Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
3 70х гг. XX ст. стаў развівацца дзейнасны падыход (працы Э. К. Бяспалавай, A. I. Барсука і інш.), у межах якога бібліяграфія разглядалася як дзейнасць. Е. Н. Фамін разглядаў бібліяграфічную практычную дзейнасць як бібліяграфічную справу ці ўласна бібліяграфію — дзейнасць па стварэнні і распаўсюджванні бібліяграфічнай інфармацыі. A. I. Барсук адзначаў, што бібліяграфія — гэта галіна навуковапрактычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і давядзенні да карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі. Гэта ж было замацавана і ў стандарце 7.0—77 «Бнблнографня. Термнны н определення». Разам з тым быў прапанаваны і тэрмін «бібліяграфічная работа», які ахопліваў працэсы па стварэнні і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі і па сутнасці ўраўноўваўся з тэрмінам «бібліяграфічная дзейнасць». 3 наступных тэрміналагічных стандартаў (ГОСТ 7.0—84 «Бнблнографнческая деятельность. Термнны н определення»; ГОСТ 7.0—99 «Ннформацноннобнблнотечная деятельность, бнблнографня: термнны н определенмя») гэты тэрмін быў выключаны.
У межах сістэмнадзейнаснага падыходу бібліяграфічную практычную дзейнасць пачалі разглядаць як важнейшы элемент сістэмы «бібліяграфічная дзейнасць» (бібліяграфія). Найбольш выразна гэта прадстаўлена ў канцэпцыях А. П. Коршунава, М. Г. Вохрышавай (больш падрабязна гл. 2.1).
Асноўныя кірункі структуравання бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Структураванне бібліяграфічнай дзейнасці з’яўляецца адной з важнейшых, складаных і да канца не вырашаных праблем бібліяграфазнаўства. Вырашэнне яе спрыяе паглыбленню ведаў аб бібліяграфічнай дзейнасці, робіць іх упарадкаванымі і цэласнымі, што важна не толькі для даследчай дзейнасці, але і для выкладання бібліяграфічных дысцыплін, аптымізацыі розных кірункаў практычнай дзейнасці.
У спецыяльнай літаратуры ў асноўным прапануюцца падыходы да структуравання бібліяграфічнай практычнай
4а*
107
дзейнасці. Іх мноства, але адсутнічае адзінства, што звязана найперш са шматпланавасцю самога аб’екта, недастатковай распрацаванасцю тэарэтычных палажэнняў. Аналіз даследаванняў сведчыць аб тым, што:
— зроблены шэраг абагульненняў, якія могуць стаць асновай наступных даследаванняў;
— адсутнічае адзіны падыход да выдзялення відаў бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці), што звязана са шматпланавасцю самой з’явы і з разыходжаннямі ў тлумачэнні такіх паняццяў, як «бібліяграфія», «від бібліяграфіі»;
— не да канца вырашана праблема вызначэння падстаў для структуравання бібліяграфічнай дзейнасці.
Філасофскі падыход да структуравання бібліяграфічнай дзейнасці патрабуе разглядаць структуру як на базе прынцыпаў сістэмнага метаду, так і на аснове дзейнасных характарыстык, якія даюць магчымасць правесці відавую класіфікацыю па комплексе прымет. Такі падыход дазваляе выдзяляць унутраную і знешнюю структуры.
Аналіз бібліяграфічнай практычнай дзейнасці як сістэмы, яе ўнутранай структуры магчымы праз выяўленне ўзаемасувязей яе асноўных кампанентаў: суб’екта (таго, хто здзяйсняе дзейнасць); мэт (ідэальных вобразаў дзейнасці); аб’ектаў (прадметаў, на якія скіраваны намаганні суб’екта); працэсаў як мэтанакіраванай актыўнасці суб’екта; сродкаў, пры дапамозе якіх дасягаецца пастаўленая мэта; выніку (дасягнення ці недасягнення мэты). Гэта дазваляе высветліць дынаміку дзейнасці, убачыць узаемасувязі паміж асобнымі кампанентамі.
Разам з тым бібліяграфічная практычная дзейнасць у рэчаіснасці прадстаўлена шэрагам канкрэтных кірункаў, сфер, якія ўяўляюць сабой арганічнае адзінства і якія можна выдзеліць у асобныя катэгорыі па розных прыкметах, гэта значыць дыферэнцыраваць па знешніх праяўленнях (напрыклад, грамадскае прызначэнне бібліяграфіі як з’явы, якая рэалізуецца ў соцыуме, сукупнасць ствараемай і распаўсюджваемай прадукцыі і інш.).
