Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Нягледзячы на такую распаўсюджанасць бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ў грамадстве, усё ж асноўным суб’ектам з’яўляецца бібліёграфпрафесіянал. Гэта спецыяліст, які валодае неабходнымі прафесійнымі ведамі, уменнямі і навыкамі; у грамадскім размеркаванні працы выконвае спецыфічна бібліяграфічныя функцыі (гэта значыць пэўныя абавязкі ў бібліятэках, кнігагандлёвых установах, выдавецтвах і іншых сацыяльных інстытутах); на прафесійным узроўні ўдзельнічае ў стварэнні і распаўсюджванні бібліяграфічнай інфармацыі.
Бібліёграфу для якаснага выканання сваіх прафесійных абавязкаў неабходна валодаць іірафесійнымі ведамі, уменнямі, навыкамі, якія набываюцца падчас вучобы ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых профільных вучэбных установах, у практычнай дзейнасці, павышэнні кваліфікацыі, самаадукацыі. Акрамя таго, бібліёграф павінен валодаць асабістымі якасцямі, якія будуць спрыяць паспяховасці дзейнасці, прафесійнай рэалізацыі на пэўных участках працы. Яму вельмі важна прытрымлівацца пэўных этычных нормаў58.
58 Аб прафесійных ведах, уменнях і навыках, псіхалагічных якасцях бібліёграфа гл.: Коршунов 0. II. Бнблнографоведенне: в 2 ч. — М., 2001. — Ч. 1. Разд. II—III. — С. 29—35; Коршунов О. II. Бнблнографоведенне. — М„ 1990. — С. 76—81; Моргенштерн Н. Г. Ннформацнонный п кннжный мнр. Бнблнографня : нзбранное. — СПб., 2007. — С. 234—247; Моргенштерн Н. Г. Бнблнограф в ннформацнонном обіцестве // Бнблнографня. — 1992. — № 5—6. — С. 3—10.
112
Мэпіа як кампанент бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Мэта — ідэальны структурны кампанент бібліяграфічнай дзейнасці, практычнай у тым ліку. Мэта з’яўляецца пабуджальным матывам дзейнасці, мадэллю пажаданага выніку. Мэты ўстанаўліваюцца суб’ектамі. Яны абумоўлены шэрагам унутраных і знешніх, суб’ектыўных і аб’ектыўных фактараў. Наколькі складаная і разнастайная сама бібліяграфічная дзейнасць і яе сувязі са знешнім асяроддзем, настолькі складаныя і разнастайныя мэты, якія ставяцца суб’ектамі. Таму аптымальнай бачыцца іерархічная структура мэт бібліяграфічнай практычнаіі дзейнасці, прапанаваная ў працах М. Г. Вохрышавай59. Выдзяляюцца наступныя групы мэт.
1' Агульная (асноўная) мэта і прыватныя мэты. Агульная мэта вызначае развіццё бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ў цэлым, прыватныя — асобныя кірункі дзеннасі'і’
Агульнай мэтай бібліяграфічнай практычнай дзейнасці з’яўляецца задавальненне патрэбнасцей чалавека ў фіксаванай інфармацыі (неабходных яму дакументах — М. Г. Вохрышава). На думку А. П. Коршунава, агульная мэта бібліяграфічнай практычнай дзейнасці садзейнічанне задавальненню інфармацыйных патрэбнасцей членаў грамадства. Другая трактоўка асноўнай мэты бібліяграфічнай практычнай дзейнасці не сунярэчыць першай, яна мае больш абагульнены характар.
Агульная мэта канкрэтызуецца на ўзроўні прыватных мэт. Ў якасці прыватных мэт могуць разглядацца пажаданыя мадэлі самых розных выпадкаў практычнай дзепнасці — падрыхтоўка бібліяграфічнай прадукцыі, давядзенне бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальніка, здзяйсненне бібліяграфічнага пошуку, бібліяграфічнае самаабслугоўванне. Гэтыя мэты таксама можна канкрэтызаваць і разглядаць на больш дробным узроўні.
2. Знешнія і ўнутраныя мэты бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Знешнія мэты ставяцца ў адносінах да іншых сфер дзейнасці (напрыклад, выхаваўчай дзейнасці, самаадукацыі, папулярызацыі ведаў, гістарычнай навукі і
59 Вохрышева М. Г. Теорня бнблнографнн : учеб. пособне. — Самара, 2004. — 367 с.
