Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
167
У. Г. Клапіюк лічыў, што ў развіцці бібліяграфазнаўства можна вылучыць дзве парадыгмы (кнігазнаўчая і дакументаграфічная), а ў канцы XX ст. зарадзілася трэцяя — культуралагічная. В. А. Факееў сцвярджаў, што за апошнія 200 гадоў у межах бібліяграфазнаўства было рэалізавана тры парадыгмы (навуковакнігазнаўчая, ці пазнавальная; дапаможнаідэалагічная, ці каштоўнаснаарыенціровачная; інфармацыйнадзейнасная (інфармацыйнакамунікатыўная), ці дапаможнаінфармацыйная), а ў 90я гг. XX ст. актыўна развіваецца чацвёртая — культуралагічная.
Змены парадыгм здзяйсняюцца паступова, кожная з парадыгм нараджаецца ў межах папярэдняй, некаторы час развіццё ідзе паралельна, потым сукупнасць поглядаў, якія фарміруюцца ў межах новай парадыгмы, пачынае пераважаць, становіцца дамінуючай, і паступова новая парадыгма выцясняс папярэднюю.
Змена парадыгм у бібліяграфазнаўстве. Навуковакнігазнаўчая парадыгма ў бібліяграфазнаўстве пачала фарміравацца з канца XVIII ст., актыўна распрацоўвалася з XIX ст. і існавала да пачатку XX ст. У яе межах распрацоўваліся розныя тэарэтычныя, метадычныя падыходы, фарміраваліся навуковыя школы, якія аб’ядноўвала выснова: «бібліяграфія — гэта навука, якая вывучае кнігу». Разам з тым у шэрагу работ, створаных у гэты перыяд, выказваліся меркаванні аб ацэначных аспектах бібліяграфіі як грамадскай з’явы. У сярэдзіне XIX ст. мела^месца дыскусія (першая) аб грамадскім прызначэнні бібліяграфіі і выказаны два розныя падыходы: асветнапедагагічны (бібліяграфія аказвас дапамогу чытачу ў выбары лепшых, на думку бібліёграфа, кніг) і навуковафармалістычны (бібліяграфія павінна быць скіравана на складанне поўных і дакладных спісаў існуючых кніг і іх сістэматызацыю). Развіццё першага падыходу, узмоцненае ў пачатку XX ст. сацыяльнапалітычнымі фактарамі, абумовіла фарміраванне і інтэнсіўнае развіццё ў сярэдзіне XX ст. (1920—1950) дапаможнаідэалагічнай, ці капітоўнаснаарыенціровачнай, парадыгмы, у межах якой оібліяі рафія разглядалася як галіна ідэйнавыхаваўчай і навуковадапаможнай дзейнасці. У гэты перыяд быў зроблены шэраг навуковых абагульненняў, вызначылася разме168
жаванне паміж савецкім і замежным бібліяграфазнаўствам, савецкая бібліяграфія разглядалася як бібліяграфія новага тыпу, дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае творы друку з пункту гледжання магчымасці актыўнага садзейнічання іх выкарыстанню74.
3 сярэдзіны 1950х гг. пачалі выказвацца новыя погляды на бібліяграфію як грамадскую з’яву, якія актыўна развіваліся да 1970х і сфарміравалі інфармацыйнадзейнасную парадыгму, росквіт якой прыходзіцца на сярэдзіну 1970х — 2000я гг. і доўжыцца да сённяшняга часу. У яе межах вядучымі катэгорыямі сталі інфармацыя (а не веды), дакумент, спажывец, камунікацыі. Бібліяграфія кваліфікавалася як галіна інфармацыйнай дзейнасці, а не навука аб кнізе. Асноўнае дасягненне ў межах гэтай парадыгмы — распрацоўка А. П. Коршунавым інфармацыйнадакументаграфічнай (сістэмнадзейнаснай) канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Разам з тым у гэты перыяд сталі фарміравацца іншыя падыходы да разгляду сутнасці бібліяграфіі, з’яў, якія яна ахоплівае. З’явілася шэраг манаграфій, дысертацый, у межах якіх абгрунтоўваліся асобныя канцэпцыі (манаграфія Ю. С. Зубава «Бнблнографня н художественное развнтне лнчностн» (1979), працы М. Г. Вохрышавай «Бнблнографнческая деятельность: структура н эффектнвность» (1989), «Бнблнографня в снстеме культуры» (1990), «Теорня бнблнографнн» (2004); Н. А. Слядневай «Бнблнографня в снстеме Уннверсума человеческой деятельностн» (1993); В. А. Факеева «Прнрода бнблнографнческого знання» (1995); Л. В. Астахавай «Бнблнографня как научный феномен» (1997) і інш.). Яны заклалі асновы кагнітыўнакультуралагічнай, ці наакультуралагічнай, парадыгмы, якая актыўна развіваецца на сучасным этапе. Яна заснавана на поліметадалагізме, поліканцэптуальнасці, абагульненні вопыту выкарыстання электронных тэхналогій, развіцця інфармацыйнабібліяграфічнага сегмента электроннага асяроддзя75.