Знешняя і ўнутраная структуры знаходзяцца ў адзінстве і не могуць разглядацца адасоблена. У межах любога віду бібліяграфічнай дзейнасці існуюць кампаненты: 108
суб’ект, аб’ект, працэсы, сродкі, мэты, вынікі, якія ў сукупнасці складаюць яго якасную вызначанасць. У сваю чаргу выдзяленне відаў абумоўлена дыферэнцыяцыяй сутнасных элементаў сістэмы бібліяграфічнай дзейнасці, і яно робіцца «па суб’екту», «па выніках» і інш.
Вывады. Бібліяграфічная практыка (бібліяграфічная практычная дзейнасць) — спецыфічны, інфраструктурны від чалавечай практыкі, накіраваны на задавальненне патрэбнасцей у дакументах бібліяграфічнымі сродкамі. Яна ўваходзіць у сістэму «бібліяграфічная дзейнасць», з’яўляецца яе асноўнай часткай і асновай для бібліяграфічнага пазнання. Ёй уласцівы прадметнасць, сацыяльная абумоўленасць, мэтазгоднасць, суб’ектнасць. Можна выдзеліць унутраную і знешнюю структуры бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: унутраную ўтвараюць кампаненты — суб’ект, мэты, аб’ект, працэсы, сродкі, вынікі; знешнюю — віды, выдзеленыя па пэўнай прыкмеце.
2.3. Унутраная (кампанентная) структура бібліяграфічнай практычнай дзейнасці
Унутраная, ці кампанентная, структура бібліяграфічнай дзейнасці прадугледжвае тэарэтычнае вычляненне яе асобных кампанснтаў, ці частак, якія існуюць у рэчаіснасці і ўтвараюць непарыўнае адзінства. Гэтую структуру можна выдзеліць як для бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым, так і для бібліяграфічнай практыкі. Прычым пералік кампанентаў будзе аднолькавым: суб’екты (асобы, установы, якія ставяць мэты, выбіраюць аб’екты, заняты ў асноўных іірацэсах, выкарыстоўваюць сродкі і дасягаюць вынікаў); мэты (ідэальныя вобразы дзейнасці); аб’екты (прадметы, на якія скіраваны намаганні суб’екта); працэсы (паслядоўныя змены стану дзейнасці суб’екта); сродкі (прыёмы, спосабы дасягнення, ажыццяўлення мэты); вынікі. Змястоўнае напаўненне будзе адрознівацца і залежаць не толькі ад галіновага кірунку дзейнасці (бібліятэчная справа, архіўная справа, кніжны гандаль і да т. п.), але і ад відавога (вучэбная, навуковая, практычная дзейнасць). Далей прапанавана кампанентная структура бібліяграфічнай практычнай дзейнасці як асноўнай складаючай бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым.
109
Суб’ект бібліяграфічнай дзейнасці як яе асноўны сістэмаўтваралыш кампанент. У філасофіі суб’ект — чалавек, які пазнае свет ці дзейнічае, — процістаіць свету як аб’екту пазнання. Суб’ектам бібліяграфічнай дзейнасці можна назваць сукупнасць людзей (чалавека), якія пазнаюць і ствараюць бібліяграфічныя з’явы як абекты рэчаіснасці.
Суб’ект у сістэме бібліяграфічнай практычнай дзейнасці выконвае наступныя функцыі: кіруючую, аксіялагічную (ацэначную), камунікатыўную57.
Кіруючая функцыя рэалізуецца на розных этапах бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. На этапе прагназавання (праектавання) дзейнасці суб’ект у думках пераўтварае аб’ект, стварае мадэль выніку, вызначае мэты, фармулюе задачы. На этапе прадметнай дзейнасці выпрацоўвае спосабы дзеяння, канкрэтныя методыкі. На этапе асэнсавання вынікаў суб’ект вывучае зваротную сувязь з карыстальнікам, рэгулюе дзейнасць у адпаведнасці з зададзенымі мэтамі.
Аксіялагічная, ці ацэначная, функцыя рэалізуецца праз ацэнку суб’ектам дакументаў, іх якасных і колькасных, фармальных і змястоўных характарыстык; ацэнку ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі; ацэнку бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым і асноўных складаючых, яе эфектыўнасці і якасці.
