• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    Сучасны этап развіцця бібліяграфічнай дзейнасці характарызуецца актыўным укараненнем тэхнічных сродкаў. Асноўныя працэсы бібліяграфічнай дзейнасці звязаны са зборам, абменам, назапашваннем, перадачай, накапленнем, захаваннем, выкарыстаннем інфармацыі, а гэта здзяйсняецца на базе тэхнічных сродкаў інфарматызацыі. Камп’ютары, сканеры, відэапраектары, мультымедыяпра132
    ектары, лічбавыя відэакамеры і фотаапараты, насценныя дысплеі, электронныя дошкі, планшэты, праекцыйныя экраны дазваляюць не толькі шырока папулярызаваць вынікі бібліяграфічнай дзейнасці і даводзіць бібліяграфічную інфармацыю да карыстальніка, але і аптымізаваць працэсы бібліяграфавання, рэалізоўваць розныя карпаратыўныя праекты. Акрамя таго, выкарыстоўваюцца разнастайныя дадатковыя механізмы, без якіх цяжка стварыць камфортныя ўмовы працы бібліёграфаў пры стварэнні ці перадачы адпаведнай інфармацыі. Напрыклад, для мацавання разнастайных праектараў выкарыстоўваюцца стацыянарныя, пераносныя, перасоўныя падстаўкі, штангі, падвескі, пад’ёмнікі і інш. Для ўзнаўлення і тыражавання бібліяграфічнай прадукцыі выкарыстоўваюцца паліграфічная тэхніка і тэхналогіі, для апрацоўкі і захоўвання — стэлажы і шафы для картак, для яе перамяшчэння і захоўвання — сродкі транспарціроўкі (цялежкі), сігналізацыя і да т. п.
    3 пачатку 1990х гг. у айчыннай бібліяграфічнай практыцы пачалі выкарыстоўвацца разнастайныя камібютарныя праграмныя сродкі. У першую чаргу іх пачалі ўкараняць у працэсы каталагізацыі, з іх дапамогай здзяйснялася вядзенне электронных каталогаў і баз даных. На сучасным этапе практычна ўсе бібліяграфічныя працэсы здзяйсняюцца пры дапамозе праграмных сродкаў. Праграмныя сродкі падзяляюцца на сістэмныя (аперацыйныя сістэмы, праграмы«абалонкі», мовы праграмавання), інструментальныя (праграмы для распрацоўкі канкрэтных карыстальніцкіх праграм, напрыклад, сістэм кіравання базамі даных; праграм для навучання і інш.) і прыкладныя (тэкставыя, таблічныя, графічныя рэдактары і інш.). Для сучаснага этапу ўласцівы тэндэнцыі выкарыстання сумяшчальных праграмных сродкаў і існавання праграмканвертараў, якія дазваляюць аднакратна апрацоўваць дакументны паток, рабіць інтэграваны пошук і інш.
    Вынікі бібліяграфічнай дзейнасці. Вынік — заключны кампанент унутранай структуры бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Гэта рэалізаваная мэта дзейнасці. На працягу значнага перыяду асэнсавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы асноўным вынікам бібліяграфічнай 5а Зак. 205 133
    практыкі лічыліся бібліяграфічныя дапаможнікі (іх сукупнасць ураўноўвалі з самой бібліяграфіяй). 3 другой паловы XX ст. бібліяграфію сталі разглядаць як від дзейнасці, пазней — сукупнасць відаў дзейнасці (сістэму) і адпаведна вынікі, якіх можна дасягнуць у выніку іх рэалізацыі, суадносіць ці з асобнымі працэсамі, ці з дзейнасцю ў цэлым. Апошні падыход найбольш пашыраны ў сучасным бібліяграфазнаўстве. Напрыклад, А. П. Коршунаў канчатковым вынікам бібліяграфічнай дзейнасці лічыць рэальнае задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей чалавека; найбольш агульным вынікам працэсу бібліяграфавання — сістэму бібліяграфічных дапаможнікаў, працэсу бібліяграфічнага абслугоўвання — давядзенне да карыстальнікаў станоўчых ці адмоўных адказаў на іх разавыя запыты.
    Сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў надзвычай разнастайная па сваім складзе. А. П. Коршунаў прапанаваў блочнафасетную схему іх класіфікацыі і падзяліў гэтую сукупнасць на чатыры асноўныя блокі: па грамадскім прызначэнні, па асаблівасцях зместу, формы і мэтавага прызначэння дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання, па спецыфічных аспектах метадаў бібліяграфавання, уласнай форме дапаможнікаў. У межах кожнага з блокаў выдзелены асобныя віды дапаможнікаў. Такім чынам упарадкаваны каля 140 разнавіднасцей бібліяграфічных дапаможнікаў, прычым практычна ўсе класіфікацыйныя рады адкрыты.
    М. Г. Вбхрышава таксама суадносіць вынікі бібліяграфічнай дзейнасці з асноўнымі бібліяграфічнымі працэсамі. Яна вызначае тры асноўныя працэсы — бібліяграфаванне, бібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае выкарыстанне і адпаведна мадэль вынікаў, прычым не толькі асноўных, але і дадатковых. У якасці асноўнага выніку першага працэсу (бібліяграфаванне — рэалізацыя суадносін «дакумент — бібліяграфічная інфармацыя») разглядаецца бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфічны дапаможнік), а дадатковымі — выяўленне новых тэм; выяўленне дадатковага матэрыялу; пашырэнне кругагляду бібліёграфа. Асноўным вынікам бібліяграфічнага абслугоўвання (рэалізацыя суадносін «бібліяграфічная інфарма134
    цыя — карыстальнік») вызначана задавальненне патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі, а дадатковымі авалоданне карыстальнікам спосабамі бібліяграфічнай дзейнасці; атрыманне дадатковай інфармацыі; удасканаленне метадаў бібліяграфічнай дзейнасці; фарміраванне новых бібліяграфічных патрэбнасцей. Трэці працэс звязаны з выкарыстаннем бібліяграфічнай інфармацыі і рэалізацыяй суадносін «дакумент — карыстальнік». Яго асноўным вынікам з’яўляецца задавальненне патрэбнасцей у дакументах, а дадатковымі — атрыманне праз зваротную сувязь звестак аб карыснасці БІ; адкрыццё карыстальнікам новых магчымасцей выкарыстання атрыманай інфармацыі; удасканаленне методыкі дзейнасці; фарміраванне новых бібліяграфічных патрэбнасцей. Гэта вельмі цікавыя і слушныя падыходы з пункту гледжання раскрыцця складанасці бібліяграфічных працэсаў і шматграннасці прагназуемых і дадатковых вынікаў. Асабліва гэта тычыцца прапаноў М. Г. Вохрышавай. Але, на наш погляд, можна некалькі ўдакладніць і асноўны вынік бібліяграфічнай дзейнасці, і дадатковыя, акцэнтуючы ўвагу пры гэтьш на цеснай узаемасувязі бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання, «пранікненні» бібліяграфічнай інфармацыі ў першасныя дакументы (тэксты) і, наадварот, пашырэнне камбінаваных формаў стварэння інфармацыйных рэсурсаў, разам з тым адасабляючы (у многіх выпадках даволі ўмоўна) гэты від дзейнасці ад іншых у сферы інфармацыі. У якасці асноўнага выніку бібліяграфічнай дзейнасці можна вызначыць задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей карыстальніка бібліяграфічнымі сродкамі (стварэнне крыніц бібліяграфічнай інфармацыі і ўмоў для яе выкарыстання). Паказаная дэталізацыя асноўнага выніку можа працягвацца і вызначацца на ніжэйшых узроўнях (напрыклад, стварэнне асобных бібліяграфічных запісаў, стварэнне асобных бібліяграфічных дапаможнікаў, стварэнне сістэмы бібліяграфічных дапаможнікаў) і да т. п. У якасці дадатковых вынікаў можна акрэсліць пашырэнне крыніцазнаўчай базы першасных дакументаў, паскарэнне інфармацыйнакамунікатыўных працэсаў у грамадстве, спрыянне захаванню сацыяльнай памяці грамадства, павышэнне інфармацыйнай культуры асобы, удасканаленне
    прафесійных кампетэнцый суб’екта бібліяграфічнай дзейнасці.