113
да т. п.). Унутраныя мэты ставяцца ў адносінах да самой бібліяграфічнай дзейнасці (напрыклад, удасканаленне метадаў бібліяграфавання, бібліяграфічнага абслугоўвання, бібліяграфічнага абслугоўвання асобных груп карыстальнікаў, сфер навуковай, вучэбнай, вытворчай дзейнасці, структуры кіравання дзейнасцю і інш.).
3. Бліжэйшыя і канчатковыя мэты бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Канчатковыя мэты прагназуюць канчатковыя вынікі дзейнасці. Бліжэйшыя ставяцца для дасягнення прамежкавых вынікаў дзейнасці.
Напрыклад, канчатковай мэтай працэсу бібліяграфавання з’яўляецца стварэнне бібліяграфічных дапаможнікаў. Дасягненне гэтай мэты магчыма шляхам выканання шэрагу дзеянняў, у адпаведнасці з якімі можна ставіць і бліжэйшыя мэты: фармулёўка і абгрунтаванне тэмы дапаможніка, выяўленне літаратуры, стварэнне бібліяграфічных запісаў, групоўка матэрыялу, стварэнне навуковаметадычнага апарату і інш.
4. Нарматыўныя і варыятыўныя мэты бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Нарматыўныя мэты ставяцца ў адпаведнасці з асноўнымі нормамі, правіламі дзейнасці (напрыклад, на большасць аперацый працэсу бібліяграфавання ўстаноўлены нормы часу і з улікам іх здзяйсняецца планаванне, гэта значыць ставяцца нарматыўныя мэты). Але пад уплывам канкрэтных умоў дзейнасці, з улікам асаблівасцей функцыянавання пэўнага тыпу бібліятэк, узроўню падрыхтоўкі спецыялістаў нарматыўныя мэты неабходна канкрэтызаваць, вар’іраваць і ставіць адпаведна — варыятыўныя.
Аб’ект як адзін з кампанентаў бібліяграфічнай дзейнасці. Пад аб’ектам разумеюць сферу аб’ектыўнай рэчаіснасці, на якую скіраваны намаганні суб’екта. Склад аб’ектаў бібліяграфічнай дзейнасці залежыць ад поглядаў на метасістэму, у межах якой гэта дзейнасць разглядаецца. Парознаму вызначаючы метасістэму навукоўцы парознаму вызначаюць і аб’ект бібліяграфічнай дзейнасці. А. П. Коршунаў лічыць, што ў якасці абёкта бібліяграфічнай дзейнасці выступае ў найбольш агульным сэнсе сістэма дакументальных камунікацый, прадстаўленая двума яе асноўнымі элементамі — дакументамі і спажыўцамі. Разам з тым ён 114
сцвярджае, што «...прынцыпова памылкова наогул абмяжоўваць аб’ект бібліяграфавання якойнебудзь гістарычнапераходнай [формай], любыя сродкі доўгатэрміновага фіксавання інфармацыі... якія вынаходзіць ці будзе вынахо дзіць чалавецтва, таксама ўключаюцца і будуць уключацца ў аб’ект бібліяграфіі». Іншымі словамі, чым складанейшай рэчаіснасць, формы фіксавання інфармацыі, тым складанейшая метасістэма існавання бібліяграфічнай дзейнасці і, адпаведна, аб’ект бібліяграфічнай дзейнасці.
Дакумент, на думку А. П. Коршунава, з’яўляецца непасрэдным аб’ектам працэсу бібліяграфавання і апасродкаваным аб’ектам пры бібліяграфічным абслугоўванні. У межах кнігазнаўчай канцэпцыі гэты абект звужаецца да «твора друку», «кнігі», «літаратуры». У межах ідэадакументаграфічнай канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з’явы (Н. А. Сляднева) ён значна пашыраецца да інфааб’ектаў: сэнсаў, фактаў, тэкстаў, аўтараў, дакументаў. У межах кагнітаграфічнай канцэпцыі да тэкстаў, ведаў. Такое пашырэнне аб’екта бібліяграфічнай дзейнасці магчыма, таму што пры дапамозе бібліяграфічнай інфармацыі магчыма аперыраванне любымі дакументамі (тэкстамі) на ўзроўні сэнсаў, фактаў, ідэй. Але ўпарадкаванне вызначанай такім чынам сукупнасці абектаў надзвычай складанае для бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Таму найбольш зручным уяўляецца разглядаць у якасці аднаго з аб’ектаў бібліяграфічнай дзейнасці дакумент (частку дакумента, сукупнасць дакументаў). Дакументы як абёкты бібліяграфавання разглядаюцца з улікам трох асноўных прыкмет: зместу, формы, мэтавага прызначэння.
