• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    тэрыторыя, храналагічны перыяд). У некаторых выпадках тэрмін «дзяржаўная бібліяграфія» можна замяніць тэрмінам «бягучая нацыянальная бібліяграфія».
    Рэпертуарная бібліяграфія (яе другая назва — агульная рэтраспектыўная бібліяграфія) — від бібліяграфіі, у межах якой здзяйсняецца поўны ўлік дакументнай прадукцыі, створанай на тэрыторыі дзяржавы за ўвесь перыяд яе існавання, а таксама давядзенне атрыманай інфармацыі да карыстальнікаў. У межах рэпертуарнай бібліяграфіі здзяйсняецца ўлік дакументаў па фармальных прыметах (від выдання, мова, тэрыторыя, храналагічны перыяд), і ў гэтым сэнсе яна цесна звязана з дзяржаўнай (бягучай нацыянальнай) бібліяграфіяй, якая (пры ўмове існавання ў пэўны гістарычны перыяд) стварае аснову для фарміравання рэпертуарнай бібліяграфіі. У якасці сіноніма рэпертуарнай бібліяграфіі часам ужываецца паняцце «нацыянальная рэтраспектыўная бібліяграфія».
    Нацыянальная бібліяграфія — від бібліяграфіі, які забяспечвае вытворчасць і распаўсюджванне бібліяграфічнай інфармацыі па комплексе тэрытарыяльнадзяржаўных, нацыянальнаэтнічных прымет.
    Тэрмін «нацыянальная бібліяграфія» стаў ужывацца з канца XVIII — пачатку XIX ст. У XX ст. былі здзейснены спробы яго тэарэтычнага асэнсавання. Але да нашага часу ён не атрымаў адназначнай трактоўкі ў навуковай літаратуры. Існуюць тры асноўныя падыходы да трактоўкі гэтага тэрміна:
    1)	нацыянальная бібліяграфія — гэта ўлік дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі пэўнай дзяржавы;
    2)	нацыянальная бібліяграфія — гэта ўлік дакументаў на пэўнай мове;
    3)	нацыянальная бібліяграфія — гэта комплексны ўлік твораў, звязаных з пэўным народам: месцам і мовай публікацый, аўтарствам і зместам.
    Адпаведна ім сёння ў сусвеце існуюць тры асноўныя формы арганізацыі нацыянальнай бібліяграфіі:
    1)	ствараюцца выданні нацыянальнай бібліяграфіі, якія адлюстроўваюць творы, выдадзеныя ў межах дзяржавы незалежна ад мовы публікацыі (паводле тэрытарыяльнадзяржаўнага прынцыпу). Напрыклад, у Францыі (Bibliographie nationale Francais);
    2)	выданні нацыянальнай бібліяграфіі адлюстроўваюць творы, выдадзеныя на дзяржаўнай мове пэўнай краіны незалеж
    143
    на ад месца публікацыі (паводле моўнага прынцыпу). Напрыклад, у ЗША з 1898 г. стаў выдавацца «Кумулятыўны паказальнік кніг» (Cumulative book index), у якім адлюстраваны кнігі на англійскай мове незалежна ад зместу, месца выдання, аўтарскай прыналежнасці. У ФРГ выдаецца «Нямецкая нацыянальная бібліяграфія» (Deutsche Nationalbibliographie), якая ўяўляе сабой комплекс серый, дзе адлюстроўваюцца ўсе нямецкамоўныя дакументы, створаныя як у ФРГ, так і за яе межамі;
    3)	выданні нацыянальнай бібліяграфіі адлюстроўваюць усе творы, выдадзеныя ў межах дзяржавы; творы, выдадзеныя за яе межамі, але на дзяржаўнай мове; творы ўраджэнцаў гэтай краіны, якія жывуць за яе межамі; экстэрыёрыка — творы, прысвечаныя краіне, але выдадзеныя за яе межамі (паводле комплекснага прынцыпу). Такія падыходы да стварэння нацыянальнай бягучай бібліяграфіі характэрны, напрыклад, для Балгарыі, Беларусі.
    Паняцце «нацыянальная бібліяграфія» ўключае бягучую нацыянальную бібліяграфію і рэтраспектыўную нацыянальную бібліяграфію (рэпертуарную). Яны маюць функцыянальнае падабенства, дапаўняюць адна адну: крыніцы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ўлічваюць новую дакументальную прадукцыю паводле аднаго з вышэйпералічаных прынцыпаў, а рэпертуарныя — дакументны масіў, створаны за ўвесь перыяд існавання грамадства.
