўвае іх у мэтах садзейнічання рэалізацыі адпаведнасцей паміж дакументамі і спажыўцамі. Бібліяграфічная практычная дзейнасць зарадзілася ў межах бібліятэчнай справы і на працягу доўгага часу развівалася ў яе недрах і зводзілася ў асноўным да вытворчасці розных формаў бібліяграфічнай інфармацыі.
    Разам з тым пры такім падыходзе паза межамі застаюцца афінныя і разнастайныя латэнтныя формы бібліяграфічнай інфармацыі, якія з’яўляюцца неад’емнымі элементамі дакумента, а праца па іх стварэнні неад емнай часткай працы над дакументамі. Да таго ж нельга недаацэньваць развіцця бібліяграфічнай практыкі ў межах архіўнай справы, дзе ўзнікала і, адпаведна, рэалізоўвалася неабходнасць упарадкавання дакументаў, дзе захоўваліся юрыдычныя дакументы з пералікамі кніг, якія ўключаліся ў маёмасць, перадаваліся ад аднаго ўладальніка другому. Таму зыходным пунктам любой бібліяграфічнай дзейнасці можна лічыць дзеянні чалавека, які стварае дакумент і спадарожна займаецца стварэннем ідэнтыфікацыйных элементаў для гэтага дакумента, упарадкоўвае веды, створаныя папярэднікамі, і прадстаўляе іх праз цытаты, каментарыі, спасылкі.
    У працэсе развіцця бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ўскладняліся яе кірункі, арганізацыйныя формы, метадычныя падыходы, шырыліся спектр і аб’ём ствараемай прадукцыі, ускладняліся задачы, якія ставіла перад ёй грамадства. У выніку адбылася дыферэнцыяцыя бібліяграфічнай практыкі, выразна вызначылася дзей
    103
    насць па стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальнікаў. Гэтыя два працэсы і іх састаўляючыя актыўна развіваюцца на сучасным этапе. Для сучаснай бібліяграфічнай практычнай дзейнасці характэрны: пастаяннае ўскладненне, пашырэнне маштабаў яе пранікнення ў іншыя сферы грамадскага жыцця, якаснае ўдасканаленне асобных працэсаў, тэхналогіі, методыкі, пашырэнне спектру ствараемай прадукцыі.
    Рысы, уласцівыя бібліяграфічнай практыцы. Бібліяграфічнай практыцы ўласцівы наступныя рысы:
    —	прадметнасць;
    —	сацыяльная абумоўленасць;
    —	мэтазгоднасць;
    — суб’ектнасць55.
    Прадметнасць бібліяграфічнай практыкі выражаецца ў наяўнасці спецыфічнага прадмета, на які скіравана дзейнасць; у змяненні гэтага прадмета пад уздзеяннем розных фактараў; у стварэнні грамадска значнага прадукту — бібліяграфічных дапаможнікаў; у прымяненні спецыяльных сродкаў дзейнасці.
    Бібліяграфічная практыка сацыяльна абумоўлена. Яна мае грамадскі характар, яе змест вызначаецца характарам грамадскіх патрэбнасцей, рэальнымі абставінамі і ўмовамі, наяўнымі матэрыяльнымі сродкамі. Бібліяграфічнай практыцы (улічваючы яе прадметны характар і сацыяльную абумоўленасць) уласціва накіраванасць, якая вызначаецца яе прадметам, знешнімі і ўнутранымі фактарамі — рэгулятарамі дзейнасці.
    Мэтазгоднасць бібліяграфічнай практычнай дзейнасці — гэта рух да канчатковага выніку. Практычныя дзеянні рэгулююцца ідэальнымі, асэнсаванымі мэтамі, якія ставяцца суб’ектамі на шляху да выніку. Бібліяграфічная практычная дзейнасць абумоўлена знешнімі (звязанымі з пэўнымі канкрэтнагістарычнымі ўмовамі і законамі сацыяльнай сістэмы) і ўнутранымі фактарамі (адлюстроўваюць ступень адпаведнасці якасцей прадмета, сродкаў, метадаў, якія выкарыстоўваюцца для атрымання выніку).
    55 Вохрышева М. Г. Теорня бнблнографнн : учеб. пособне. — Самара, 2004.  367 с.
    104
    Суб’ектнасць бібліяграфічнай практыкі выяўляецца праз удзел:
    —	стваральнікаў бібліяграфічнай інфармацыі (суб’ектаў, якія на прафесійным ці аматарскім узроўні ствараюць/пераўтвараюць БІ);
    —	распаўсюджвальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі (суб’ектаў, якія на прафесійным ці аматарскім узроўні перадаюць БІ, уступаюць ва ўзаемадзеянне з карыстальнікамі БІ);
    —	карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі (суб’ектаў, якія ўступаюць ва ўзаемадзеянне з распаўсюджвальнікамі БІ);
    —	аўтараў дакументаў, якія адлюстроўваюцца пры стварэнні персанальна арыентаваных звестак у даведніках, каталогах, базах даных;
    —	даследчыкаўбібліяграфазнаўцаў, якія даследуюць бібліяграфічную практыку і ствараюць на аснове гэтага навуковыя веды;
    —	выкладчыкаў і навучэнцаў, што аналізуюць і вывучаюць практычную дзейнасць, асвойваюць практычныя ўменні і выпрацоўваюць навыкі.