Вядучымі тэндэнцыямі сучаснага этапу развіцця бібліяграфазнаўства з’яўляюцца:
74 Брйскман М. А. Введенне в бнблнографню. — М., 1954. — С. 8.
75 Фокеев В. А. Бнблнографня: теоретакометодологнческме основання : учеб. пособпе. — СПб., 2006. — С. 53—54.
169
— умацаванне гуманістычных і гуманітарных асноў бібліяграфазнаўства;
— умацаванне інтэграцыйных навуковых працэсаў;
— «поліканцэпгуальнасць, талерантнасць прадстаўнікоў розных канцэптуальных школ, адмежаванне ад былой тэарэтычнай непрыязнасці»76;
— актыўнае развіццё тэхналагічнага раздзела бібліяграфазнаўства;
— наяўнасць развітога тэарэтычнага раздзела бібліяграфазнаўства;
— імкненне асэнсаваць дасягненні навукі розных краін;
— выдзяленне круга бібліёграфаўлідараў і інш.
Асноўныя сучасныя канцэпцыі бібліяграфазнаўства. На сённяшні дзень у бібліяграфазнаўстве існуе некалькі альтэрнатыўных канцэпцый. Гэта цікавыя арыгінальныя сістэмы поглядаў на бібліяграфію (бібліяграфічную дзейнасць), яе ролю для грамадства ў межах яго сацыякультурнага, навуковага і інтэлектуальнага развіцця. Некаторыя з прыведзеных ніжэй канцэпцый актыўна развіваюцца ў навуковых публікацыях, абмяркоўваюцца на навуковых мерапрыемствах, у прафесійным друку. Яны прааналізаваны і структуравана прадстаўлены ў працах вядомага і самага плённага бібліяграфазнаўцы сучаснасці В. А. Факеева, які з’яўляецца не толькі стваральнікам кагнітаграфічнай канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з’явы, а і аўтарам шэрагу вучэбных дапаможнікаў, тэрміналагічных слоўнікаў.
Дакументаграфічная (інфармацыйнадакументаграфічная) канцэпцыя распрацоўваецца А. П. Коршунавым з сярэдзіны 1970х гг. Сустракаюцца назвы: дакументаграфічная, інфармацыйнадакументаграфічная, сістэмнадзейнасная, сістэмнаінфармацыйная, інфармацыйнадзейнасная канцэпцыя. Сваю назву яна атрымала па вядучых метадычных і тэарэтычных катэгорыях: «інфармацыя», «дакумент», «дзейнасць», «сістэмнадзейнасны падыход».
Метадалагічная аснова канцэпцыі — навуковы метад (спосаб) тэарэтычнага ўзнаўлення бібліяграфіі: рух ад канкрэтнага да абстрактнага.
76 Фокеев В. А. Бвблнографня: теоретнкометодологмческне основання : учеб. пособне. — СПб., 2006. — С. 54.
170
Вядучая катэгорыя — бібліяграфічная (другасная) інфармацыя, якая з’яўляецца крытэрыем адмежавання бібліяграфічных з’яў ад любых іншых, а таксама сродак і прамежкавы вынік бібліяграфічнай дзейнасці. У межах гэтай канцэпцыі бібліяграфія разумеецца як галіна дакументальнаінфармацыйнай дзейнасці, звязаная з усімі магчымымі аспектамі функцыянавання бібліяграфічнай інфармацыі ў сістэме дакументальных камунікацый. Бібліяграфія — у шырокім сэнсе (як цэлае) уключае ўсе з’явы бібліяграфічнай прыроды: бібліяграфічную практыку, прадукцыю, бібліяграфічную навуку (бібліяграфазнаўства), адукацыю, арганізацыю і кіраванне дзейнасцю.