    Масавая бібліяграфія — гэта від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная інфармацыя таксама гіераважна па фармальных прыметах, але абмежаванні фармальныя і/ці змястоўныя больш жорсткія, ставіцца мэта азнаямлення шырокага кола карыстальнікаў з найбольш грамадска значнай часткай навастворанай дакументнай прадукцыі. Асноўным каналам распаўсюджвання масавай інфармацыі з’яўляецца перыядычны друк. У межах масавай бібліяграфіі ствараюцца разнастайныя спісы новай літаратуры, новых паступленняў, сігнальныя экзэмпляры друкаванай прадукцыі, планыпраспекты выдавецтваў, прайслісты, выдавецкія каталогі і інш.
    Спецыяльная бібліяграфія заснавана на ацэнцы дакументаў адпаведна групавым і індывідуальным інфармацыйным патрэбнасцям карыстальнікаў. Гэта від бібліяграфічнай дзейнасці па бібліяграфічным забеспячэнні пэўнай сферы грамадскай практыкі, уключаючы стварэнне і выкарыстанне спецыяльнай бібліяграфічнай
    144
    прадукцыі, а таксама выкарыстанне любых крыніц (у тым ліку крыніц агульнай бібліяграфіі) у мэтах бібліяграфічнага забеспячэння патрэбнасцей карыстальнікаў пэўнай сферы абслугоўвання.
    Сукупнасць крыніц спецыяльнай бібліяграфіі больш разнастайная, чым сукупнасць крыніц агульнай бібліяграфіі, таму што яны ствараюцца не для грамадства ў цэлым, гэта значыць аднаго аб’екта ўздзеяння, а для шэрагу сфер грамадства. I таму відаў крыніц спецыяльнай бібліяграфіі столькі, колькі існуе сацыяльных груп карыстальнікаў і мэт спажывання фіксаванай інфармацыі.
    А. П. Коршунаў выдзяляе шэсць найболып буйных сфер абслугоўвання: навука, кіраванне, вытворчасць, адукацыя, самаадукацыя, выхаванне. Калі мець на ўвазе, што для кожнай з названых сфер можна ствараць бібліяграфічную прадукцыю, то разнавіднасцямі крыніц спецыяльнай бібліяграфіі можна лічыць навуковадапаможную, прафесійнавытворчую, вучэбнадапаможную, самаадукацыйную бібліяграфіі. Але найчасцей гэтую сукупнасць падзяляюць на дзве асноўныя групы: навуковадапаможная бібліяграфія і рэкамендацыйная бібліяграфія (дадатак 12).
    Навуковадапаможная бібліяграфія — від спецыяльнай бібліяграфіі, які забяспечвае вытворчасць і распаўсюджванне бібліяграфічнай інфармацыі для навукоўцаў і ў дапамогу навуковадаследчай дзейнасці.
    Гэтым відам бібліяграфічнай дзейнасці займаюцца буйныя бібліятэкі нашай краіны (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, рэспубліканскія навуковыя бібліятэкі), часам — вучэбныя і навуковыя ўстановы спадарожна з вучэбным і даследчым відамі дзейнасці, цэнтры навуковай інфармацыі (напрыклад, аддзел навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках пры НАН Беларусі) і некаторыя іншыя. Пры стварэнні крыніц навуковадапаможнай бібліяграфіі і адпаведным бібліяграфічным абслугоўванні ўлічваюцца інфармацыйныя патрэбнасці навукоўцаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў вытворчасці, асабліва тых кірункаў, у межах якіх ёсць навуковадаследчыя элементы.
    Навуковадапаможная бібліяграфія вельмі цесна звязана з прафесійнавытворчай і вучэбнадапаможнай. Яны не маюць арганізацыйнай аформленасці, імі займаюцца
    145
    прыкладна аднолькавыя ўстановы, у іх межах ствараюцца крыніцы найчасцей поліспажывецкага прызначэння (для навукоўцаў, выкладчыкаў, кіраўнікоў вытворчасці і інш.), пры бібліяграфічным абслугоўванні выкарыстоўваюцца амаль аднолькавыя метады, і таму часам паміж імі немагчыма правесці размежаванне.
    Найбольш выразна навуковадапаможная бібліяграфія адрозніваецца ад рэкамендацыйнай.