    Вывады. Бібліяграфічная практычная дзейнасць мае складаную ўнутраную структуру, у якую ўключаны суб’екты і аб’екты, ставяцца ўласцівыя толькі ёй мэты, здзяйсняюцца спецыфічныя для яе працэсы, выкарыстоўваюцца і/ці ствараюцца адпаведныя сродкі, дасягаюцца вынікі, якія забяспечваюць запатрабаванасць дзейнасці грамадствам, яе актуальнасць і шматпланавасць рэалізацыі. Сацыяльная і канкрэтнагістарычная абумоўленасць бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ўплывае на асаблівасці праяўленняў у межах асноўных кампанентаў.
    Тэарэтычныя прадстаўленні асноўных кампанентаў бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым і практычнай дзейнасці як яе неад’емнай часткі абумоўлены спецыфікай падыходаў да разгляду сутнасці бібліяграфіі як грамадскай з’явы, метасістэмы, у якую яна ўваходзіць.
    2.4. Відавая структура (класіфікацыя) бібліяграфіі як галіны дзейнасці
    Відавая класіфікацыя як навуковая праблема. Відавая структура бібліяграфіі прадугледжвае выдзяленне відаў бібліяграфічнай дзейнасці паводле розным падставам. У сучасным бібліяграфазнаўстве ў якасці такіх падстаў вызначаюцца грамадскае прызначэнне, арганізацыйнавытворчая прыналежнасць, функцыянальнамэтавае прызначэнне і інш. Прапаноўваюцца таксама падыходы, згодна з якімі відавая класіфікацыя здзяйсняецца на аснове катэгорый: матэрыяльнае і ідэальнае, вытворчасць і спажыванне, знешняе і ўнутранае, цэлае і частка і інш.
    Трэба адзначыць, што від бібліяграфіі і відавая класіфікацыя былі самымі палемічнымі праблемамі савецкага бібліяграфазнаўства. 3 канца XX ст. відавая класіфікацыя на падставе распрацоўкі структурнафункцыянальнага падыходу трансфармавалася ў праблему функцыянальнага зместу (сутнасці) бібліяграфічнай дзейнасці.
    Выдзяляемыя віды бібліяграфіі па назве вельмі падобныя на віды бібліяграфічнай прадукцыі (напрыклад, навуковадапаможная бібліяграфія і навуковадапамож136
    ныя бібліяграфічныя дапаможнікі; галіновая бібліяграфія і галіновыя бібліяграфічныя дапаможнікі і да т. п.). Але гэта розныя паняцці. У першым выпадку вылучаюцца віды бібліяграфічнай дзейнасці з улікам усіх структурных кампанентаў: суб’ектаў, аб’ектаў, працэсаў, сродкаў і вынікаў — і ў гэтым выпадку тэрмін «навуковадапаможная бібліяграфія» можна замяніць на спалучэнне «навуковадапаможная бібліяграфічная дзейнасць», «галіновая бібліяграфія» — на «галіновая бібліяграфічная дзейнасць» і інш. Пры вызначэнні відаў бібліяграфічнай прадукцыі (бібліяграфічных дапаможнікаў) класіфікуюцца толькі вынікі аднаго з працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці (працэсу бібліяграфавання). Віды бібліяграфічнай дзейнасці мэтазгодна вызначаць абагульнена, з улікам толькі самых істотных прымет, віды бібліяграфічнай прадукцыі — вельмі дэталёва, на падставе максімальнай колькасці прымет.
    Праблема відаў бібліяграфіі ўзнікла ў той час, калі тэрмінам «бібліяграфія» называлі асобны бібліяграфічны дапаможнік ці іх сукупнасць, а відавая класіфікацыя разумелася як класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі па розных прыметах (з укараненнем УДК для класіфікацыі дакументаў. Б. С. Баднарскі прымяніў яе для класіфікацыі бібліяграфічнай прадукцыі ў працы «Бібліяграфія рускай бібліяграфіі», 1913—1929). 3 50х іт. XX ст. аб’ём паняцця «бібліяграфія» стаў разглядацца як від дзейнасці, адпаведна і віды бібліяграфіі трэба было трансфармаваць у віды бібліяграфічнай дзейнасці і, вызначаючы іх, улічваць сутнаснафункцыянальныя характарыстыкі бібліяграфіі спачатку як дзейнасці па стварэнні і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі, пазней яшчэ і навуковай і арганізацыйнай. Гэта не адразу ўлічвалася, да таго ж часам пры распрацоўцы класіфікацыі бібліяграфіі, на думку А. ГІ. Коршунава, не вытрымліваліся наступныя лагічныя правілы: