Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Рэтраспектыўная бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога падагульняецца развіццё дакументных патокаў за пэўныя адрэзкі часу і забяспечваецца рэтраспек
147
тыўны пошук у накопленых дакументных масівах падчас бібліяграфічнага абслугоўвання і самаабслугоўвання.
Рэтраспектыўная бібліяграфія як від дзейнасці можа рэалізоўвацца на базе розных грамадскіх інстытуіаў сістэмы дакументных камунікацый. Ствараемыя ў яе межах крыніцы (рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі ці крыніцы рэтраспектыўнай бібліяграфіі) могуць мець агульнае ці спецыяльнае прызначэнне, бываюць рознымі па змесце, метадах бібліяграфавання (гл. падрабязней тэму 1.5). Рэтраспектыўны бібліяграфічны пошук у межах бібліяграфічнага абслугоўвання ці самаабслугоўвання можа здзяйсняцца на базе розных крыніц бібліяграфічнай інфармацыі (па змесце, грамадскім прызначэнні і ініпых прыметах). У гэтым пераліку могуць быць і бібліяграфічныя дапаможнікі, якія на пэўным этапе былі бягучымі і аператыўна адлюстроўвалі новы дакументны паток. 3 цягам часу яны набылі рысы рэтраспектыўных і могуць разглядацца як крыніцы адпаведнага пошуку.
Перспектыўная бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная інфармацыя аб пакуль яшчэ не выдадзеных дакументах, а толькі падрыхтаваных да друку. Яна рэалізуецца ў асноўным на базе рэдакцыйнавыдавецкіх калектываў, якія рэкламуюць рыхтуемую да выпуску дакументную прадукцыю, а таксама на базе бібліятэк і кнігагандлёвых устаноў, якія здзяйсняюць адпаведныя заказы і інфармуюць карыстальнікаў аб будучых паступленнях у продаж, у бібліятэчныя фонды.
Форма і змест бібліяграфуемых дакументаў. Гэтыя характарыстыкі таксама з’яўляюцца падставамі для вызначэння відаў бібліяграфіі, прычым да ўвагі яны могуць брацца як асобна (толькі фармальныя прыметы дакументаў, толькі змястоўныя), так і камбінавана (фармальныя і змястоўныя) (дадатак 14).
Гістарычна сфарміраваны на аснове ўліку фармальных прымет традыцыйна адасабляемы від бібліяграфічнай дзейнасці — бібліяграфія бібліяграфіі. Яго другая назва бібліяграфія другой ступені, часам ужываецца тэрмін «метабібліяграфія». У яго межах ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб бібліяграфічных дакументах (крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі).
148
Пры гэтым да ўвагі могуць брацца як фармальныя, так і змястоўныя і іншыя характарыстыкі бібліяграфуемых аб’ектаў, у якасці якіх выступаюць бібліяграфічныя дапаможнікі. А. П. Коршунаў лічыць бібліяграфію бібліяграфіі спецыфічным відам бібліяграфічнай дзейнасці. Трэба сказаць, што ўжыванне другой часткі тэрміна можна лічыць устарэлым (бібліяграфія = бібліяграфічная прадукцыя). Асобна выдзяляць яго можна толькі ў тым выпадку, калі рабіць класіфікацыю бібліяграфічнай дзейнасці па асобных відах дакументаў і выдзяляць бібліяграфію афіцыйных дакументаў, бібліяграфію навуковых дакументаў, бібліяграфію дысертацый, бібліяграфію бібліяграфіі і г. д.
У адпаведнасці са змястоўнымі прыметамі дакументаў сфарміраваліся і актыўна развіваюцца такія віды бібліяграфіі, як універсальная і галіновая. Універсальная бібліяграфія — гэта від бібліяграфіі, які мае справу з адлюстраваннем дакументаў па ўсім універсуме чалавечых ведаў. У яго межах змястоўны склад бібліяграфуемых дакументаў праяўляецца апасродкавана праз фармальныя крытэрыі: від дакумента, мова, месца, час стварэння/распаўсюджвання і да т. п. Як від дзейнасці ўніверсальная бібліяграфія рэалізуецца на базе розных грамадскіх інстытутаў сістэмы дакументных камунікацый, якія ствараюць электронныя і картачныя каталогі, розныя формы індывідуальнага ўліку дакументаў, у межах якіх яны адлюстроўваюцца як матэрыяльныя адзінкі, аб’екты захавання, аб’екты выпуску.
