Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Краіназнаўчая бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі пэўнай краіны і/ці прысвечаных ёй. Да яе можна аднесці большасць характарыстык, пералічаных вышэй да краязнаўчай бібліяграфіі, з карэкціроўкай адносін «край — краіна». Разам з тым неабходна адзначыць, што ў навуковай літаратуры аб’ём паняццяў «краязнаўчая» і «краіназнаўчая» бібліяграфія разглядаюцца неадназначна. Выказваюцца меркаванні аб звужэнні аб’ёму 152
паняццяў да ўліку толькі змястоўных аспектаў — «прысвечаныя краю (краіне)». На наш погляд, гэта немэтазгодна. Тым самым прыніжаецца значэнне краязнаўчай (краіназнаўчай) бібліяграфіі як відаў дзейнасці, у межах якіх, акрамя працы з дакументамі, прысвечанымі краю (краіне), здзяйсняецца ўлік дакументаў, створаных на іх тэрыторыі, як часткі гісторыкакультурнага працэсу і праца па іх папулярызацыі. Таму нельга блытаць краязнаўчую бібліяграфію — від дзейнасці і краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі — від бібліяграфічнай прадукцыі. Краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі — від бібліяграфічнай прадукцыі па змесце бібліяграфуемых дакументаў, у якім адлюстроўваецца інфармацыя аб краі. Бібліяграфічныя дапаможнікі, у якіх адлюстроўваецца інфармацыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі пэўнага краю, называюцца дапаможнікамі мясцовага друку. Пельга блытаць таксама краіназнаўчую бібліяграфію — від дзейнасці і краіназнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі — від бібліяграфічнай прадукцыі. Краіназнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі — від бібліяграфічнай прадукцыі па змесце бібліяграфуемых дакументаў, у якім адлюстроўваецца інфармацыя аб краіне. А бібліяграфічныя дапаможнікі, у якіх адлюстроўваецца інфармацыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі краіны, называюцца дзяржаўнымі (бягучыя), рэпертуарнымі (рэтраспектыўныя).
Краязнаўчая і краіназнаўчая віды бібліяграфіі суадносяцца таксама і з такімі тэрмінамі, як «краявая бібліяграфія», «занальная бібліяграфія» і «рэгіянальная бібліяграфія». Найбольш часта ўжываецца тэрмін «рэгіянальная бібліяграфія». Ёсць розныя меркаванні па аб’ёме яго паняцця і апраўданасці замены ім тэрміна «краязнаўчая бібліяграфія». На наш погляд, можна падтрымаць меркаванне аб іх сінанімічнасці і зрабіць выснову, што рэгіянальная бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі пэўнага рэгіёна і/ці прысвечаных яму.
Іншыя падставы для выдзялення відаў бібліяграфіі. Прымяненне дадатковых падстаў да вышэйпералічаных абумоўлена складанасцю бібліяграфічнай дзейнасці, яе мабіль
6 Зак. 205
153
насцю ва ўспрыняцці новых тэхналогій і прымяненні новых формаў бібліяграфічнага абслугоўвання, а таксама яе інфраструктурным характарам, здольнасцю да ўзаемадзеяння з шэрагам сфер навукі і практыкі. 3 улікам асаблівасцей рэалізацыі бібліяграфічнай дзейнасці (яе характарам) можна выдзеліць такія віды, як прафесійная і непрафесійная (аматарская) бібліяграфія, вытворчая і спажывецкая бібліяграфія і да т. п. Гэтыя віды можна назваць скразнымі, іх пералік абумоўлены характарам чалавечай дзейнасці наогул, бібліяграфічная спецыфіка праяўляецца праз пастаноўку мэт, выбар аб’ектаў, сродкаў, выкананне асобных аперацый, асаблівасці атрыманых вынікаў.
Для сучаснай бібліяграфічнай практыкі вельмі значным з’яўляецца асяроддзе рэалізацыі практычных намаганняў бібліёграфа і існавання ствараемай бібліяграфічнай прадукцыі. Адпаведна ў навуковых публікацыях робіцца дзяленне бібліяграфічнай дзейнасці на два асноўныя кірункі, ці віды: традыцыйныя пошукавыя сістэмы і новыя, нетрадыцыйныя (электронныя)65; традыцыйная бібліяграфія і электронная бібліяграфія. У слоўніку В. А. Факеева «Бнблнографнческая наука н практнка» (М., 2008) даюцца наступныя азначэнні: «Траднцнонная бнблнографня — бнблнографня полнграфнческого пернода ннформацнонной культуры, опнраюіцаяся на технологню, характерную для XVI—XX вв.»66, «электронная бнблнографня — бнблнографня, функцноннруюіцая в электронной среде, опнраюіцаяся на электронноннформацнонные технологнн н современные средства связн»67. На наш погляд, ужыванне тэрміна «традыцыйная бібліяграфія» магчыма ў спалучэнні з наватарскай бібліяграфіяй, а замена апошняй на электронную магчыма была толькі на тым этапе, калі лічбавыя тэхналогіі пачыналі ўкараняцца ў бібліяграфічную практыку. На сучасным этапе яны набылі ўжо ўласцівасці традыцыйных (у замежнай бібліяграфічнай практыцы яны прымяняюцца на працягу апошніх 50 гадоў, у айчыннай —
65 Вершйнйн М. М. Электронный каталог: проблемы н решення : учеб.практ. пособме. — СПб., 2007. — С. 7.
66 Фокеев В. А. Бнблнографнческая наука н практнка : термннол. словарь. — СПб., 2008. — С. 242.
67 Там жа. — С. 263.
154
амаль 20), выпрацаваны фарматы прадстаўлення запісаў, усталяваліся падыходы да арганізацыі адпаведных інфармацыйнапошукавых сістэм і да т. п., таму прымяненне тэрміна «традыцыйная бібліяграфія» бачыцца няўдалым у якасці абагульняючага для адлюстравання рэалізацыі бібліяграфічнай дзейнасці з выкарыстаннем рукапісных, друкаваных і картачных тэхналогій.
Трэба адзначыць, што ў навуковай, вучэбнай літаратуры даволі актыўна разглядаюцца метадычныя, тэарэтычныя пытанні, звязаныя з электроннай формай перадачы інфармацыі наогул і бібліяграфічнай у прыватнасці. Прапаноўваюцца трактоўкі адпаведных тэрмінаў, устанаўліваюцца іх суадносіны. Шырока ўжываюцца тэрміны «электронны дакумент», «электроннае выданне», «электронны рэсурс» і іх вытворныя (дэтэрмінаванае і недэтэрмінаванае электроннае выданне, офлайнавы і онлайнавы дакумент (рэсурс), здымаемы і нездымаемы электронны дакумент, электронная кніга, электронны часопіс, электронны аналаг друкаванага выдання і інш.). Але існуе шэраг супярэчлівасцей у азначэннях, не заўсёды карэктна можна вызначыць сінанімічныя рады. Прыводзяцца асобныя пералікі відаў і прапаноўваюцца класіфікацыйныя схемы адпаведнай інфармацыйнай прадукцыі68. Пры гэтым улічваюцца спецыфіка носьбіта прадстаўленай інфармацыі, тэматыка і
68 Электронные документы: созданне н нспользованне в публнчных бнблнотеках: справочннк / науч. ред.: Р. С. Гнляревскнй, Г. Ф. Гордукалова. — СПб., 2007. — С. 18—130; Земсков А. Н., Шрайберг Я. Л. Электронная ннформацня н электронные ресурсы: публнкацнн н документы, фонды н бнблнотекн. — М., 2007. — С. 129—154; Столяров Ю. Н. Бнблнотековеденне, бнблнографоведенне н кннговеденне как еднная научная спецнальность. — Орел, 2007. — С. 109—122; Зйновьева Н. Б. Основы современной бнблнографнн. — М., 2007. — С. 43—51; Справочнйк ннформацнонного работннка / науч. ред. Р. С. Гнляревскнй, В. А. Мннкнна. — 2е нзд., перераб. н доп. — СПб., 2007. — С. 104—110; Фокеев В. А. Бнблнографнческая наука н практмка: термннологнческнй словарь. — СПб., 2008. — С. 263—265; Бйблйотечная энцнклопедня / Рос. гос. бка. — М., 2007. — С. 1189; Воройскйй В. С. Ннформатнка. Энцнклопеднческнй словарьсправочннк: введенне в современные кнформацнонные н телекоммуннкацпонные технологнн в термннах н фактах. — М., 2006. — С. 23—24, 26—27 і інш.
6*
155
інш. У практычнай бібліятэчнабібліяграфічнай дзейнасці яны шырока выкарыстоўваюцца, і часам асаблівасці гэтага выкарыстання ўплываюць на ўжыванне таго ці іншага тэрміна. Можна заўважыць, што іншы раз падыходы, якія ўсталяваліся ў дачыненні да друкаванай ці картачнай бібліяграфічнай прадукцыі, пераносяцца на электронную (напрыклад, тэрмін «электронная картатэка»), Вышэйсказанае сведчыць аб тым, што ў электронным асяроддзі вядзецца інтэнсіўная бібліяграфічная дзейнасць і яно (электроннае асяроддзе) абумоўлівае не толькі выкананне спецыфічных працэсаў, стварэнне і выкарыстанне якасна новых сродкаў, але і істотныя змены на ўзроўні аб’ектаў, суб’ектаў дзейнасці, устанаўліваемых мэт і вынікаў. Гэта дазваляе выдзяляць электронную бібліяграфію ў якасці асобнага віду бібліяграфічнай дзейнасці, які рэалізуецца ў электронным асяроддзі і прадугледжвае стварэнне, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі на аснове лічбавых тэхналогій.
Вывады. Відавая класіфікацыя — складаная навуковая праблема. Від бібліяграфіі — кірунак бібліяграфічнай дзейнасці, вызначаны аднолькавымі класіфікацыйнымі прыметамі. У якасці такіх прымет (падстаў) могуць быць: арганізацыйнаведамасная, аднароднасць ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі, характар і асяроддзе дзейнасці. Нягледзячы на выразнасць характарыстык асобных відаў бібліяграфіі, у практычнай дзейнасці яны цесна звязаны паміж сабой, ствараецца бібліяграфічная прадукцыя, якая адначасова як вынік працэсу бібліяграфавання адносіцца да розных відаў бібліяграфіі (навуковадапаможныя рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі, бягучыя тэматычныя бібліяграфічныя дапаможнікі і да т. п.)
Раздзел 3 БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА — НАВУКА АБ БІБЛІЯГРАФІІ
3.1. Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў
Бібліяграфазнаўства як навуковая дысцыпліна. Бібліяграфія як галіна грамадскай дзейнасці знаходзіцца сёння на дастаткова высокім узроўні развіцця і ўключае, як было адзначана вышэй, практычную і пазнавальную часткі. Неад’емнымі часткамі апошняй (пазнавальнай) складаючай з’яўляюцца навуковая бібліяграфічная дзейнасць (дзейнасць па фарміраванні і развіцці навуковых ведаў аб бібліяграфіі) і сістэма ведаў аб бібліяграфіі. 3 іх і складаецца бібліяграфазнаўства — навука аб бібліяграфіі.
Згодна з апошнім тэрміналагічным стандартам «Інфармацыйнабібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія» (Мінск, 2004), бібліяграфазнаўства — гэта такая «навуковая дысцыпліна, якая вывучае тэорыю, гісторыю, метадалогію, тэхналогію, методыку, арганізацыю бібліяграфіі»69. У межах гэтага азначэння пералічаны ўсе асноўныя сучасныя аспекты вывучэння бібліяграфіі як кірунку грамадскай практыкі чалавека. У той жа час можна скіраваць увагу не на аспекты, якія аднолькава выдзяляюцца для шэрагу навуковых дысцыплін (азначэнні могуць у такім выпадку адрознівацца толькі ўказаннем абёкта, які, напрыклад, як у вышэйпрыведзеным азначэнні, не раскрываецца), а на сутнасць аб’екта вывучэння і спецыфіку навуковапазнавальнай часткі бібліяграфічнай дзейнасці. У такім выпадку пад бібліяграфазнаўствам, на наш погляд, трэба разумець навуковую дысцыпліну, якая выпрацоўвае сістэму ведаў аб бібліяграфіі як грамадскай з’яве, сутнасці бібліяграфічнай інфармацыі (бібліяграфічных ведаў), заканамернасцях іх стварэння і выкарыстання. Прадметам бібліяграфазнаўства з’яўляюцца бібліяграфічныя сувязі і адносіны ў сістэме тэкставых камунікацый, функцыі, законы, прын