Камунікатыўная функцыя суб’екта рэалізуецца на ўзроўні суб’ектнасуб’ектных адносін: бібліёграф — карыстальнік, бібліёграф — бібліёграф, карыстальнік — карыстальнік. Адносіны бібліёграф — бібліёграф уплываюць на канчатковы вынік дзейнасці. Адносіны бібліёграф — карыстальнік рэалізуюцца патэнцыяльна пры падрыхтоўцы бібліяграфічнай прадукцыі і непасрэдна — падчас бібліяграфічнага абслугоўвання. Адносіны карыстальнік — карыстальнік рэалізуюцца падчас бібліяграфічных зносін як сродак узаемадзеяння людзей з мэтай абмену бібліяграфічнай інфармацыяй.
Да субёктаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці А. П. Коршунаў адносіць:
— бібліёграфаўпрафесіяналаў;
57 Вохрышева М. Г. Теормя бнблнографнн : учеб. пособне. — Самара, 2004. — 367 с.
110
— бібліяграфічныя калектывы (бібліяграфічныя аддзелы, сектары, установы, сеткі бібліяграфічных службаў);
— навукоўцаў, пісьменнікаў, усіх, хто бібліяграфічнай дзейнасцю займаецца часова, спадарожна са сваёй асноўнай працай;
— карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыяй.
У гэтым пераліку можна выдзеліць два ўзроўні прафесійны і непрафесійны. На прафесійным узроўні бібліяграфічнай практычнай дзейнасцю займаюцца разнастайныя бібліяграфічныя калектывы (бібліяграфічныя аддзелы, сектары, установы, сеткі бібліяграфічных службаў і бібліёграфыпрафесіяналы, якія могуць працаваць у названых калектывах ці іншых, спадарожна звязаных з бібліяграфічнай практычнай дзейнасцю). На гэтым узроўні выдзяляюцца індывідуальныя і калектыўныя суб’екты. Ім уласцівы агульныя рысы і адрозненні:
1) індывідуальныя і калектыўныя субёкты з’яўляюцца носьбітамі свядомай, мэтанакіраванай дзейнасці;
2) бібліёграфыпрафесіяналы як асобы заўсёды ўключаны ў пэўны калектыў і выражаюць яго інтарэсы;
3) кожны бібліёграф валодае сваім стылем дзейнасці, узроўнем падрыхтоўкі, аб’ёмам ведаў, здольнасцямі;
4) калектыў выступае як прадстаўнік пэўнай бібліяграфічнай сістэмы, у яго межах аб’ядноўваюцца намаганні індывідуальных суб’ектаў.
На непрафесійным узроўні бібліяграфічнай практычнай дзейнасцю можа займацца любы чалавек у выпадку, калі ён:
1) з’яўляецца складальнікам бібліяграфічных дапаможнікаў;
2) актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, звязаных з распаўсюджваннем бібліяграфічнай інфармацыі;
3) самастойна здзяйсняе бібліяграфічны пошук;
4) уступае ва ўзаемадзеянне з бібліёграфам пры бібліяграфічным пошуку і выкарыстанні бібліяграфічнай інфармацыі.
Гэты пералік дае ўяўленне, наколькі распаўсюджана бібліяграфічная практычная дзейнасць у грамадстве, нават калі ўзяць толькі такі сегмент бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, як стварэнне бібліяграфічнай прадукцыі. Па некаторых галіновых кірунках (напрыклад, гісторыя)
111
удзел навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, гісторыкаўаматараў значна большы, чым прафесійных бібліёграфаў.
Але нават такі падыход да разгляду суб’ектаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці не поўнасцю ілюструе распаўсюджанасць гэтай дзейнасці ў грамадстве. Па сутнасці названы толькі субёкты, занятыя ў стварэнні і давядзенні постэдыцыйнай (адасобленай ад першаснага дакумента) інфармацыі. У межах ідэадакументаграфічнага падыходу (Н. А. Сляднева) разглядаецца прагнозная, латэнтная і афінная БІ. Пры такім падыходзе ў якасці суб’екта выступае аўтар любога тэксту як творца прагнознай, латэнтнай і афіннай бібліяграфічнай інфармацыі, выдавец як стваральнік афіннай і, магчыма, латэнтнай БІ.