Галіновая бібліяграфія абапіраецца ў асноўным на змястоўныя прыметы дакументаў як аб’ектаў бібліяграфічнага адлюстравання (тэматыка дакумента, прыналежнасць яго зместу да пэўнай галіны ведаў). Фармальныя прыметы дакументаў пры гэтым улічваюцца спадарожна, для абмежавання тэматычна вызначанага дакументнага патоку. Галіновая бібліяграфія — гэта такі від бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах у межах пэўнай галіны (галін) ведаў. Да разнавіднасцей галіновай бібліяграфіі можна аднесці шматгаліновы, тэматычны і праблемнакомплексны віды бібліяграфіі (А. П. Коршунаў). Адпаведна ім можна даваць наступныя азначэнні. Шматгаліновая бібліягра
149
фія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па дзвюх і некалькіх галінах ведаў. Тэматычная бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па пэўнай тэме, праблеме. Праблемнакомплексная бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па пэўнай праблеме, якая патрабуе адлюстравання дакументаў розных галіновых кірункаў. Трэба адзначыць вельмі празрыстыя межы паміж галіновай бібліяграфіяй і яе вытворнымі, якія павінны суадносіцца па прынцыпе: цэлае — частка — частка часткі. Але часам немагчыма вызначыць гэтую мяжу нават у дачыненні да асобных бібліяграфічных дапаможнікаў. Для дзейнасці ў цэлым гэтая задача надзвычай ускладняецца. Таму, на наш погляд, падобную дыферэнцыяцыю, на ўзроўні віду бібліяграфіі, рабіць немэтазгодна, а на ўзроўні бібліяграфічнай прадукцыі магчыма.
Да галіновай бібліяграфіі адносяцца бібліяграфія тэхнічных, сельскагаспадарчых, дакладных навук, мастацтва, эканомікі, педагогікі і інш. Ужываюцца таксама і іншыя варыянты назваў разнавіднасцей галіновай бібліяграфіі: тэхнічная бібліяграфія, грамадскапалітычная бібліяграфія, эканамічная бібліяграфія і інш. У межах галіновай бібліяграфіі існуюць таксама спецыфічныя бібліяграфічныя комплексы: гістарычная бібліяграфія і літаратурная бібліяграфія, якія адначасова з’яўляюцца спецыяльнымі навуковымі дысцыплінамі адпаведных галін навуковай дзейнасці (гісторыі і філалогіі). Асаблівасць гэтых відаў галіновай бібліяграфіі ў тым, што іх вельмі значнай і незаменнай часткай з’яўляюцца кірункі дзейнасці, заснаваныя на фармальных нрыметах дакументаў. Яны ўключаюць вялікія і незаменныя часткі дзейнасці, звязаныя з гістарычнымі крыніцамі і літаратурнымі тэкстамі. Бібліяграфія гістарычных крыніц, як арганічная і неадменная частка гістарычнай бібліяграфіі, дае фактычныя звесткі аб дакуменце на аснове ўліку яго фармальных прымет: від дакумента, дата і месца стварэння, аўтарская прыналежнасць, месца захавання. Па сутнасці, яна дае найменне дакументам як фактам гісторыкакультурнага пра150