Змястоўныя характарыстыкі дакументаў кладуцца ў аснову іерархічных, фасетных класіфікацый і інфармацыйнапошукавых моў. Іерархічныя класіфікацыі маюць структу ру «дрэва ведаў»: сукупнасць паслядоўна падзяляецца на часткі. Найбольш распаўсюджаны ў сусветнай практыцы УДК (універсальная десятковая класіфікацыя)60, МКВ (міжнародная класіфікацыя вынаходніцтваў), на постсавецкай прасторы — ББК (бібліятэчнабібліяграфічная класіфікацыя).
60 Прыклады прыведзены ў дадатку 10.
115
Фасетныя класіфікацыі ўяўляюць сабой сукупнасць фасетаў; размеркаваных у пэўнай паслядоўнасці. Фасет — гэта ірупа тэрмінаў, звязаных агульнасцю якойнебудзь прыметы (падставы дзялення).
Інфармацыйнапошукавыя мовы — упарадкаваная сукупнасць тэрмінаў, паняццяў, прадметных рубрык, якія адлюстроўваюць змест бібліяграфуемых абектаў і выкарыстоўваюцца для паглыблення тэматычнага пошуку.
5 бібліяграфічнай дзейнасці ўлічваецца шэраг фармальных прымет дакументаў: знакавая прырода інфармацыі (тэкставыя, нотныя, картаграфічныя, лічбавыя дакументы, дакументы выяўленчага мастацтва); матэрыяльная канструкцыя (кніжнае. часопіснае, газетнае выданне, буклет, плакат, паштоўка, камплектнае выданне, кніжкацацка); аб’ём (кніга, брашура, лістоўка); перыядычнасць (неперыядычныя, перыядычныя, падоўжаныя, серыйныя); структура (серыя, аднатомнае выданне, шматтомнае выданне, збор твораў, выбраныя творы); фармат; ступень аналітыкасінтэтычнай апрацоўкі; характар інфармацыі і інш.
Упарадкаванне дакументаў па мэтавым прызначэнні менш распрацавана. У СТБ 7.60—93 «Выданні. Асноўныя віды» вызначаны 12 відаў дакументаў (афіцыйныя, навуковыя, навуковапапулярныя, вытворчапрактычныя, нарматыўныя вытворчапрактычныя, вучэбныя, масавапалітычныя, даведачныя, для вольнага часу, рэкламныя, літаратурнамастацкія, рэлігійныя). У ГОСТ 7.60—90 «Пздання. Основные внды. Термнны н определення» — 11 відаў (няма рэлігійных).
Распрацоўка розных падыходаў да ўпарадкавання масіваў дакументаў надзвычай важная для бібліяграфічнан дзейнасці. Гэты працэс доўжыўся стагоддзі і будзе працягвацца разам з працэсам развіцця дакументных камунікацый, формаў фіксацыі інфармацыі. Шматаспектнае прадстаўленне дакументаў з пункту гледжання зместу, формы, мэтавага прызначэння дазваляе аптымізаваць інфармацыйнапошукавыя сістэмы, на высокім узроўні ствараць другасную інфармацыю, спрыяць задавальненню інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў.
Карыстальнікі бібліяграфічнай інфармацыі выступаюць у якасці непасрэднага (індывідуальнага) аб’екта 116
пры бібліяграфічным абслугоўванні і патэнцыяльнага (апасродкаванага, тыповага) пры стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі. У спецыяльнай літаратуры ўжываюцца тэрміны «карыстальнік», «спажывец»^ радзей «чытач». Тэрмін «чытач» у многіх выпадках з’яўляецца дастатковым, калі мець на ўвазе, што аб’ектамі бібліяграфавання з’яўляюцца кнігі, творы друку — аб’екты чытання. Тэрміны «спажыўцы», «карыстальнікі» запазычаны з інфарматыкі. Яны ахопліваюць спосабы ўспрыняцця інфармацыі, звязаныя не толькі з чытаннем, але і з успрыманнем гукавой, візуальнай і іншай інфармацыі. У тэрміналагічным слоўніку «Бнблнотечное дело» (Рос. гос. ока.