    Тэарэтычныя падыходы да разгляду бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. У розныя гады эквівалентам тэрміна «бібліяграфічная практычная дзейнасць» выступалі «бібліяграфічная праца», «бібліяграфічная справа», «бібліяграфічная дзейнасць», «бібліяграфія». Гэтыя тэрміны адрозніваюцца паміж сабой па аб’ёме паняццяў, якія яны абазначаюць. Іх ужыванне можна суаднесці з развіццём розных падыходаў да разгляду сутнасці бібліяграфічнай практычнай дзейнасці:
    — працэсуальны падыход — імкненне вызначыць асобныя працэсы (адзін — абмежавальнапрацэсуальны падыход; комплекс працэсаў — пералічальнапрацэсуальны падыход) і праз іх разглядаць бібліяграфічную практычную дзейнасць. У 20—30я гг. XX ст. задачы бібліяграфічнай практыкі зводзіліся да стварэння бібліяграфічных дапаможнікаў. Папулярным быў тэрмін «практычная бібліяграфія», які ўказваў на практычную скіраванасць бібліяграфічных матэрыялаў. Я. П. Грабеншчыкоў на I Усебібліяграфічным з’ездзе адзначаў, што «практычная біб
    4а Зак. 205
    105
    ліяграфія — гэта сума і сукупнасць усіх выкананых да сённяшняга дня прац па бібліяграфіі». У 30я гг. XX ст. сфарміраваўся погляд на бібліяграфію як на прыкладную навуковадапаможную дысцыпліну, задачы якой зводзіліся да практыкі па апісанні кніг (Л. Н. Трапоўскі, Я. I. Шамурын і інш.). Як бачна, бібліяграфічная практычная дзейнасць зводзілася да аднаго працэсу — бібліяграфаванне ці разглядаліся толькі вынікі гэтага працэсу. У 50—60я гг. XX ст. пад бібліяграфічнай практычнай дзейнасцю разумелі бібліяграфічную работу — сукупнасць працэсаў стварэння бібліяграфічных дапаможнікаў і давядзення іх да чытачоў. Сама сістэма дапаможнікаў выводзілася за межы бібліяграфічнай работы. I. Р. Маргенштэрн разглядаў бібліяграфічную дзейнасць толькі ў практычным аспекце і разумеў яе як комплекс працэсаў, якія здзяйсняюцца ў мэтах перадачы чытачам інфармацыі аб творах друку. Такі падыход быў абумоўлены актыўным развіццём розных кірункаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, у прыватнасці розных формаў бягучага інфармавання чытачоў, даведачнабібліяграфічнага абслугоўвання. У сучасных працах ён дае наступнае азначэнне тэрміна «бібліяграфічная работа»: гэта сукупнасць працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці, здзяйсняемых яе суб’ектам ці сістэмай інфармацыйных устаноўж, — а таксама адзначае, што «бібліяграфічная работа» не з’яўляецца аналагам тэрміна «бібліяграфічная дзейнасць», яны суадносяцца як частка—цэлае.
    У 60я гг. XX ст. быў выказаны асобасны погляд на бібліяграфічную практычную дзейнасць (працы I. I. Рашацінскага, В. А. Нікалаева). Сутнасць бібліяграфічнай работы бачылі ва ўзаемадзеянні бібліёграфа і чытача. Бібліяграфічная практыка — мэтанакіраваны працэс інфармацыі аб творах друку і іх прапаганды паміж чытачоў. Бібліёграф у межах гэтага працэсу аказвае дапамогу чытачам, якія шукаюць яе для выкарыстання ў тых ці іншых мэтах. Упершыню ў межах бібліяграфічнай практыкі стаў разглядацца суб’ект.
    У 60я гг. XX ст. існаваў таксама комплексны падыход да разгляду бібліяграфічнай практыкі (працы М. А. Брыскма
    56 Моргенштерн Н. Г. йнформацнонный н княжный мнр. Бнблнографня : язбранное. — СПб., 2007. — С. 102—103.
    106
    на, Д. Ю. Цяплова), у межах якога феномен бібліяграфія разглядаўся як недзялімы, як навуковая дысцыпліна, што ўключае элементы практыкі, якая, у сваю чаргу, звязана толькі са сферай матэрыяльнай вытворчасці.