цэсу, і таму лагічна да бібліяграфіі гістарычных крыніц аднесці не толькі бібліяграфічную прадукцыю, якая ўлічвае, на думку Л. Л. Маянц, архіўныя публікацыі, заканадаўчыя акты, пісцовыя кнігі, успаміны, летапісы, прыватную перапіску, картаграфічныя матэрыялы, улёткі, пракламацыі, афішы, плакаты, статыстычныя крыніцы, прыходнарасходныя кнігі і некаторыя іншыя63. У гэты пералік неабходна ўвесці шырокі спектр крыніц агульнай бібліяграфіі, якія ўлічваюць дакументы як факты гісторыкакультурнага працэсу: кнігі, газеты, часопісы, карты, ноты, дысертацыі, заканадаўчыя акты і г. д. Форма дакумента, яго від і жанр, асаблівасці зместу, структуры, стылістыкі сведчаць аб узроўні развіцця грамадства ў той ці іншы перыяд і з’яўляюцца крыніцамі для іх вывучэння. Гэта мэтазгодна для таго, каб паслядоўна і поўна адлюстраваць усю сукупнасць гістарычных крыніц, неабходных для вывучэння любой структурнай адзінкі комплексу гістарычных навук, у тым ліку, напрыклад, археаграфіі, гісторыі культуры і інш. I таму, вызначаючы комплекс бібліяграфічных дапаможнікаў гістарычных крыніц, нельга парушаць асобна ўзяты лагічны рад, суразмернасць яго дзялення. Напрыклад, у структуру відаў выданняў па знакавай прыродзе інфармацыі аднапарадкавымі элементамі ўваходзяць тэкставае, нотнае, картаграфічнае і выяўленчае выданні; па матэрыяльнай канструкцыі — кніжнае, часопіснае, ліставое, газетнае выданні, буклеты, плакаты і г. д.64, і калі браць да ўвагі фармальныя прыкметы, то ў гістарычную бібліяграфію неабходна ўключаць усе крыніцы рэпертуарнай бібліяграфіі.
Неабходна адзначыць таксама складанасць вызначэння і змястоўных меж гістарычнай бібліяграфіі як галіновай сістэмы. Гэта абумоўлена комплексным характарам гістарычнай навукі і адпаведнага дакументнага патоку. Яго элементы тычацца разнастайных праблем айчыннай гісторыі ў цэлым, асобных гістарычных перыядаў і па
63 Маянц Л. Л. Класснфнкацня ретроспектнвных научновспомогательных пособнй по отечественной нсторнн (1917—1986 гг.) // Нсторня, нсторнографня, бнбліютечное дело : матерлалы конф. спец. Гос. публ. пстор. бкн (23—24 марта 1993 г.). — М„ 1994. — С. 177.
64 Леончйков В. Е., Демешко Л. А. Русскобелорусскяй словарь бнблнотечных термннов. — Мннск, 1992. — С. 119.
151
дзей, тэматычных і праблемнакомплексных кірункаў, спецыяльных гістарычных навук, спецыяльных (дапаможных) гістарычных дысцыплін, галін гістарычнай навукі, гістарычных раздзелаў розных галін ведаў, тэхнікі, культуры і г. д.
Асобнае месца займаюць персанальныя, краязнаўчыя, краіназнаўчыя віды бібліяграфіі. Яны заснаваны на спалучэнні змястоўных і фармальных прымет дакументаў як аб’ектаў бібліяграфічнай дзейнасці.
Персанальная бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах пэўнай асобы і/ці аб пэўнай асобе.
Краязнаўчая бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі пэўнага краю і/ці прысвечаных яму. Гэты від бібліяграфічнай дзейнасці вельмі актыўна развіваецца ў бібліятэках, музеях, радзей архівах, а таксама на аматарскім узроўні. У яго межах ствараецца шырокі спектр бягучых і рэтраспектыўных бібліяграфічных дапаможнікаў; дапаможнікаў, прысвечаных краю ў цэлым і асобнай яго частцы, асобнаму кірунку развіцця; асвойваюцца розныя бібліяграфічныя жанры: паказальнікі, спісы, агляды, бібліяграфічныя нарысы, даведнікі і да т. п. У бібліяграфічным абслугоўванні, якое здзяйсняецца ў межах іэтага віду бібліяграфічнай дзейнасці, выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя крыніцы першаснай і другаснай інфармацыі: апублікаваныя, рукапісныя, электронныя, праводзяцца формы бібліяграфічных і камбінаваных мерапрыемстваў.