    Рэкамендацыйная бібліяграфія — від спецыяльнай бібліяграфіі, які забяспечвае вытворчасць і распаўсюджванне бібліяграфічнай інфармацыі для шырокіх колаў карыстальнікаў ці асобных іх груп з мэтай самаадукацыі, адпачынкавай дзейнасці ў вольны час і папулярызацыі ведаў. Для рэкамендацыйнай бібліяграфіі характэрны прымяненне якасных крытэрыяў адбору дакументаў, папулярны стыль выкладання матэрыялу, імкненне зацікавіць карыстальнікаў у звароце да дакументаў. Гэтым відам дзейнасці займаюцца бібліятэкі розных узроўняў, найбольш выразна — публічныя, дзіцячыя, школьныя. Выкарыстоўваюцца розныя каналы распаўсюджвання інфармацыі (вербальныя і фіксаваныя), вельмі часта — масмедыя. Магчыма ўжыванне ілюстрацыйнага матэрыялу, гульнёвых тэхналогій. Часам гэты від бібліяграфіі называюць папулярнай бібліяграфіяй.
    Функцыянальнамэтавая (храналагічная) прымета ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі. Бібліяграфічная дзейнасць можа быць скіравана на адлюстраванне розных пластоў дакументных патокаў: новых, амаль сінхронных з выхадам дакументаў у свет, рэтраспектыўных (створаных у мінулыя гады) і патэнцыяльных, стварэнне якіх плануецца ў будучым. Паводле такіх жа падыходаў можа весціся і бібліяграфічнае абслугоўванне. Яно здзяйсняецца вельмі аператыўна, на рэгулярнай аснове, можа весціся ў апераджальным рэжыме ці па разавых запытах з прадастаўленнем інфармацыі аб дакументах за значны перыяд часу ў мінулым. Адпаведна па храналагічнай, ці функцыянальнамэтавай, прымеце выдзяляюцца бягучая, рэтраспектыўны і перспектыўны віды бібліяграфіі (дадатак 13).
    146
    Бягучая бібліяграфія выконвае функцыю рэгулярнага інфармавання аб новых дакументах і забяспечвае карыстальнікам магчымасць сачыць за новым дакументным патокам наогул ці па асобнай галіне ведаў, тэме, праблеме, сферы дзейнасці. Ёю займаюцца розныя сацыяльныя інстытуты, найчасцей бібліятэкі, кніжныя палаты, цэнтры (органы) навуковай інфармацыі. Бягучай бібліяграфіі ўласцівы шэраг характарыстык, якія адрозніваюць яе ад іншых відаў бібліяграфіі гэтага класіфікацыйнага рада. Найперш гэта аператыўнасць адлюстравання дакументнага патоку і давядзення інфармацыі аб дакументах да карыстальніка. Аператыўнасць выражаецца ў імкненні да максімальнага скарачэння інфармацыйнага інтэрвалу паміж выхадам дакументаў у свет і іх бібліяграфічным адлюстраваннем у крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі, а таксама давядзеннем інфармацыі да карыстальнікаў. Для бягучай бібліяграфіі характэрна таксама рэгулярнасць ці перыядычнасць адлюстравання дакументнага патоку і ў адпаведным рэжыме давядзенне інфармацыі да карыстальнікаў. Да бягучай бібліяграфіі адносіцца стварэнне крыніц дзяржаўнай бібліяграфіі (напрыклад, «Кніжны летапіс», выдаецца штомесяц з 1924 г.), крыніц масавай бібліяграфіі (бюлетэнь «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку», выходзіць з 1960 г. таксама штомесяц), крыніц навуковадапаможнай бібліяграфіі («Эканоміка Беларусі», выдаецца па паўгоддзях), краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў (напрыклад, «Віцебская вобласць», выдаецца з 1972 г. па кварталах) і да т. п. Бягучай бібліяграфіі ўласцівы таксама паўната адлюстравання інфармацыі ў зададзеных параметрах (акрэсленых межах) і дакладнасць звестак аб дакументах (іх частках, сукупнасцях). Гэтыя якасці робяць бягучую бібліяграфію незаменнай для навуковай дзейнасці, рашэння вытворчых задач. Яна забяспечвае навукоўцаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў вытворчасці (народнай гаспадаркі) новай даставернай інфармацыяй на рэгулярнай аснове і спрыяе аптымізацыі іх дзейнасці.