Метасістэмай функцыянаваннябібліяграфііз’яўляецца сістэма дакументальных камунікацый. Бібліяграфія выводзіцца за межы кніжнай справы і распаўсюджваецца на ўсе віды дакументаў (музейныя экспанаты, графіку, археалагічныя артэфакты, батанічныя гербарыі, якія можна разглядаць як матэрыяльныя носьбіты, на якіх зафіксавана сацыяльная інфармацыя).
Непасрэдны аб’ект бібліяграфіі — дакумент (не кніга, якая разглядаецца як прыватны выпадак дакумента), гэта значыць любая сацыяльная інфармацыя, зафіксаваная чалавекам на любым матэрыяльным носьбіце ў мэтах яе захавання, распаўсюджвання і выкарыстання. Бібліяграфію пры такім падыходзе больш правільна называць дакументаграфіяй.
Мэта бібліяграфіі — садзейнічанне рэалізацыі адносін у сістэме «дакумент — спажывец».
Асноўныя функцыі бібліяграфіі — пошукавая, камунікатыўная, ацэначная.
Інфармацыйнакнігазнаўчая (кнігаграфічная) канцэпцыя распрацоўваецца з 1970х гг. A. I. Барсуком і Э. К. Бяспалавай.
Метадалагічная аснова канцэпцыі — сістэмнадзейнасны падыход, кнігазнаўчыя метады.
Бібліяграфія — спецыяльная галіна навуковапрактычнай дзейнасці (кніжнай справы) па падрыхтоўцы, перадачы і арганізацыі выкарыстання другаснай (згорнутай) інфармацыі з мэтай уздзеяння (спецыфічнымі ме
171
тадамі, формамі і сродкамі) на яе распаўсюджванне і выкарыстанне ў грамадстве.
Непасрэдны аб’ект бібліяграфіі — кніга як цэласны паліграфічны твор, які мае даведачны апарат.
Метасістэма існавання бібліяграфіі — кніжная справа.
Агульная функцыя — бібліяграфічная.
Праводзіцца размежаванне паміж бібліяграфіяй — спецыяльнай галіной кніжнай справы — і бібліяграфазнаўствам — навуковай, вучэбнай дысцыплінай кнігазнаўчага цыкла, якая вывучае тэорыю, гісторыю, методыКУ> праблемы арганізацыі бібліяграфічнай справы, заканамернасці, структуру, якасці і ўласцівасці бібліяграфічнай інфармацыі.
Кагнітаграфічная («знанйевая») канцэпцыя распрацоўваецца В. А. Факеевым з 1990х гг.
Метадалагічная аснова канцэпцыі — кагнітаграфічныя і культуралагічныя, сацыякультурныя, сацыякамунікацыйныя падыходы, сацыяінстытуцыянальныя падыходы.
Бібліяграфія разглядаецца як кампанент сацыякультурнага комплексу дакументных ведаў (пазнання), камунікацыі і каштоўнаснай арыентацыі ў інфармацыйных патоках і масівах, які рэалізуе інтэлектуальны доступ да крыніц фіксаванай інфармацыі (дакументаў, кніг, тэкстаў), трансляцыю кніжнай (інфармацыйнай) культуры.
Сутнасць бібліяграфіі заключаеццаўбібліяграфічных ведах, якія ўяўляюць сабой вынік асобай (бібліяграфічнай) дзейнасці, адлюстроўваюць свет тэкставых камунікацый і спрыяюць асваенню і трансляцыі кніжнай культуры.
Непасрэдным а б ’ е к т а м бібліяграфіі лічацца фіксаваны квант ведаў, сукупнасць, універсум ведаў.
У якасці метасістэмы існавання бібліяграфіі разглядаюцца наасфера, сацыякультурны комплекс дакументаваных ведаў, камунікацыі і каштоўнаснай арыентацыі.
Вызначаюцца наступныя ф у н к ц ы і бібліяграфіі: сутнасная (бібліяграфічная); асноўныя (пазнавальная, ка■мунікатыўная, каштоўнаснаарыентуючая, сацыякультурная).
172
У якасці вядучых катэгорый канцэпцыі лічацца бібліяграфічныя веды і бібліяграфічная інфармацыя, веды, што функцыянуюць у сістэме сацыяльных камунікацый, бібліяграфічная камунікацыя узаемадзеянні людзей з дапамогай бібліяграфічных ведаў, працэс абмену інфармацыяй аб тэкстах; бібліяграфічная каштоўнасная арыентацыя — арыентацыя ў свеце тэкстаў як каштоўнасцях культуры з мэтай іх ідэнтыфікацыі і ацэнкі для рашэння разнастайных сацыяльнабібліяграфічных задач.